Свежы нумар
"К" інфармуе
Знайсці сваё
Кожная выстава маладых графікаў дае падставы для разваг пра заўтрашні дзень нашага мастацтва.
Далей
Напярэдадні юбілеяў Песняроў
16 лістапада адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Подзвіг бамбардзіроўшчыка
У аграгарадку Баруны ўсталяваны помнік азербайджанскаму лётчыку-герою
Далей
На палітры “Лістапада”
Кіно змяняе жыццё людзей
Што стаіць за назвай фільма ў фестывальнай праграме? А яшчэ — як не прапусціць нешта цікавае, якая канцэпцыя ў конкурсных праграм, якімі карцінамі XXVII Мінскі міжнародны фестываль застанецца ў памяці і ў гісторыі… Цягам тыдня — больш за сто стужак. Наш агляд дапаможа зарыентавацца ў гэтым многакаляровым фестывальным кінапаказе.
Далей
“Свой” і “наш” шматаблічны Чарнабаеў
Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі, знакаміты оперны спявак Віктар Чарнабаеў. Моладзь, якая толькі цяпер упершыню знаёміцца з нашым Вялікім тэатрам, гэтага саліста можа не ведаць, бо апошнія некалькі гадоў ён ужо не выходзіў на сцэну: як-ніяк, сёлета ўвесну яму споўніўся 91 год. Але ў тыя ж 80 “з хвосцікам” ён яшчэ паспяхова працягваў творчую кар’еру. І для некалькіх ранейшых пакаленняў, пачынаючы з канца 1950-х, быў ва ўсіх сэнсах слова народным, “сваім” і “нашым”, хаця дасягнуць такога яднання з публікай у высокім, а для некаторых і недасягальным оперным жанры куды больш складана, чымсьці на песеннай эстрадзе ці ў фальклорным кірунку.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Паланечка: знайсці кансэнсус
Культурніцкі праект у разуменні неабыякавых
Прыйшоў час падвесці рахункі першага сезона аднаўлення палаца Радзівілаў у Паланечцы, што ў Баранавіцкім раёне. Палаца, якому несказана пашанцавала ў належны час патрапіць на вока неабыякавым да беларускай культуры і гісторыі людзям.
Далей
Цытадэль над Бугам і вакол яе
Сёлета ў верасні Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” адзначыў паўстагоддзя свайго існавання. Але ўшанаванне памяці аб падзеях апошняй вайны ў гэтым месцы пачалося яшчэ раней — Музей абароны крэпасці быў адкрыты ў адным з будынкаў былой кальцавой казармы 65 год таму, у лістападзе 1956 года.
Аб гісторыі крэпасці і яе гераічнай абароне мы неаднаразова згадвалі сёлета з нагоды 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, якая першай закранула менавіта гэтую гістарычную мясціну. Але Брэсцкая крэпасць — гэта не толькі цытадэль над Бугам, але і цэлая сістэма ўмацаванняў у ваколіцах горада. Гэтыя велічныя збудаванні таксама маюць сваю трагічную ды гераічную гісторыю і сёння робяцца пакрысе аб’ектамі музеефікацыі ды прыцягваюць увагу турыстаў.
Далей
Праекты развіцця
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Цацка — рэч сур’ёзная
Стаць пераможцай конкурсу рукадзелля буйной беларускай інтэрнэт-крамы ў Марыі Бурай атрымалася дзякуючы… піцы! Неяк у суполцы адной кампаніі ў сацыяльнай сетцы яна ўбачыла запрашэнне да спаборніцтва, у якім ацэньвалася гатаванне гэтай італьянскай стравы. І ўпершыню вырашыла паўдзельнічаць у такім конкурсе. Хоць піца атрымалася і смачнай, і прыгожай, перамагчы ў Марыі не атрымалася, але гэта толькі распаліла яе для далейшага ўдзелу ў акцыях. І зусім нядаўна, 29 кастрычніка, дзяўчына стала пераможцай у адборы лепшых самаробных цацак.
Далей
Prof-партфоліа
Знаёмства з вёскай
Узаемадзеянне школы і музея
Падчас восеньскіх канікул вучні Лідскай школы № 11 наведалі Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Натуральна, і дагэтуль школьнікі мелі ўяўленне пра жыццё і побыт беларускіх сялян. Яны прымалі ўдзел у абрадах, гульнях, майстар-класах, якія ладзяцца ва ўстановах культуры Лідскага краю, а вось апынуцца ў сапраўднай вёсцы пачатку мінулага стагоддзя яны не мелі магчымасці.
Далей
Усе фарбы роднага краю
Бібліятэкі Зельвеншчыны ладзяць шэраг акцый, скіраваных на патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Пра некаторыя апошнія мерапрыемствы, на маю думку — самыя цікавыя, і хочацца распавесці.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
І абярэг, і сувенір
Адно з пачэсных месцаў сярод традыцыйных беларускіх рамёстваў займае ручное ткацтва паясоў. Яны ў нашай народнай культуры з’яўляюцца выключна шматфункцыянальнымі. Пояс не толькі важны элемент адзення, але і дзейсны абярэг. У якасці матэрыялу выкарыстоўваюцца воўна і лён. Найбольш характэрны колер нітак — чырвоны, але дапаўнялі арнамент і зялёным, сінім, белым, жоўтым, фіялетавым, чорным.
Далей
art-блог
Арфа сталічная
Гэтымі днямі на розных пляцоўках сталіцы пануе арфа: 18 — 21 лістапада ў нас праходзіць Міжнародны арфавы фестываль “Дзве сталіцы. Масква — Мінск”. У праграме форуму — чатыры канцэрты (адзін з іх — з анлайн-трансляцыяй), шэсць майстар-класаў, іншыя мерапрыемствы і творчыя сустрэчы.
Далей
Няпростыя кантэксты разца
Да 90-годдзя скульптара і педагога Генадзя Мурамцава
Ёсць людзі дзівоснай уласцівасці: здаецца, ведаеш чалавека даўно, а не перастаеш захапляцца яго здольнасцю без прытворства, без гвалту над сабой адкрывацца людзям заўсёды і ва ўсім толькі добрымі пасыламі сваёй душы. Так, мастак павінен быць добрым — і ў жыцці, і ў творчасці. Такі Генадзь Мурамцаў — таленавіты скульптар, выдатны педагог, прафесар, тонкі інтэлектуал, шчыры чалавек, які 18 лістапада бягучага года адзначыў сваё 90-годдзе.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
А ў “Свята” многа свят!
Заўтра а 14-й гадзіне ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі — свята ў некалькіх ступенях. Па-першае, выступае ансамбль народнай музыкі, які так і называецца — “Свята”. Па-другое, канцэрт ладзіцца да падвойнага юбілею: мастацкі кіраўнік калектыву Вячаслаў Статкевіч адзначае ўласнае 50-годдзе і адначасова 30-годдзе сваёй творчай дзейнасці.
Далей
На людным месцы
Без кораня нават палын не расце
У кожнага — свой шлях да асэнсавання мастацтва. У мяне ён — стараверскі. Палову жыцця пражыў у Ветцы і толькі цяпер дарос да канчатковага ўсведамлення, пасярод чаго душа мая вырай знайшла ды раўнавагу. Эгаізм месціча, разбэшчанага навакольнай прыгажосцю людзей і рэчаў. Менавіта гэта дадае мне ўпэўненасці называцца беларусам старой веры. Маці, у дзявоцтве Дзям’янава, была мясцовай. Бацька ж паходзіў родам з добрушскай Церахоўкі. Нас літаральна ды натуральна ўціснулі ў мясцовы веткаўскі фармат і назвалі “Рагінавы”. Я не быў супраць. Мне ўвогуле падабалася веткаўская вольніца. На адным канцы мястэчка гаварылі і чыталі на ідыш. На другім, прысожскім, насілі бароды, вырошчвалі неверагодныя сады і рабілі лятучыя лодкі-дашчанікі. Аказваецца, не толькі іх. Абразы з покуцяў і старадрукі з куфраў адлівалі золатам акладаў і буквіц. Іх арнаменты нагадвалі таямнічы сад, а сапраўдныя сады былі падобныя на карціны эпохі Адраджэння. Ад гэтай мешанкі кружылася галава. Думкі нараджаліся ў пакутах, але дадавалі годнасці. Заставалася мары пераўтвараць у словы і фарбы. У кожнага быў свой шлях…
Далей
Памяці творцы
Адданы рыцар архітэктуры
Пра Вальмена Аладава ўспамінаюць яго калегі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта — ВНУ, дзе легендарны архітэктар прапрацаваў большую частку творчага жыцця: ажно 38 гадоў!
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Асоба і час
Крэда дырыжора
Да 100-годдзя з дня нараджэння Віктара Роўды
Калі правесці сацыялагічнае даследаванне на тэму “Назавіце першае імя, якое звязана ў вас са словам “Хор”, большасць скажа: “Роўда”. Дык якое тут дзіва? Віктар Уладзіміравіч больш за паўсотню гадоў кіраваў харамі. Стаў мэтрам харавога мастацтва.
Далей
Фестывалі
Магія кінагісторый “Лістапада”
XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” праходзіць з 20 па 26 лістапада. Цягам фестывальнага тыдня ў кінатэатрах сталіцы і рэгіёнаў гледачы змогуць убачыць мноства цікавых і адметных карцін з розных куткоў свету. Працягваем знаёмства з конкурснымі праграмамі і фільмамі “Лістапада”.
Далей
Музейная плошча
Інклюзіі прадастаўляецца прыярытэт, або Пабачыць праз цемру
Каб уявіць сабе глухога музыканта, вялікай фантазіі не трэба. Ёсць факты. Геніяльны Людвіг ван Бетховен праблемы са слыхам меў з 27 гадоў, а бліжэй да 50-ці аказаўся ў поўнай аўдыяізаляцыі. У стане поўнай глухаты кампазітар быў да самай смерці, стварыўшы шэраг музычных шэдэўраў. Сярод іх шырока вядомую за па-за межамі прафесійнага кола “Месяцовую санату”. Як пішуць даследчыкі: “Геніяльнае ўяўленне кампазітара цалкам кампенсавала яму слых — Бетховен цудоўна чуў уласную музыку ўнутрана: ён іграў сваю музыку ў галаве”. Праклён глухаты закрануў яшчэ больш за дзясятак кампазітараў менш вядомых.
Іншая справа — невідушчыя мастакі… Выстава твораў мастакоў, пазбаўленых зроку, працуе на гэтым тыдні ў Нацыянальным мастацкім музеі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |