Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Мастыхін № 26 / 946 за 2010-06-26
“Маладзёжная-2010”: футуралогія непасрэднасці ўспрыняцця
Назва, канцэпцыя і мэты з задачамі Рэспубліканскай выстаўкі “Маладзёжная-2010”, якая нядаўна прайшла ў Палацы мастацтва, былі артыкуляваны настолькі выразна, што першы абзац прэс-рэліза можна пакінуць без каментарыяў: “Што будзе з беларускім мастацтвам праз 15 гадоў? Хто тыя мастакі, якія будуць вызначаць творчае аблічча краіны? Такія пытанні мы павінны задаваць ужо сёння. І гэта не проста філасафічныя развагі на тэму мастацтва — гэта цалкам надзённая праблема, якая патрабуе аналізу і наступных дзеянняў”.
Далей
|
№ 20 / 940 за 2010-05-15
“Дотык” адбыўся. Ніхто не абпаліўся
“Калектыўны партрэт” у мазаіцы
Фестываль “Art.Intouch”, што прайшоў у сценах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва і Нацыянальнай школы прыгажосці, рызыкаваў стаць чарговай бязладнай сумессю “бульдогаў і насарогаў”. Лік удзельнікаў фэсту — нешта каля 30 — ад пачатку ўнушаў перасцярогу. Але… Яна аказалася дарэмнай. Цікаўны чалавек, які даўно хацеў даведацца, што ўяўляе з сябе сучаснае беларускае мастацтва, урэшце здолеў атрымаць уцямны ды пераканаўчы адказ.
Далей
|
terra_брэндынг № 26 / 946 за 2010-06-26
“Транспалескі” магніт для турыста
Івацэвіцкі раён цяжка назваць турыстычнай Мекай. Але месцам правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 16 чэрвеня і на якое быў запрошаны карэспандэнт “Культуры”, гэты край абраны зусім невыпадкова. Убачанае стала прыкладам дбайнага выкарыстання наяўных рэсурсаў — прычым перадусім менавіта з разлікам на ўласныя сілы. Значная частка такіх рэсурсаў, зазначым, знаходзіцца ў руках аддзела культуры раёна. Зрэшты, пасяджэнне, тэмай якога было развіццё туріндустрыі і экскурсійных маршрутаў у Брэсцкай вобласці, лішні раз засведчыла: культурны складнік прысутнічае, не раўнуючы, ва ўсіх “відах і жанрах” беларускага турызму — або, прынамсі, можа прысутнічаць.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 25 / 945 за 2010-06-19
Які аўтобус даставіць у Сярэднявечча? І назад…
Набліжэнне грандыёзнага свята на вуліцах Навагрудка пакуль што не адчувалася — там панавала лянотная спякота. Іншая справа — у кабінетах раённага аддзела культуры, які ўжо традыцыйна выступае сапраўдным гаспадаром фэсту: там было яшчэ спякотней, чым на вуліцы. Ужо за некалькі тыдняў супрацоўнікі былі вымушаны перайсці на ўзмоцнены рэжым працы, вырашаючы самыя розныя арганізацыйныя пытанні — не толькі творчыя, але і “тэхнічныя”.
Далей
|
"Залатому кольцу" патрэбна філігранная апрацоўка
Сярэднявечнае свята ў гонар Грунвальда - гэта яшчэ і цудоўны турыстычны івэнт. Без сумневу, тэхналогія прыцягнення ўвагі спрацуе. Нягледзячы на багатую праграму фэсту, многія яго наведвальнікі, напэўна, знойдуць час і на невялічкае падарожжа па гістарычных адметнасцях гэтага краю. Балазе большасць з іх размешчана вельмі зручна, утвараючы своеасаблівае "Залатое кольца" раёна.
Далей
|
№ 18 / 938 за 2010-05-01
“Ліду вы не пазнаеце!”
Перадсвяточны “рамонтны” дух у Лідзе адчуваецца ўжо на вакзале. Ад яго старэнькага будынка засталіся адны сцены, якія спакваля, літаральна навачах, пераўва сабляліся рабочымі ў новы аб’ект, на “пяцёрачку”. Ды і нераўнуючы ўвесь горад ператварыўся ў суцэльную будоўлю. А яго сімвал — знакаміты Замак Гедыміна — турыстаў часова не прымае. Пакуль што без каскі туды ўваход забаронены.
Далей
|
Соцыум № 23 / 943 за 2010-06-05
На вастрыі чатырохграннага штыка
Неўзабаве пасля публікацыі матэрыялаў “круглага стала”, які быў прысвечаны тэме аховы помнікаў спадчыны, датычных падзей Вялікай Айчыннай вайны (гл. “К”№ 16 за 2010 г.), у рэдакцыю звярнуўся вядомы скульптар, народны мастак Беларусі Іван Міско. Аўтар або сааўтар многіх знакавых манументальных пабудоў падзяліўся сваім болем на конт адной з іх — ці не самага прачулага помніка народнаму гераізму.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 23 / 943 за 2010-06-05
Прынцып дзеяння — “Не адкладаючы!”
Дзверы, у якія заўсёды можна пастукаць
Прысутныя на VI З’ездзе Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры, што прайшоў 28 мая ў Мінску, мелі дастаткова магчымасцей, каб пераканацца ў актуальнасці і запатрабаванасці яго дзейнасці. Гутарка тычылася не бюракратычных фармальнасцей, а самых злабадзённых праблем, надзённых, бадай, для кожнага са 108 тысяч членаў прафсаюза, якія працуюць у сферах культуры, фізічнай культуры і спорту, а таксама інфармацыі і паліграфіі. Вырашыць гэтыя праблемы ўласнымі сіламі, на жаль, удаецца далёка не заўсёды. — Самае галоўнае для нашай арганізацыі — быць патрэбнай кожнаму яе ўдзельніку, — гэта была першая фраза гутаркі карэспандэнта “К” з новым старшынёй Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюзу работнікаў культуры Наталлі АЎДЗЕЕВАЙ.
Далей
|
погляд з ХХІ стагоддзя № 19 / 939 за 2010-05-08
“Крэпасць Полацк” стаяла непарушна
Сёлетняя Культурная сталіца Беларусі заўсёды была ў цэнтры падзей айчыннай, ды і сусветнай, гісторыі. Прычым не толькі ў “сівую даўніну”. Эпізод першага месяца Вялікай Айчыннай вайны, які займеў назву “Полацкая бітва”, сёння не “на слыху”. Некаторыя заходнія аўтары ўвогуле на надаюць яму асаблівай увагі, адным сказам адзначаючы ў сваіх публікацыях, што “састарэлыя ўмацаванні” былі ўзяты войскамі вермахта за лічаныя гадзіны. І ўсё ж факты сведчаць пра іншае: падзеі тых дзён адбываліся ў сапраўднай “крэпасці Полацк”.
Далей
|
"К" інфармуе № 18 / 938 за 2010-05-01
І для справы карысць, і сабе ў асалоду
Што аб’ядноўвае людзей? Погляды, інтарэсы, перакананні… Але таксама — і супольная праца на карысць агульнай мэты. Пра гэтую ўласцівасць старадаўняй традыцыі талакі чарговы раз засведчыў Рэспубліканскі суботнік, які адбыўся 24 красавіка. Кожны беларус атрымаў магчымасць уласнаручна спрычыніцца да актуальных агульнаграмадскіх пачынаў. У іх ліку, без сумневу, — і рэстаўрацыя Мірскага замка.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|