Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1001 cт. ) |
Вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Павел Каралёў паведаміў “К”, што 20 жніўня купалаўцы прэзентуюць выставу “У народ і край свой толькі веру”. Такім чынам будзе адзначана стагоддзе з дня смерці выбітнага грамадскага дзеяча, палітыка і археолага Івана Луцкевіча. Як сцвярджае Павел Каралёў, упершыню ў краіне ў межах асобнай выставы музейшчыкі збіраюцца адлюстраваць шлях Івана Луцкевіча, які значна паўплываў на станаўленне асобы Янкі Купалы.
Далей
|
ЛІТАРАльна супер!
Задоўга да Дня беларускага пісьменства, якое пройдзе напачатку верасня ў Слоніме (летась сталіцай свята было Іванава) сярод яго месцічаў быў абвешчаны конкурс на слоган і сімвал знакавага рэспубліканскага мерапрыемства. Слоган прыдумалі мясцовыя ідэолагі (каму
як не ім гэтай пачэснай справай займацца!).
Далей
|
23 мая ў расчыненае акно нашага рэдакцыйнага кабінета заляцела пчала. Зрабіла круг над нашымі камп'ютарамі і знікла ў сталічнай паднябеснай гарачыні. “У Клімавічы памчалася”, — пасмяяліся мы.
Акурат у гэты дзень там распачаўся XVIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.
З 1996 года крылатая працаўніца стала сімвалам рэгіянальнага мерапрыемства. З 2001-га фэст набыў міжнародны статус, аб’ядноўваючы тысячы ўдзельнікаў з многіх краін свету.
Далей
|
Эпіцэнтрам святкавання 9 Мая заканамерна стала мінская плошча Перамогі. Менавіта тут прайшлі асноўныя мерапрыемствы ўсенароднага свята. Ва ўскладанні вянкоў бралі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага Сходу, замежнага дыпламатычнага корпуса… Кветкі, прынесеныя да Вечнага Агню, дадалі ўрачыстага святла пахмурнаму надвор'ю.
Далей
|
Намалюй мне райскі сад
Лета — час чытання. Прынамсі, для мяне ў школьны гады, асветленыя бясконцымі вакацыямі, гэта было так. Днём я знікаў на рэчцы, азёрах ці ў лесе, а ўвечары надыходзіў час вандровак кніжных (паміж старонак знікаў таксама з галавой). Метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі і наша сталая пазаштатная аўтарка Наталля Казарэз упэўнена, што сучасныя падлеткі таксама могуць прабавіць лета весела, цікава нават і без сучасных гаджэтаў. Гульнявая праграма мясцовай дзіцячай бібліятэкі называецца “Чытайце, гартайце — свет пазнавайце”.
Далей
|
Ярэміцкія маскі і бібліятэкары з чарапахай
Назапасілася лістоў, назапасілася. А што паробіш — лета: новы віток раённай творчай актыўнасці. Сяджу-думаю: з чаго б пачаць. А тут дзяўчаты-метадысты з Дзятлава тэлефануюць. Цікавяцца, ці атрымаў я звесткі пра знакаміты “Зецельскі фэст” — трэці штогадовы фестываль сямейнага адпачынку.
З гэтай навіны і пачну.
Далей
|
“Майскі вальс” і дзесяць імёнаў Казлоўкі
Вельмі шмат навін назапасілася. Большая частка з іх, натуральна, пра святкаванне Дня Вялікай Перамогі. Даю самае галоўнае, каб нікога не пакрыўдзіць — і з мінімумам асабістых каментарыяў.
Далей
|
Вайна і мір
Так ужо прынята, што галоўная работа на вайне — забіваць ворага. Таму самае дарагое на фронце не тушонка, а патроны. Бывала, распавядаў дзед Сцяпан, за поўныя нявыкарыстаныя абоймы пасля бою салдат расстрэльвалі. Я, маладзён, усё не мог рады даць: “Чаму?” “Страляюць па тых, хто страляе, — цярпліва даводзіў салдацкія ісціны дзед. — Не страляў, значыць, за сваё жыццё дрыжэў…” Не памятаю, у якім нямецкім мястэчку заспела дзеда вестка пра тое, што вайна скончылася. Але свята аказалася двайным: 9 мая ў яго — дзень нараджэння. Як тут без салюту абысціся? Расстраляў ён з “тэтэшкі” тое, што ў пісталеце было, потым — дзве запасныя абоймы, затым — недатыкальны запас з асабістай валізкі (знаходзілася там месца і для бляшанак з тушонкай). Калі скончылася і там, пайшоў пазычыць. У выніку перагрэты пісталет заклініла… У гэтыя дні я не магу без згадак пра вайну. Я яе не бачыў, але мне баліць. Вам, мяркуючы па пошце, таксама.
Далей
|
У тую суботу мы не грашылі
Так, у мінулую суботу мы не грашылі. Пад спякотным шумілінскім небам мы смяяліся: хто ўпотай і сарамліва, хто адкрыта, размахваючы рукамі і размазваючы па твары слёзы радасці. Абыякавымі да ўсяго заставаліся толькі два поні, якія драмалі ў цяньку гарадскога парку ў чаканні маленькіх вершнікаў. Астатняе Шуміліна смяялася. Як і належыць на свяце гумару Віцебскай вобласці “Смяяцца— не грэх” — ужо XV па ліку.
Далей
|
![]() Нагода для гэтага інтэрв’ю — даволі незвычайная. Падчас адной з апошніх камандзіровак даведаўся, што ў маёй роднай Ветцы музейная зорка Галіна НЯЧАЕВА, з якой мы знаёмыя з дзяцінства, перастала кіраваць Музеем
стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава. Дырэктарам стаў Пётр Цалка, які раней узначальваў гомельскі філіял веткаўскага музея. Сітуацыя для свету рэгіянальнай культуры, прама скажам, нестандартная. Таму і звярнуўся да Галіны Нячаевай, каб зразумець, што ж здарылася. Гутарка,
натуральна, выйшла далёка за межы наменклатурнай, так бы мовіць, тэматыкі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"