Свежы нумар
"К" інфармуе
Зямля – глеба, Зямля – планета
У лютым у Нацыянальным мастацкім музеі працавала выстава пад назваю “Рух зямлі”. Цікавая яна была ўжо тым, што праходзіла ў новых залах музея, пачатку эксплуатацыі якіх так доўга чакала культурніцкая грамада. Нарэшце аматары мастацтва змаглі пабачыць і ацаніць новыя экспазіцыйныя магчымасці нашай нацыянальнай скарбніцы, а таксама сустрэцца з творамі з фондаў музея, якія не надта часта даставалі з
запаснікоў з прычыны дэфіцыту выставачнай прасторы.
Далей
Рэферэндум: яскравыя вынікі
27 лютага адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. На рэферэндум было вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? І два варыянты адказу — “за” і “супраць”.
Далей
Карціны пісаў пра вечнае
Споўнілася 150 год з дня нараджэння выдатнага майстра краявіду Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі (1872—1957). Ён класік беларускага і рускага выяўленчага мастацтва. Наш Нацыянальны мастацкі музей валодае самай вялікай калекцыяй твораў славутага жывапісца. Яна складае больш за 460 эцюдаў і завершаных карцін асноўнага фонду і больш як 160 навукова-дапаможнага. Гэтае багацце з’яўляецца прадметам нашай гордасці і падставай для зайздрасці расійскіх музейшчыкаў, якія калісьці гэту калекцыю ўпусцілі. У той час як мы парупіліся.
Далей
Prof-партфоліа
Спяваем песні мы з сялянскіх хат
Што і як выконваюць “Горскія харашухі”
Вось ужо 32 гады народны фальклорны ансамбль вёскі Горы Краснапольскага раёна “Горскія харашухі” імкнецца захоўваць і раскрываць самабытныя нацыянальна-мастацкія з’явы песеннай культуры Краснапольшчыны і рабіць усё магчымае, каб яскравыя фарбы аўтэнтычнага фальклору гэтай зямлі ззялі і асвятлялі ўсё вакол сваёй чысцінёй, прыгажосцю і непаўторнасцю.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! На людным месцы
І слова роднае гучала…
Чытанне — з ліку тых абавязковых уменняў, што працягваюць жыццё чытача. Чым больш розуму, тым большая прага да асэнсавання асабістага існавання… Праблема адна: як на тое ўменне “захварэць”. Хачу распавесці пра свой эпікрыз. Эпіцэнтрам стала маці. Яна чытала ўсё і заўжды. Я пісаў ужо, што ў радыусе яе ўспрымання свету чытаць пачыналі літаральна ўсе. Пра матчын уплыў усё. Тут патлумачыць трэба: яна і бацька былі настаўнікамі. А школа тады месцілася праз дарогу ад нашай хаты. Бацькі не проста працавалі, яны жылі там. Калектыў быў дружны, адзіная ідэя аб’ядноўвала… У выніку выхоўвалі мяне старшакласніцы і старэйшая на шэсць гадоў сястра. Чытаць мяне вучыла менавіта яна.
Далей
Праект "К"
Ушачы: памяць і мірнае жыццё
Культурная карта Беларусі: акцэнты Віцебшчыны
Кожны раён у Беларусі мае сваю глыбокую і ўнікальную гісторыю. Ушаччына на Віцебшчыне вядомая ў першую чаргу партызанскай баявой славай, а таксама знакамітым “Прарывам”, калі ўзятыя ў кальцо нямецкімі сіламі лясныя ваяры прабіваліся насустрач Чырвонай Арміі. Акрамя таго, у гэтым раёне нарадзіліся адразу чатыры вядомыя беларускія літаратары: Еўдакія Лось, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін. А прышчапляюць творчыя здольнасці ва Ушачах дзецям у нядаўна ўзведзеным будынку музычнай школы таленавітыя педагогі, майстры сваёй справы.
Далей
Дзе сёлета сыдуцца культурныя шляхі
З 2010-га ў нашай краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца года”, якая мае на мэце прэзентацыю самабытнасці гарадоў і рэгіёнаў. Сёлета ганаровы статус атрымала Орша — месца з багатай спадчынай, край, дзе гісторыя густа рассеяла сляды свае. Планамі на знакавы год падзяліўся начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Сяргей Гарбачоў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Гліна спявае
У паўночным рэгіёне ўратавалі ад забыцця старажытны від народнага мастацтва, які мусіць стаць яшчэ адным культурным брэндам краю. Гэта гліняныя цацкі Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння. Іх традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу ў 2020 годзе ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як элемент нематэрыяльнай спадчыны. Носьбітамі прызнаны ўсяго восем чалавек, сярод якіх — майстар-метадыст Аршанскага дома рамёстваў Таццяна Шынкарова.
Далей
Новы музей — справа гонару
Знаёмства гасцей Оршы з гераічнай гісторыяй горада пачынаецца, як толькі яны сыходзяць з цягніка на перон. Побач з вакзалам высіцца помнік Канстанціну Заслонаву, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў на мясцовым чыгуначным вузле падпольныя групы і зладзіў з імі шэраг дыверсій супраць акупантаў. І манумент не адзіны напамін пра героя: недалёка ад станцыі, на вуліцы Молакава, рыхтуюць да адкрыцця новы ваенна-гістарычны музей, названы ў гонар славутага камандзіра.
Далей
На трох вялікіх і мудрых кітах
Колькі слоў пра фестывальны рух
Пра Віцебшчыну я магу казаць бясконца і з вялікай любоўю. Толькі тут, я перакананы, магло ўзнікнуць і замацавацца неверагоднае слова “мальцы” з націскам на першы склад і значэннем зухаватай братэрскай еднасці. Менавіта тут быў пабудаваны гаспадарчым спосабам першы на Беларусі дом адмыслова для работнікаў культуры. І адкрыты першы раённы Дом рамёстваў. І ўсё гэта ў Глыбокім. А такой звонкай керамікі, як у Шуміліне, я больш нідзе не чуў. І не каштаваў я больш такіх смачных яблыкаў, як у музейным садзе Сікоры на Шаркаўшчыне.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Скарбніца ведаў у новым фармаце
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня мы распачалі праект “К” менавіта з месца, дзе пануе Мудрасць і Прыгажосць слова. І над усім гэтым валадарыць Жанчына!
Заняткі па замежных мовах для школьнікаў, курсы камп’ютарнай пісьменнасці, школа малявання для дарослых, бясплатная кансультацыя натарыуса, кніжныя спатканні — такія анонсы апублікаваныя на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. І гэта доказ, што ўстанова стала своеасаблівай гасцёўняй, дзе бавіць вольны час можна не толькі з кнігай. У бібліятэцы ахвотна ідуць на эксперыменты, каб прыцягнуць новых карыстальнікаў, але не адмаўляюцца ад традыцыйных функцый.
Далей
Каляндар багаты на падзеі
Штогод у ліпені Віцебск прымае тысячы гасцей з іншых гарадоў Беларусі і замежжа. Публіку розных пакаленняў у абласны цэнтр прыцягвае міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар”. Але культурнае жыццё ў горадзе не заціхае з апошнімі акордамі гэтага форуму, бо творчы год працягваюць іншыя фестывалі розных кірункаў — ад аўтарскай песні да сучаснай харэаграфіі. Іх арганізатарам выступае цэнтр культуры “Віцебск”. Пра знакавыя праекты ўстановы вядзём гутарку з генеральным дырэктарам Глебам ЛАПІЦКІМ.
Далей
Скарбы Прыдзвінскай зямлі
Віцебскі край зберагае мноства культурных набыткаў: россып гістарычных і архітэктурных помнікаў, элементы нематэрыяльнай спадчыны, яркія сучасныя імпрэзы. Турыстам гарантаваныя цікавыя падарожжы, мясцовым жыхарам — карысны адпачынак, магчымасць дакрануцца да адметных узораў мастацтва і праявіць свае здольнасці. Якіх намаганняў гэта каштуе і чым яшчэ рэгіён абяцае ўразіць, расказаў начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр ПАДГУРСКІ.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Край герояў і талентаў
Віцебская вобласць — у пэўным сэнсе не зусім звычайная ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі нашай краіны. Расцягнуўшыся ад заходніх да ўсходніх межаў дзяржавы, яна ўключае ў сябе рэгіёны, лёсы якіх у пэўныя перыяды гісторыі складваліся па-рознаму, — і тым не менш яны заўжды былі непарыўна звязаныя між сабой.
Далей
Славутыя землякі
Закрытая тэма
Нашаму знакамітаму на ўвесь свет земляку — лётчыкукасманаўту СССР, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку авіяцыі Уладзіміру Васільевічу Кавалёнку — 3 сакавіка споўнілася 80 год
9 кастрычніка 1977 года радыё і тэлебачанне СССР абвясціла савецкаму народу:
“Сёння ў 5 гадзін 40 хвілін у Савецкім Саюзе ажыццёўлены запуск касмічнага карабля “Саюз-25”. Камандзір карабля падпалкоўнік Кавалёнак Уладзімір Васільевіч, бортінжынер Румін Валерый Віктаравіч”.
Дата запуску выбрана не выпадкова — усё разлічана: 1977-ы — год 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, да таго ж напярэдадні прынята новая Канстытуцыя СССР: “сталінскую” замяніла “брэжнеўская”.
Але стаць трыумфальным гэтаму палёту не суджана… Чаму? Што ж здарылася?
Гэта доўга, ажно да 2011 года, лічылася, існавала як
Далей
Год гістарычнай памяці
“Я родам з Крынак з-пад Бялынічаў...”
Да 150-годдзя з дня нараджэння славянскага класіка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
Чыстакроўны беларус, выхадзец са старажытнага шляхецкага роду, ён сваім пейзажным жывапісам натхнёна і моцна ўвайшоў у вялікую кагорту мастакоў свету і стаў побач з такімі пасіянарнымі пейзажыстамі, як І.Левітан, І.Айвазоўскі, І.Шышкін, А.Куінджы, К.Манэ, К.Каро, К.Пісаро, У.Цёрнер, Д.Канстэбл, М.Сар’ян, наш сучаснік і яго малодшы калега па пэндзлі В.Цвірка.
Вітольда Каэтанавіча няма з намі ўжо 65 гадоў, але вядома: такія творцы не адыходзяць у нябыт, бо для нас і нашых нашчадкаў застаюцца іхнія палотны, у якіх вечна жыве шчодрае сэрца і душа, прыгажосць і чалавекалюбства. Нехта сказаў, што “стыхія любові ўкладваецца толькі ў рамкі паэзіі”. Дадамо: і ў рамкі выяўленчага мастацтва — таксама. Менавіта такога мастацтва, якому прысвяціў сваё жыццё гэты выдатны беларускі і расійскі мастак, чыя юбілейная выстава твораў адкрылася 3 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |