Свежы нумар
"К" інфармуе
Абярэг Матулінай любові
14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з гэтым святам. У сваім віншаванні кіраўнік дзяржавы, між іншага, адзначыў:
“Мы схіляемся перад самаадданай працай шматдзетных маці, якія ствараюць будучыню нацыі. Ганарымся беларускімі жанчынамі, якія, паказваючы прыклад усвядомленага і адказнага мацярынства, паспяхова рэалізуюць сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах. Захапляемся мамамі, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў. Вы ўсе — апора нашай дзяржавы і заўсёды будзеце пад яе аховай. У гэты святочны дзень жадаю вам, дарагія мамы, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцым, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі”.
З Днём маці таксама прывітаў супрацоўніц цэнтральнага апарату міністэрства і ўсёй сферы культуры міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч, пачаўшы сваё віншаванне радкамі са знакамітага верша Веры Вярбы:
“Матуліны рукі нас песцяць, галубяць,
Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі — адзіныя ў свеце.
Шануйце, любіце заўсёды іх, дзеці!”
Далей
На міжнароднай арэне
12 кастрычніка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Гуртаванне калектыву ў “Чыстым лесе”
Работнікі Міністэрства культуры 9 кастрычніка паўдзельнічалі ў цудоўнай акцыі — “Чысты лес”. У гэты дзень ва ўсёй рэспубліцы прыбіралі і добраўпарадкоўвалі лясныя масівы. А ў Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Зарэчча супрацоўнікі міністэрства высаджвалі саджанцы сасны на дзялянцы памерам у цэлы гектар. Надвор’е спрыяла працы, і таму ўсе ўдзельнікі атрымалі станоўчыя эмоцыі.
Далей
Месца, дзе вучаць на творцу
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адна з самых прэстыжных устаноў адукацыі ў сферы культуры ў краіне. Вучыцца тут — мара для будучых акцёраў, мастакоў, дызайнераў, рэжысёраў. Многія студэнты ў гэтых сценах пачынаюць праяўляць сябе творча ўжо ў студэнцтве. З рэктарам БДАМ Міхаілам Баразной пагаварылі аб развіцці талентаў навучэнцаў і асаблівасцях навучальнага працэсу.
Далей
Соцыум
Новае жыццё старых млыноў
7 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі даследчыка Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, што зрабілася добрай нагодай прыгадаць аб гэтым незаслужана забытым майстэрстве і яго слядах, што захаваліся ў беларускіх вёсках і мястэчках.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Што адбываецца ў маёнтку Цюндзявіцкіх у Кішчынай слабадзе?
Два гады таму, падчас краязнаўчай вандроўкі, мы наведалі дзве сядзібы, якія сёння вядомыя ўсёй Беларусі. Адна з іх знаходзіцца ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна, а другая ў Кішчынай слабадзе, Барысаўскага. У свой час яны належалі прадстаўнікам вядомага старога беларускага роду Цюндзявіцкіх, пазней былі нацыяналізаваны, а ў наш час проста крыкам крычаць аб дапамозе…
Далей
Праекты развіцця
У “Бярэзінскай рампы” вялікія планы
Мікалай Пытляк, рэжысёр Бярэзінскага народнага тэатра, лічыць, што культурны брэнд у любым месцы нельга стварыць штучна. Трэба, каб традыцыя “настаялася”, прайшла пацвярджэнне часам. Вось за свайго гадаванца, тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, Мікалай Мікалаевіч ручаецца: калі за тыдзень да пачатку мерапрыемства вывесіць па горадзе афішы, 90% квіткоў на спектаклі абавязкова раскупяць. Ды і рыхтуюцца бярэзінцы да гэтай падзеі загадзя, ведаюць, што яна праходзіць раз у два гады ў лістападзе вось ужо 25 гадоў. Таму “Бярэзінская рампа” і з’яўляецца культурным брэндам для гэтага невялікага, але ўтульнага гарадка.
Далей
Prof-партфоліа
Кватэра, дзе жыве музыка
Сённяшні імклівы свет не дае чалавеку спыніцца, падумаць, паназіраць, ён вымагае хуткага прыняцця рашэнняў, маланкавай рэакцыі на ўзніклыя праблемы. Але парадокс — чым з большай хуткасцю жыве чалавек, тым, здаецца, хутчэй бяжыць час. Ці засталося ў нашым жыцці штосьці, што не паддаецца гэтаму колазвароту мітусні і нястрымнага імкнення наперад? На маю думку, толькі дзве рэчы могуць сёння спыніць чалавека і дапамагчы яму знайсці гармонію ў сабе — зносіны з прыродай і музыка. Гутарка з жыхаркай Ашмян, акампаніятарам адной з гарадскіх школ Валянцінай Фёдараўнай Рэут толькі пацвердзіла маю думку.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Паэт, якому заўсёды хацелася шчасця
Да 105-годдзя з дня нараджэння Алеся Сучка
Своеасаблівымі вехамі ў гісторыі роднага краю застаюцца імёны нашых знакамітых землякоў, хто роднай песняй, шчырым мастацкім словам натхняў сваіх суайчыннікаў да шчаслівага жыцця, заклікаў на барацьбу, раскрываў хараство родных мясцін. Сярод іх і Алесь Сучок (Пётр Навумавіч Дабрыян), які ўнёс сваю часцінку ў станаўленне і развіццё мілагучнай беларускай мовы, выказаў павагу і любоў да роднай Бацькаўшчыны.
Далей
art-блог
Салон незнаёмага пакалення
У Палацы мастацтва цяпер ізноў шматлюдна, і коцікі або мёд тут ні пры чым. Амаль адразу пасля маштабнага “Арт-Мінска” ў самай вялікай галерэі Беларусі адкрыўся традыцыйны “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. Ён захапіў усе магчымыя выставачныя плошчы — не толькі залы, але і фае ды нават калідор. Публіка, як выявілася, ад такога аб’ёму матэрыялу не стамілася.
І гэта вытлумачальна: нягледзячы на папраўдзе “стаханаўскія” тэмпы арганізацыі выставаў, Палацу шчасліва ўдаецца ўнікаць паўтораў. Сёлета “Восеньскі салон” бадай ідэальна адпавядае сваёй галоўнай мэце: падтрымаць і, як цяпер модна казаць, зрабіць бачным новае пакаленне мастакоў.
Далей
Другая палова выставы
Сямён Маталянец родам з Брэста, але ўжо даўно стала жыве ў Піцеры. Па сканчэнні Мінскай мастацкай вучэльні ён працягнуў там адукацыю — ды ўрэшце асеў. І хаця беларусам сябе лічыць не перастаў, з часам пачаў уваходзіць у разнастайныя “топы” лепшых мастакоў Расіі — у тым ліку, небезвядомага часопіса Forbes: уяўляеце, ёсць і такі рэйтынг! Без сумневу, гэта сапраўдны поспех: сваіх аўтараў у нашых суседзяў даволі, і здзівіць там кагосьці вельмі цяжка.
Таму выставу Маталянца (дакладней, яе палову), якая праходзіць у Нацынальным цэнтры сучаснага мастацтва, некаторыя наведвалі выключна дзеля цікаўнасці: якія трэнды цяпер за нашай усходняй мяжой? Якія там крытэрыі поспеху?
Не думаю, што яны атрымалі адказ на сваё пытанне. Хутчэй, падчас прагляду ўзніклі новыя.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
“Гальшанскі кірмаш” і “Конікі” з Давыд-Гарадка
Паступова восень уступае ў свае правы, замяняючы сонца і цяпло на холад і дождж. Але ж, зразумела, неспрыяльнае надвор’е — не перашкода для правядзення шматлікіх акцый і мерапрыемстваў, што працягваюць ладзіцца ў розных рэгіёнах Беларусі. Як сведчыць рэдакцыйная пошта, культработнікі не спыняюцца прыдумваць нешта новае, уражваць незвычайным і марыць пра лепшае. Пра ўсё гэта — у традыцыйным аглядзе “К”.
Далей
Суботнія сустрэчы
Шчырасць сэрца, адданага музыцы
Зусім нядаўна мы пісалі аб тым, як з нагоды чарговага Дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага ў яго сядзібе, што ў Залессі, адбылася знакавая імпрэза. Там, прадстаўляючы праект “Лісты аб музыцы”, выступіла вядомая беларуская музыказнаўца спадарыня Святлена Немагай (гл. “К” № 40, 2021).
Святлена Немагай — кандыдат мастацтвазнаўства, намеснік мастацкага кіраўніка “Беларускай капэлы”, аўтар дзвюх кніг і больш чым ста навуковых публікацый, перакладчык вакальнай літаратуры, выканаўца на аргане і фартэпіяна, а яшчэ чалавек, які бясконца ўлюбёны ў сваю справу і вельмі цікавы суразмоўца. У сферы яе цікавасцяў як даследчыка ўжо трыццаць год знаходзіцца род Агінскіх, а таксама асоба кампазітара Станіслава Манюшкі і музычна-паэтычная спадчына прадстаўнікоў таварыстваў Філаматаў. Аб усім гэтым мы і вялі гаворку ў штаб-кватэры “Беларускай капэлы” ў Вялікім оперным тэатры.
Далей
Даты
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Традыцыі
Вышывальшчыца з Людвінава
Вязаць кручком Ларысу Ількевіч навучыла яшчэ ў дзяцінстве бабуля. З гадоў пятнаццаці яна пачала вязаць пруткамі. Шыць, вышываць, плесці карункі вучылася сама, а падручнікам і дарадцам стаў інтэрнэт.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Загінуўшыя ў сорак першым...
Тры жыцці — тры лёсы беларускіх мастакоў
У гэтым годзе мы “са слязамі на вачах” адзначылі 80-годдзе з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, самай страшнай і крывавай у гісторыі нашай краіны. І па сёння яшчэ да канца не ўстаноўлена агульная колькасць страт, але лік ідзе на многія мільёны. Сярод гэтых мільёнаў загінуўшых і зніклых без вестак — больш за два дзясяткі беларускіх мастакоў. Зараз мы распавядзём толькі пра трох творцаў з гэтага жалобнага шэрагу, якія ў першыя месяцы вайны змянілі аловак і пэндзаль на вінтоўку і аўтамат, але ў тым жа 41-м — загінулі смерцю храбрых у баях за Радзіму...
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |