Свежы нумар
"К" інфармуе
Дастаеўскі і Дастоева: Парадыгма генія
Дастаеўскі і Дастоева: знакавыя імпрэзы ў Іванаўскім раёне да юбілею славутага пісьменніка
11 лістапада споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Маштабныя святкаванні з гэтай нагоды ладзяцца сёння ва ўсім цывілізаваным свеце, у тым ліку і ў Беларусі, адкуль паходзіць шляхецкі род Дастаеўскіх.
Так, у Іванаўскім раёне, дзе ў вёсцы Дастоева нарадзіліся продкі будучага класіка рускай літаратуры, 11 лістапада на базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.І. Панфёрава прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы”, прысвечаная юбілею пісьменніка і 515-годдзю роду Дастаеўскіх. У мерапрыемствах прымалі ўдзел галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена Беразоўская, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі краіны Аксана Кніжнікава, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка,
доктар філалагічных навук, прафесар Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Ірына Мінералава, прадстаўнікі філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.
Далей
Захоўваючы памяць аб трагедыях
9 лістапада адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
“Лістапад”: фільмы вызначаны, квіткі ў продажы
У пятніцу, 12 лістапада, пачаўся продаж квіткоў на паказы конкурсных і пазаконкурсных фільмаў XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, які пройдзе ў сталіцы і рэгіёнах з 20 па 26 лістапада. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 20 лістапада ў мінскім кінатэатры “Масква”, там жа 26 лістапада на ўрачыстай цырымоніі будуць абвешчаны імёны пераможцаў і лаўрэатаў.
Далей
Юбілей з “Братамі…”
11 лістапада споўнілася 200 гадоў з дня народзінаў Фёдара Дастаеўскага. Акурат у гэты юбілейны дзень на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага адбылася перадпрэм’ера містычнага дэтэктыва “Браты Карамазавы” паводле аднайменнага рамана гэтага рускага класіка, ушанаванага ва ўсім свеце.
Далей
Газета – рэгіёны – чытач
— 5 лістапада адчыніў свае дзверы Стары гродзенскі замак, які знаходзіўся на рэстаўрацыі. Цяпер для жыхароў горада і турыстаў даступны 7 адноўленых залаў, дзе знаходзяцца шматлікія экспазіцыі. Нагадаем, што драўляны замак быў пабудаваны ў 11 стагоддзі, пасля перабудованы ў 14 стагоддзі князям Вітаўтам у каменны, а ў 16 стагоддзі стаў рэзідэнцыяй караля Стэфана Баторыя. Што было зроблена пры аднаўленні аб’екта і якія працы запланаваны надалей?
Далей
Соцыум
Іх універсітэты жыцця
Спадкаемцы славутых традыцый
Напрыканцы кастрычніка адзначыў 100-годдзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Не дзіўна, што найперш памяць аб мінуўшчыне, станаўленні і развіцці сваёй навучальнай установы захоўваюць студэнты і выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ. Якімі сродкамі тут сёння перадаюць досвед ранейшых пакаленняў і захоўваюць звесткі аб сваіх папярэдніках?
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Будуць запатрабаваныя абітурыентамі!
Інтэрв’ю з рэктарам БДУКМ Наталляй Карчэўскай: дасягненні alma mater, перспектыўныя планы і арыгінальны мюзікл
Год назад у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў змяніўся рэктар — на гэту пасаду была прызначаная Наталля КАРЧЭЎСКАЯ, якая да таго часу з’яўлялася першым намеснікам міністра культуры Беларусі. Зразумела, адзін год — не такі і вялікі тэрмін працы, але разам з тым ужо сёння можна падвесці некаторыя вынікі дзейнасці і вызначыцца з планамі на перспектыву. Што цікавага чакае студэнтаў у гэтым і будучым навучальным годзе? Як ва ўніверсітэце ўзаемадзейнічаюць з Міністэрствам культуры краіны? Ці плануецца тут ладзіць маштабныя пастаноўкі або праводзіць знакавыя форумы? Усе гэтыя і многія іншыя пытанні “К” задала на сустрэчы з рэктарам БДУКМ.
Далей
Праекты развіцця
Калі балты сустрэліся са славянамі
Інтэрактыў турыстычнага Віцебска
Калісьці тут грымелі модныя дыскатэкі, цяпер рэй вядзе эпоха вікінгаў — у Віцебску ў культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра адкрыўся інтэрактыўны Цэнтр жывой гісторыі “Варгенторн”, які любога наведніка верне ў часе на дзясятак стагоддзяў назад, калі балты і славяне, вікінгі і варагі стваралі гісторыю гэтага прыдзвінскага краю. Такім чынам, уласную пляцоўку атрымаў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”, што неўзабаве адзначыць 20-годдзе. На культурнай і турыстычнай карце Віцебска з’явілася яшчэ адна яскравая кропка.
Далей
Крытычная маса
Траянскі “Канёк-Гарбунок” без падвойнага дна
У нашым Вялікім тэатры з’явіўся “Канёк-Гарбунок”, пастаўлены народным артыстам Беларусі, галоўным балетмайстрам тэатра Юрыем Траянам. Гэта ўжо трэцяе харэаграфічнае ўвасабленне на айчыннай сцэне знакамітай вершаванай казкі Пятра Яршова. І адначасова першае — на музыку Радзівона Шчадрына.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Восень. Фарбы музыкі
У дзень, пазначаны двума адзінкамі — 11 лістапада, — у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адкрыўся Міжнародны фестываль “Беларуская музычная восень”, што працягнецца амаль да пачатку зімы. Ён далёка не першы па ліку — ажно 47-ы, але выканаўцы і творы, абраныя ў праграму з 15-ці канцэртаў, — папраўдзе першыя, найлепшыя ў сваёй галіне.
Далей
art-блог
Тры Міхасёвы талеры і Цім
Найбольшую колькасць узнагарод сёлетняй Нацыянальнай тэатральнай прэміі назбіраў спектакль “Лялькі Ціма Талера, або Прададзены смех”, пастаўлены маладым рэжысёрам Міхасём Клімчуком у Беларускім тэатры “Лялька” ў Віцебску. Прызавыя статуэткі былі атрыманы адразу ў трох намінацыях: “Найлепшы спектакль тэатра лялек”, “Найлепшы спектакль для дзяцей і юнацтва”, “Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры лялек”.
Далей
“Вадэвілі” і тапёр на п’едэстале
Спектакль яшчэ не пачаўся, а з экрана, усталяванага на задніку, падміргвае Чэхаў — Антон Паўлавіч. І адразу зразумела, што гэтым разам у Новым драматычным нас чакае штосьці папраўдзе новае: з вадэвіляў “Прапанова” і “Юбілей” здзьмуць пыл.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Талент, што вымагае прасторы
10 лістапада ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспубліцы Беларусь адкрылася чарговая мастацкая выстава. Бібліятэка мае два памяшканні — у Доме ўрада і ў будынку Адміністрацыі Прэзідэнта. Абодва скарыстоўваюцца як выставачныя пляцоўкі, але часцей зменныя экспазіцыі ладзяцца ў Доме ўрада. Так і гэтым разам. Цяпер тут экспануюцца творы маладой мастачкі Дарыны Даўгадзілінай. Звычайна, калі мастака называюць “маладым”, маюць на ўвазе, што ягоныя працы не трэба ацэньваць надта строга. Маўляў, маладосць з прычыны адсутнасці досведу, як жыццёвага, так і прафесійнага, па вызначэнні з’яўляецца правам на памылкі. Але, як сведчыць гісторыя мастацтва, тыя, каго мы ведаем як карыфеяў, часта, як прынята казаць, знаходзілі сябе, дэманстравалі майстэрства і канцэптуальны склад мыслення ва ўзросце даволі раннім. Магчыма, у дадзеным выпадку можна казаць пра нешта падобнае.
Далей
Як людзі, толькі лепш
Cёння Беларускі саюз мастакоў прапісаны ў доме, дзе колісь жыў і працаваў класік нашай скульптуры Андрэй Бембель. Дом, што быў прытулкам для аднаго творцы, сёння родны, бадай, для ўсіх мастакоў Беларусі. Памяць жа пра слыннага скульптара ўвасоблена ў мемарыяльнай шыльдзе на фасадзе і наданні імя Бембеля экспазіцыйнай зале, якая была майстэрняй гаспадара. Выставы ў гэтай зале ладзяць пераважна тыя, хто належыць да таго ж творчага цэху, што і сам Андрэй Ануфрыевіч. Сёння тут экспануюцца творы Вольгі Нячай.
Далей
На людным месцы
Знайсці слова сваё
Пагадзіцеся, словазлучэнне “ачаг культуры” — нейкае каструбаватае. Няма ў ім цяпла, адно толькі пажарная небяспека. Зразумела, што гаворка пра цэнтр культуры (згадайце — “ачаг паражэння” ці “ачаг распаўсюджвання”). Слова “ачаг” нейкае засмяглае. Мо таму што не наша? Хтосьці скажа: “Ды ў нас такіх — процьма!” Згодны. Пра выйсце з сітуацыі — і гаворка.
Анатоль Сыс выцягнуў з бабульчынага куфра займеннік слову “ачаг” — агмень. Для мяне асабіста ў ім — цеплыня сямейных зносін, еднасць памкненняў, трываласць нацыянальных традыцый. Чаму гэты агмень знік на стагоддзе? Відаць, таму, што занадта старанна “філолагі” скародзілі беларускую лексічную дзялянку. А тут не праполкай трэба займацца, а дбайным вырошчваннем.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Міхал Грушвіцкі з-пад Ракава
12 снежня споўніцца 193 гады з дня нараджэння беларускага кампазітара Міхала Грушвіцкага (1828–1904), аўтара мазурак, паланэзаў, вальса, полек, музыкі да твораў Адама Міцкевіча і Уладзіслава Сыракомлі. З гэтай нагоды мы вырашылі распачаць новы дакументальны мікрасерыял, у якім паспрабуем абагульніць вядомыя і невядомыя звесткі пра кампазітара і яго радавод.
Далей
Кантэкст
“Лістапад”: беларускія фільмы ў конкурсе
XXVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” мае чатыры конкурсныя намінацыі, у якіх удзельнічаюць фільмы вытворчасці 2020—2021 гадоў. За прызы будуць спаборнічаць і чатыры работы беларускіх творцаў. Усе чатыры стужкі вартыя асобнай увагі — яны годна прадстаўляюць нашу краіну.
Далей
Фестывалі
Нацыянальнасцей суквецце
Заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур мяркуецца правесці 3-4 чэрвеня 2022 года
Фестываль у Гродне ладзіцца з 1996 года. Праводзіцца ён цягам двух гадоў у два этапы: першы (1 год) — адкрыццё ў Мінску, потым — абласныя туры і мінскі гарадскі; другі (2 год): заключныя мерапрыемствы ў Гродне.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
З’ява ўнікальная
У Бабруйску прайшоў абласны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
6 лістапада ў Палацы мастацтваў Бабруйска прайшоў абласны тур XIII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Фэст ладзіцца кожныя два гады і складаецца з некалькіх тураў (раённыя, гарадскія, абласныя і Мінскі гарадскі). А ёсць яшчэ і заключныя мерапрыемствы.
Далей
Станоўчыя эмоцыі
Як гэта — працаваць... статуяй?
...У дзяцінстве, у турыстычнай паездцы па адным еўрапейскім горадзе, я гуляў па старажытнай плошчы. Абышоўшы яе некалькі разоў і падрабязна вывучыўшы, я раптам сутыкнуўся з нечым, што прыцягнула маю ўвагу. Гэта была статуя бронзавага колеру ў чалавечы рост на невялікай тумбе. Я здзівіўся, што нехта паставіў яе, пакуль я быў у іншым канцы плошчы. Падышоўшы, каб пакратаць халодную бронзу, я выявіў, што рукавы статуі ў камзоле... з матэрыі і што яшчэ крыху — і я змог бы яе паваліць! Так я і пазнаёміўся з жывымі статуямі. Пасля да гэтага мужчыны, які так апрануўся і замёр, падыходзілі турысты і фатаграфаваліся, кідаючы ў скрыначку манеты, а той паказваў цікавыя пантамімы. Гэта было 15 гадоў таму, і ўбачыць тады нешта падобнае хаця б на вуліцах Мінска было немагчыма. Але мне ўдалося пазнаёміцца з чалавекам, які арганізаваў у нашай краіне культуру жывых статуй...
Далей
Памяці творцы
Адданы рыцар архітэктуры
2 лістапада на 93-м годзе жыцця скончыў свой праведны зямны шлях Вальмен Мікалаевіч Аладаў. Заслужаны архітэктар Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і прэміі Савета міністраў СССР. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Уладальнік шматлікіх прэмій, дыпломаў і нагрудных знакаў за выбітны ўнёсак у архітэктуру. Бязмерна таленавіты творца, інтэлігентны чалавек, рыцар прафесіі.
У сённяшнім нумары мы пачынаем друкаваць успаміны тых людзей, якім пашчасціла ведаць гэтую выбітную асобу, што зрабіла прыкметны ўнёсак у фармаванне сённяшняга аблічча Мінска.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |