Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Сакрэты “гуменаўскіх” фарбаў
Заўтра, 28 сакавіка, Феліксу Фёдаравічу Гумену — восемдзясят. Скажу адразу са спакойнай упэўненасцю: гэта не толькі лідар беларускай акварэлі на працягу апошніх, скажам, чатырох дзесяцігоддзяў, але і адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры наогул. Больш за тое, сябруючы з мастаком, магу смела сцвярджаць: Гумен даўно ўжо выйшаў за рамкі, так бы мовіць, беларускай творчай “ментальнасці” і “рэгіянальнасці”. Яго мастацкая папулярнасць у краінах бліжняга і дальняга замежжа — таму пацвярджэнне. Мне здаецца, што сёння ў нашым мастакоўскім асяроддзі, у тым ліку і ў маладых творцаў, ужо рэдка можна сустрэць такую гуменскую асаблівасць, як добразычлівасць — творчая і чалавечая. Відавочна, гэта ўнутраная сутнасць і трывалая аснова ўнікальнага таленту.
Далей
|
Хатынская аповесць Сяргея Селіханава
Дзень Нацыянальнай болю і смутку — так сёння называецца Дзень 22 сакавіка, калі споўнілася роўна 78 гадоў з часу вялікай трагедыі ў беларускай вёсачцы Хатынь. Менавіта тут, вясной 1943 года, гітлераўцы і іх хаўруснікі-паліцаі спалілі зажыва 149 жыхароў, сярод якіх 75 дзяцей. А ўсяго ў перыяд Вялікай Айчыннай было знішчана разам з людзьмі 628 беларускіх вёсак: 186 — так і не былі адбудаваны. Гэта быў сапраўдны генацыд беларускага народа з боку фашысцкіх захопнікаў, і сумнявацца ў гэтым не даводзіцца. Сёння многія загінулыя ў полымі вайны вёскі адзначаны памятнымі знакамі, манументамі і мемарыяламі.
Аднак менавіта Хатынскі мемарыял, які па сваёй эмацыйнай, трагедыйна-філасофскай, ідэалагічнай і мастацка-эстэтычнай значнасці амаль адразу пасля яго адкрыцця ў ліпені 1969 года, выйшаў за фізічную мяжу канкрэтнай вёскі і навечна стаў жорсткім знакам масавага знішчэння мірнага насельніцтва на ўсёй тэрыторыі акупаванай Беларусі. Сімвалам, у “плоці” якога — запавет патомкам зрабіць усё, каб такое больш ніколі не паўтарылася.
Далей
|
“Раней тут уставала зямля на дыбкі...”
18 лютага споўнілася б 99 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага. На першы погляд, дата не для афіцыйнага адзначэння, не юбілейная. Але мне здаецца, што лічба “дзевяноста дзевяць” — нейкім містычным чынам — штосьці азначае, нават цяпер, калі мастака няма з намі ўжо больш за дзесяць гадоў. Калі верыць так званай ангельскай нумералогіі, дык гэта моцны лік, які сімвалізуе самадысцыпліну і незалежнасць характару, гуманізм і духоўную прасветленасць, цярпімасць і імкненне да лідарства. Бадай усімі гэтымі якасцямі і валодаў Творца.
І зусім заканамерна, што нядаўна сталіца ўвекавечыла яго імя ў гарадской прасторы: рашэннем Мінгарсавета дэпутатаў ад 24 снежня 2020 года за № 259 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу “Минск Мир” з’явілася вуліца Міхаіла Савіцкага (побач з вуліцамі архітэктара Леаніда Левіна і кампазітара Ігара Лучанка).
Далей
|
Не стушыў на палітры святло...
Жывапіс, які нараджае паэзію, і чалавек, які ствараў паэзію ў жывапісе... Пачытайце гэтыя радкі, прысвечаныя яму, найвыдатнаму мастаку сучаснасці, напісаныя сэрцам паэта. Цалкам “Балада Леаніда Шчамялёва” прагучала на вернісажы з вуснаў яе аўтара — Віктара Шніпа. І хоць вялікім смуткам напоўнены паэтычныя строфы, але бязмежна-высокім жыццесцвярджальным агнём палыхаюць фарбы
на палотнах Жыцця мастака.
...Ты не стушыў у майстэрні святло і нікому
Ты не сказаў, што сыходзіш з зімы назусім.
І, не забраўшы нічога, забраў сваю стому,
Каб стала лёгка хаця б на хвіліначку ўсім
Тут, на зямлі, дзе карціны твае, як малітвы
І як прызнанні ў вялікай любові тваёй
Да беларускіх палёў, дзе былі вечна бітвы,
Дзе нам пісаліся вершы й карціны крывёй...
Далей
|
Добры вяшчун з імем пераможцы
15 лютага нашаму славутаму графіку і жывапісцу, народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі
краіны, прэміі Саюзнай дзяржавы і Міжнароднай прэміі імя Джавахарлала Неру, акадэміку Расійскай акадэміі
мастацтваў і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгію Паплаўскаму споўнілася б 90 гадоў...
Далей
|
Высекчы з каменя душу...
Так распарадзіўся лёс, што студзень на Беларусі праходзіць яшчэ і пад знакам Мулявіна. 12-га — яго Дзень народзінаў, а 26-га — Дзень памяці Уладзіміра Георгіевіча. У гэты дзень, ужо 18 гадоў таму, Пясняр пайшоў у Вечнасць. Яго імя даўно ўжо стала сапраўдным сімвалам Беларусі і, што неаспрэчна, у краіне шмат чаго зроблена для ўвекавечання памяці геніяльнага Артыста. “К” неаднаразова пісала пра ўсе тыя акцыі. Але кожная новая дата — з Дня народзінаў Мулявіна ці з Дня яго смерці — становіцца чарговым напамінам, каб падвесці некаторыя вынікі таму, што ўжо зроблена, і спланаваць, па магчымасці, парадак наступных дзеянняў.
Далей
|
“Бліснуць краскай непаблеклай...”
4 лютага ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася доўгачаканая выстава твораў аднаго з лепшых беларускіх нацыянальных мастакоў — Міхася Філіповіча. Але што дзіўна: карціны і графічныя работы гэтага творцы даўно знаходзяцца ў фондах і пастаяннай экспазіцыі нашага мастацкага музея, таксама ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у прыватных калекцыях, аднак яго творчая біяграфія і сёння малавядомая не толькі ў асяроддзі аматараў жывапісу, але і сярод сучасных маладых мастакоў. Хаця і на слыху яго імя заўсёды асацыявалася з “беларускасцю”, з тым, што Міхась Мацвеевіч быў адным з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай школы, аўтарам шматлікіх твораў пра жыццё і побыт нашага народа да рэвалюцыі і пасля яе…
Далей
|
Згаслі фарбы на палітры вялікага жыцця...
...Напісаць развітальныя словы — гэта як у водгуллі журботных і кароткіх успамінаў узняць келіх за памінальным сталом. Памянем жа вялікага мастака зямлі Беларускай Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва...
Далей
|
Камбат вызваляў Варшаву...
17 студзеня 2021 года спаўняецца 76 гадоў з таго памятнага дня, калі войскі 1-га Беларускага фронту, уключаючы байцоў 1-й польскай арміі, вызвалілі сталіцу Польшчы — Варшаву ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трохдзённы штурм горада каштаваў жыццяў 22-х тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, пры тым уласна Польшча згубіла 3 тысячы воінаў. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вайны кіраўніцтва Польшчы рэгулярна ўдзельнічала ў афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных памяці савецкіх салдат — вызваліцеляў Варшавы. Аднак у апошнія гады такая важная для суседней краіны гістарычная дата пачынае, мякка кажучы, “губляць сваю памяць”. Пра гэта сведчаць знішчаныя ці апаганеныя там дзясяткі помнікоў і абеліскаў, якія былі ўсталяваны ў гонар савецкіх воінаў. А ўсяго іх загінула ў час вызвалення Польшчы звыш 600 тысяч!
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"