Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Суботнія сустрэчы № 39 / 1478 за 2020-09-26
Ад Жылібера да Святога Губерта
Хто не рады, блукаючы па гародзе, сустрэць за паваротам чароўную постаць з металу ці камня, пасядзець на лаве побач з якім спадаром ці прыгожай спадарыняй у нязменнай, дзякуючы скульптару, позе! Хто не пачынае адчуваць сябе дзіцёнкам, жадаючы пагладзіць па галаве якога дзіўнага звярка ці смеючыся з забаўнай наіўнай фігуркі! Усё гэта — гарадскія скульптуры, якія ад вялікіх помнікаў адрозніваюцца дэмакратызмам і блізкасцю да людзей. У Гродне большасць такіх скульптур створана мастаком, скульптарам Уладзімірам ПАНЦЯЛЕЕВЫМ: і гістарычныя асобы, і забаўныя звяркі, і сімвалічныя рэчы, і многае-многае іншае. Ужо гэтай восенню з’явілася і скульптура Святога Губерта з яго аленем, які з’яўляецца гербам Гродна. Для заслужанага і прызнанага майстра Уладзіміра Панцялеева гарадская скульптура — толькі частка творчасці, працы аўтара можна ўбачыць і на мностве выстаў што ў Беларусі, што за яе межамі. Але зараз мы пагаворым пра тое, як такія непафасныя і ўтульныя скульптуры змяняюць у лепшы бок вуліцы Гродна, і якая заслуга ў гэтым Уладзіміра Панцялеева.
Далей
|
"К" інфармуе № 38 / 1477 за 2020-09-19
Святы Губерт на вуліцах Гродна
У пятніцу 18 верасня ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё манументальна-дэкаратыўнай скульптуры Святога Губерта, які лічыцца апекуном горада. Побач з фігурай святога можна ўбачыць і аленя, чыя выява размешчана на гербе Гродна.
Далей
|
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
Рарытэтныя выданні ўзбагацілі нацыянальную “кніжніцу”
Унікальныя кніжныя выданні і архіўныя дакументы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адзін з найбольш дарагіх і цікавых экзэмпляраў — прыжыццёвае выданне Мялеція Сматрыцкага, у ліку набытых рарытэтаў — найкаштоўнейшы рукапіс татар Беларусі — хамаіл, напісаны на беларуска-польскай мове арабскімі літарамі.
Далей
|
Соцыум № 38 / 1477 за 2020-09-19
Там, дзе вучаць майстроў экрана
Факультэт экранных мастацтваў з’явіўся ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў 10 гадоў таму. Такім чынам, сёлета наша нацыянальная кіна- і тэлешкола святкуе невялічкі юбілей. Пра тое, чым жыве гэты параўнальна новы і сучасны факультэт, якіх спецыялістаў выпускае, з якімі праблемамі сутыкаецца і якімі дасягненнямі ганарыцца, мы пагаварылі з дэканам Паўлам ІВАНОВЫМ, які ўзначальвае факультэт з самага першага яго дня. Сам Павел Уладзіміравіч мае багаты прафесійны вопыт — па першай адукацыі ён акцёр і іграў у тэатрах, у сценах нашай жа Акадэміі атрымаў прафесію “рэжысёра драмы”, ставіў спектаклі ў розных гарадах Беларусі, многа гадоў быў галоўным рэжысёрам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. Лаўрэат кінафестываляў, сцэнарыст, драматург, і вось ужо амаль 20 гадоў педагог, якому ёсць чым падзяліцца са студэнтамі, ёсць чаму навучыць, і за якіх ён адказвае не толькі па абавязку, але і як старэйшы калега ў творчай справе.
Далей
|
№ 37 / 1476 за 2020-09-12
“Распетаю буду маліцца душой...”
На Дзень беларускага кіно ў снежні мінулага года планаваўся прэм’ерны паказ гучнага нацыянальнага фільма “Купала”. Прэм’еру перанеслі на нявызначаны тэрмін, міжнародныя кінафестывалі, на якія разлічвалі, з-за пандэміі адмяніліся. А недзе з тыдзень таму ў адным з тэлеграм-каналаў з’явілася пірацкая копія “Купалы”, прычым у чарнавым, недаробленым варыянце. Гэта абурыла і рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага, і кінастудыю “Беларусьфільм”, і кінакрытыкаў.
Далей
|
Залаты фонд № 37 / 1476 за 2020-09-12
Непарушная пячатка векавога аўтарытэту
Гонар беларускай культуры — Купалаўскі тэатр. Гонар і ў мінулым часе, і ў цяперашнім. Газета “Культура” — інфармацыйны партнёр нашага старэйшага тэатра — не толькі па абавязку, а і са шчырым захапленнем і задавальненнем пісала і пра прэм’еры, і пра ўсе іншыя падзеі, на якія асабліва багатым быў мінулы, соты юбілейны сезон. Багатым на падзеі павінны быў стаць увесь гэты 2020-ты, юбілейны год, — 14 верасня тэатру імя Янкі Купалы спаўняецца 100 гадоў.
Далей
|
На людным месцы № 35 / 1474 за 2020-08-29
У кожнага ўсяго багата
У народным календары для пачатку восені ёсць спецыяльныя святы — Дажынкі, Багач, прымеркаваныя да заканчэння збору ўраджаю. Лічыцца, што “к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата”. Маўляў, добра папрацавалі летам — цяпер радуемся вынікам сваёй працы, ураджайнасці і багатым прысмакам. Як працяг старажытнай традыцыі — і свята яблык, і свята сыру, і свята пірагоў.
Далей
|
З караваем новага ўраджаю
Як развітваліся з летам, як радаваліся багатаму ўраджаю, як творчыя калектывы і артысты Дамоў культуры ушаноўвалі аграрыяў і якімі новымі прыдумкамі і праектамі адзначыліся бібліятэкі з раёнаў — пра такія падзеі мы пагаворым на сённяшнім “Людным месцы” і зазірнём у розныя куткі Беларусі.
Далей
|
№ 34 / 1473 за 2020-08-22
Працавітая і спеўная Беларусь
У бурлівы і пераломны час, які ўсе мы перажываем у гэтым жніўні, “К” не пакідае без увагі лісты нашых падпісчыкаў, ад раённых і абласных устаноў культуры з расповедамі пра падрыхтаваныя імі падзеі, пра мясцовыя святы, выстаўкі і канцэрты. Усім чытачам газеты прапануем невялічкі агляд таго, чым з намі падзяліліся.
Далей
|
Тэма № 35 / 1474 за 2020-08-29
“Усіх папярэдніх выпускнікоў мы размеркавалі”
На пасадзе дэкана тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір МІШЧАНЧУК працуе ўжо 30 гадоў. Сам знакаміты акцёр, заслужаны артыст Беларусі, ён з калегамі-выкладчыкамі год за годам і выпускае, і набірае тых, хто з цягам часу будзе вызначаць твар нашага тэатра — акцёраў, рэжысёраў, тэатразнаўцаў. І сёлета Акадэмія мастацтваў папоўнілася новымі студэнтамі, якія жадаюць прысвяціць сваё жыццё тэатру. Для завочнікаў навучальны год у гэтай ВНУ пачнецца 1 верасня, а вось студэнты стацыянара прыступяць да заняткаў 1 кастрычніка. З Уладзімірам Андрэевічам Мішчанчуком мы пагаворым пра надзённыя справы тэатральнага факультэта.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|