Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Канстанцін АНТАНОВІЧ ( 482 cт. ) |
Храм Гонару, Доблесціі Славы Беларусі
Непадалёк ад духоўнай скарбніцы беларускага народа і, адначасова, аднаго з самых высокіх будынкаў Мінска — Нацыянальнай бібліятэкі краіны — размяшчаецца храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у нашай Айчыне. Ён вылучаецца памерамі і арыгінальнасцю архітэктурнага рашэння — шатровай формай, даволі рэдкай у сучаснай праваслаўнай будаўнічай традыцыі. Яшчэ адной, не менш важнай, адметнасцю храма стала крыпта, размешчаная ў яго ніжнім узроўні,— унікальны мемарыяльны комплекс, звязаны з гісторыяй нашага народа. Невыпадкова яе адкрыццё адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці, і за ім назірала на пляцоўцы каля царквы і ў тэлетрансляцыі ўся краіна.
Далей
|
Пяты форт і 272 імені
Цягнікі ў гэты горад прыходзяць ці не праз кожныя паўгадзіны як з заходняга, так і з усходняга кірункаў. І ў кожным з іх прыедзе хоць некалькі турыстаў, чый шлях далей пралягае да славутай Брэсцкай крэпасці. Вось і ў дзень камандзіроўкі разам са мной у мемарыяльны комплекс прыехала невялічкая група гасцей Беларусі. “Калі ласка, Брэсцкая крэпасць?” — запыталіся яны на прыпынку транспарту па-англійску. Растлумачыў ім дарогу, пасля ж пабачыў турыстаў у самой Цытадэлі... Напярэдадні 22 чэрвеня — Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны — карэспандэнт “К” сустрэўся з дырэктарам Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой”, генерал-маёрам Валерыем ГУБАРЭНКАМ.
Далей
|
АРХІЎНЫ ДЭТЭКТЫЎ
Фонды з “творчай кухняй”
Як выглядаў фотаальбом Янкі Лучыны? Ці былі аматарамі шахмат Максім Гарэцкі і Адам Багдановіч? На якім піяніна ў свой час граў заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў?.. На гэтыя пытанні можна знайсці адказ і паглядзець на рарытэтныя экспанаты ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, якому 9 чэрвеня споўнілася 50 гадоў. Скарыстаўся такой магчымасцю і наш карэспандэнт, пабываўшы ва ўстанове з самым дасведчаным гідам па ёй — дырэктарам Ганнай ЗАПАРТЫКА. Што было сабрана за паўстагоддзя? Якія перыяды гісторыі культуры Беларусі ахопліваюць фонды архіва-музея? Менавіта з гэтых пытанняў распачалася размова.
Далей
|
Стратэгія рызыкі і нанатэхналогій
Знайсці сваю Трою, стварыць унікальную тэхналогію сёння можа літаральна кожны айчынны навуковец у адпаведных галінах навукі. Іншая справа, што для гэтага неабходна супадзенне вялікай колькасці фактараў: абсталявання, фінансавання, арыентаванага на поспех калектыву. Каб дапамагчы апантаным навукай людзям, у свой час была створана сістэма конкурснага выдзялення сродкаў па актуальных накірунках — Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, які сёння ўзначальвае наш суразмоўца, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны Валянцін АРЛОВІЧ.
Далей
|
Воласць Мсціслава
Фарпост на мяжы стагоддзяў
Як сведчаць летапісы, “…лета 6642 (1135) Ростислав Мстиславич устрои град великий Смоленескъ и церковь с(в)ятаго Сп(а)са Верху Смыдыни и град Мстиславъль на Верхе онъ же созда”. Такім чынам, прыкладна 875 гадоў таму як буйная крэпасць на мяжы рассялення радзімічаў і крывічоў узнікае горад Мсціслаў, які знаходзіцца на землях, што былі захоплены смаленскім князем Расціславам Мсціславічам у 1128 годзе.
Далей
|
Імперыялы з Сынкавічаў Таямніцы дзесяці курганоў
Турыстычная вядомасць вёскі Сынкавічы, што ў Зэльвенскім раёне Гродзеншчыны, найперш звязана са старадаўняй царквой Архангела Міхаіла XVІ ст., якая спалучыла найбольш выразныя рысы заходнееўрапейскага і візантыйскага дойлідства і з’яўляецца адным з нешматлікіх прыкладаў абарончага храма. Да таго ж, стылёвыя асаблівасці раманскай архітэктуры, эпохі готыкі і нават элементаў рэнесансу былі пераасэнсаваны будаўнікамі ў адпаведнасці з традыцыямі беларускага дойлідства.
Далей
|
У Барунах па каралеўскім прывілеі
Вёска Баруны, што знаходзіцца ў Ашмянскім раёне, на шляху паміж замкамі ў Крэве і Гальшанах, вядомая не толькі сваім касцёлам Святых апосталаў Пятра і Паўла ды цудадзейнай іконай Божай Маці, але і будынкам базыльянскага манастыра, у якім цягам XVIII i XIX стагоддзяў дзейнічала адна з найлепшых школ у краі. Пра гэта сведчаць дасягненні яе выпускнікоў, сярод якіх — вядомы пісьменнік і член таварыства шубраўцаў Ігнат Ходзька, збіральнік матэрыялаў па гісторыі Беларусі, член Таварыства філарэтаў Леанард Ходзька, а таксама знакаміты паэт і публіцыст Антон Эдвард Адынец ды паэт і перакладчык на польскую мову Гарацыя, Шылера, Шэкспіра, шэрагу іншых класікаў сусветнай літаратуры Юльян Корсак. Менавіта ў Барунах на самым пачатку ХІХ стагоддзя адбылося маральнае станаўленне юнакоў, іх першыя крокі ў творчасці.
Далей
|
Залатая нітка Чорнай Панны
Мода дыктавала свае законы як у старажытнасці, так і сёння, а ці не самым важным элементам побытавай культуры з’яўляецца адзенне. Менавіта дзякуючы яму можна паглядзець на гісторыю з іншага ракурсу — такога, што адлюстроўвае і агульныя тэндэнцыі ўсяго грамадства.
Далей
|
Адсканіраваць шэдэўры
Праца над мультымедыйным дыскам “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З гісторыі даваенных збораў. Страты і вяртанне” вялася супрацоўнікамі ўстановы сумесна з архівістамі, вучонымі і праграмістамі на працягу цэлага года. Днямі праграма на электронным носьбіце пабачыла свет.
Далей
|
Музей для Мінска
Пытанне пра стварэнне Музея гісторыі Мінска ўзнімалася шырокай грамадскасцю яшчэ ў 80-я гады мінулага стагоддзя, калі праходзілі маштабныя раскопкі Нямігі ў сувязі з будаўніцтвам метрапалітэна. Аднак спатрэбілася некалькі дзесяцігоддзяў, каб ідэя нарэшце ператварылася ў рэальнасць. І першым крокам да гэтага стала ўрачыстае адкрыццё на мінулым тыдні экспазіцыі Галерэі твораў Героя Беларусі, народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Савіцкага “Мастак. Грамадзянін. Герой”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"