Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
А кадры — толькі свае
Алена Ястрэмская кіруе аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ў раёне, шчыра скажам, адмысловым. Па-першае, 148 яго кіламетраў мяжуе з Літвой. Па-другое, рэгіён вельмі маленькі, шматнацыянальны, усё — навідавоку. Вось гэтыя акалічнасці і ўплываюць на стратэгію дзейнасці работнікаў культуры.
Далей
|
Сустрэча з Радзімай*
25 верасня 1765 года ў Андрэя Агінскага, ваяводы трокскага, старасты ашмянскага, Паўнамоцнага Пасла Рэчы Паспалітай у Пецярбургу, пасла ў Вене, паплечніка польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, і Паліны Шэмбек нарадзілася другое дзіця — сын, якому пры хрышчэнні далі пышнае імя...
Далей
|
А хто ты і дзе, “жывы” чытач?
Перад пачаткам “круглага стала”, што прайшоў 9 верасня ў рэдакцыйным інфацэнтры, мы паспрачаліся з дырэктарам Дзяржынскай ЦБС Валянцінай Клімовіч наконт тэрміналогіі, якая вызначае сутнасць чытача. Мы, журналісты, паспрабавалі адстаяць сваё бачанне праблемы і давесці, што ледзь не штотыднёва адшукваем на вясковых абсягах актыўнага чытача. Валянціна Віктараўна, апелюючы да таго, што няма пакуль такой, строга вызначанай і занесенай у параграфы справаздачнасці, ацэнкі чытацкай цікавасці да кнігі, казала нам пра больш дарэчную дакладнасць словазлучэння “жывы чытач”. Відавочная шматсэнсоўнасць: калі жывы, дык абавязкова — наяўны чытач, і пры гэтым — ні намёку на магчымыя “мёртвыя душы”... Словам, кожны з нас застаўся пры сваім.
Далей
Каментарыі (9)
|
Майстар-клас дырэктара музея
У гэтым доме паэт правёў дзіцячыя гады. Бацькоўская хаціна гарэла, была ўзноўлена на старым падмурку і сагрэта сэрцамі мясцовых музейшчыкаў...
Далей
Каментарыі (1)
|
Геаграфія Слова — храналогія Справы
“К” вырашыла адсачыць шлях Свята беларускага пісьменства ад стартавага 1994-га да сённяшняга 2013-га. Атрымаўся ўсеабдымны культурна-турыстычны маршрут з 20 этапаў: ад Полацка да Быхава, ад Дзвіны да Дняпра, ад асветніцтва Скарыны да шчырых высноў Баркалабаўскага летапісу. Але гэта маршрут не толькі для аматараў нашай высакароднай даўніны, але і для тых неабыякавых асоб, якіх цікавіць сённяшні стан нацыянальнай культуры.
Асаблівы акцэнт на гістарызмы рабіць не будзем. Спынімся найперш на творчых праектах, народжаных пад час Дня беларускага пісьменства, — на тых, што з поспехам ажыццяўляюцца ў колішніх сталіцах свята і па сёння...
Вось этапы святочнага стваральнага шляху ў храналогіі яго развіцця, шляху, пасля якога застаюцца не толькі абноўленыя палацы, вуліцы ды скверы, але і творчыя ідэі, што працуюць на далейшае станаўленне рэгіянальнай культуры.
Далей
|
Разбурыць маёнтак... Каму гэта выгадна? + спасылкі на ўсе артыкулы аўтапрабега па Віцебшчыне і Магілёўшчыне
Акцыя “К”: журналісцкі аўтапрабег па СДК і не толькі / Культурная інфраструктура і яе адсутнасць
Далей
|
Ці варта раёнам баяцца рок-канцэртаў і нестандарнтных мерапрыемстваў?
24 — 25 жніўня ў Рэчыцы праходзіць Міжнародны рок-канцэрт альтэрнатыўнай музыкі “Metal Crowd Fest-2013”. Праходзіць ён, варта адзначыць, ужо дзявяты год запар. І ладзяць яго не заезджыя імпрэсарыа, а аддзелы мясцовага райвыканкама: спачатку — па справах моладзі, потым — культуры, цяпер — ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Для раённага цэнтра мерапрыемства, шчыра скажам, не надта стандартнае. Між тым, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкама Дзмітрый Драгун запэўнівае, што больш “металічнага” року, ды яшчэ ў такім замежным асартыменце, на Беларусі пачуць і пабачыць — досыць праблематычна. Хто аспрэчыць? Сёлета на рэчыцкім стадыёне спарткомплексу “Надзея” сабраліся рок-каманды з Беларусі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Бразіліі, Румыніі, Швейцарыі, Германіі, Турцыі, Расіі. Упершыню прыехалі музыканты з Венесуэлы. А сярод слухачоў — тысячы маладзёнаў, і не толькі з Гомельшчыны... Прынята меркаваць, што рок атаясамліваецца з разбэшчанасцю: п’янствам і наркаманіяй. У Рэчыцы так не думаюць. Між тым, аналагічных мерапрыемстваў пад эгідай работнікаў культуры Беларусі не набярэцца і з паўдзясятка. Чаму? Выслухаем думкі спецыялістаў-практыкаў.
Далей
|
А ўся справа — у скрынцы?..
Я зноў пра бібліятэкі ды бібліятэкараў. І пачну здалёк: з веткаўскага дзяцінства. У класе пятым-шостым я быў запісаны ў дзве бібліятэкі: школьную і дзіцячую. А хацелася яшчэ — і ў дарослую. Урэшце, дапамагла маці-настаўніца: мяне “па блаце” запісалі і туды. Па сёння памятаю сваё вялікае расчараванне: у дарослай, сярод сур’ёзных паліц з сур’ёзнымі фаліянтамі, мяне, падшыванца, чакала... драўляная скрынка з тонкімі “садаўскімі” выданнямі, змест якіх я ведаў ужо на памяць. А далей скрынкі бібліятэкарка не “пушчала”: забаранялася апошнімі інструкцыямі райана. А, не дай Бог, штосьці не тое вычытае, а раптам чагосьці не дацяміць, а калі не пра тое думаць пачне... Праз які тыдзень, з плачам і енкам, я ўсё ж вырваўся за межы скрынкі і вычытаў не тое, і не ўсё дацяміў, і думаць пачаў не так, але адкрыў для сябе Свет, у якім і сёння пачуваю сябе паўнавартасным грамадзянінам з непахісным правам на вальнадумства ды крытычнае асэнсаванне з’явы, падзеі, факта. Вельмі шкада, што ключ да гэтага Свету мне дала не бібліятэкарка, якая так і засталася паслугачкай “скрынкі”, дзе апрача састарэлых ды нецікавых дагматаў нічога не было. Вось у такіх бібліятэчных “скрынках” уся і справа.
Далей
|
Выцінанка-ambient
Сёння мы публікуем вытрымкі з дыплома выпускніцы БДУКіМ Ірыны ТАЛЬКОЎСКАЙ. Яго тэма: “Маркетынгавы патэнцыял інавацыйных каналаў медыяпаведамленняў (на матэрыяле нетрадыцыйных рэкламных носьбітаў — Ambient Media, якія атрымалі развіццё ў Беларусі)”. Праца — практыкаарыентаваная і ўтрымлівае, як падаецца, шмат ідэй, звязаных з рэкламнай дзейнасцю ўстаноў культуры, у тым ліку сельскіх.
Далей
|
Вяселле ў Новым Свержані
Цэны ў Доме культуры — даступныя, а як займець стабільны попыт на платныя паслугі?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"