Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Настасся ПАНКРАТАВА ( 420 cт. ) |
Праз тысячу гадоў на гэтым месцы
На гарадзішчы пад вёскай Цясты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці знойдзена каля пяці тысяч артэфактаў І тысячагоддзя нашай эры. У раскопках задзейнічаны студэнты гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
Далей
|
Фантастычныя апавяданні пра тое, куды ідзем
У Купалаўскім — прэм’ера. І не абы-якая — нацыянальная класіка ХІХ стагоддзя ў сучасным прачытанні: “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Вядомы твор Яна Баршчэўскага ператварыў у п’есу Сяргей Кавалёў. Аншлаг!
Далей
|
Ён харошы. У агульным і цэлым
Часам спектакль збіраецца, бы бранзалет: замовяць бусіны з музыкі, п’есы, сцэнаграфіі, рэжысуры ды размесцяць побач. Ланцужок на першы погляд прывабны, толькі замест сінтэтычнага палатна атрымліваюцца эфектныя паасобку, аднак не з’яднаныя агульнай ідэяй лапікі. А да чаго падобны прэм’ерны “Сірожа” ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі? Аднайменную п’есу Юліі Чарняўскай паставіў мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў.
Далей
|
Лісты ў вечнасць
Што рабіць, калі табе ўсяго дзесяць гадоў, а ты хворы на лейкемію? Бацькам ужо паведамілі, што жыць табе засталося 12 дзён, і яны баязліва збеглі з бальніцы, шукаючы ў сабе сілы прымірыцца з рэальнасцю, але эгаістычна забыўшыся на твае пачуцці. Ружовая дама, што прыходзіць у палаты займаць хворых дзяцей, прапануе гульню: трэба кожныя адведзеныя суткі пражываць так, быццам за 24 гадзіны мінае 10 гадоў сапраўднага жыцця. А яшчэ — пісаць лісты Богу. Спектакль “Аскар і Ружовая дама” шукае выйсце з сітуацыі, калі наперадзе толькі вечнасць, да якой трэба падысці годна, нягледзячы на ўзрост.
Далей
|
“Паветра” ў руху
Паветра — складнік паўсядзённасці, пра які і не думаеш, штодня імкнучыся да сваіх мэтаў. Ты рассякаеш гэтую неадчувальную субстанцыю ў пошуках сябе, скардзішся на лішак нябачнага, калі ўнутры нарастае бязважкая пустэча, спяшаешся пазбавіцца ад такіх залішніх сантыметраў спружыністай прасторы,
калі побач той, ад каго ўзгараюцца пачуцці. І толькі калі раптам для ўздыху перастае хапаць кіслародазамяшчальнай дробязі, прыходзіць усведамленне, што гэтае няўлоўнае — фундаментальная, а ў нечым нават сэнсаўтваральная частка цябе. Такую сімволіку цяжару легкаважнасці нараджае харэаграфічны спектакль “Паветра” Вольгі Лабоўкінай.
Далей
|
“Я адчуваю рэха пустэчы”
Што прываблівае маладых рэжысёраў на знакамітую пляцоўку Ок16? Дазвол вольна выбіраць матэрыял, каб гаварыць з гледачом не пра тое, што неабходна давесці згодна з нейкімі датамі і фінансавымі планамі, а пра рэчы, якія хвалююць іх саміх. Дазвол эксперыментаваць з прасторай, тэкстам, візуальнымі кодамі. І — права на памылку. Бо не наступаючы на граблі, не знойдзеш новы шлях да размовы на актуальныя тэмы.
Сукупнасць простых магчымасцяў нараджае арыгінальныя пастаноўкі, на якіх адчуваеш подых паветра і надзею, што нешта ўсё ж рухаецца ў нашым прызвычаеным асяродку. У такія знакавыя праекты я запішу спектакль “Джыма Морысана няма” выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Далей
|
Родзіч Джэка Вераб’я наступае
У Беларусі не ўмеюць ставіць камедыі. Складваецца адчуванне, што само гэтае слова ў азначэнні жанру спектакля ўключае нейкі тумблер унутры акцёраў — і яны пачынаюць бязлітасна хахміць і дзіка пераігрываць. Таму прэм’ера ў Маладзёжным тэатры мяне прыемна здзівіла. “Трыкстар клуб” рэжысёра Андрэя Гузія атрымаўся нечакана лёгкім, натуральным і сапраўды смешным.
Далей
|
Адысея на чатырох колах
Аўтамабіль не раскоша, а сродак перамяшчэння? Толькі не ў тым выпадку, калі збіраешся ў тэатр. Магчымасць хуценька даехаць, каб забегчы ў глядзельную залу ўсё ж да таго, як уздымецца заслона, часта разбіваецца праз жорсткую рэальнасць: паркоўкі ля большасці тэатраў адсутнічаюць. Ад слова “зусім”.
Далей
|
Навошта? Бо нас гэта хвалюе
Тэатр можа быць інструментам для сацыяльных змяненняў. Зразумела, асобны калектыў татальна не паўплывае на працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. І ўсё ж спектакль можа загучаць так, каб хаця б нейкая частка гледачоў змяніла погляд на рэальнасць і змагла адчуць важнасць праблем, пра якія гавораць
са сцэны, выпрацавала сваё актыўнае стаўленне да гэтых болевых кропак паўсядзённасці.
Далей
|
Колькі крокаў ад ідэі да шэдэўра?
За эфектнай лаканічнасцю тэатральнага плаката стаяць дзясятак адкінутых ідэй, наматаныя ў пошуку патрэбнай лакацыі для фотаздымак кіламетры, гігабайты эскізных кадраў і графічных файлаў. Усе гэтыя намаганні накіраваны на пошук менавіта той выявы, якая зможа раскрыць сутнасць задумы рэжысёра. Дызайнер Вялікага тэатра Беларусі Аніка НЯДЗЕЛЬКА імкнецца зрабіць такую афішу, каб нават прыбраўшы з яе назву спектакля, глядач змог інтуітыўна адчуць, пра што ён будзе.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"