Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
“Парккультуры” з марывам успамінаў
“Парккультуры” — як прастора ўспамінаў, як таямнічае месца, як рака Ганг, з якой “выплываюць”, узнікаюць абліччы. Праект Таццяны Радзівілка, прэзентаваны ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў форме персанальнага каталога, стаўся своеасаблівым падарожжам аўтара па маршрутах асабістай і калектыўнай памяці.
Далей
|
Ізноў не той і не наш…
Чытаю калег з іншых СМІ і пераконваюся: у нас з вызначэннем галоўных імёнаў беларускай культуры — праблемы. “Гэты — наш, а гэты — не”. Шагал з’ехаў, Малевіч — нібыта з Кіева, а Суціна ў Смілавічах прыціскалі, не даючы развівацца... Шэраг можна доўжыць, называючы імёны тых, якія рана з’ехалі, “належаць не нашай культуры”, ды і “такой дзяржавы, як Беларусь, увогуле тады не існавала”. Але давайце спытаем сябе: ці сапраўды мы хочам, каб у нас быў пантэон герояў, які маюць дзяржавы, што сябе паважаюць?
Далей
Каментарыі (1)
|
Вялікая беларуская сцяна перад “новай драмай”
Частка ІІI / Чарговыя ўдзельнікі апытання “К” — Мазырскі драматычны тэатр імя Івана Мележа, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага і Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр у асобах іх кіраўнікоў ды галоўных рэжысёраў — паставіліся да пытання наконт зацікаўленасці ў п’есах і аўтарах “новай драмы” з філасофскай разважлівасцю. Рэакцыя была рознай: ад шчырай зацікаўленасці да прагматычнага падыходу. Але, у цэлым, меркаванні нашых сённяшніх візаві выявілі наступнае: сучасная беларуская драматургія і феномен “новай драмы” — паняцці размытыя.
Далей
|
Вялікая беларуская сцяна перад "новай драмай"
Сённяшнія ўдзельнікі апытання “К” наконт прызнання (нават удакладнім: прызнання існавання) феномену беларускай “новай драмы” — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Магілёўскі абласны драматычны тэатр і Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск) у асобах іх творчых кіраўнікоў і мэнэджараў выявілі цікавую тэндэнцыю ў сваіх меркаваннях: “новая драма” — усяго толькі ўмоўны тэрмін, за якім — канкрэтныя п’есы канкрэтных аўтараў. А самога “хлопчыка”, атрымліваецца, не існуе.
Далей
|
Анімацыйная прэм’ера
Восем паштовых марак з выявамі герояў айчыннай анімацыі рыхтуюцца да выпуску ў выдавецкім цэнтры “Марка” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белпошта”. Выпуск адпаведнага блока філатэлістычнай прадукцыі стаў плёнам супрацоўніцтва кампаніі і Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Далей
|
“Анімаёўка-2013”: 170 стужак з 26 краін
Культурная сталіца Беларусі і СНД — горад Магілёў вырашыў сёлета не абмінуць увагай і свята анімацыі. З 16 па 18 верасня ў горадзе на Дняпры пройдзе XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка”.
Далей
|
“Спораўскія сенакосы”: 50 метраў за 3 хвіліны?
Сёння ў Рэспубліканскім біялагічным заказніку “Спораўскі” Здзітаўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці распачаўся VII Нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе нізінных балот “Спораўскія сенакосы”.
Далей
|
Музеі Грузіі: сучаснасць ды Антычнасць
Семінар “Стратэгічнае кіраванне, стандарты і менеджмент якасці ў дзейнасці музея”, які прайшоў у Грузіі 22 — 26 ліпеня, сабраў прастаўнікоў музейнай сферы з 16 краін. Сярод яго ўдзельнікаў была і дырэктар музея “Замкавы комплекс “Мір” Вольга ПАПКО, якая падзялілася сваімі ўражаннямі ад паездкі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"