Аўтары
Аўтар Антон РУДАК ( 208 cт. )Соцыум № 44 / 1535 за 2021-10-31
Архітэктура памяці
23 кастрычніка ў сталіцы чарговы раз адзначалі сумную гадавіну — менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе была завершаная ліквідацыя мінскага гета. Жалобная цырымонія прайшла на мемарыяле “Яма”, які даўно зрабіўся адным з найбольш пазнавальных сімвалаў трагедыі ахвяр нацысцкай акупацыі ў Беларусі. Якім чынам развіваліся практыкі ўшанавання месцаў памяці аб апошняй вайне ў нашай краіне і з якімі выклікамі сутыкаюцца сёння айчынныя архітэктары, працуючы ў гэтым кірунку, адмыслоўцы паразважалі падчас серыі анлайн-лекцый, зладжаных урбаністычнай ініцыятывай “Добры горад”.
Далей
|
№ 43 / 1534 за 2021-10-23
Уваскрашэнне народнай скарбніцы
15 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі стартаваў выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, які, фактычна, з’яўляўся першым беларускім нацыянальным музеем, дзе была зроблена спроба сабраць і прадэманстраваць найлепшыя артэфакты беларускай мінуўшчыны і творы нацыянальнага мастацтва. Якім аказаўся лёс яго калекцый і наколькі проста было сёння адшукаць і прадставіць публіцы гэтыя каштоўныя прадметы?
Далей
|
№ 42 / 1533 за 2021-10-16
Новае жыццё старых млыноў
7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі даследчыка Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, што зрабілася добрай нагодай прыгадаць аб гэтым незаслужана забытым майстэрстве і яго слядах, што захаваліся ў беларускіх вёсках і мястэчках.
Далей
|
№ 40 / 1531 за 2021-10-02
Паўстагоддзя на варце памяці
25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой”, якому было наканавана зрабіцца адным з самых знакавых месцаў памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, шырока вядомых не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Сёлета 24 верасня ў Брэсце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да пяцідзесяцігоддзя комплекса, які з гэтай нагоды быў ушанаваны адной з найвышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі — ордэнам Францыска Скарыны. Якім быў шлях легендарнай крэпасці да статусу Мемарыяла, і як цяпер тут зберагаецца памяць аб падзеях васьмідзесяцігадовай даўніны, а таксама аб іншых, не менш цікавых эпізодах з мінуўшчыны гэтай незвычайнай мясціны?
Далей
|
№ 39 / 1530 за 2021-09-25
З пашанай да веры і павагай да помнікаў
14-15 верасня адбыўся першы Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны “1.0 Прабуджэнне”, ініцыятарам якога выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў. Форум пакліканы паспрыяць справе кансалідацыі прафесійнай супольнасці дзеля захавання і рацыянальнага функцыянавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, і аб’ядноўвае высілкі экспертаў, менеджэраў і грамадскіх ініцыятыў, якія дзейнічаюць у Беларусі ў галіне рэстаўрацыі.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Сляды іншай эпохі на захадзе краіны
Адзін з найлепшых заходнебеларускіх літаратараў міжваеннага перыяду, будучы народны паэт Беларусі Максім Танк, крытыкуючы палітыку польскіх уладаў на “крэсах усходніх”, зазначаў у адным са сваіх праграмных вершаў: “У нас магутны ўздым будаўніцтва касцёлаў, шыбеніц, астрогаў”. Але ж узводзіліся за польскай уладай у Заходняй Беларусі не толькі пералічаныя паэтам аб’екты. Якія будынкі і помнікі ў заходніх рэгіёнах краіны сёння нагадваюць аб міжваенным перыядзе ў жыцці гэтых тэрыторый і аб падзеях, якія разгортваліся тут у тыя часы?
Далей
|
№ 37 / 1528 за 2021-09-11
Бунтарны край, што нараджае таленты
У 1935 годзе ўсю Заходнюю
Беларусь скаланула вестка аб паўстанні рыбакоў на возеры Нарач. Чым было выкліканае гэтае выступленне, які след яно пакінула ў нашых гісторыі і культуры і якое дачыненне да забастоўкі нарачанцаў меў адзін з народных паэтаў Беларусі? Каб даведацца адказы на гэтыя пытанні, мы вырушылі на Мядзельшчыну, дзе разгортваліся згаданыя падзеі васьмідзесяцішасцігадовай даўніны. Гэтая вандроўка — адно з шэрагу падарожжаў у рамках сумеснага праекта “К” з тэлеканалам “Беларусь 3”, прысвечанага падзеям міжваеннага часу ў Заходняй Беларусі.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 41 / 1532 за 2021-10-09
Палацы, адкрытыя для кожнага
Пачатак восені сёлета цешыць лагодным сонечным надвор’ем, а значыць, яшчэ не скончыўся час нашых традыцыйных вандровак па Беларусі. Гэтым разам выправімся ў падарожжа па велічных палацах на поўначы Брэстчыны, а таксама завітаем у адзін з найстарэйшых храмаў Беларусі. Разгледзім зблізку, як палацавая архітэктура непасрэдна ўпісваецца ў ансамблі местачковай забудовы, а таксама якім чынам адноўленыя помнікі архітэктурнай спадчыны сёння зноў пачынаюць выконваць функцыі культурных і духоўных цэнтраў гарадоў і мястэчак.
Далей
|
Кантэкст № 41 / 1532 за 2021-10-09
Песня бестурботнай маладосці
У што апраналіся, што чыталі, слухалі, глядзелі, чым цікавіліся маладыя мінчукі ў эпохі адлігі і застою? Наколькі лёгка было лічыцца модным у савецкім Мінску? У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага сёлетняй восенню працуе выставачны праект “Мода. Музыка. Маладосць”, прысвечаны захапленням, якія займалі розумы сталічных жыхароў у 1950–1980-ыя гады.
Далей
|
№ 38 / 1529 за 2021-09-17
Адзінства народа — учора, сёння, заўтра
15 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі адбыліся адкрыццё выставы і круглы стол, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, што адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня.
Далей
|
·
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 .. 21
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|