Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
На плошчы Перамогі
Эпіцэнтрам святкавання 9 Мая заканамерна стала мінская плошча Перамогі. Менавіта тут прайшлі асноўныя мерапрыемствы ўсенароднага свята. Ва ўскладанні вянкоў бралі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага Сходу, замежнага дыпламатычнага корпуса… Кветкі, прынесеныя да Вечнага Агню, дадалі ўрачыстага святла пахмурнаму надвор'ю.
Далей
|
Імпрэзы, акцыі, выставы…
Мы працягваем публікацыю матэрыялаў пра развіццё культуры Аршанскага рэгіёна. Гэтым разам падборка навін тычыцца ўдасканалення бібліятэчнай справы. Інфармацыя прадастаўлена дырэктарам Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Аксанай Кулагінай.
Далей
|
“СМІ для роднай Беларусі”
Такі дэвіз сёлетняй XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставы сродкаў масавай інфармацыі, што распачалася ў сталіцы 2 мая — традыцыйна напярэдадні прафесійных журналісцкіх святаў: Дня друку 5 мая і Дня работнікаў тэлебачання, радыё і сувязі 7 мая. Звычайна ў гэтыя дні адчайна квітнеюць сады. Белы вэлюм — як сімвал маладых парыванняў. І ён дакладна перадае сутнасную прыроду нашай нацыянальнай журналістыкі: заставацца маладой і не забывацца пры гэтым на той вялізны досвед, што назапашаны папярэднікамі.
Далей
|
Шпацыр пад наглядам GPS
“К” працягвае асвятляць развіццё культуры Аршанскага рэгіёна, які вылучаецца насычанасцю аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны і багаццем літаратурна-мастацкіх набыткаў. Ці стаў горад дзякуючы гэтаму ажыўленым турыстычным цэнтрам з адпаведнай інфраструктурай? Для станоўчага адказу фактуры малавата. Як выпраўляецца сітуацыя? На гэтае і іншыя пытанні адказвае начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама
Сяргей ГАРБАЧОЎ.
Далей
|
Сэрца і кветкі ў сімвале сталіцы Садружнасці
5 красавіка Брэст афіцыйна стаў культурнай сталіцай Садружнасці, прыняўшы эстафету ў старадаўняга армянскага Горыса. На ўрачыстай цырымоніі ў спартыўным комплексе “Вікторыя” сертыфікат аб сталічным статусе перадаў Брэсту старшыня Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД Міхаіл Швыдкой.
Далей
|
Пабачыць Парыж і доўга-доўга жыць
Давайце сёння так зробім. Я вам пра сваю (дакладней — маміну) вёску распавяду, а вы мне — пра сваю. Вось толькі параўноўваць не будзем, бо мая беззваротна сканала па прычыне вялікага чарнобыльскага перасялення народа. Роўна год таму мы са старэйшым сынам усё ж прабраліся ў гэтыя джунглевыя хмызы. Нават падмуркаў няма. Адна пясчаная дарога засталася. Калі б не засуха, дык нават і “форд” не дапамог бы. На вясковым кладаўі (вось яно працягвае сваё “жыццё”) наведалі могілкі цёткі, бабулі (яе Васа звалі) і бясконцых родзічаў-сваякоў, якія вярнуліся ў родную зямлю з усіх канцоў гэтага незразумелага і не вельмі ўтульнага свету. Але не будзем больш пра нежывое.
Далей
|
“Жужа” не толькі вясёлы, але і якасны!
Хачу пагаварыць пра якасць. Наспела і карціць. Я вельмі любіў калісьці мінскія тралейбусы, дзе працавалі кіроўцамі класныя спецыялісты з высокім пачуццём прафесійнай годнасці. Яны ніколі не забываліся на тое, што займаюцца перавозкай людзей: транспарт рухаўся плаўна, без рыўкоў, пасажыры пачувалі сябе камфортна. А фірмовай пазнакай сталічнасці нашых тралейбуснікаў было тое, што яны самі абвяшчалі назвы прыпынкаў — і, як правіла, на роднай мове. Усё гэта стварала нейкую сямейную даверлівую атмасферу на маршруце. Госці сталіцы здзіўляліся і зайздросцілі. Памятаеце? Прайшлі тыя часы.
Пры кожным павышэнні кошту праязнога дакумента мы справядліва чакаем павышэння якасці абслугоўвання. Чакаем, іншым разам, дарэмна. Сышлі на пенсію прафесіяналы. За стырно тралейбусаў селі маладзёны, якія так і не здолелі зразумець, што рух без рыўкоў — норма, а не выключэнне. Сітуацыю не ратуюць і прыватныя маршруткі, дзе не пра пасажырскі камфорт дбаюць, а пра грашовы прыбытак.
Я раблю праекцыю на беларускую рэгіянальную культуру — і з радасцю бачу адваротную карціну.
Далей
|
Прычаліць у Мінойтах да “Берага”…
Без камертона музычны інструмент прафесійна не наладзіш. Пагадзіцеся, што камертонам для нацыі з’яўляецца пісьменнік, які не церпіць фальшывых нот ні ў сваіх учынках, ні ў сваіх тэкстах. Народ з такой асобай звярае думкі, раўняецца і дае ёй званне “народны”. Пра гэта я казаў у мінулым аглядзе пошты. Заклікаў чытачоў — у першую чаргу, бібліятэкараў — назваць тых беларускіх літаратараў, якія паўплывалі на іх светапогляд. Першай адгукнулася кіраўнік Бешанковіцкай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Курмель. Малайчына, Таццяна Міхайлаўна! І ў вашай кніжнай гаспадарцы ўсё ўзорна, і ў стасунках з нашай газетай таксама.
Далей
|
Паланэз “Вітанне з Радзімай”
Да 15 мая ў Музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі пройдзе афіцыйная здача апошняй чаргі рэканструкцыйна-аднаўленчых работ, распачатых яшчэ ў 2010 годзе. Па сутнасці, адкрыццё музейнага комплексу адбылося яшчэ падчас леташняй Ночы музеяў, але тады возера, гідратэхнічныя збудаванні, альтанка і парк яшчэ не былі даведзены да належнага ладу. Цяпер усё гатова.
Далей
|
Маціс нават і не прадбачыў…
Запытаўся ў знаёмага кіраўніка аддзела культуры, ці ведае ён, што на Міншчыне ёсць абласны фестываль народнай творчасці, пераможца якога атрымлівае легкавік. Знаёмы, стомлены аўтамабільнай
нішчымніцай, бязмежна здзіўляецца: “Не, не ведаю… Якія малайчыны!” Між тым, “Напеў зямлі маёй” ладзіцца ў Мінскай вобласці ўжо ў пятнаццаты раз. І два разы легкавікі забірае Клецк. Больш за тое, спачатку “Газель”, а потым “Пежо” атрымлівае адна і тая ж установа — Клецкая дзіцячая школа мастацтваў. Вось вам і першая інтрыга. Хто, як і за што?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"