Свежы нумар
"К" інфармуе
З клопатам аб здароўі і роўных магчымасцях
2 лістапада адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Да фестывалю “Лістапад” — два тыдні
ХXVII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” сфарміраваў конкурсныя і пазаконкурсныя праграмы і абвясціў склады прафесійных журы. Пройдзе “Лістапад” з 20 па 26 лістапада пад слоганам “Кіно — сімфонія адзінства”.
Далей
Доступ без перашкодаў...
21–22 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся VIII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”. Сёлета ён быў прысвечаны абмеркаванню досведу, набытага бібліятэкамі ва ўмовах пандэміі, а таксама новым магчымасцям і рашэнням, звязаным з нязвыклымі і раней невядомымі абставінамі і выклікамі.
Далей
Форум
Тэатральная прэмія і яе “нявывучаныя ўрокі”
28 кастрычніка былі ўрачыста падведзены вынікі VI Нацыянальнай прэміі ў галіне тэатральнага мастацтва (гл. мінулы нумар “К”). Конкурс завяршыўся, але яго сёлетняе правядзенне было адным з самых складаных і драматычных за ўсю гісторыю. Вядома, усе неспадзяванкі пралічыць немагчыма, але, як паказаў цяперашні вопыт, некаторыя арганізацыйныя моманты ўсё ж патрабуюць асэнсавання і далейшага ўдасканалення.
Далей
art-блог
Ключы да “Алесі”
Традыцыйна самая вялікая канкурэнцыя на Нацыянальнай тэатральнай прэміі — сярод драматычных спектакляў. Але незалежна ад вынікаў бываюць папраўдзе знакавыя творчыя працы абласных тэатраў, якія абмінуць рэцэнзіяй немагчыма. Менавіта такім спектаклем аказалася “Алеся” Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Новая філасофія тэкстылю
Міжнародная выстава сучаснага мастацкага тэкстылю і мікс-медыя Here, There and Everywhere, што адкрылася ў Мінску ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Д. Шчамялёва, у шэрагу шматлікіх падобных мерапрыемстваў мае свае адметнасці, дзеля якіх на яе варта звярнуць больш пільную ўвагу. Па-першае, немагчыма не ацаніць, што ў цяперашніх складаных умовах выстава міжнародная і на ёй сабраныя творы вядомых аўтараў з розных краін. Па-другое, яна дэманструе актуальны дзень мастацтва тэкстылю, а куратар выставы Хрысціна Высоцкая нават асмельваецца называць яе ў нейкім сэнсе і гістарычнай для Беларусі — бо, напрыклад, упершыню ў нашай краіне прадстаўляюцца некаторыя новыя сусветныя трэнды.
Далей
Ёсць пытанне !
Ці ў кожнага замка — свой сувенір?
Як мы з сынам магніцікі шукалі
Сяджу ў адпачынку дома, ад ковіду хаваюся: чытаю, пішу, успамінаю. Урачы забараняюць выпраўляцца ў доўгія вандроўкі. Але ў майго сына Сцяпана іншая пазіцыя: трэба рухацца. Па суботах ён на практыцы і на ўласным красоверы вывучае гісторыю краіны, папаўняе калекцыю магніцікаў, запрашае ў ваяж і мяне. Пагаджаюся з радасцю, бо паміж “еду сам” і “мяне вязуць” розніца істотная.
Далей
На людным месцы
“Восеньскі настрой” і антураж рэтра-выставы
Халады наступаюць хоць і павольна, але няўхільна. Ды гэтак жа няўхільна і актыўна на наш е-mail прыходзяць аўтарскія допісы пра тыя ці іншыя цікавыя клубныя, бібліятэчныя, музейныя мерапрыемствы, што адбыліся днямі ў розных рэгіёнах Беларусі. Так што і холад, і ранішняя шэрань на зямлі, і адсутнасць сонечнага цяпла — усё гэта не так важна, калі ў сэрцы гарыць агонь творчасці або адчуваецца няўхільная прага да сцвярджэння новага і адметнага ў працы сваёй канкрэтнай установы. Вось пра гэтае новае, адметнае, цікавае і пагаворым у нашым традыцыйным аглядзе лістоў з паштовай скрынкі “К”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Сцежкамі Яна Рустэма
Мы працягваем знаёміць чытачоў “К” з жыццярысам выдатнага мастака, падагога, стваральніка Віленскай мастацкай школы. Яго жыццярыс не адлюстраваны ў манаграфіях, а ў ім самім не бракуе белых плямаў. Асабліва гэта датычыцца першай паловы жыцця мастака (1762–1797), куды ўкладаюцца таямніцы паходжання, з’яўлення ў Рэчы Паспалітай Дзвюх Нацый, пераезд у ВКЛ з Польскага каралеўства. Асобна тут можна разгледзець пяцігодку побыту Яна Рустэма ў Дзятлаве, бо тое, што ён нейкі час правёў у Слоніме, працуючы дэкаратарам у тэатры Міхала Казіміра Агінскага, пакуль што не пацверджана дакументальна. Сёння вас чакаюць новыя падрабязнасці беларускага перыяду жыцця мастака.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Месца сустрэчы эпох
5 лістапада ў Гродне, ва ўнутраным дворыку Старога замка, адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная завяршэнню першага этапу рэканструкцыі гісторыка-культурнага комплексу. У ёй прыняў удзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка. “Наша краіна славіцца цудоўнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, якія з’яўляюцца часткай сусветнай скарбніцы, — сказаў ён. — Вельмі важна было захаваць і зберагчы гэтую спадчыну”.
...Наведаць музей напярэдадні адкрыцця новай экспазіцыі — гэта як прысутнічаць на генеральнай рэпетыцыі прэм’еры. Але ў дадзеным выпадку гаворка ідзе нават не пра новую экспазіцыю, а фактычна пра новы музей. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей не змяніў лакацыі, не з’ехаў на новае месца. Ён дзе быў, там і застаўся. Але само месца яго прывязкі змянілася: пасля рэстаўрацыі з рэканструкцыяй Стары замак, што памятае Вітаўта і Стэфана Баторыя, не пазнаць. І гэта толькі першая чарга рэалізацыі праекта. Наш карэспандэнт наведаў замак за дзень да афіцыйнага адкрыцця новай экспазіцыі ў адноўленых сценах. Ягонымі праваднікамі па замку-музеі былі галоўны спецыяліст упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Коханава і старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
Рэпартаж з гэтай экскурсіі прапануем увазе нашых чытачоў
Далей
Дата, факт, асэнсаванне
Віцебск. 7 лістапада 1918 года. Што там адбылося?
Вуліцы — нашы пэндзлі, плошчы — нашы палітры...
Рэспубліка Беларусь на сённяшні дзень засталася адзінай краінай у свеце, якая на дзяржаўным узроўні адзначае 7-га лістапада свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як бы сёння ні ставіліся да Чырвонага Кастрычніка, гэта сусветна-гістарычная падзея, якая карэнным чынам змяніла сацыяльную будову ўсёй планеты. Так што будзем аб’ектыўныя: гісторыя ёсць гісторыя, гісторыя аб’ектыўных фактаў, і яе не трэба ні падпраўляць, ні перакрэсліваць, ні перапісваць, ні падбудоўваць пад інтарэсы той ці іншай дзейнай улады, як гэта было на працягу ўсёй гісторыі цывілізацыі ды, на жаль, і сёння існуе...
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Раскадроўка
Цуды турызму, або “Пацеркі” на “ніцях” новых маршрутаў
Сёлета мне давялося стаць адным са сцэнарыстаў тэлевізійнага трэвэл-шоу “7 цудаў”, які здымала студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы Нацыянальнага агенцтва па турызме. Пра саму праграму распавядаць не буду: яе лепей убачыць. Але паколькі цягам месяцаў працы ў мяне з’явілася магчымасць праманіторыць, што робіцца з беларускім турызмам за апошні час, падзялюся сваімі ўражаннямі на гэты конт.
Далей
Страта
Слова сучасніка двух стагоддзяў
Пайшла з жыцця прафесар, старэйшая музыказнаўца Беларусі Калерыя Сцепанцэвіч. Усё адбылося неяк раптоўна, для многіх нечакана, нягледзячы на яе сталы ўзрост: справіўшы ўвесну 95-годдзе, яна працягвала упарадкоўваць свае архівы, рыхтаваць новыя публікацыі, прысвечаныя нацыянальнаму музычнаму мастацтву. І вочы яе па-ранейшаму заставаліся маладымі, сонечнымі, а ўсмешка — ласкавай ды спагадлівай.
Далей
З пошты рэдакцыі
Майстар з залатымі рукамі
З даўніх часоў Свіслаччына славіцца сваімі працавітымі жыхарамі, традыцыямі і звычаямі. Асаблівае месца ў гісторыі нашага краю займаюць разнастайныя рамёствы і промыслы. Але якія рамёствы без рамеснікаў, без майстроў? Таму ў гэтым матэрыяле хочацца расказаць пра майстра з залатымі рукамі Святаслава Лешчука з аграгарадка Дабраволя Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Салодкія кветкі ды халоднае шкло
Беларуская жанчына — гэта працаўніца, маці і надзвычай таленавіты чалавек. Існуе безліч прыкладаў беларускіх самаадданых жанчын, якія працуюць і жывуць побач з намі. Адна з такіх — Лілія Тадэвушаўна Кімса. Шчырая, таленавітая, яна заварожвае суразмоўцу сваім кругаглядам, мяккасцю, тактоўнасцю. Аднак гэта не ўвесь пералік яе дасягненняў.
Далей
Праекты
“Беларускі аванграўнд” Андрэя Плясанава
У новага выставачнага праекта, што пачаў працу ў Мінску ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, кідкая назва — “Беларускі аванграўнд”. За ёй стаіць цэлая з’ява ў мастацтве, якую называюць “беларускім авангардам 80–90-х гадоў” — у тыя часы ён, зразумела, быў у андэграўндзе. Магчымасцю зараз казаць пра такую з’яву сярод іншага мы абавязаны і Андрэю Плясанаву — чалавеку, які больш за 40 гадоў прысвяціў збіральніцтву карцін авангарднага напрамку, і рабіў гэта яшчэ тады, калі падобныя творы ўсур’ёз ніхто не разглядаў. Акрамя таго Андрэй Плясанаў напрыканцы 80-х быў і арганізатарам першых выставак авангарднага мастацтва ў Мінску. Праект “Беларускі аванграўнд” прысвечаны яго памяці.
Далей
ініцыятывы
Суботнік у Сёмкаве. “А што зрабіў я?”
30 кастрычніка на тэлеканале АНТ выйшаў рэпартаж пра двухдзённую талаку ў Сёмкаве, што ў Мінскім раёне. Нагодай для яе правядзення стаў дзень народзінаў Якуба Коласа — 3 лістапада. Народны паэт у пачатку ХХ стагоддзя некаторы час працаваў у колішняй сядзібе былога менскага ваяводы Адама Хмары. Мы вырашылі пацікавіцца гісторыяй палацава-паркавага комплексу і перспектывамі яго аднаўлення. Тым больш што Сёмкава ва ўсіх на слыху ўжо больш за дзесяць год.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Музейныя перспектывы
Візітоўка Бялынічаў
Вітольд Бялыніцкі-Біруля — вядомы ўраджэнец Беларусі, майстар пэндзля, карціны якога можна ўбачыць у тым ліку ў Траццякоўскай галерэі. Ён пражыў доўгае жыццё, паспеў стаць народным мастаком БССР (1944 г.) і РСФСР (1947 г.). Сваю малую радзіму, Бялыніцкі край, Вітольд Каэтанавіч пакінуў рана, але заўсёды стараўся прыязджаць сюды, ды і ўвогуле часта працаваў у Беларусі, прысвячаў нашай прыродзе асаблівае месца ў сваёй творчасці. Пры гэтым, і ўжо будучы вядомым жывапісцам, ніколі не забываў сказаць, што ён менавіта беларус.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |