Свежы нумар
"К" інфармуе
Беларусь святкуе 140-годдзе Янкі Купалы
З нагоды юбілею традыцыйныя Купалаўскія дні, якія ладзіць Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, пройдуць асабліва ўрачыста.
Далей
art-блог
Балада — пасланне нашчадкам
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі неаднойчы звяртаўся да тэмы вайны, чалавечых лёсаў у цяжкія гадзіны выпрабаванняў. Прэм’ера “Альпійскай балады” ў пастаноўцы Святланы Навуменка сёлета, безумоўна, дадала ў рэпертуар тэатра новыя фарбы.
Далей
Суботнік з "К"
На крутых схілах Радагошчы
Талака ў мясцінах Міцкевіча
2022 год у нашай краіне абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Амаль кожныя выхадныя мы адпраўляемся ў вандроўку, якую прысвячаем вядомай гістарычнай асобе. І гэта не проста турыстычная вандроўка. Гаворка пра паходы, якія завершваюцца “суботнікамі ўпарадкавання”. Пра адзін з такіх суботнікаў, ужо адзінаццаты па ліку, які адбыўся 11 чэрвеня ў мясцінах нашага славутага паэта Адама Міцкевіча, мы і распавядзем. Але пачнём мы з хвілінкі гісторыі, без якой Радагошча не больш, чым адно з тысяч падобных гарадзішчаў, шчодра раскіданых па беларускай зямлі.
Далей
Год гістарычнай памяці
З дзяцінства марыў працаваць у музеі
Даследаваць факты вайны — справа жыцця Генадзя Баркуна
Больш за трыццаць гадоў жыцця ён аддаў музейнай справе і на працягу дзесяці з іх узначальваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Генадзь Баркун бавіць летні час у роднай вёсцы Лешніца, што на Пухавіччыне. Няма нічога дзіўнага, што нашая размова пачалася з высвятлення тамтэйшых агульных знаёмстваў, бо так супала, што мая бабуля нарадзілася ў Кабылічах і пасля жыла ў Рудзенску, а адтуль да Лешніцы нейкі дзясятак кіламетраў.
Далей
пасля фестывалю
У Маладзечне заспявалі пра вечнае
На Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі “Маладзечна” сустракаюцца эпохі, віды і стылі мастацтва. Чарговае свята ўпрыгожылі імпрэзы на розны густ і ўзрост, галоўнае — усё наша, роднае.
Далей
З пошты рэдакцыі
Святасць зямлі Беларускай
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава адкрыта выстава “Святасць зямлі Беларускай”, прысвечаная памяці мітрапаліта Філарэта
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праз гасцінец
Доўгачаканае свята ў Паставах
Калі вы не былі ў Паставах, асабліва ў чэрвені, то сапраўды многа страцілі. У гэтым утульным горадзе, дзе ў цэнтры захавалася старажытная жылая забудова, а таксама па-сяброўску суседнічаюць велічныя касцёл і царква, проста пасядзець цёплай парой на тэрасе кафэ "Паазер'е", сапраўды, дарагога каштуе. І менавіта на пачатку лета ў Паставах праводзіцца Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які на мінулых выхадных адбыўся ў 32-і раз.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |