Свежы нумар
"К" інфармуе
На першым месцы — міністэрства!
Зіма пакрысе заканчваецца. Ужо мала надараецца марозных дзён, і амаль не бачна снегу на вуліцах. Але пакуль ёсць магчымасць, трэба карыстацца апошнімі імгненнямі, якія дорыць нам “сівая пара”. Ужо другі год на лыжаролернай трасе ў мінскай Вяснянцы праходзіць “Культурная лыжня”, дзе работнікі галіны спаборнічаюць ва ўменні хадзіць на лыжах. Вось і 19 лютага каманды з усёй рэспублікі зноў сабраліся, каб даведацца ў эстафеце, дзе ж працуюць найлепшыя "культурныя" лыжнікі.
Далей
Захаваць самабытнасць і суверэнітэт
Рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю — час кожнаму грамадзяніну далучыцца да вызначэння лёсу краіны. Галасаванню папярэднічала шырокае грамадскае абмеркаванне, якое засведчыла: абнаўленне Асноўнага Закона своечасовае. У падтрымку прапанаваных карэктываў выступаюць і прадстаўнікі сферы культуры.
Далей
За мір, згоду і бяспеку
Пытанне, ісці ці не ісці на выбары, не павінна нават стаяць. Абавязкова ісці! І сур’ёзна, удумліва, скрупулёзна адказаць на пастаўленае пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?
Далей
Выбарчы голас "Песняроў"
Напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Дзік сустрэўся з удзельнікамі дзяржаўнага ансамбля “Песняры”. Рэпетыцыйная база легендарнага калектыву знаходзіцца ў Коласаўскай акрузе, якую прадстаўляе гэты парламентарый. Таму дыялог тычыўся не толькі значных грамадскіх падзей, але таксама і практычных клопатаў музыкантаў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
У пошуках даты адліку
17 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Лёс Музея — лёс Краіны. Шлях даўжынёй у стагоддзе”. Экспазіцыя прысвечаная нараджэнню і станаўленню галоўнай музейнай установы краіны — Нацыянальнага гістарычнага музея. Калі быў створаны гэты музей, кім былі першыя збіральнікі і захавальнікі нацыянальных каштоўнасцей, як складваўся лёс музейных калекцый на працягу стагоддзя — адказы на гэтыя пытанні дае новая выстава.
Далей
Prof-партфоліа
Плюсы і мінусы спрэчнай дыстанцыёнкі, або Спецыфіка конкурснага марафону музычных каледжаў
“К” даўно не пісала пра дзейнасць музычных каледжаў Беларусі. Між тым, менавіта ў падобных навучальных установах узрастаюць многія маладыя таленты, якія з цягам часу робяцца гонарам нашай краіны і яскрава ды ўдала пазіцыянуюць беларускую музычную школу за мяжой. Дык чым цяпер жывуць музычныя каледжы Беларусі? Як бачаць свае перспектывы? Ці спыніўся ўдзел навучэнцаў у замежных музычных конкурсах у сувязі з закрыццём межаў? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабавала адказаць “К”, патэлефанаваўшы ў шэраг названых устаноў адукацыі сферы культуры.
Далей
art-блог
Хадзіць па “...Струнцы”? З імправізацыяй!
У Маскве прайшоў Першы Дзіцячы музычны конкурс народных выканаўцаў “Свет і развіццё” — у рускамоўнай абрэвіятуры “МИР”. Ён быў прымеркаваны да Года нацыянальных культур, што праводзіцца ў Расіі, і Года гістарычнай памяці, аб’яўленага ў Беларусі. Сярод пераможцаў (і ў тым ліку ўладальнікаў Гран-пры ў розных намінацыях) — беларускія цымбалісты. Але гэты конкурс цікавы яшчэ і сваім не зусім звыклым фарматам, што наводзіць на роздум пра далейшыя магчымыя шляхі музычнага выканальніцтва.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Свой чалавек у Зорным гарадку
На ўрачыстай імпрэзе, прысвечанай 90-годдзю Івана Міско, музычным падарункам юбіляру стала песня “Мастак з глыбінкі”, тэкст якой напісаў сябра скульптара паэт Фёдар Баравы. Іван Якімавіч насамрэч паходжаннем — вясковец. І верагодна, што “выбіцца ў людзі”, дасягнуць сённяшняга сацыяльнага і творчага статусу яму зыходна было цяжэй, чым якому-небудзь жыхару мегаполіса.
Але відавочна таксама іншае: у Беларусі няма правінцыі ў яе звыклым разуменні. А калі згадаць, колькі геніяў і карыфеяў выйшла з нашых вёсак, фальваркаў і мястэчак — выйшла ды разышлося па свеце, — дык натуральным будзе параўнаць нашу краіну са студняй, з якой колькі ні бярэш ваду, а яе менш не становіцца. Бо сілкуюць студню падземныя крыніцы. А калі ваду з яе не браць, яна зарастае… Мяркую, з тых глыбінных крыніц і талент Івана Міско, мастака народнага і паводле ганаровага звання, і сутнасна.
Далей
Гучна-блізка, нечакана
Учора і сёння ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы — чарговая прэм’ера: трагікамедыя “Чакана гучна і да болю блізка” паводле п’есы “Назіральнік” сучаснага канадскага драматурга, рэжысёра і акцёра Морыса Паніча. Напярэдадні ж адбылася прэс-канферэнцыя, у час якой журналісты не толькі даведаліся пра асаблівасці пастаноўкі, але і былі канчаткова заінтрыгаваны вынікам.
Далей
Служэнне музыцы і хору
19 лютага магло б споўніцца 83 гады вядомаму музыканту, дырыжору, педагогу Валерыю Аўраменку, чыё імя непарыўна звязана з развіццём харавога мастацтва Беларусі. Ён не дажыў да гэтай даты роўна дзесяць дзён.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Пра крылатых…
Уявіце: летні ціхі вечар, вёска, якую дзеліць шаша, ля адчыненых дзвярэй бібліятэкі сядзіць на крэсле маладая жанчына і чытае кніжку. І ў гэтай паставе столькі стрыманай прыгажосці і нейкай унутранай годнасці пры поўнай адсутнасці паказухі, што нельга было не спыніцца на гэтым абсалютна выпадковым журналісцкім маршруце. Уразіла пазіцыя прыгажуні: “Я раблю сабе рэкламу тым, што яе не раблю”. Яшчэ адзін доказ таго, што ў прыгожых людзей і ўчынкі прыгожыя. Так, расчаравання ад выпадковай сустрэчы не было. Я пісаў пра гэта некалькі гадоў таму. І пра тое, што чытальная зала тады была паўнюткая і чытачоў на абанеменце хапала. Карціна, скажам, не надта стандартная. Як, зрэшты, і сама гаспадыня ўстановы. Усё правільна: кожная асоба выбітная па-свойму. Але ўсіх аб’ядноўвае артыстызм, смеласць, упэўнены прафесійны гонар і такая арганізацыя працы, што складваецца цвёрдае ўражанне: усё робіцца само па сабе. Аднак вы ведаеце: які аркестр без дырыжора!
Далей
Творца пра творцу
Тэатральная плошча
Оперна-балетныя вітанні-развітанні
На календары — канец зімы. А ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — быццам сапраўднае вясновае адраджэнне з яго ўздымам жыццёвай энергіі, бо колькасць значных па-
дзей проста-такі зашкальвае: замежныя гастролі, дамовы з вядучымі маскоўскімі калектывамі на наступны год, юбілеі, перамогі, прыезды зорных салістаў, прэзентацыі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Выдатная работа, каманда купалаўцаў!
12 лютага трупа купалаўцаў падарыла гледачам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску два спектаклі, выбраўшыся на гастролі. Пра цікавасць бабруйчан да пастановак “Гісторыя шакаладнага дрэва” і “Жаніцьбы” сведчыла зала, запоўненая практычна цалкам. Маленькі глядач на першым спектаклі поўнасцю пагрузіўся ў тое, што адбывалася на сцэне, дапамагаючы казачным героям не трапіць у пасткі ворагаў, а дарослыя сапраўды паставіліся да вячэрняга спектакля як да вялікай культурнай падзеі і не шкадавалі апладысментаў. Ды і для саміх акцёраў такія гастролі — добрая магчымасць для прафесійнага развіцця, аб’яднання калектыву і знаёмства з новымі тэатральнымі пляцоўкамі Беларусі.
Далей
MUSEUM
“У новы круг дзянькоў іду”
2022 год у нашай краіне адметны знакавымі падзеямі культурнага жыцця, галоўная з якіх — 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. З гэтай нагоды “К” пачынае друкаваць цыкл матэрыялаў, прысвечаных творчасці Песняра, невядомым фактам яго біяграфіі, а таксама навінам і цікавым адкрыццям у галіне коласазнаўства, якімі падзеляцца навуковыя супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Далей
Фестывалі
ART-блог: беларускае мастацтва Ракурс
“Дабравесце”: бібліятэка ў “лічбе”
Сёння ўсё больш дадаткаў для смартфонаў атрымліваюць беларускую версію. Аднак ёсць і тыя, што з самага пачатку арыентаваныя на беларускамоўнага карыстальніка. Сярод іх і лічбавая бібліятэка “Дабравесце”.
Далей
Актуальна
Заўжды на пачатку шляху
22 лютага Івану Якімавічу Міско — народнаму мастаку Беларусі, лаўрэату прэстыжных прэмій, творцу, які з’яўляецца класікам нацыянальнага мастацтва, — споўнілася 90 год. З гэтай нагоды ў той жа дзень у Мінскай гарадской ратушы адбылася ўрачыстая імпрэза. Павіншаваць юбіляра прыйшлі ягоныя сябры, землякі, прадстаўнікі культурніцкіх інстытуцый, уладных структур і тыя, хто проста неабыякавы да творчасці Івана Якімавіча.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |