Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1000 cт. ) |
![]() Вясна… Гадоў колькі таму, калі з’явіліся на галінках пупышкі, выбраўся ў першую пасля абрыдлай зімы камандзіроўку. Дзесьці перад Іўем маршрутка спынілася на “перакур”. Выбраўся на нясмелае пакуль сонейка і я, пакаштаваў паветра і — адкінуў цыгарэту. Такім неймаверным водарам шыбанула вясна, што жаданне жыць падалося адзіным шчасцем у свеце. Зноў хачу ў такую камандзіроўку. І для таго яшчэ, каб пераканацца ў правільнасці слоў нядаўняй маёй тэлефоннай суразмоўцы — загадчыка сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва, якая запэўнівала, што з мабільным клубным абслугоўваннем ў яе ў раёне — ніякіх праблемаў. Праўда, па словах гэтай упэўненай жанчыны, сезон аўтаклубнага шчыравання пачынаецца з красавіка (зіма, відаць, — час адхлання). А ў асобна ўзятую вёску перасоўная ўстанова трапляе раз у год (для таго, каб перыядычнасць наведвання аддаленых паселішчаў была часцейшая, запэўнівае загадчык, да справы падключаюцца сельскія клубы, у якіх таксама ёсць зона вясковага абслугоўвання). Вось, маўляў, і атрымліваецца, што праца аўтаклуба пры пэўных умовах не вымагае асаблівых высілкаў і не мае асаблівых праблемаў. Гэтая выснова выклікае ў мяне шмат пытанняў, таму цягам года вернемся да яе яшчэ не раз. А пакуль на старонках “К” друкуецца артыкул Валянціны Валчковай з Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра пра дзейнасць аўтаклубаў вобласці (стар.11). Гаворку аўтарка вядзе і аб праблемных пытаннях. Як вядома, вырашаць іх даводзіцца толькі тым, хто сумленна працуе.
Далей
|
![]() Сельскі клуб майго юнацтва (у мамінай вёсцы) — гэта сімвал вясковай неўміручасці, жыццярадаснасці і яснай перспектывы. Маладосць майго веку супала з маладосцю нашай вёскі.
А ў юнацтве не задумваешся пра старасць. Між тым, за 1970-мі і 1980-мі прыйшлі 1990-я і нулявыя. Наша старасць супала са старасцю нашай вёскі. Але не хачу пра сумнае.
…У сельскім клубе майго юнацтва дзверы адчынены штодня і з самага ранку. І ў час летніх ці зімніх вакацый цягам дня ад моладзі тут проста не пратаўкнуцца. Прыязджаюць сваякі з Польшчы, Канады, Амерыкі, Украіны, Расіі… Абарыгены не супраць. Гульні, танцы, гутаркі, кіно, у бібліятэку — ці не чарга. А дзядзька Мішык у сваім спрадвечным брылі не забываецца на “крыкавую” рэкламу: “Прыходзьце
ў клуб, не пашкадуеце!” Мы не шкадуем, а ён — зацікаўлены, бо ягоная жонка Маня (мая стрыечная цётка) — загадчык пашанотнай установы. І план выконваецца… Хтосьці мудры сказаў, што ўсё мінае. Аднак усё, спадзяюся, і вяртаецца…
Далей
|
Час зямных анёлаў
Кажуць, падчас Другой сусветнай вайны Чэрчылю прынеслі на разгляд бюджэт краіны. Ён пагартаў дакумент і запытаўся: “А дзе выдаткі на культуру?” “Дык вайна ж ідзе, якая культура!” — адказалі памочнікі. Чэрчыль раз’юшыўся: “Калі няма культуры, дык навошта мы тады ваюем!” Выснова наступная. Самадастатковасць дзяржавы — у самадастатковасці яе нацыянальнай культуры. І нашы клубнікі, музейшчыкі ды бібліятэкары ніколі не павінны на гэта забывацца. Яны і не забываюцца збольшага. Прынамсі, у нашых пазаштатных аўтараў заўжды ёсць пра што распавесці.
Далей
|
У вёску — на дзядзькаванне!
У чарговы раз задаю сабе пытанне: “За што вёску люблю?” І знаходжу чарговы адказ: “За максімальную набліжанасць формы да зместу, тэорыі — да практыкі!” Тлумачу. Зразумець у горадзе, што такое прыродная прыгажосць, зможа хіба толькі адчайны прыхільнік урбанізацыі. А ў вёсцы, каб адчуць сябе часткай навакольнай разняволенай раскошы дастаткова акенца адчыніць. А можна зрабіць колькі крокаў у канец цётчынага гародчыка і паразмаўляць з бабром, заклапочаным уладкаваннем хаткі ў тутэйшым ручаі. Ці ўвосень прапаўзці метраў сто — і ўбачыць ля балотца шумную бусліную канферэнцыю перад адлётам у вырай. А ёсць яшчэ зусім іншы, медыцынскі, так бы мовіць, аспект. Для нечакана разбітага на сцежцы калена ў горадзе аптэку трэба шукаць, а ў вёсцы варта толькі нагнуцца і сарваць падарожнік (трыпутнік) ды прыкласці яго да раны. У больш сур’ёзных сітуацыях эфектыўна дапаможа серпарэзнік (крываўнік). Прыклады вясковай самадастатковасці можна доўжыць бясконца.
Далей
|
![]() Што трэба зрабіць, каб беларуская кніга стала сапраўды роднай? Пытанне яшчэ тое. У пошуках адказу трэба, напэўна, не адзін тыдзень думаць, не адзін год працаваць. І школьную праграму (гэта я як колішні настаўнік сцвярджаю) варта якасна перагледзець, каб выкладалася наша літаратура ў кантэксце сусветнай. Тады, прынамсі, стане зразумелым, што змянілася на зямлі пасля асветніцтва Скарыны, сэнсашукання Быкава і філасофскіх разваг Танка. У адваротным выпадку ўчарашні школьнік так і пранясе праз усё жыццё перакананне, што Купала — гарадскі і шляхецкі, а Колас — вясковы ды прыземлены. Дык вось, каб больш дэталёва разглядаўся ў школе “Сымон-музыка”, дык і думкі такой у вучняў не ўзнікла б. Натуральна, адказнасць на беларускіх выкладчыках — неймаверная. А на бібліятэкарах — не меншая.
Далей
|
![]() Тыдзень таму пісаў ужо, што пра нашу мову гатовы распавядаць цягам усяго жыцця. У тым сэнсе, што памятаць пра яе варта не толькі ў Дзень роднай мовы. І не мной сказана, што мова — з’ява настолькі самадастатковая, што сама ўжо можа выбіраць сваіх носьбітаў. Ці адпавядаем мы высокім патрабаванням, ці думаем, пішам, гаворым і марым па-беларуску? Калі імкнемся да гэтага, то ўсё ў нас атрымаецца.
Кажуць, што філасофія пачынаецца са здзіўлення. Мова ж, я перакананы, пачынаецца з радасці ўсведамлення, што ты не проста сын Беларусі, а яшчэ і ўпэўнены працяг яе. І такімі будуць дзеці ды ўнукі… У сённяшняй пошце шмат лістоў пра родную мову. І гэта ўсяляе надзею. Тым больш,
што на вуліцы — ужо вясна.
Далей
|
Як мама гаварыла
Апошнімі днямі ў гонар Дня роднай мовы шмат хто спяваў беларускія песні. Добрая песня ўвогуле — малітва. Лічу, што спачатку былі слова — малітва — песня. А потым усё астатняе. А жыта вырасцілі прыпевам да нацыянальнага духу. У адваротным выпадку каравай атрымаўся б не такім духмяным. Інакш кажучы, мова — сутнасная аснова нацыі. І яе Дзень варта пераўтварыць у Жыццё.
Далей
|
15 варыянтаў творчасці
Кажуць, жыццё развіваецца па спіралі. Вельмі хочацца ў гэта верыць. Як і ў тое, што рэгіянальная культура пойдзе далей і вернецца ў сваёй эвалюцыі да тых часін, калі заможныя гаспадаркі зноў возьмуць
на баланс музычныя школы, клубы, будуць выплачваць заробак настаўнікам ДШМ і грашовую надбаўку ўдзельнікам самадзейнасці, возьмуць на сябе абавязак па кампенсацыі камандзіровачных выдаткаў для творчых калектываў і наладжванні брэндавых фестываляў. Помнікамі тым часінам застаюцца двухпавярховыя будыніны, дзе хапала месца для адміністрацыі сельскагаспадарчых арганізацый і сельсаветаў, дзе працавалі пошта, ФАП, клуб, бібліятэка, музычная школа. Не, я не за вяртанне СССР, я за тое, каб сельгаспрадпрыемствы не станавіліся банкрутамі, каб не паміралі вёскі, я — за вяртанне гонару ад таго, што ў дбайнага гаспадара — дбайныя хлебаробы і жывёлаводы, якія маюць талент не толькі нарошчваць эканоміку, але і ўмацоўваць традыцыю спеўнасці, суладнасці памкненняў ды дзеянняў. Я за тое, каб у нашай прыгожай неабсяжнай Беларусі запальвалася святло ва ўсіх без выключэння вокнах памянёных гмахаў, якія яшчэ можна адрадзіць. Колькасць вырашчанага хлеба і колькасць творчых гуртоў — паняцці раўназначныя і ўзаемазалежныя.
Далей
|
![]() Не памылюся, напэўна, калі назаву мабільныя ўстановы культуры апошнім мастком, што звязвае рэгіянальную культуру з дробнымі дальнімі вёсачкамі, дзе і пяці жыхароў-пенсіянераў не набярэцца. Зарасце сюды травой аўтамабільная каляіна — і можна крыж на патрыярхальнай вёсцы ставіць. Нездарма ўзнікла словазлучэнне “сена на асфальце”. Не гараджане яго прыдумалі, а тыя, хто змушана змяніў прапіску і назаўжды развітаўся з роднымі весніцамі. Як спыніць ці хаця б запаволіць працэс сельскага скасавання? Як зрабіць дзейнасць нестацыянарнага абслугоўвання чытачоў максімальна эфектыўнай?
Далей
| ![]() На ўласныя вочы пераканаўся, што кнігарань у краіне становіцца ўсё менш і менш. Нават у немалым і амбіцыйным Кобрыне знайшлася за гарадскім паркам толькі адна — прыватная. Не ведаю, ці захавалася яна па сёння. Свет робіць усё для таго, каб не адвучыць грамадства ад чытання і кнігі, а мы, на жаль, адстаём. Не зачыняць варта, а яшчэ і новае прыдумваць. Нашы бібліятэкары збольшага малайчыны: і на роварах кнігі развозяць, і ў грамадскім транспарце вершы чытаюць.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"