Дэталь у маштабе помніка. Быць або не?
Пераменныя і канстанты ў ландшафце Навагрудка
Прабавіўшы вольны час між бугуртаў V Навагрудскага фестывалю сярэднявечнай культуры, скіраваўся да аднаго з найцікавейшых помнікаў архітэктуры старадаўняга горада - Барысаглебскай царквы. Як толькі я да яе наблізіўся, мая рука адразу схапілася за фотакамеру: на панадворку старадаўняга храма знаходзіліся... пазалочаныя купалы. Зафіксафаная карцінка патрабавала шмат каментарыяў. Якім стане гэты знакаміты помнік духоўнай спадчыны пасля свайго пераўвасаблення? Ці ўзгоднена яно з органам, што, паводле айчыннага заканадаўства, абавязаны курыраваць падобныя работы, - Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь? Урэшце, чым матываваны такія змены ў звыклым для нас ландшафце Навагрудка?
Прыехаўшы дадому, адразу ўключыў камп'ютэр. Інтэрнет наконт Барысаглебаўкі ўжо гудзеў: рупліўцы аховы спадчыны паспелі выкласці фотаздымкі з "цыбулепадобнымі" канструкцыямі завяршэння вежаў. Пад кожным месціліся дзесяткі перанасычаных эмоцыямі каментарыяў наведвальнікаў форуму. Але паўнавартаснага адказу на зададзеныя вышэй пытанні я так і не пачуў.
Далей