Свежы нумар
"К" інфармуе
Клопат аб новых талентах і догляд за помнікамі гісторыі
30 лістапада адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Нефармальная размова з творчай моладдзю
1 снежня Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі наведалі першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада і начальнік аддзела ўстаноў адукацыі міністэрства Марына Юркевіч. Сярод шматлікіх прысутных была творчая моладзь з усёй рэспублікі, іх педагогі і бацькі. Валерый Іванавіч і Марына Браніславаўна прапанавалі пагаварыць нефармальна, задаючы хвалюючыя пытанні.
Далей
Тэма, якая тычыцца ўсіх, або Што за мадэль “швейцарскага сыру”
Газета «Культура» не стаіць у баку ад бяды, якая пануе ў свеце апошнія два гады. Размова ідзе аб каранавірусе, актуальнай і смяротна небяспечнай інфекцыі. Многія мае калегі свядома прытрымліваюцца масачнага рэжыму ў памяшканнях рэдакцыі, вялікая колькасць ужо прышчапілася, некаторыя — пакуль не, бо нядаўна перанеслі хваробу. Каб выключыць прадузятасці адносна віруса і ўнесці яснасць аб мерах абароны ад яго, калектыў «Культуры» запрасіў на сустрэчу ў рэдакцыю ўрача па медыцынскай прафілактыцы Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Савецкага раёна горада Мінска Юлію Ложачнік.
Далей
Конкурс ужывую і анлайн
1 снежня ў сталіцы пачаўся Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”. Сёння завяршаюцца праслухоўванні першага туру, другі і трэці пройдуць наступным тыднем. Пераможцы будуць ушанаваны 10 снежня на гала-канцэрце закрыцця творчага спаборніцтва ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Далей
Пралог Перамогі
3 снежня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя “Бітва за Маскву. Неўміручасць подзвігу”, прысвечаная 80-годдзю легендарнай бітвы 1941–1942 гадоў. Выстава арганізаваная па ініцыятыве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы пры садзейнічанні мэра горада
Масквы і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
“Каб любіць Беларусь нашу мілую...”
Мінулы тыдзень у сферы культуры быў адзначаны цэлым шэрагам мерапрыемстваў, накіраваных на супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі ды беларускай дыяспарай у розных краінах свету. Папулярызацыя айчыннай культуры за межамі Беларусі з’яўляецца адным з найлепшых і асноўных сродкаў распавесці аб мінулым і сучаснасці нашай краіны, а таксама стварыць і ўзмацніць сувязі як з іншаземнымі партнёрамі, так і з суайчыннікамі, якія жывуць у розных кутках планеты.
Далей
Непарадная лесвіца ды “раскіданае гняздо”
Дык што сёння са спадчынай Рушчыцаў?
10 снежня споўніцца 151 год з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Фердынанда Рушчыца (1870–1936). А дзень памяці яго прыпадае на 30 кастрычніка. Некалькі тыдняў таму вядомы беларускі фатограф Валерый Вядрэнка пабываў у Багданаве. Сваімі сумнымі ўражаннямі ён падзяліўся ў сацыяльных сетках, дадаўшы да іх фотаздымкі “параднай лесвіцы”, якая вядзе да сямейнага пахавання Рушчыцаў на багданаўскіх могілках. А таксама даслаў серыю здымкаў і нам. Сказаць, што фотаздымкі ўражваюць, — не сказаць нічога. І справа зусім не ў неверагоднай прыгажосці залатавосеньскіх вечаровых краявідах. Справа ў лесвіцы.
Далей
Праекты развіцця
Сінагога, карчма, фальварак, млын…
Архітэктура малой радзімы
Мінаем Гродна і па дарозе на Аўгустоўскі канал трапляем у гарадскі пасёлак Сапоцкін. Самы буйны населены пункт на стыку трох дзяржаў — Беларусі, Польшчы і Літвы і ў антуражы наваколля Гродзенскай пушчы. Насельніцтва — каля тысячы чалавек.
Гісторыя ўзнікнення Сапоцкіна застаецца практычна невядомай. Існуе версія, што ў 1514 годзе літоўскі князь раздарыў гэтыя землі сваім набліжаным, і ўчастак Пярстунскай пушчы аддаў ва ўладанні князю Мікалаю Сапоцьку. У гонар яго і былі названыя гэтыя землі.
Было тут чатыры вуліцы, 80 дамоў. Дзейнічала 7 бровараў, 2 ветракі; працавалі каля 50 рамеснікаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Ці лёгка быць маладым?
У 1986 годзе латвійскі рэжысёр Юрыс Падніекс паставіў дакументальна-публіцыстычны фільм з назваю, якая стала крылатым выслоўем: “Ці лёгка быць маладым?”. Як вынікае з назвы, фільм пра моладзь; пра непрыманне ёю звыклага для папярэдняга пакалення ладу жыцця, спантанны пошук адказу на вечнае пытанне пра сэнс жыцця. З фільма вынікае, што маладосць зусім не бестурботны час, як яно падаецца на настальгічнай адлегласці ў сталыя гады.
Далей
Нібыта праз хрустальнае шкло…
Вялікую персанальную выставу мастака Андрэя Духоўнікава маглі б убачыць віцябчане напрыканцы восені ў сваім абласным Мастацкім музеі, але цяпер убачаць невялічкую і канцэптуальную выстаўку ў нефармальнай і багемнай Арт-прасторы на Талстога, 7. Андрэй Духоўнікаў чалавек вядомы, аўтарытэтны — дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва, вялікі прапагандыст і рухавік справы захавання памяці пра УНОВИС: і ў гэтай дзейнасці ён сапраўдны творца. але ж і сам — мастак, захоплены, натхнёны. А вось ладзіць уласныя выставы часу ў яго звычайна не стае, і экспазіцыя, што адкрылася ў панядзелак 29 лістапада, — са спісу рэдкіх з’яў. Тым больш яна вартая ўвагі.
Далей
А зоркі нарадзіліся?
Зоркі на небе маюць звычку падаць, згасаць, запальвацца зноў. А ў нашым Музычным тэатры яны нараджаюцца. Сведчаннем гэтага — назва прэм’ернага спектакля “Нараджэнне зорак”. А наколькі яны насамрэч зоркі і сапраўды нараджаюцца, а не знікаюць, паспрабуем разабрацца.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Час на шчаслівыя варожбы
Дзесьці амаль адразу пасля Чарнобыльскай катастрофы ў пацярпелую ад радыяцыі Ветку прыехалі журналісты з японскай нацыянальнай газеты “Асахі сімбун” (“Ранішняе сонца”). Кожны з іх, як я зразумеў, меў яшчэ і спрактыкаванасць у навуковай дзейнасці. Былі яшчэ перакладчык і нейкі дэпутат з Масквы. Цікавіла іх ступень забруджанасці раёна. Суправаджаць дэлегацыю на рэдакцыйным “Уазіку” даручылі мне. Дзень мы матляліся па вёсках. Японцы рабілі замеры, цокалі языкамі і круцілі ў роспачы галовамі. Але гаворка пра іншае. На адным з хутароў бабулька-стараверка запрасіла ў хату. Японцы збіліся ў кучку ля покуці з іконамі, вялікімі, яркімі, пераканаўчымі. Хтосьці папрасіў прадаць хоць адну. Бабулька раззлавалася: “Калі б так папрасіў, я б аддала, — і праводзіла нас словамі: — Абразы не прадаюцца”. Мяне, маладога, гэта вельмі ўразіла. Ікона — канцэнтрацыя веры, а яе купіць немагчыма. Потым, да слова, мне некалькі разоў будуць прапаноўваць па вёсках іконы, якія згубілі гаспадароў. Я катэгарычна адмаўляўся, бо і па сёння баюся патаемнай сілы абраза.
Далей
Гістарыёграф
Міхал Грушвіцкі, кампазітар з-пад Ракава
Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам беларускага кампазітара Міхала Грушвіцкага.
Далей
Суботнія сустрэчы
Уладзімір Карачэўскі: “Мы справіліся”
Арганізатарам Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, які напрыканцы мінулага месяца прайшоў 27-ы раз, упершыню выступіла Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Наперадзе ў фестывальнай дырэкцыі — дэтальны аналіз зробленага, а падвесці першыя вынікі мы папрасілі генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі Уладзіміра КАРАЧЭЎСКАГА.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Асоба і час
Адданы рыцар архітэктуры
Пра Вальмена Аладава ўспамінаюць яго калегі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта — ВНУ, дзе легендарны архітэктар прапрацаваў большую частку творчага жыцця: ажно 38 гадоў!
Далей
Быў захоплены Агінскім
Месца, дзе жыве часцінка душы Уладзіміра Шчаснага
Год таму, 15 лістапада, не стала Уладзіміра Шчаснага, слыннага сына смаргонскай зямлі: беларускага дыпламата, пісьменніка, перакладчыка і публіцыста, ганаровага грамадзяніна горада Смаргоні.
Свой апошні спачын Уладзімір Рыгоравіч знайшоў на могілках у Кеўлах, побач пахаваны яго продкі, у тым ліку і бацькі. 14 лістапада гэта месца наведалі супрацоўнікі музея Міхала Клеафаса Агінскага, а на сядзібе зладзілі вечарыну памяці Уладзіміра Шчаснага.
Далей
Традыцыі
«Радасць» першага з першых
Неяк Анатоль Вараб’ёў, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, народнага ансамбля танца “Радасць”, так адазваўся аб сваім ансамблі: “«Радасць» — гэта прафесійны калектыў з шыльдай «самадзейны ансамбль»”. І тым самым, безумоўна, вельмі дакладна сфармуляваў сваю творчую пазіцыю.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Напярэдадні падзеі
Якія ж Каляды без Вялікага?
Літаральна праз некалькі дзён пачнецца зіма, а там не за гарамі і ўсімі ўлюбёныя калядныя святы. Пра тое нагадваюць не толькі першыя сняжынкі, што патрусілі ды зніклі, але і афіша нашага Вялікага тэатра. У сярэдзіне снежня нас чакае ХІ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Следам за ім — чарада святочных спектакляў і канцэртных праграм. А ў пачатку наступнага года — дакладна 13 студзеня — у тэатры адбудзецца 13-ы па ліку “старанавагодні” баль. Пра ўсё гэта і многае іншае мы паразмаўлялі з Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вячаславам ГАРБУЗАВЫМ.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Тэрмінова выслаць камень...”
91 год таму былі завершаны работы па ўзвядзенні ў Маскве на Краснай плошчы помніка-маўзалея У.І. Леніну, у якіх прымалі ўдзел беларусы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |