Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алена ЛЯШКЕВІЧ ( 109 cт. ) |
Палессе кліча
“К” пісала ў красавіку, як сумавалі карыстальнікі сацсетак: “Палессе сёлета не пакліча”, маючы на ўвазе меркаванае памяншэнне перыядычнасці фестывалю “Покліч Палесся”, што праходзіць раз на два гады ў Ляскавічах Петрыкаўскага раёна. Аднак песімізм аказаўся неабгрунтаваным: фестываль сёлета адбудзецца. Яму папярэднічае этнаграфічны летнік “Сакрэты майстэрства” ў Жыткавіцкім раёне, частка якога ўваходзіць у склад Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. Акурат Нацпарк і з’яўляецца галоўным арганізатарам фестывалю.
Далей
|
25-ты кадр
Юбілейны Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” — гэта вам не жартачкі. Здаецца, літаральна ўчора святкавалі яго 20-годдзе, і вось “фестываль фестываляў” пройдзе ўжо ў 25-ы раз.
Далей
|
Інфармант мае права?
Скончылася лета, сезон этнаграфічных экспедыцый. Настаў час апрацоўваць матэрыялы, пісаць артыкулы, вучыць назбіраныя песні ды танцы, разгадваць сакрэты рамёстваў па сабраных і сфатаграфаваных вырабах. Часта да этнаграфічных звестак і аматары, і навукоўцы ставяцца як да ананімнай народнай творчасці, забываючыся, што на іх распаўсюджваецца дзеянне закона аб аўтарскім праве.
Далей
|
Рэалізаваць нельга ігнараваць
На “круглым стале” пад назвай “Фестывальны фальклорны рух “Берагіня”: здабыткі і перспектывы”, што прайшоў у гарадскім пасёлку Акцябрскі падчас заключных імпрэз аднайменнага фестывалю, была прынята рэзалюцыя. Публікуем вытрымкі з яе адносна найбольш надзённых пытанняў развіцця фальклорнага руху краіны з нашымі каментарыямі.
Далей
|
“Віскі” з Ваўкавыска і дамы, што кланяліся селяніну
У Кракаве выйшла кніга “Сем месяцаў у Расійскай Польшчы ў 1863 годзе”. У ёй змешчаныя дзённік брытанца Фартэск’ё Андэрсана, перакладзены з англійскай мовы на польскую. Аўтар апісаў візіт да свайго сябра, шляхціца Аляксандра Біспінга, у вёскі Масаляны і Вярэйкі Ваўкавыскага павета падчас паўстання 1863 года. Пад “Расійскай Польшчай” Андэрсан мае на ўвазе ў тым ліку і беларускія тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якія ў выніку падзелаў 1772, 1793 і 1795 гадоў адышлі да Расійскай імперыі. “К” прапануе некалькі вытрымак з дзённіка брытанца.
Далей
|
Гандаль беларускім, але для замежнікаў
У Любліне прайшоў дзясяты Ягелонскі кірмаш, адноўлены ў 2007-м на ўзор сярэднявечнага. Сёлета галоўнай тэмай стала вышыўка. Як заўсёды, удзельнічалі беларускія майстры па розных відах рамёстваў. Некаторыя падзяліліся з “К” уражаннямі адносна таго, які тавар сёлета найбольш хадавы.
Далей
|
Нястрашны гендар: дырэктарка і дывергентка
Пішучы пра сферу культуры, не раз сутыкнешся з назвамі пасад: мастацкі кіраўнік гурта, дырэктар сельскага клуба, загадчык аддзела, намеснік загадчыка… А між іншым, большую частку гэтых пасад займаюць жанчыны. І, падавалася б, у такіх выпадках больш рацыянальна пісаць кіраўніца, дырэктарка, загадчыца, намесніца. Але не ўсё так проста.
Далей
|
Плюс 35 за 4 гады
2 жніўня была прынятая пастанова Савета Міністраў “Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
“Сабраць” горад як пазл
Я ладжу дармовыя экскурсіі па Мінску ўжо чацвёрты сезон. Збіраю людзей праз суполкі ў сацыяльных сетках. Стаў гэтым займацца, бо дармовых вандровак па Мінску на сталай аснове ніхто не робіць.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"