Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Канстанцін АНТАНОВІЧ ( 482 cт. ) |
Чамадан марскіх прыгод
Гэта публікацыя звязана толькі з прыемнымі ўражаннямі. Інакш кажучы, амаль усе ўстановы культуры, што сустрэліся на шляху, працавалі, за адзіным выключэннем, як мае быць. Шчыра кажучы, здзіўляліся мы не адзін раз. Як і заўжды, вакол пабачанага і адчутага з’явілася шмат разваг ды высноў. Думаць ды аналізаваць нам дапамагалі самі работнікі культуры. Той дадатны прыклад, калі аднадумства спрыяе развіццю агульнай справы. І яшчэ. Ненаўмысна давялося параўноўваць матэрыяльна-тэхнічную базу двух суседніх раёнаў, Пухавіцкага ды Асіповіцкага, — і пераканацца, што далёка не ўсё тое лепшае, што бліжэйшае да сталіцы.
Далей
|
Ці заспявае шляхта ў Дукоры?
Словы "дзяржаўнае" і "прыватнае" лёгка зліць у адно хіба што на пісьме. А ў жыцці пра агульны інтарэс абодвух бакоў, на вялікі жаль, казаць даводзіцца надзвычай рэдка. Сітуацыя цягам часу выправіцца толькі пры адной ўмове: калі дзяржаўнік спатрэбіцца прыватніку і наадварот. Толькі тады інтарэсы перастануць быць паралельнымі і паспяхова перасякуцца. І кропкай перасячэння можа стаць не толькі камерцыйны поспех… Але досыць прэамбул. Мы ў чарговым матэрыяле нашага чарговага аўтапрабегу пастараліся аб’яднаць ды параўнаць тое, што пакуль не надта аб’ядноўваецца ды параўноўваецца. І ўзялі для гэтага дзве ўстановы культуры: дзяржаўны СДК у Дукоры і прыватны Сядзібна-паркавы комплекс "Дукорскі маёнтак". Цікавая рэч атрымалася.
Далей
|
Усім музеям музей!
Часам даводзіцца чуць такое нібыта рытарычнае пытанне: маўляў, што рабіць у вёсцы ці нават райцэнтры рафінаванаму сталічнаму інтэлектуалу? Пабачанае ў апошні дзень нашага аўтатура пераконвае: цікава і карысна для свайго развіцця правесці час можна і ў рэгіёнах. І досвед Мастоўскага раёна ў гэтым плане нам падаўся паказальным. З’ехаць адтуль можа прымусіць хіба толькі перанасычэнне яркімі ўражаннямі.
Далей
|
Ад свята да рэстаўрацыі
У папярэдні раз на фестывалі ў Гальшанах давялося пабываць чатыры гады таму. І я з прыемнасцю скарыстаўся магчымасцю параўнаць убачанае тады з сёлетнім дзействам вакол славутых руін. Тым больш, ужо трэці год “Гальшанскі замак” праводзіцца без прыцягнення прыватных партнёраў у якасці суарганізатараў — выключна высілкамі Ашмянскага райвыканкама пры частковым фінансаванні Гродзенскага аблвыканкама.
Далей
|
Інфармацыйная кампанія
Перадвыбарчая інфармацыйная кампанія працягваецца па ўсёй краіне. На гэтым здымку вы бачыце куток выбаршчыка ў Ялізаўскай дзіцячай бібліятэцы, што ў Асіповіцкім раёне.
Далей
|
Жылічы: працяг будзе
Вось такі ён, Жыліцкі палац, што ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны, сёння. Цяпер удакладняецца грашовая сума, якая будзе выдаткавана на працяг яго рэканструкцыі. На здымках Кастуся Антановіча — сам палац і фрагмент сцяны, дзе пад савецкай тынкоўкай — слаі былой прыгажосці.
Далей
|
Хто па што ў Шчучын едзе?
Ці не кожны раённы цэнтр нашай краіны мае сваю арыгінальную архітэктурную і культуратворчую парадыгму. Шчучын не з’яўляецца выключэннем — невялікі ўтульны горад, куды хочацца прыехаць не толькі, каб пакаштаваць смачнага мясцовага сыру, але і пазнаёміцца з культурным жыццём. На што здольны ў гэтым плане горад мы даведаемся ў поўнай меры ўжо менш чым праз месяц, калі тут адбудзецца Дзень беларускага пісьменства. Пакуль жа гутарым пра дасягненні і клопаты сферы з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандрам АМШЭЕМ.
Далей
|
Мала мець проста брэнд…
У каторы раз хочацца выказацца пра стварэнне і выкарыстанне культурных брэндаў. Ці не кожны айчынны горад ды нават старадаўняе мястэчка маюць сваю “фішку”. Вось толькі адны з года ў год яе “раскручваюць”, у той час як другія або саромяцца нечага, або робяць мерапрыемства не для публікі, а для славутай “галачкі”.
Далей
|
У Луўр ці ў Музей Міцкевіча?
У Навагрудку, у Доме-музеі Адама Міцкевіча, працуе выстаўка з фондаў французскага музея нашага земляка пры Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Было прывезена 16 гравюр ХІХ стагоддзя да твораў “Гражына”, “Конрад Валенрод” і “Пані Твардоўска”, выдадзеных у 1863-1864-м. Гравюры Станіслава Лукомскага па малюнках Антонія Залескага створаны да познаньскіх выданняў Міцкевіча.
Далей
|
Палац рыхтуецца!
"К" ужо распавядала аб падрыхтоўцы шчучынскага палаца Друцкіх-Любецкіх да адкрыцця ў час святкавання Дня беларускага пісьменства. Нашы карэспандэнты зафіксавалі чарговы этап работ і краявіды набярэжнай, дзе помнік і змешчаны.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"