Аўтары
Аўтар Антон РУДАК ( 138 cт. )Інфафакт-2019 № 2 / 1441 за 2020-01-11
|
Гістарычныя карты яднаюць народы
Як мы ўжо інфармавалі, 19 снежня ў Мірскім замку адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднай выставы гістарычных карт “Аб’ядноўваючы прастору і час: беларускія землі на картах XVI — XVIII стст.”, якая з’яўляецца сумесным праектам Музея “Замкавы комплекс “Мір”, Нацыянальнага музея гістарычных карт і кніг (Румынія), Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калекцыянера Ігара Сурмачэўскага. Выстава праводзіцца ў рамках праекта па расшырэнні прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі Беларусі і Еўрапейскага Саюза Most і пры падтрымцы пасольства Рэспублікі Беларусь у Румыніі.
Далей
|
"К" інфармуе № 52 / 1439 за 2019-12-28
Кіналетапісцы ляснога фронту
16 снежня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя мультымедыйнага праекта
“Іх зброя — кінакамера”, прысвечанага 95-годдзю беларускага кіно, суарганізатарамі якога выступілі таксама Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Музей гісторыі беларускага кіно і кінастудыя “Беларусьфільм”.
Далей
|
№ 51 / 1438 за 2019-12-21
Музычны рамантык, што аб’ядноўвае народы
18 снежня адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння славутага кампазітара Станіслава Манюшкі, арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. Юбілей Станіслава Манюшкі быў унесены ў спіс памятных дат UNESCO.
Далей
|
Лятучка "К" № 52 / 1439 за 2019-12-28
Рух да надзённасці
Значныя юбілеі, форумы адмыслоўцаў, новыя тэхналогіі і мясцовыя ініцыятывы — чым запомніцца 2019 год у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны?
Далей
|
Соцыум № 51 / 1438 за 2019-12-21
Сакрэты пад нагамі
Зямля беларуская поўніцца напамінамі аб мінуўшчыне — прычым не толькі ў пераносным,
а і ў самым прамым сэнсе. Пастаянна прыходзяць весткі аб усё новых і новых археалагічных знаходках — і не абавязкова зробленых навукоўцамі падчас мэтанакіраваных даследванняў. Часта артэфакты мінулых стагоддзяў паказваюцца з-пад зямлі падчас будаўнічых і земляных работ, а ўвагу на іх звяртаюць нават простыя мінакі.
Прычым адбываюцца такія знаходкі не дзе-небудзь у дрымучых лясах ці аддаленых вёсках, а ў самым цэнтры сталіцы! Дзіву даешся, як толькі здолелі яшчэ захавацца ў мінскай зямлі матэрыяльныя сведчанні гісторыі — прытым, што горад, а тым больш яго гістарычны цэнтр, зазналі на працягу ўсёй сваёй гісторыі безліч разбурэнняў і перабудоў, пры якіх часта змяняўся не толькі выгляд гарадскіх вуліц, але нават сам рэльеф зямной паверхні.
Далей
|
№ 50 / 1437 за 2019-12-14
Тапаграфія болю адбудаванага горада
Мы ведаем пра існаванне супраціву акупантам, ведаем, што захопнікі супраць яго змагаліся — але часта нават не задумваемся, дзе менавіта адбываліся тыя ці іншыя падзеі, нават вядомыя нам са школьных падручнікаў, не ўяўляем, дзе дакладна жылі і дзейнічалі героі і антыгероі ваеннай пары.
Як зрабіць гэтыя месцы заўважнымі і трывала замацаванымі ў грамадскай свядомасці? І галоўнае — як зберагчы будынкі, якія яшчэ захоўваюць памяць аб тых трагічных падзеях?
Як памяць пра мінулае можа ўратаваць каштоўныя будынкі, і чаму помнік не заўжды можна пазнаць толькі па знешнім выглядзе.
Далей
|
№ 49 / 1436 за 2019-12-07
Доўгая дарога да дома Караткевіча
Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.
Далей
|
Дапоўніць рэальнасць
У адным з папярэдніх нумароў мы ўжо звярталі ўвагу на тое, што апошнім часам усё большую папулярнасць набываюць сродкі дапоўненай рэальнасці — прыстасаванні для смарфтонаў, якія дазваляюць з дапамогай камеры ўзнаўляць у рэальнай прасторы накладзеныя на яе віртуальныя аб’екты. Гэта дае магчымасць уладальнікам тэлефонаў, якія падтрымліваюць адпаведную функцыю, праглядаць на экране ўяўныя аб’екты ў рэальным атачэнні, і нават рабіць з імі здымкі — напрыклад, сфатаграфаваць сябе побач з віртуальнай выявай ці зняць з ёй відэа.
Мінулым разам мы распавядалі аб праектах, якія з дапамогай сродкаў дапоўненай рэальнасці дапамагаюць пабачыць разбураныя помнікі архітэктуры на тым месцы, дзе яны некалі знаходзіліся. Але аб’екты дапоўненай рэальнасці не абавязкова мусяць быць статычнымі — яны таксама могуць рухацца, візуальна ўзнаўляць персанажаў і цэлыя гістарычныя падзеі. Асабліва карысна і эфектыўна такія сродкі могуць быць прымененыя ў сферы адукацыі ці ў музейнай справе.
Далей
|
№ 48 / 1435 за 2019-11-30
Як раскапаць турыстычную разынку?
14 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі прайшла прэзентацыя вынікаў археалагічных экспедыцый, якія адбыліся сёлета ўлетку пры ўдзеле супрацоўнікаў гэтай установы.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны
|