Свежы нумар
"К" інфармуе
Вынікі і працяг работ
23 лістапада адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Пляцоўка для ўзаемадзеяння братніх народаў
З 24 па 26 лістапада ў Мінску на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбываўся Беларуска-расійскі форум новых культурных ініцыятыў, арганізатарамі якога выступілі Міністэрствы культуры Беларусі і Расійскай Федэрацыі.
Далей
Родныя госці
Беларусы замежжа наведваюць Бацькаўшчыну ў Год народнага адзінства
З 21 па 27 лістапада ў Беларусі праходзіла стажыроўка прадстаўнікоў творчых калектываў і грамадскіх арганізацый беларусаў замежжа, арганізатарам якой традыцыйна выступіў Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур. Сёлета ў ёй бралі ўдзел трыццаць чалавек з Расіі, Казахстана, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Узбекістана і Італіі.
Прадстаўнікі дыяспары знаёміліся з беларускімі песнямі, танцамі, нацыянальнымі абрадамі, для іх праводзіліся майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, вакале і харэаграфіі. Пасля вяртання з Беларусі яны змогуць папулярызаваць айчынную культуру ў краінах свайго пражывання.
Далей
З найноўшымі тэхналогіямі на “вы”
Чым жывуць і як працуюць музеі розных рэгіёнаў Беларусі падчас неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі?
Праца музейных супрацоўнікаў сёння, у часы пандэміі Covid19, як і праца ўсіх культработнікаў Беларусі, звязана са шматлікімі цяжкасцямі. Гэта і эпідэміялагічныя абмежаванні на наведванне ўстаноў культуры, і адсутнасць замежных турыстаў, якія раней значна спрыялі папаўненню “скарбонкі” платных паслуг, і неабходнасць актывізацыі працы ў інтэрнэце, у сацыяльных сетках і на відэахостынгах.
Далей
Соцыум
Яны змагаліся за памяць
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з 5 лістапада прадстаўленая выстава “Руіны стралялі”, прымеркаваная да васьмідзесяцігоддзя пачатку руху антынацысцкага супраціўлення ў акупаваным Мінску.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Халады наступілі. А што ў Будславе?
Чым завяршыўся першы сезон рэстаўрацыі “беларускага Нотр-Дама”
Нагадаем, што раніцай 11 мая 2021 года сацыяльныя сеткі літаральна ўзарваліся ад шакуючай навіны з Будслава: пад страхой Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай з невядомай прычыны пачаўся моцны пажар. Адразу тады прыгадаўся падобны выпадак двухгадовай даўніны, толькі больш глабальнага маштабу, — полымя, што знішчае сімвал Парыжа — касцёл Нотр-Дам. Фотаздымкі таго, як паволі разрастаецца плошча пажару ўжо на будслаўскай святыні і як адчайна пажарнікі змагаюцца з агнём, як вернікі ратуюць тое, што можна было вынесці з касцёла, выклікалі шок. Былі агнём абпаленыя ды вадой залітыя старадаўнія касцельныя муры. Скурчаная медная абшыўка старога даху ды абгарэлыя стагадовыя драўляныя брусы, на якой ён трымаўся, зрынутыя з вышыні, пераўтварыліся ў змрочныя інсталяцыі. Аб тым, што адбылося далей, мы і распавядзем нашым чытачам.
Далей
Prof-партфоліа
Мастацтва з буслянога краю
Вось ужо тры з паловай гады ў філіял Прэзідэнцкай бібліятэкі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можна прыйсці, каб папрацаваць з літаратурай і каб наведаць самыя разнастайныя экспазіцыі. Загадчыца філіяла Таццяна Лычагіна можа расказваць пра іх шмат. Нядаўна на пляцоўцы бібліятэкі праходзіла выстава Алы Губарэвіч, кандыдата хімічных і філасофскіх навук, якая адкрыла ў сабе талент да рукадзелля. Таксама тут была прыватная экспазіцыя ручнікоў, прадстаўляліся ўзоры беларускай, украінскай, рускай вышыўкі. Выставу наведаў Надзвычайны Паўнамоцны пасол Украіны Ігар Кізім разам з украінскай дыяспарай. Вось і зараз з 15 лістапада па 15 снежня тут праходзіць выдатная выстава “Шэдэўры Ганцавіцкіх майстроў”.
Далей
Калі ажывае шкло
Вельмі тонка і дрыготка адчувае свет мастацтва Вольга Кулікова — майстар народных промыслаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Пра дзейнасць Вольгі Іванаўны можна апавядаць бясконца: яе карціны, малюнкі, дэкаратыўныя ўпрыгожанні здзіўляюць многіх. Не пакідаюць абыякавымі і шкляныя вырабы, распісаныя рукой майстра. Шкло відазмяняецца пад яе пэндзлем, становіцца казачным і незвычайным.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Кантэкст канцэпту
Гэтымі днямі ў сталіцы адбываецца культурніцкі фэст пад назваю Трыенале “Канцэпт”. Ладзіцца такога роду імпрэза ў нашай краіне ўпершыню. Як вынікае з назвы, гаворка ідзе пра мастацтва канцэптуальнае. А канцэптуалізм паводле вызначэння — гэта кірунак, дзе ўвага засяроджваецца на інтэлектуальным асэнсаванні твора. Сам жа канцэптуальны арт-аб’ект мае мэтаю трансляцыю той ці іншай ідэі. Лагічна запытаць: а што тут асаблівага? Нейкі ідэйны грунт ёсць у якога заўгодна мастацтва, нават калі вонкава яно падаецца чыста рэфлексіўным. Асаблівасць канцэптуалізму ў тым, што ўзровень непасрэдна мастацкай рэалізацыі праекта прынцыповага значэння не мае. Канцэптуалізм мае сваю дзялянку на шырокім абшары постмадэрнізму. У Еўропе і ў Злучаных Штатах Амерыкі гэтае колісь эпатажнае мастацтва даўно набыло кананічнасць і нават паспела забранзавець.
Далей
Для роднасных душ
Новыя тэхналогіі ўсё больш актыўна ўваходзяць у побыт, у тым ліку і ў галіне музыкі. Цяпер зусім не абавязкова збірацца выканаўцам у студыі, каб запісаць новы матэрыял. На дапамогу прыходзіць Інтэрнэт. Дастаткова наяўнасць кіраўніка-прадзюсара, яго здольнасці арганізаваць працэс, і праз некаторы час у Сеціве з’яўляюцца новыя запісы. Так здарылася ў 2013-м, калі з ініцыятывы бас-гітарыста і скрыпача, былога ўдзельніка «Песняроў» ды джазавых груп Ігара «Стэфа» Сафонава і Барыса Бернштэйна, жыхара Атланты, музыкантамі з розных краін была запісана і выдадзена на CD праграма «Вясёлыя жабракі». Мэтай працы было ўшанаванне памяці кампазітара Ігара Паліводы, які напісаў гэтую праграму яшчэ для «Песняроў», але якая так і не была выдадзена на гуканосьбітах.
Далей
Па клавішах чорных і белых
Пачатак зімы будзе адзначаны грандыёзнай падзеяй: 1–10 снежня ў сталіцы адбудзецца Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Зямля-карміліца і людзі. На балоце
Кожны тэатр мае сваю візітоўку, а то і некалькі такіх пастановак, назва якіх адразу асацыюецца з назвай калектыву. Візітоўкай Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа сёння ўспрымаецца спектакль “Людзі на балоце”, двойчы ўганараваны на нядаўняй Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Лаўрэатамі сталі галоўны рэжысёр тэатра Раман Цыркін і артыст тэатра Міхась Кліменка, які выканаў ролю Халімона Глушака.
Далей
На людным месцы
Ганарыцца сваім і сваімі
Гадоў колькі таму ў Вялікай Бераставіцы, ля старога касцёла ў цэнтры мястэчка, я запытаўся ў тутэйшых старшакласнікаў, якім чынам касцёл гэты звязаны з лёсам Кастуся Каліноўскага (існуе меркаванне, што менавіта тут друкавалася “Мужыцкая праўда”). Адказу ніхто не ведаў. Больш за тое, і пра Каліноўскага асобныя з маладзёнаў так і не здолелі сказаць штосьці ўцямнае. Свет, на жаль, недасканалы. У Мурагах на Расоншчыне школьнікі не маглі патлумачыць, што “фантастычнага” зрабіў для Беларусі іх зямляк Ян Баршчэўскі. Хто вінаваты? Школа і бібліятэка.
Жыццё, напэўна, пачне мяняцца, калі мы перастанем блытаць Орду з ардой. У нас ёсць кім ганарыцца. За гэтым гонарам — моц нацыі.
Далей
Традыцыі
Месца, знакамітае сваімі людзьмі
Пухавіччына — слынны куточак Міншчыны. Лічыцца, што менавіта тут знаходзіцца цэнтр нашай краіны. На Пухавіччыне нарадзіліся народны артыст Беларусі і СССР, кампазітар Ігар Лучанок, Герой Савецкага Саюза Алена Мазанік — непасрэдны ліквідатар гаўляйтара Вільгельма Кубэ, доўгі час жыў і прыязджаў на адпачынак класік Якуб Колас… Пра ўсё гэта можна даведацца ў мясцовым краязнаўчым музеі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Майстар з народа
Жыхары Беразіно ўжо прывыклі да адной са славутасцей свайго горада, аналагаў якой, між тым, няма ў свеце. Размяшчаецца гэты дваццаціметровы арт-аб’ект навідавоку, у дворыку раённага цэнтра рамёстваў, недалёка ад аднаго з жылых кварталаў. Гаворка ідзе пра лыжку-цмока, якую пяць гадоў таму падарыў гораду мясцовы разьбяр Яўген Осіпаў. За гэтую працу, а таксама за ўдзел у стварэнні музея драўлянай лыжкі пры цэнтры рамёстваў, талент і залатыя рукі Яўген Паўлавіч атрымаў пажыццёвае званне народнага майстра Беларусі.
Далей
Гаспадыня “Светліцы”
Музыкантамі не нараджаюцца?
Наташыны бабулі і мама — знаўцы народных песень, так што дзяўчынка расла ў доме, у якім ніводнае свята не праходзіла без спеваў. Ужо ў паўтара года яна праспявала на сямейным свяце прыпеўку: “Кукарэкаў пеўнік / Пасярод балота. / Хлопец дзяўчыну цалуе, / Дык і мне ахвота!” — і тэатральна раскланялася пад апладысменты і смех сваякоў. У чатыры гады Наташа была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці ў дзіцячым садку, вельмі любіла выконваць песню “Нясе Галя воду”. У шэсць гадоў мама адвяла сваю спявачку ў музычную школу на фартэпіяннае аддзяленне. Свет музыкі адкрыла дзяўчынцы выкладчыцы Эліны Шынкарэнка. У 1995 годзе Наташа паступіла ў Гомельскі каледж мастацтваў імя Нестара Сакалоўскага па класе “Харавое дырыжыраванне, Народны хор”.
Далей
Асоба і час
Крэда дырыжора
Да 100-годдзя з дня нараджэння Віктара Роўды
(Заканчэнне. Пачатак у № 47.)
Калі правесці сацыялагічнае даследаванне на тэму “Назавіце першае імя, якое звязана ў вас са словам “Хор”, большасць скажа: “Роўда”. Дык якое тут дзіва? Віктар Уладзіміравіч
больш за паўсотню гадоў кіраваў харамі. Стаў мэтрам харавога мастацтва.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Дыміліся франтоў дарогі
“Правей, 0,3! Агонь!”
19 лістапада 1942 года пачалася Сталінградская эпапея...
Найбуйнейшая генеральная бітва Вялікай Айчыннай войны паміж Чырвонай арміяй і вермахтам пад Сталінградам завяршылася нашай перамогай 2 лютага 1943 года. У гэтай бітве прымаў удзел і лейтэнант Тарас Мікалаевіч Паражняк... Баявы франтавік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Мастак. Педагог. Дзесяць гадоў узначальваў кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДТМІ, сёння — Акадэмія мастацтваў. У лютым 2017-га ён пайшоў ад нас на 93-м годзе жыцця. Здаецца, прайшоў невялікі адрэзак часу, але, як гэта, на жаль, часта бывае, мы амаль і не ўспамінаем, што быў сярод нас такі Чалавек з вялікай літары — таленавіты творца, выдатны настаўнік моладзі, кавалер баявых ордэнаў Айчыннай вайны 1 і 2 ступеняў, Чырвонай Зоркі і 12 медалёў, уключаючы сучасны медаль Францыска Скарыны. Вось я і вырашыў сёння ўспомніць гэту выдатную асобу, не звязваючы яе з нейкай “круглай датай”. Здаецца, сярод беларускіх мастакоў-ветэранаў мінулай вайны, якія са зброяй у руках прайшлі па “геаграфіі” Еўропы, ён быў адзіным, хто стаяў насмерць менавіта на беразе Волгі, абараняючы легендарны Сталінград.
Далей
Фестывалі
Золата і срэбра “Лістапада”
XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, што праходзіў у сталіцы Беларусі з 20 па 26 лістапада, назваў пераможцаў. Гран-пры фестывалю як найлепшы фільм атрымала ўзбекская карціна “Ілхак”. Спецыяльны прыз Прэзідэнта “За гуманізм і духоўнасць у кіно” атрымаў рэжысёр фільма “Ілхак” Джахангір Ахмедаў. На цырымоніі закрыцця кінафестывалю ў сталічным кінатэатры “Масква” прызы былі ўручаны ў чатырох асноўных конкурсных намінацыях.
Далей
“Лістапад”: на экране і па-за ім
XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” завершаны — фільмы прагледжаны, пераможцы названыя. Аднак фестывальны кінатыдзень, які сабраў у сталіцы Беларусі мноства кінематаграфістаў з самых розных краін, умясціў у сябе і іншыя адметныя падзеі: творчыя сустрэчы, майстар-класы, круглыя сталы, падпісанне пагадненняў…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |