Аўтары
Аўтар Антон РУДАК ( 208 cт. )З "Сямейнага альбома "К" № 19 / 1458 за 2020-05-09
“Уваскрасалі” і выжывалі насуперак усяму
Ваенная гісторыя маёй сям’і — дужа неаднастайная, бо ўсе мае прадзеды ды прабабкі, якія тую вайну заспелі больш-менш дарослымі, жылі ў розных мясцовасцях Беларусі, мелі рознае паходжанне ды заняткі, належалі да розных нацыянальнасцяў. Адпаведна з гэтым складваліся іх лёсы ў ваеннае ліхалецце.
Далей
|
Соцыум № 18 / 1457 за 2020-05-02
Суворая праўда таямнічых казематаў
Ужо неўзабаве свет адзначыць 75-годдзе Перамогі над нацызмам. Чым далей ад нас гады Вялікай Айчыннай вайны, тым меней, на жаль, застаецца жывых сведкаў тых трагічных і гераічных падзей, адыходзяць ад нас ветэраны, удзельнікі баявых дзеянняў і нягод акупацыі, ахвяры гітлерызму. Добра, калі сёння яшчэ ўдаецца запісаць часцінку ўспамінаў непасрэдных відавочцаў, зберагчы іх і перадаць наступным пакаленням. Але сляды вайны захоўваюцца не толькі ў памяці людзей, а і ў помніках, якія пакінула па сабе ліхалецце.
Далей
|
№ 17 / 1456 за 2020-04-25
Дастаць з-пад зямлі!
25 красавіка ў Беларусі праходзіць Рэспубліканскі суботнік, падчас якога рэкамендавана, між іншага, добраўпарадкаваць і прывесці ў належны стан гісторыка-культурныя каштоўнасці краіны. Асаблівая ўвага ў год 75-годдзя Перамогі надаецца воінскім пахаванням, мемарыяльным комплексам, месцам баявой славы.
Далей
|
№ 15 / 1454 за 2020-04-11
Будучыня спадчыны залежыць ад кожнага
Пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны ўсё часцей выклікаюць зацікаўленасць у нашым грамадстве. У розных кутках краіны пастаянна з’яўляюцца новыя ініцыятывы і неабыякавыя энтузіясты, якія ўсведамляюць, што хочуць прымаць удзел у вызначэнні лёсу помнікаў і традыцый, дапамагаць дзяржаве ў іх захаванні, аднаўленні і выкарыстанні. Як скіраваць такі імпэт у належнае рэчышча, якімі рамкамі мусіць рэгулявацца актыўнасць такога кшталту, і чым кожны з нас можа быць карысны ў гэтай справе?
Далей
|
№ 14 / 1453 за 2020-04-04
Вярнуць артэфакт
Сёння ў Беларусі ўсё часцей уздымаецца пытанне рэстытуцыі — вяртання на радзіму гісторыка-культурнай спадчыны, якая з розных прычын і ў розныя часы апынулася за мяжой. Не сакрэт, што да гэтага прывялі, не ў апошнюю чаргу, шматлікія войны, якія пракаціліся па нашай зямлі за ўсю яе доўгую гісторыю. Стагоддзямі чужынцы вывозілі адсюль прадметы мастацтва і матэрыяльныя сведчанні нашай даўніны — але і самі пакідалі ў сваіх культурах памяць аб знаходжанні ў Беларусі.
Далей
|
№ 13 / 1452 за 2020-03-28
Партрэт алхіміка ў старажытным Траецкім
Сталічная аптэка № 88, якая належыць да РУП “Белфармацыя”, знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада — на Старажоўскай вуліцы ў Траецкім прадмесці. На першы погляд, дзякуючы такому размяшчэнню, яна добра вядомая многім мінчукам і нават гасцям горада. Але не многія ведаюць, што тут ужо дзесяць гадоў дзейнічае своеасаблівы музей — кабінет гісторыі фармацыі.
Прыцягвае ўвагу і аптэчны інтэр’ер — нават не самы дасведчаны наведнік можа заўважыць, што аздоблены ён нешараговым чынам. Усё — ад гатычнага шрыфту шыльды над уваходам у аптэку да тамбура, вазаў з кветкамі і мэблі ў гандлёвай зале — нагадвае аб старадаўніх традыцыях аптэкарскай справы і аднаўляе атмасферу ранейшых стагоддзяў.
Далей
|
Актуальна № 18 / 1457 за 2020-05-02
Ля вытокаў аб’яднання нацый
24 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылася віртуальная цырымонія адкрыцця выставы “75 гадоў разам: Беларусь — дзяржава-заснавальніца ААН”, падрыхтаванай Міністэрствам замежных спраў сумесна з Прадстаўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня дэлегата, які сёлета адзначаўся ўпершыню, і 75-годдзя стварэння ААН.
Далей
|
№ 16 / 1455 за 2020-04-18
Спадчына: дзе б ты ні знаходзіўся...
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, які адзначаецца 18 красавіка — добрая нагода звярнуць увагу не толькі на стан нашай гісторыка-культурнай спадчыны, але і на ступень яе дасяжнасці для ўсіх ахвочых, незалежна ад таго, дзе б яны ні знаходзіліся. З улікам новых рэкамендацый органаў улады і захадаў па ахове здароўя грамадзян, многія музейныя ўстановы Беларусі абмяжоўваюць дзейнасць сваіх экспазіцый для наведвальнікаў — але на дапамогу аматарам культурнага адпачынку і цікаўным да гістарычнай спадчыны прыходзяць новыя тэхналогіі.
Далей
|
"К" інфармуе № 12 / 1451 за 2020-03-21
...І пляцоўка для дыялогу
Як “К” паведамляла ў мінулым нумары, 12 — 13 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі адбыўся I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі. У рамках форуму былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшае краязнаўчае выданне за 2017 — 2019 гады, у якім удзельнічалі больш за 200 кніг.
Далей
|
Покліч сумлення
Нацыянальная акадэмія навук выступіла ініцыятарам Усебеларускай акцыі па стварэнні “Народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны”. 13 сакавіка ў Інстытуце гісторыі НАН адбыўся круглы стол, прысвечаны прэзентацыі гэтай акцыі. Якім будзе народны летапіс вайны, хто і як мусіць яго ствараць і напаўняць зместам? На гэтыя пытанні адказвалі вядучыя ваенныя гісторыкі Беларусі, а таксама прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, архіваў ды музеяў краіны, якія спецыялізуюцца на тэме Вялікай Айчыннай.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|