Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Пра ваду і камень
30 кастрычніка Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускі фонд культуры
і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры
і мастацтваў правялі на базе апошняй установы “круглы стол” на тэму “Традыцыйная культура беларусаў: сучасны стан, праблемы захавання і развіцця”. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў культуры і адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый і творчых суполак, кіраўнікі абласных метадычных цэнтраў, навукоўцы,
работнікі ўстаноў культуры, фалькларысты…
Мадэратарамі “круглага стала” выступілі прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Віктар Языковіч і старшыня Беларускага фонду культуры Тадэуш Стружэцкі.
Далей
|
Батлейка з няпростым лёсам
Батлейка — гэта казка, увасобленая ў прымітыўнай фанернай скрыні і ў хрэстаматыйным наборы лялек. Увогуле усё вялікае складаецца з дробных, на першы погляд, рэчаў. У кожнай батлейкі — свой лёс. Вось вам эпізод жыццяпісу батлейкі Івана Кірчука — музыканта, кампазітара, фалькларыста, пісьменніка, выкладчыка, нязменнага кіраўніка этна-трыо “Троіца”. Варта толькі дадаць напачатку, што батлейка для гурта — не проста тэатр, а абавязковы канцэртны антураж, своеасаблівыя дэкарацыі да сцэнічнай дзеі.
Далей
|
Зіта і Гіта супраць Боні і Клайда
Партрэтам людзей культуры наш паштовы агляд заўжды аддае перавагу. Вельмі шкада, што мала нам іх дасылаюць. У большасці выпадкаў прыходзяць лісты з пераказам біяграфічных фактаў абранага па заслугах героя. Нарадзіўся, вучыўся, працаваў — за гэтымі фактамі няма асобы з яе характарам, не прасочваецца, так бы мовіць, кухня творчых эксперыментаў, не адчуваецца тэхналогія культурнай вытворчасці. А менавіта гэта найперш і цікавіць прафесіяналаў ад культуры. Але, зрэшты, намаляваць такі партрэт і майстру не заўжды па плячы.
Далей
|
Патанцаваць з Барбарай Радзівіл
У лістападзе спаўняецца 30 гадоў ансамблю народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага сельскага дома культуры, што ў Асіповіцкім раёне. Прыдумала і стварыла яго Соф’я Мароз. Тады ў калектыве бабулькі былі. Цяпер “Сузор’ем” кіруе дачка Соф’і Віктараўны Наталля Еўдакімовіч. Ансамбль памаладзеў, з’явіліся ў ім танцавальная ды інструментальная групы. Варта дадаць, што першым у склад памаладзелага “Сузор’я” ўвайшоў муж Наталлі — Аляксандр.
Далей
|
Капуста, яйка ды іншыя брэнды
Нечаканая навіна з сеціва. Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі Беларусі правёў даследаванні чытацкай актыўнасці беларусаў. Выснова наступная: мастацкай літаратурай цікавіцца менш за палову жыхароў краіны. Астатнія да кніг не дакранаюцца ўвогуле. Навуковы супрацоўнік установы Кірыл Стаселька агучыў і такі факт: найбольш упадабаныя намі беларускія аўтары — Уладзімір Караткевіч, Святлана Алексіевіч, Васіль Быкаў, Іван Мележ і Наталля Батракова… І ў той жа час Белстат сцвярджае, што ў Беларусі чытаюць лепей у параўнанні з іншымі краінамі постсавецкай прасторы. Калі паверыць і першай, і другой крыніцы, дык становіцца ніякавата. Калі так і далей пойдзе, адданы чытач стане неўзабаве музейным экспанатам. Словам, бібліятэкар на сёння ў нечым падобны да супергероя, чыя місія — выратаваць сусвет.
Далей
|
Які ты, помнік культработніку?
Ліст, які падпісала дырэктар Смаргонскага раённага цэнтра культуры Галіна Крацянок, утрымліваў надзвычай важную інфармацыю: супрацоўнікі Залесскага ДК урачыста адкрылі помнік работніку культуры. І ніякіх падрабязнасцяў. Няўжо атрымалася сумясціць у граніце ці бронзе несумяшчальнае? Няўжо ў адной постаці ўдалося адлюстраваць швяца, жняца, дудара, будаўніка, выхавальніка, псіхолага, артыста і прадпрымальніка з камерцыйнай жылкай? Прыйшлося тэрмінова тэлефанаваць у Залессе. Кіраўнік мясцовай клубнай установы Сяргей Харытон расчараваў. “Ды гэта ж жарт, — кажа. — І ўвогуле ў нас уся праграма — гумарыстычная”.
Далей
|
Бульба ў мундзірах і без
13 кастрычніка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча — мастака, мысляра, этнографа. фалькларыста і касмічнага мрыйніка. За месяц да гэтага Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці магіле адвечнага блукальніка. Пахаваны ён на вясковых могілках ля вёскі Ліпляні, непадалёк ад месца, дзе знаходзіліся родныя Пунькі (Глыбоцкі раён). На магіле ўстаноўленая пліта з барэльефам работы скульптара Алеся Шатэрніка. Тут сутыкаюцца зямное і вечнае. Над могілкавай цішай — высокае неба, а над ім — бясконцы космас, які так вабіў мастака.
Далей
|
Край цмокаў ды рыцараў
Калі вы знаходзіцеся ў складзе экскурсійнай тургрупы, якая дзесьці за гадзіну папярэдзіла кіраўніцтва кавярні ці рэстарана (такіх у горадзе больш чым з паўдзясятка набярэцца) пра свой візіт, дык вы атрымаеце комплексны абед за тры рублі. Пагадзіцеся, запеўка да артыкула пра горад-музей Навагрудак вельмі сімпатычная. Маўляў, вось яна, належная інфраструктура. Аднак, на мой погляд, усё павінна быць зручным не толькі для гасцей, але і для жыхароў таго паселішча, завулкі якога нагадваюць тэматычныя залы гістарычнай экспазіцыі і застаюцца пры гэтым утульнымі, незвычайнымі, цікавымі і прывабнымі.
Далей
|
Колер любові вішнёвы. І не толькі
Пагаворым пра любоў і ўлюбёнасць (каханне і закаханасць пакінем на другі раз). Менавіта гэтыя пачуцці, я перакананы, у свой час дазволілі мясцовым работнікам культуры на чале з Марыяй Паляк лідзіраваць у краіне па многіх пазіцыях. Мяркуйце самі: менавіта ў Глыбокім першымі з’явіліся метадычны цэнтр, раённы дом рамёстваў, гаспадарчая група (сіламі яе быў узведзены першы жылы дом для работнікаў культуры), школа маладых спецыялістаў…
Інакш кажучы, яшчэ дзесяцігоддзі таму культура Глыбоччыны стала мадэльна-паказальнай для Беларусі. Выснова сказанаму — жалезабетонная: калі любіш справу, якой займаешся, калі любіш зямлю, на якой жывеш, дык і вынік шчыраванняў — заўжды адчувальны.
Далей
|
“Кансервы? Не, музей — жывая істота!”
Музейны форум Беларусі мяркуецца правесці ў наступным годзе ў Брэсце. Гэтае рэспубліканскае мерапрыемства паспела стаць заканадаўцам музейнай, так бы мовіць, моды. Прынамсі, гэта адзіны высокастатусны конкурс музейных устаноў (у клубнікаў — увогуле ніякага няма, апрача раённых!), таму і ўдзельнічаць у ім прэстыжна. Хаця б для таго, каб арыентавацца ў сённяшніх тэндэнцыях развіцця музейнай справы. Вось пра іх мы і вырашылі пагаварыць з прадстаўнікамі ўстаноў, якія знаходзяцца, скажам так, у гарадах не самых буйных: на беларускіх абсягах удалечыні ад сталіцы.
У гаворцы прынялі ўдзел дырэктары музеяў: Клічаўскага краязнаўчага — Наталля ХРАМЯНКОВА, Лёзненскага ваенна-гістарычнага — Вольга САМУШЧАНКА, Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага — Марына ПРАЎЛУЦКАЯ-КАЛКО, Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага — Дзіяна ДУБІНА, гісторыі Клетчыны — Марына БОБКА, а таксама навуковы супрацоўнік Брагінскага гістарычнага музея з карціннай галерэяй Алеся МУЗЫЧЭНКА.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"