Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Прыехаць на печы ў Разгуляй
Беларуская гнілая зіма — з’ява яшчэ тая. Ліхаманкавыя змены тэмпературнага рэжыму, туманы і пастаянная соль на абутку аптымізму не дадаюць. Моцныя маразы — таксама. Таму трывайце, людзі, хутка 8 Сакавіка,
а там, глядзіш, і лета! Тым не менш, на адрас рэдакцыі працягваюць паступаць “навіны” пра навагоднія святкаванні. З-за хранічнага дэфіцыту газетнай плошчы згадаю толькі
геаграфію допісаў і характэрныя асаблівасці мерапрыемстваў.
Далей
|
Калядная трансфігурацыя і салон Міцкевіча
Напярэдадні навагодніх святаў выпадкова натрапіў у сацыяльных сетках на канцэрт віяланчалісткі-шасцікласніцы Гомельскай дзіцячай музычнай школы № 1 імя Пятра Чайкоўскага Паліны Смольнікавай. Шчырасць і ўпэўненасць выканання ўразілі. Таму ў першы працоўны дзень 2019-га звязаўся з кіраўніцтвам названай установы. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Хлыстова патлумачыла, што такіх зорачак, як Паліна Смольнікава (да слова, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі) мэтанакіравана “запальвае” педагог Наталля Кулай. Амаль усе яе выхаванцы працягваюць вучобу па спецыяльнасці, а віяланчэльная школа Кулай лічыцца ці не лепшай у вобласці.
Далей
|
Правільным шляхам ідзеце, Алена Генадзьеўна!
Не люблю лічбаў. Але навіна з Глыбоцкай цэнтралізаванай клубнай сістэмы прымусіла заняцца практычнай статыстыкай. Справа ў тым, што дырэктар названай ЦКС Алена Заяц даслала ў рэдакцыю інфармацыйную таблічку на тры старонкі з хвосцікам (вельмі шчыльна, без інтэрвалаў) аб правядзенні навагодніх мерапрыемстваў. Я пачаў падсумоўваць. Атрымалася, што з 20, 23 — 31 снежня 2018 года да 1 студзеня года наступнага па 17 клубных установах горада і раёна пройдзе 76 святочных акцый (ад ранішнікаў, тэатралізацый і выстаў да мультсеансаў, маскарадаў і дыскатэк). Брава, Алена Генадзьеўна! Не пабаяліся даслаць план, значыць, не пабаіцеся яго і рэалізаваць дзеля навагодняй эканамічнай падвышкі культуры ЦКС.
Далей
|
Нашэсце Дзедаў Марозаў і... жаніхоў!
Мне пашанцавала: я пасябраваў па тэлефоне з дырэктарам Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Юліяй Камаровай. У выніку кадравых ратацый у вялізным раёне, дзе толькі адных музейных устаноў — з паўтузін, знаёмых работнікаў культуры не засталося. Мы абмяняліся з Юліяй Вячаславаўнай вярыцельнымі граматамі (чытай — нумарамі мабільных) і паабяцалі быць агульнакарыснымі. А першым вынікам такіх стасункаў стала інфармацыя пра выставу “Срэбраныя цені дзяцінства”, што ладны ўжо час працуе ў Музеі гісторыі і культуры горада Оршы.
Далей
|
Пераможцы вядомы, але інтрыга застаецца
24 студзеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу па вылучэнні лепшых у сферы культуры за 2018 год. Кампетэнтным журы пад старшынствам першага намесніка міністра культуры Наталлі Карчэўскай ацэньвалася не толькі практыка дзейнасці органаў мясцовай улады па рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, а і старанна выбіраўся “Чалавек года ў сферы культуры”.
Калі ж улічыць, што па кожным раздзеле меліся яшчэ і намінацыі, можна ўявіць ступень напружанасці пасяджэння журы. Пераможцы вызначаны, але лепшыя з лепшыхбудуць названы падчас выніковай калегіі Міністэрства культуры. А пакуль гаворка — пра намінантаў.
Далей
|
Афшор для творчага прарыву
На пачатку месяца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 506 “Аб развіцці Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года”. Гэтаму папярэднічалі візіты Кіраўніка дзяржавы на вядучыя вытворчыя аб’екты сваёй малой радзімы, такія, да прыкладу, як інструментальны завод, льнокамбінат… Антыкрызісная праграма прадугледжвае стымуляцыю дзяржаўна-прыватнага бізнесу, абнаўленне грамадскага транспарту, рамонту жылога фонду і шэрагу аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, культуры. Фінансаванне праграмы ажыццяўляецца за кошт рэспубліканскага бюджэту.
Далей
|
Тэрапія праз фальклор
Без такіх арганізацый у свеце было б меней дабрыні. Я маю на ўвазе тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За афіцыйнай назвай — карпатлівая штодзённая праца па дапамозе тым, хто бадай найбольш яе патрабуе. Такіх цэнтраў у краіне шмат, але Пастаўскі сярод іх — асаблівы.
Далей
|
Зяць, залвіца, братавая…
“Тая, якая з баянам — самая тут галоўная, — тлумачылі работнікі культуры Ваўкавыскага раёна, калі дасылалі ў рэдакцыю фотаздымкі народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” і хацелі выключыць памылкі ў нашых подпісах. Якія могуць быць памылкі? Гляньце на фота: кабета з баянам — Марыя Бачынская, якая і “Сваякоў” прыдумала, а яшчэ і сельскім Домам культуры аграгарадка Юбілейны кіруе.
Далей
|
Не даступіцца…
Мае нататкі — суб’ектыўныя і ў пэўнай ступені — правакацыйныя. Чытайце, не пагаджайцеся, абурайцеся і ўступайце ў спрэчку. Будзем спадзявацца, разам мы адшукаем праўду, схаваную недзе паміж пульхных папак бясконцых справаздач.
Далей
|
Сваю “Справу” займець
“Мне цікава жыць стала. Я нават паліць кінуў, бо хачу паглядзець, як унукі будуць расці”, — распавядаў мне старшыня Іванскага сельсавета Міхаіл Гацура. А жыў ён у Сяльцы, дзе разам з жонкай Валянцінай спяваў у народным фальклорным гурце “Прасніца”. Менавіта яна і праславіла Сялецкі дом фальклору.
Ужо тады вёска была пенсіянерскай, але пявунняў хапала, каб той “спеўны” дом не сумаваў. Пісаў я пра гэта ў 2008 годзе. А сёлета даведаўся, што няма ўжо Міхаіла Гацуры. Дзякаваць Богу, з унукамі ўсё ж паспеў жыццю парадавацца. Старэйшы — ужо шасцікласнік, кажуць. Але дом фальклору скасавалі, і вёска — дажывае. З гэтай нагоды падкрэслю яшчэ раз: знікненню беларускай вёскі замінаюць не ўстановы культуры, а людзі, якія там працуюць. Схіляю перад такімі галаву.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"