Свежы нумар
"К" інфармуе
Віват, тэатры!
Нацыянальная тэатральная прэмія назвала пераможцаў
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла 28 кастрычніка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. “Найлепшым спектаклем тэатра драмы для вялікай сцэны” стаў спектакль “Фальшывая нота” Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” у пастаноўцы народнага артыста Беларусі рэжысёра Аляксандра Яфрэмава, “Найлепшым спектаклем тэатра драмы для малой сцэны” - спектакль “Вій” Палескага драматычнага тэатра ў пастаноўцы рэжысёра Паўла Марыніча.
Далей
Планы на будучыню
26 кастрычніка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
“Анімаёўка-2021” уручыла прызы пераможцам
У Магілёве прайшоў XXIV Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2021”. Тры дні фестывалю завяршыліся ўрачыстай цырымоніяй, на якой былі абвешчаны пераможцы і лаўрэаты трох конкурсных праграм фестывалю. Гран-пры ў конкурсе анімацыйнага кіно атрымаў фільм бразільскага рэжысёра Радхе Мерона “Аўрора — вуліца, якая хацела стаць ракой”. Сярод беларускіх стужак прызам была адзначана новая работа рэжысёра Ігара Воўчака “Прэлюдыя і фуга”.
Далей
Візітоўка і брэнд Беларусі
Наша краіна багатая на дзівосныя прыгожыя мясціны і рэдкія помнікі архітэктуры. І сёння, нягледзячы на няпростую эпідэмсітуацыю, яе гістарычнае мінулае прыцягвае ўвагу як знешніх, так і ўнутраных турыстаў.
Да таго ж, пакуль туріндустрыя паволі адаптуецца да новых рэалій, многія ўжо выкарыстоўваюць магчымасці віртуальнага падарожжа па гарадах і мястэчках нашай краіны.
Далей
Соцыум
Архітэктура памяці
23 кастрычніка ў сталіцы чарговы раз адзначалі сумную гадавіну — менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе была завершаная ліквідацыя мінскага гета. Жалобная цырымонія прайшла на мемарыяле “Яма”, які даўно зрабіўся адным з найбольш пазнавальных сімвалаў трагедыі ахвяр нацысцкай акупацыі ў Беларусі. Якім чынам развіваліся практыкі ўшанавання месцаў памяці аб апошняй вайне ў нашай краіне і з якімі выклікамі сутыкаюцца сёння айчынныя архітэктары, працуючы ў гэтым кірунку, адмыслоўцы паразважалі падчас серыі анлайн-лекцый, зладжаных урбаністычнай ініцыятывай “Добры горад”.
Далей
Нясвіжскі касцёл Божага Цела
Самыя апошнія навіны рэстаўрацыі
Гісторыя касцёла Божага Цела сваімі каранямі сягае ў “старае добрае” XVI стагоддзе. Будавалі яго ў 1587 — 1593 гадах па праекце італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні і па распараджэнні Мікалая Хрыстафора Радзівіла “Сіроткі”. Адразу пасля пабудовы касцёл быў перададзены ордэну езуітаў і стаў першым збудаваннем у стылі барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Першая імша адбылася 14 верасня 1593 года, а 7 кастрычніка 1601 года храм асвяціў Папскі нунцый Клаўдыё Рангоні. Сёння касцёл з’яўляецца помнікам Сусветнай спадчыны UNESCO. З гэтай прычыны ўвага да яго стану ў нашай краіне асабліва пільная.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Куды дзьме юбілейны вецер?
Новы драматычны тэатр адкрыў юбілейны 30-ы сезон. 21 і 22 кастрычніка адбылася першая прэм’ера — спектакль “Вадэвілі”. Усяго запланавана ажно пяць новых пастановак. Адкрыўся ж сезон спектаклем “Хамсін”, які ўпершыню быў прэзентаваны ўлетку.
Далей
Выйсці за звыклыя межы? Праз “Метамарфозы…”
Брэсцкі тэатр лялек і яго дырэктар Тамара Паўлюковіч выступілі ініцыятарамі правядзення рэжысёрскай лабараторыі, вынікам якой павінна стаць новая пастаноўка на сцэне тэатра, пазначаная ўзроставым цэнзам 6+. Пераможцай была прызнана Ганна Якаўлева, якая неўзабаве ажыццявіць у Брэсце спектакль паводле трактата Леанарда да Вінчы “Пра навуку і мастацтва” — так-так, не для дарослых, а менавіта для дзяцей.
Далей
На людным месцы
Дзе “Карані творчасці”, там і “Чытайце беларускае!”
Гаворка пра сусветнае пацяпленне ідзе нездарма — нават у канцы кастрычніка сёлета ў Беларусі даволі сонечна і лагодна. А раз яшчэ ўсіх нас радуюць цёплыя дзянёчкі — значыць, гэта самы час для правядзення шматлікіх мерапрыемстваў клубнага, бібліятэчнага ці музейнага фармату. Гледзячы на ладны стос лістоў, якія дасылаюць нам на рэдакцыйную пошту чытачы з усіх рэгіёнаў краіны, у актыўнасці культработнікаў пераконваешся, што называецца, на свае вочы. Такім чынам, наш традыцыйны агляд лістоў з паштовай скрынкі “К”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Беларускімі сцежкамі Яна Рустэма
Узяцца за гэты артыкул нас прымусіла адсутнасць нейкіх навінаў з горада Дзятлава, што на Гродзеншчыне, звязаных з набыццём тутэйшага палаца Радзівілаў-Солтанаў. 15 верасня мусіў адбыцца чарговы аўкцыён, на якім мог бы станоўчым чынам вырашыцца лёс гэтага славутага палаца, які несумненна з’яўляецца своеасаблівай візітоўкай старажытнага горада. Але ж пакуль што цішыня…
Разумеючы, што часам прывабнасць “гістарычнага аб’екта” для патэнцыйнага інвестара вырашаецца яго бэкграўндам, мы маем на мэце распавесці, якое дачыненне мае да дзятлаўскага палаца Ян Рустэм (1762–1835) — таленавіты беларускі і літоўскі мастак, настаўнік з вялікай літары, адзін з бацькоў “віленскай мастацкай школы”. Чалавек дзіўнага, але не самага шчаслівага лёсу.
Далей
Суботнія сустрэчы
Уладзімір Слабодчыкаў: “Я стараўся не здраджваць сабе”
Значная і нават выключная для мастакоўскага свету падзея адбылася на пачатку гэтай восені — яшчэ адзін выдатны творца атрымаў званне народнага мастака Беларусі. Падобнага не здаралася ўжо даўно. Творца гэты — знакаміты беларускі скульптар Уладзімір СЛАБОДЧЫКАЎ, аўтар вялікага мноства твораў, помнікаў, мемарыялаў, якія ведаюць і цэняць як у нашай краіне, так і за яе межамі. Уладзімір Іванавіч і да таго меў нямала пачэсных званняў і вельмі каштоўных узнагарод, сярод якіх былі і медаль Францыска Скарыны, і званні ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў і Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў, але ж мець права называцца народным мастаком Беларусі — гонар асаблівы. І гонар заслужаны — сапраўды, работы Уладзіміра Слабодчыкава не толькі на выстаўках: яны побач з намі на вуліцах і ў парках, ля тэатраў і музеяў, яны ідуць з намі па жыцці. А яшчэ ж можна сказаць, што і пакаленні беларускіх скульптараў Уладзімір Слабодчыкаў выхаваў, бо кафедрай скульптуры ў нашай Акадэміі мастацтваў ён загадвае на працягу ўжо больш чым трох дзесяцігоддзяў. Пра творчасць і яго пакуты і радасці мы пагаварылі з народным мастаком Беларусі.
Далей
Газета — рэгіёны — чытач
Газета – рэгіёны – чытач
— Куцеінскаму мужчынскаму манастыру, што змяшчаецца на ўскрайку Воршы, неўзабаве споўніцца 400 гадоў з дня заснавання. Вядомы ён не толькі мясцовым вернікам, але і шматлікім паломнікам. Манастырскі комплекс унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, плануецца яго рэстаўрацыя. Як рыхтуюцца да гэтага ў манастыры?
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры ініцыятывы
Музычная лаўка ў памяць пра кампазітара
Цікавы арт-аб’ект у гонар знакамітага беларускага кампазітара-песенніка Алега Молчана, удзельніка ансамбля “Песняры”, з’явіўся ў гістарычным цэнтры Мінска. Адкрыццё музычнай лаўкі адбылося ў другую гадавіну смерці кампазітара 26 кастрычніка побач з мемарыяльнай дошкай, што была ўсталявана год таму на доме па вуліцы Ракаўскай. Падзея, арганізаваная ўдавой — спявачкай Ірынай Відавай, сабрала вялікую колькасць людзей, якія ведалі Алега Молчана, якія з ім працавалі, якія яго паважалі і любілі яго творчасць. А мелодыі, створаныя кампазітарам, у тым ліку і славутую “Малітву” на верш Янкі Купалы з рэпертуару “Песняроў”, цяпер зможа паслухаць любы мінак, што прысядзе адпачыць на лавачку на прыгожай старадаўняй вулачцы.
Далей
Кантэкст
Ад радыёлы да рок-н-ролу
Знаёмцеся: Вячаслаў Лявоненка — кіраўнік моладзевай рок-студыі “Ad Libitum” Светлагорскага цэнтра культуры. Пра яго і дасягненні ягонай студыі — у нашым матэрыяле.
Далей
Кніга з аўтографам Коласа
3 лістапада спаўняецца 139 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка, выдатнага лінгвіста і фалькларыста Якуба Коласа.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Лёс і час
Балада пра баяніста
Да напісання гэтага матэрыялу падштурхнула пісьмо ад былой загадчыцы аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Соф’і Лазар: “Пасля вайны ў Смаргоні прафесійных музыкаў не было. Толькі ў 60-х і 70-х гадах сталі з’яўляцца дыпламаваныя спецыялісты. Сярод іх асабліва вылучаўся Мікалай Ходаш. Баяніст ад Бога. Геній. Бескарыслівы, улюбёны ў сваю работу. Ён выдатна граў на розных інструментах (баяне, акардэоне, піяніна, балалайцы, саксафоне), рабіў апрацоўкі для цымбальнага аркестра і народнага ансамбля песні і танца імя Агінскага...
…На жаль, пра Аляксандра Дзяругу, заснавальніка першага ў Беларусі народнага цымбальнага аркестра, смаргонцы ведаюць няшмат, а пра Мікалая Ходаша — яшчэ менш. Мікалай Іванавіч пайшоў у іншы свет рана. Творчая дзейнасць прызнанага маэстра абарвалася, калі ён дасягнуў самага росквіту свайго таленту”. Гэты матэрыял — рэквіем творчай Асобе і Чалавеку з вялікай літары.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
“Восень у Завоссі”
16 кастрычніка ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе”, філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, прайшоў літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”. Аб той падзеі мы распавядзем на падставе сваіх назіранняў і каментароў арганізатараў мерапрыемства.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Легендарная ўдзельніца акцыі супраціву
Малавядомыя старонкі лёсу падпольшчыцы Надзеі Траян
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўвае многія імёны, даты і факты. Зусім нядаўна, 24 кастрычніка 2021 года, споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Надзеі Траян. Лёс гэтай жанчыны звязаны з ліквідацыяй так званага генеральнага камісара Беларусі падчас фашысцкай акупацыі нашай краіны Вільгельма Кубэ. Ноччу з 21-га на 22-га верасня 1943 года ў 2 гадзіны 15 хвілін у яго спальні выбухнула міна. Гэта акцыя супраціву беларускіх падпольшчыкаў назаўсёды ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Вільгельм Кубэ ўзначальваў акупацыйную адміністрацыю ў генеральнай акрузе “Беларусь” рэйхскамісарыята “Остланд” два гады і 20 дзён. За гэты час шмат бед спазнала беларуская зямля…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |