Свежы нумар
"К" інфармуе
![]() 17 студзеня ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся брыфінг з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Канановіч, на якім былі разгледжаныя некаторыя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, што закранаюць пытанні развіцця сацыяльнай сферы жыцця краіны.
Далей
ГАЗЕТА-РЭГІЁНЫ-ЧЫТАЧ
Беларусь працягвае абмяркоўваць папраўкі і дапаўненні ў праект абноўленай рэдакцыі Канстытуцыі. “Культура” не застаецца ўбаку ад падзей і зноў цікавіцца, на што звяртае ўвагу грамадства ў розных кутках нашай краіны, што яе больш за ўсё хвалюе ў праекце, вынесеным на ўсенароднае абмеркаванне.
Далей
![]() У галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць выстава “Зіма ў горадзе”. Мне як гледачу было цікава суаднесці рэчаіснасць гарадскіх вуліц і яе вобразнае адлюстраванне на палотнах і графічных аркушах.
Далей
Соцыум
![]() 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Сёння ў нашай краіне працягваецца руплівая праца па зборы сведчанняў аб злачынствах нацызму, адкрываюцца новыя старонкі гэтага трагічнага перыяду нашай гісторыі, адшукваюцца чарговыя месцы пахавання ахвяр, узнікаюць новыя месцы памяці аб трагедыі часоў апошняй вайны.
Далей
![]() 14 студзеня 2022 года адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі зборнай краіны, якія ў 2021 годзе годна прадставілі Рэспубліку Беларусь на Пятнаццатых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў — удзельніц СНД. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел начальнік упраўлення устаноў адукацыі Міністэрства культуры Марына Юркевіч і дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Дзмітрый Яшчанка. Месцам, дзе адбылася ўрачыстасць сёлета, стала Тэатральная зала Палаца Радзівілаў у Нясвіжы.
Далей
Праекты развіцця
![]() Дзіцячыя школы мастацтваў: платныя паслугі і праца на перспектыву
Працягваем публікацыю матэрыялаў пра дзейнасць разнастайных устаноў культуры Беларусі. На чарзе — дзіцячыя школы мастацтваў у розных райцэнтрах краіны. Навучальныя ўстановы, як высветліла “К”, сёння даволі плённа і зладжана працуюць з навучэнцамі, нягледзячы на пандэмію і шматлікія перашкоды, звязаныя з закрыццём межаў, выкананнем плана платных паслуг і нястачай грошай для стварэння сайтаў. Але пра ўсё — па парадку.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
![]() Тэатр “Тэрыторыя мюзікла” выпусціў да зімовых канікулаў прэм’еру — “Чараўнік Смарагдавага горада”. У адпаведнасці з назвай, чараўніцтва там хапае. Смарагды таксама маюцца. Але ёсць і іншыя камяні пасярод казачнага горада.
Далей
![]() Мінулым тыднем Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прымаў гасцей: у рамках гастрольнага праекта “Стары Новы год з Тульскім акадэмічным тэатрам драмы” былі паказаны чатыры спектаклі, тры з іх — двойчы. Дарэчы, гастролі былі абменнымі: у тыя ж дні, 12 — 16 студзеня, нашы артысты выступалі ў Туле, куды павезлі пяць спектакляў розных жанраў, уключаючы прэм’ерны вадэвіль “L’amour, l’amour — каханне, каханне”, а таксама святочны канцэрт.
Далей
![]() Хай даруюць мне тыя, хто мае звычку “правяраць алгебрай гармонію”, выводзіць ідэальныя прапорцыі, выбудоўваць ідэальныя мадэлі і не прымаць рэчаіснасць як такую, паколькі яна тым мадэлям не адпавядае. Хай даруюць, бо я заўжды лічыў, што эталонныя лічбы “90-60-90” не маюць дачынення да рэальных жанчын. Кожны чалавек унікальны, кожны чалавек можа быць прыгожым. Для гэтага трэба толькі раскрыць той патэнцыял, што закладзены ў нас прыродаю. Таму мне падабаецца тэлепраграма “Модны прысуд”, дзе ўдзельнікаў не ўплішчваюць у актуальны ў дадзены момант эстэтычны стандарт, але дапамагаюць ім стаць самімі сабою — выявіць сваю непаўторнасць з дапамогаю адпаведных канкрэтна гэтай асобе новага гардэроба, макіяжу, прычоскі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
![]() Хто пра што, а я ўсё пра тое ж. У Магілёве, у шумных кулуарах аднаго з фэстаў тэатральнай самадзейнасці, дзяўчына з адчайнымі вачыма расказвала: “Калі паступала, у камісіі быў Мікіта Міхалкоў. Загадаў: “Здзіві!” Я запальнічкай фіранку падпаліла”. Не важным падавалася, паступіла ў навучальную ўстанову тая дзяўчына ці не, галоўным для мяне быў творчы загад: “Здзіві!” Усё правільна! Глядач чакае не руціны, а цуда, якое варта калі не ўдасканальваць, дык відазмяняць. Паліць, натуральна, нічога не трэба: у нас і без таго герастратаў хапае. А вось добрым чараўніком работнік культуры і мастацтва адчуваць сябе павінен. Невялічкае ўдакладненне: той работнік маецца на ўвазе, які хоча здзіўляць, а не ездзіць пасярод рабочага дня ў грыбы. “Дзе ж такіх набрацца?” — запытаецца з енкам начальнік аддзела культуры. Пытанне знаёмае, хрэстаматыйнае, можна сказаць, рытарычнае, але не канструктыўнае. Колькасць якасных маладых спецыялістаў залежыць ад якасці клубных ды бібліятэчных мерапрыемстваў, на якіх тыя спецыялісты выхоўваліся з дзяцінства. І ў педагогі ідуць тыя выпускнікі, якіх калісьці здзівіла першая настаўніца. Мне, да прыкладу, мае клуб ды бібліятэка нічога цікавага не прапаноўвалі, таму і пайшоў я ў “злыя” журналісты.
Далей
Суботнія сустрэчы
![]() Дранікі як нацыянальная каштоўнасць
Італьянская піца, грузінскае хачапуры, японскае сушы, украінскі боршч… Лідарам па вядомасці і папулярнасці сярод беларускіх нацыянальных страў смела можна называць дранікі. Хоць у маштабе планеты яны, можа, і не так вядомы, як згаданыя стравы, і не сталі яшчэ такім славутым брэндам, але працэс ідзе. Напрыканцы мінулага года экспертная група на базе Цэнтра нематэрыяльнай культурнай спадчыны БДУКМ правяла круглы стол і выступіла з рэкамендацыяй па падрыхтоўцы належных дакументаў для надання статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці дранікам і іншым беларускім стравам з таркаванай бульбы. Мяркуецца, што ўжо ўвесну гэтая падзея адбудзецца.
Далей
![]() Унікальны для Беларусі Музей беларускага кнігадрукавання, адна з візітовак сучаснага Полацка, захоўвае артэфакты нашай старажытнай, больш чым тысячагадовай гісторыі. Але сам музей — актуальны, жывы, папулярны, напоўнены людзьмі і цікавымі падзеямі, добра прадстаўлены і ў віртуальнай прасторы. Дзякаваць за гэта трэба, канешне ж, супрацоўнікам, якія не проста адукаваныя і дасведчаныя, але і крэатыўныя і натхнёныя ідэяй… І пра ідэі, і пра падзеі мы пагаворым са Славінай ГАЎРЫЛАВАЙ, загадчыцай Музея беларускага кнігадрукавання, які ўваходзіць у склад Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Тэма
![]() На гэтым тыдні адбылася доўгачаканая падзея — памятная манета, выпушчаная Нацыянальным банкам Беларусі да 100-гадовага юбілею УНОВИС, паступіла ў продаж. Афіцыйна ў зварот яна была ўведзена напрыканцы якраз юбілейнага 2020 года, а 18 студзеня ўжо гэтага года 999 экзэмпляраў сярэбранай манеты з назвай “Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВИС” змаглі нарэшце трапіць у рукі калекцыянераў і ўсіх зацікаўленых. Акрамя значнасці самой тэмы, якой манета прысвечана, акрамя яе мастацкіх і дызайнерскіх якасцей, увагу на сябе звяртае і такі момант: гэта першая ў нашай краіне манета з QR-кодам. Як яшчэ ў Беларусі брэндзіруецца тэма УНОВИС, паглядзім на прыкладзе дзейнасці Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва і яго сувенірнай палітыкі.
Далей
Актуальна
![]() 20 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму. Паводле яго, рэспубліканскі рэферэндум прызначаны на 27 лютага бягучага года.
Далей
Панарама традыцый і дасягненняў
18 студзеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Беларусь як сацыяльная дзяржава застанецца непарушнай
20 студзеня міністр культуры краіны Анатолій Маркевіч наведаў Стаўбцоўскі раён, дзе ў раённым Цэнтры культуры выступіў на дыялогавай пляцоўцы, на якой абмяркоўваліся змены і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Там жа таксама выступілі начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама Ала Шахоцька і намеснік старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама Жанна Лысая.
Далей
![]() Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Капітанчык:
Далей
![]() У апошні месяц дыялогавыя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваўся праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, праходзілі па ўсёй краіне. Установы культуры не выключэнне. 20 студзеня на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адбыліся адразу два мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай актуальнай для нашага грамадства тэме. Яны сталі лагічным падсумаваннем цэлага шэрагу сустрэч, якія адбыліся ва ўніверсітэце за апошнія тыдні і былі накіраваныя на інфармаванне моладзі аб канстытуцыйным рэферэндуме і абмеркаванне праекта зменаў і дапаўненняў, які быў абнародаваны на Нацыянальным прававым партале 27 снежня 2021 года.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Кніжніца
![]() Класіка, баявік, любоўны раман…
Закончыўся 2021-ы, і на абанеменце мастацкай літаратуры ў Жодзінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы правялі аналіз чытацкіх прыхільнасцяў мінулага года. І гэта не проста цікаўнасць. Мастацкая літаратура ўплывае на розум, фарміруе маральныя якасці, прымушае думаць, часам забаўляе і паляпшае настрой. Аксіёма для запойнага чытача: без любімых пісьменнікаў і кніг няма любові да чытання. Каб выявіць чытацкія густы, цягам года мы адсочвалі запыты наведвальнікаў для больш якаснага фарміравання кніжнага фонду і, адпаведна, больш якаснага абслугоўвання чытачоў.
Далей
Музейная плошча
![]() “Пакроў”, “Багародзіца Казанская”, “Мікола”, “Спас Нерукатворны”
Выстава ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі прадстаўляе веткаўскі абраз з уласных фондаў музея. На гэты раз незвычайна лаканічна: чатыры вобразы, чатыры іканаграфіі: “Пакроў”, “Багародзіца Казанская”, “Мікола”, “Спас Нерукатворны”. Да таго ж абраныя толькі па некалькі ікон са збору: сем “Пакроваў”, шэсць “Мікол”, па чатыры выявы “Спасу” і “Казанскай”. Можна сказаць, што гэта канцэпты веткаўскай культуры. Ідэі і факты, якія не толькі разумеюцца, але і перажываюцца. Вобраз і эмоцыя — тыя вянцы, якія кладуцца ў аснову, калі будуецца стыль.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
![]() У першым томе фундаментальнага даследавання “Усе беларускія фільмы” пра лёс стужкі “Песня сяброўства” (1940 г.) напісана: “Фильм на экраны не выходил”.
Што за нагода? Чаму? Хто забараніў выхад? Ці хто перашкодзіў? Паглядзеў карціну, пачаў дазнавацца пра яе загадкавы лёс: аказваецца, гэта —
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |