Свежы нумар
Надзённае
Пачуць ужывую на Залатой Горцы
Цішыню святых вечароў парушае грамада, якая з велічальнымі песнямі ходзіць ад хаты да хаты. То моладзь разносіць суседзям радасную вестку пра нараджэнне Збавіцеля і дзеліцца радасцю на будучы год. Калі ў вёсках такі звычай яшчэ жыве, то ў гарадскіх кватэрах каляднікі — госці сапраўды экзатычныя. І ўсё ж далучыцца да традыцыі можа нават той, каго шумлівая кампанія візітам не ўзнагародзіла. Сустрэчу са спрадвечным ладзіць гурт архаічнай музыкі “ASTROUNA”: на мяжы старога і новага года калектыў выпусціў калядны альбом “Месяц узышоў”.
Далей
"К" інфармуе
Ліст у рэдакцыю
Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў.
Уладзімір Караткевіч
Далей
Аўра музыкі і дабрыні
Успамінамі пра мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.Жыновіча, народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца падзяліліся ўдзельнікі калектыву і знаныя музыканты.
Далей
Паляванне на баляванні
Баляў становіцца ўсё больш. Яны не абмяжоўваюцца азначэннем “школьных” ці “выпускных”, а вяртаюцца да карнавальнай шыкоўнасці, сюрпрызаў-цікавостак і звыклай чалавечай цеплыні, як гэта было ўласціва не столькі былым каралеўска-царскім рэаліям, колькі беларускаму шляхецкаму побыту. Нагадаем, што развіццё сучасных бальных традыцый шмат у чым пачалося з нашага Вялікага тэатра: 13 студзеня, як заўжды, там пройдзе вечарова-начны баль. Ужо ў 13-ы раз!
Далей
Соцыум
Вяртанне каралеўскага палаца
22 снежня ў Гродне адбылося выязное пасяджэнне Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры, на якім абмяркоўваўся далейшы ход рэстаўрацыйных работ на Старым замку.
Далей
Скарбонка платных паслуг, або Для чаго патрэбны сайты і месэнджары?
Новыя тэндэнцыі ў дзейнасці айчынных Дамоў і Цэнтраў рамёстваў
Цікавасць да традыцыйных беларускіх рамёстваў не падае нават у эпоху пандэміі. Мабыць, гэта адзін з асноўных вынікаў тэлефанавання “К” у рэгіёны краіны, а менавіта ў раённыя Дамы і Цэнтры рамёстваў. Сюды ўсё так жа завітваюць аматары традыцыйнага беларускага мастацтва, а майстры-рамеснікі выязджаюць на фестывалі і кірмашы, дзе дэманструюць свае арыгінальныя вырабы з саломкі, дрэва, гліны і таксама пераймаюць вопыт як папярэдніх пакаленняў, так і навучаюць сакрэтам свайго майстэрства маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Форум
“Х-Фактар” у Беларусі: ёсць пераможца!
Імя спевака Андрэя ПАНІСАВА да нядаўняга часу ведалі хіба што ў Лідзе. Але мінулы год, асабліва яго заканчэнне, многае змяніў. Летась у Беларусі прайшоў першы сезон тэлевізійнага шоу талентаў “Х-Фактар”, і ў фінале, які адбыўся напярэдадні Новага года, пераможцам стаў менавіта Андрэй Панісаў. На нашай эстраднай сцэне гэта новае імя — Андрэй толькі пачынае займацца папулярнай музыкай, бо вучыўся акадэмічнаму вакалу. Але па заканчэнні тэлепраекта ў яго з’явіўся шанс стаць папулярным артыстам — наперадзе канцэрты, гастролі, свае песні, ратацыі ў эфірах…
Далей
Prof-партфоліа
Як стаць бібліятэчным гідам?
Чытача трэба здзівіць
Агульнавядома, што ў бібліятэках працуюць вынаходлівыя і таленавітыя спецыялісты, якія ўмеюць не толькі зацікавіць, але і здзівіць чытача. Да таго ж у большасці сваёй бібліятэкары — людзі апантаныя, сапраўдныя патрыёты бібліятэчнай справы, што і пацвердзіў конкурс прафесійнага майстэрства “Стань гідам па бібліятэцы!”, які адбыўся ў Светлагорскай раённай сетцы бібліятэк. Зразумела, любы конкурс — гэта не толькі выпрабаванне, але і дэманстрацыя асабістых магчымасцей.
Далей
Карціны без пэндзля і фарбаў
Вышыўка — незвычайны від творчасці, які прываблівае многіх. Аднак адзінкам хапае цярплівасці для стварэння маленькіх шэдэўраў. Хтосьці хутка хапаецца за справу, асвойвае розныя тэхнікі, а пасля цікавасць да справы знікае.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Форум на Каляды — жанру оперы ўсе рады
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум — заўжды раўнанне-параўнанне з некалькімі невядомымі. Але цяперашні, адзінаццаты фестываль пры ўсіх яго цікавостках стаўся сцвярджэннем беларускага опернага падмурку на фоне ва ўсіх сэнсах зорнага космасу, дзе ўсе “невядомыя”, уключаючы прэм’еры, насамрэч аказваліся добра вядомымі, хаця і з іншых бакоў.
Далей
Простая і зразумелая формула прыгажосці
25 cтудзеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася імпрэза пад назваю Modern Culture View. Гэта паказ узораў творчасці дызайнераў, чыя спецыялізацыя — мадэляванне адзення. Паказ суправаджаўся музыкай, харэаграфіяй, іншай эстэтычнай аздобай. Тэатр, што прадаставіў сваю сцэну і ўзяў на сябе рэжысуру мерапрыемства, меў статус афіцыйнага партнёра імпрэзы. Свой унёсак зрабілі таксама шэраг вытворцаў, выданняў, інфармацыйных парталаў ды іншых зацікаўленых структур і асоб.
Далей
“Мастацтва жывога агню”
Гэта назва выставы паводле вынікаў 17-га Міжнароднага пленэру па кераміцы “АРТ-Жыжаль”, што гастралюе па краіне і цяпер атабарылася ў сталіцы, у галерэі Леаніда Шчамялёва. Працаваць будзе па 23 студзеня.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Прачытаць і зразумець
Гадоў паўсотні таму. Ветка. Іду сабе па Пралетарскай (сёння вуліца колішняга міністра замежных спраў СССР Андрэя Грамыкі, земляка, да якога, прама скажам, піетэту не маю, бо пісаў ён ва ўсіх аўтабіяграфіях, што рускі). Дык вось, кніжкі падпахай, у бібліятэку шыбую. Насустрач сябар Санька з мінскім зяцем. Зяць спыняе: “Што за кніжкі?.. Саймак Шэклі — някепскі выбар!” Упершыню пасля сустрэчы з разумным зяцем пачынаю задумвацца, а кнігі якіх аўтараў я, уласна кажучы, чытаю… Кузьма Чорны здзівіў незнаёмай лексікай. Янка Маўр уразіў веданнем экзатычных краін. Літаральна агаломшыў нечаканасцю О. Генры. Рэалізмам фантазій узялі ў палон Стругацкія. Дадаў вальнадумства Сід Чаплін. З самвыдатам пазнаёміў недасягальны Міхаіл Булгакаў.
Далей
Суботнія сустрэчы
Беларускае Дрэва пазнання квітнее ў Дубаі
Выставамі дасягненняў народнай гаспадаркі, ці ВДНГ у маштабе планеты, можна назваць Сусветныя выставы Expo: свае найлепшыя дасягненні, тое, чым можна пахваліцца і чым можна здзівіць астатні свет, дэманструюць розныя краіны. Чарговая Expo цяпер праходзіць у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах у Дубаі. Зразумела, на першым плане — тэхналогіі і вытворчасць, але традыцыйна значнае месца ў павільёнах краін займае тэма культурнай спадчыны і сучаснага мастацтва. Павільён Беларусі на Сусветнай выставе ў Дубаі ўражвае ўсіх — галоўным мастацкім экспанатам там з’яўляецца грандыёзнае Дрэва пазнання. Аўтар гэтага твора — маладая мастачка па тэкстылі Хрысціна ВЫСОЦКАЯ. Сем гадоў таму яна з чырвоным дыпломам скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, цяпер сама там выкладае. Хрысціна Высоцкая — прадстаўніца ўжо новай, маладой і канцэптуальнай тэкстыльнай хвалі, творца, якая глядзіць не ў мінулае, а ў будучае. Пра гэтае ўнікальнае Дрэва пазнання мы з ёй і пагаворым.
Далей
Актуальна
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Рыхтуючы планы...
4 студзеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Страта
КАЗІНЕЦ Міхаіл Антонавіч
Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца ў сувязі са смерцю вядомага дырыжора.
“Свой лёс ён звязаў з захаваннем і развіццём лепшых традыцый нацыянальнага музычнага мастацтва, зрабіў вялікі ўклад ва ўзбагачэнне беларускіх духоўных каштоўнасцей”, — гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што творчая дзейнасць Міхаіла Казінца стала прыкладам для маладых артыстаў і сапраўдным гонарам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І.Жыновіча.
“Светлая памяць аб ім назаўжды захаваецца ў нашых сэрцах”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
ШАРАНГОВІЧ Васіль Пятровіч
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.
“Ён выхаваў некалькі пакаленняў таленавітай моладзі, значна ўзбагаціў духоўную спадчыну айчыннай культуры і ўнёс неацэнны ўклад у захаванне і развіццё лепшых традыцый нацыянальнай школы графікі”, — гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што творчасць Васіля Шаранговіча, непарыўна звязаная з выяўленчым мастацтвам, набыла ўсенародную любоў і прызнанне. “Светлая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах”, — адзначыў беларускі лідар.
Далей
Адукацыя
Каледж як зона камфорту
Пінскі каледж УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” становіцца прыступкай для атрымання вышэйшай адукацыі ў найлепшых ВНУ краіны. Сюды прыходзяць вучыцца пасля 9 і 11 класаў, каб атрымліваць адмысловую спецыяльнасць. Сёння самыя розныя прадметы вывучаюць тут 560 навучэнцаў. Але газеце “Культура” асабліва цікава, што частка вучняў удасканальваецца ў гэтых сценах ігры на музычных інструментах.
Далей
Памяці творцы
Быў. Ёсць. Будзе.
Я памятаю яго розным: і шчасліва-натхнёным, калі ён па-царску ўладарыў за пультам, і маўкліва-задуменным, калі нешта непакоіла яго і давала нагоду для роздуму, і нават раз’юшаным, раззлаваным, калі эмоцыі білі праз край. Тады аднойчы я напісала жартоўную эпіграму:
Далей
Асацыяваўся з маладосцю
Сыход з жыцця любога чалавека — заўжды трагічная падзея. Сыход мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора аднаго з вядучых аркестраў краіны — гэта яшчэ і трывога, як будзе існаваць творчы калектыў надалей. Народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Казінец і Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча былі непадзельным цэлым — абодва ва ўсіх сэнсах народныя. Сёлета ўлетку споўнілася б акурат паўстагоддзя, як Міхаіл Антонавіч з’явіўся ў гэтым калектыве. Але ж лёс распарадзіўся іначай, спыніўшы адлік.
Далей
Аддаў належнае народу...
Беларускую выяўленчую культуру спасцігла вялікая страта: пайшоў з жыцця Васіль Пятровіч Шаранговіч — народны мастак, выдатны педагог, актыўны грамадскі дзеяч, сапраўдны патрыёт зямлі беларускай, чалавек, які ўсё жыццё шукаў у сваіх творах адвечную ісціну: хто мы, беларусы, адкуль і куды ідзём. Час мінуў, а пытанні тыя, якія цікавілі Мастака, застаюцца і нават больш праяўляюцца... А дзякуючы такім вялікім шукальнікам ісціны, як Багдановіч, Купала, Колас, Караткевіч, мы можам хаця б крышачку наблізіцца да разгадкі таго самага адвечнага пілатаўскага пытання: “Што ёсць ісціна?” Васіль Пятровіч шукаў усё жыццё такую ісціну: у сваіх творах, у педагагічнай дзейнасці, у грамадстве, у сваёй цудоўнай сям’і, у асяроддзі сяброў-аднадумцаў. Мне здаецца, што ў пэўнай ступені ён спасціг яе...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |