Свежы нумар
Соцыум
З пашанай да веры і павагай да помнікаў
14-15 верасня адбыўся першы Форум рэстаўратараў культурнай спадчыны “1.0 Прабуджэнне”, ініцыятарам якога выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне рэстаўратараў. Форум пакліканы паспрыяць справе кансалідацыі прафесійнай супольнасці дзеля захавання і рацыянальнага функцыянавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, і аб’ядноўвае высілкі экспертаў, менеджэраў і грамадскіх ініцыятыў, якія дзейнічаюць у Беларусі ў галіне рэстаўрацыі.
Далей
"К" інфармуе
Віншаванне Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” з 50-годдзем з дня заснавання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Далей
Праз навуку да мастацтва
Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прайшоў універсітэцкі фестываль “Навука ў свеце мастацтва”. Мерапрыемства было зладжана ў рамках агульнарэспубліканскага Фестывалю навукі, арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Далей
Новыя прызначэнні і надзённыя справы
21 верасня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Баранавічы. Вырашальная працоўная нарада
У сераду 22 верасня ў Баранавічах адбылася знакавая нарада, на якой абмяркоўваліся пытанні стану культуры Брэсцкай вобласці
Міністр Анатолій Маркевіч, кіраўнікі структурных падраздзяленняў міністэрства культуры, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў сабраліся, каб абмеркаваць сур’ёзныя і важныя праблемы.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Стартаваў парад тэатраў
Днямі стартаваў фінальны этап VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальеная тэатральная прэмія”. У сталіцы будуць паказаны 32 спектаклі 20-ці тэатраў нашай краіны. Пераможцы будуць аб’яўлены 28 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання, што пройдзе, паводле традыцыі, у зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Далей
Праекты развіцця
Край талентаў
Зямля Навагрудская поўная цудаў і прыгажосцяў, тайнаў і паданняў, што сваімі каранямі сягаюць у глыб вякоў. Там, дзе на беразе хуткаплыннага Нёмана на золку сцелецца туман, вось ужо 780 гадоў стаіць прыгажуня Любча — невялічкае мястэчка з багатай гісторыяй і самабытнай культурай. Усё тут шчыльна звязана з магутным Міндоўгам, высакароднымі родамі Кішак, Храптовічаў і вялікіх Радзівілаў, з беларуска-амерыканскім кампазітарам Нікаласам Набокавым і легендарным парфюмерам Сафіяй Гройсман.
Далей
Папрадуха лёсу поспех гарантуе
“К” пісала ў свой час, што культура Карэліцкага раённа вельмі шматгранная. Ці не ў кожным паселішчы цягам году ладзяцца святы, гістарычна ўласцівыя менавіта гэтаму рэгіёну. Мясцовая самабытнасці у тым і заключаецца, што кожны сучасны праект тут картанямі сваімі абавязкова абапіраецца на спрадвечную традыцыю. Усё гэта тычыцца і праекта “Мікоша запрашае”. Нагадаю, Мікоша — багіня, папрадуха лёсу, апякуе жаночае рукадзелле. Так што запрашае яна менавіта майстрых. А чарговае свята адбылося 11 верасня ў аграгарадку Райца. Чаму менавіта ў гэтым паселішчы? Таму што шмат тут таленавітых кабет. А рэй вядзе адметная саломапляцельшчыца Вера Салдатава, таксама добра вядомая чытачам “К”. Дадам толькі, што работы яе не толькі ў Беларусі вядомы, але і захоўваюцца ў прыватных замежных калекцыях. А цяпер — пра змест “Мікошы…”, праз асобу кожнай з майстрых.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Душа і цела на адной PlastForm’е
Вядома, у кожнай — нават добрай — традыцыі ёсць нешта ад завядзёнкі. Але не бачу ў гэтым вялікай заганы. Куды горай, калі тая завядзёнка перарываецца — што мы спрэс назіраем у фестывальнай справе праз пандэмію. Як ні як, фэсты для многіх аўтараў — ці не адзіная рэальная магчымасць кантакту з аўдыторыяй.
Гэта можна сказаць і пра пластычныя тэатры ды групы сучаснай харэаграфіі. Іх “профільны” форум PlastForma ужо мае сваю гісторыю — распачаўся ён у 2013-ым. Для незалежнага праекта, які ладзіцца на энтузіязме, тэрмін вялікі. Летась фэст атрымаў грант Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь — але, вядома ж, быў адменены, як і амаль усе іншыя культурныя падзеі. Але падтрымка стала добрай матывацыяй арганізаваць яго сёлета.
Далей
Манументальны летапіс: ад пачатку гісторыі да нашых дзён
У той час, калі ў Мінску адзначаўся Дзень горада, у нашай сталіцы гасцяваў вядомы скульптар, народны мастак Расіі Салават Шчарбакоў. Ён аўтар шэрагу манументаў, па якіх можна вывучаць гісторыю краіны ад старажытнасці да нашых дзён — летапісная Русь, Маскоўская дзяржава, Расійская імперыя, Савецкі Саюз, Расійская Федэрацыя. Святары і дзяржаўныя дзеячы, людзі культуры і навукі, салдаты 1812 года, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай. Творцу 66 гадоў. Калі браць за эталон узрост Мікеланжэла, дык спадар Салават чалавек адносна малады — а значыць, шмат што яшчэ здолее зрабіць дзеля славы сваёй радзімы, папулярызацыі нацыянальнай гісторыі, прэстыжу рускай мастацкай школы. Акрамя чыста мастацкіх вартасцяў, ягоныя творы цікавыя тым, што ў іх візуальна ўвасоблены некаторыя чыннікі духоўнай культуры і дзяржаўнай ідэалогіі сённяшняй, посткамуністычнай, Расіі.
Наш карэспандэнт меў гаворку са скульптарам. Прапануем увазе яе фрагменты.
Далей
На людным месцы
Час грыбнога шчасця
Верасень, дажджы — час грыбнога панавання. Год на год не прыпадае, але нават у неспрыяльны сезон знаўца абавязкова знойдзе ў лесе свой грыб. Толькі ведаць трэба, як з тым лесам абарачацца. Лепш за палешука ў такім пытанні ніхто не разбіраецца. Я — паляшук. Але спачатку пра іншых паплечнікаў па грыбным вышуку. Пісьменнік Андрэй Федарэнка — з Мазыршчыны. Цэнтр Палесся, можна сказаць, дзе патомных грыбнікоў — кожны другі, не лічачы кожнага першага. Андрэй — аўтар твора “З кошыкам”. Раю прачытаць тым, хто не надта знаёмы з лесам і яго дарамі. Барыс Пятровіч — з Хойніцкага раёна. Нарадзіцца ў вёсцы Вялікі Бор і не разбірацца ў баравіках немагчыма. Але празаік пайшоў далей: паляшуцкія вясковыя норавы вельмі натуральна ўкараніў сярод сталічных гмахаў. Вялікі аматар друкаванага слова, ён даследуе гарадскія кнігарні, як лясныя грыбныя мясціны. Кошык і ў яго заўжды поўны.
Лес — храм. Горад — скарбонка грахоў. Маліцца трэба часцей. Метафізіка? Мабыць. І нездарма паэт Анатоль Сыс (з рэчыцкага Палесся) адзін са зборнікаў назваў “Пан Лес”. Я — таксама паляшук. Бацькі пачалі мяне браць у грыбы гадоў з пяці. Тата вучыў: “Перад уваходам у Лес павітайся з ім абавязкова. Скажы, што шкоды не наробіш, падтрымкі ў Гаспадара папрасі”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Гістарыёграф
Юзаф Сурэвіч. Жыццё, аддадзенае тэатру
У ХІХ стагоддзі імя Юзафа Сурэвіча — актора, рэжысёра і дырэктара віленскага драматычнага тэатра не сыходзіла з афіш і старонак газет. Папулярнасць Сурэвіча, якога яшчэ называлі “Нестарам” і “Патрыярхам” сцэны, сапраўды, была вельмі вялікая. Пазней, ужо ў ХХ стагоддзі, кожны, хто пісаў працы па гісторыі тэатра “ў Літве і Польшчы”, не мог абысці маўчаннем гэту асобу, якая аддала тэатру больш за семдзесят год жыцця. У Беларусі ж сёння аб ім ведаюць, магчыма, толькі вельмі вузкія спецыялісты-тэатразнаўцы. А вось пра тое, што першыя крокі да вялікай сцэны ён рабіў тут, на беларускіх землях, падаецца, ведалі толькі відавочцы-філаматы — Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і іншыя. Уключаючы, вядома, гаспадароў маёнтка Бартнікі — Слізеняў, дзе ўсё і адбывалася. Скарыстаўшыся гэтай нагодай, мы хацелі б распавесці гісторыю жыцця Юзафа Сурэвіча. Упершыню на беларускай мове.
Далей
Лісты да… “дзядзі” Азгура
Новая старонка жыцця і дзейнасці вядомага беларускага скульптара
Не сакрэт, што сёння ў бібліятэках, архівах, музеях адшукваюцца новыя сведчанні і памяткі з мінулых стагоддзяў, напрыклад, старадрукі Скарыны ці Статуты ВКЛ. Што ўжо казаць пра зусім нядаўнія часы, напрыклад, сярэдзіны мінулага стагоддзя, сведчанні пра якія можна знайсці нават у звычайнай букіністычнай краме?
Далей
Суботнія сустрэчы
Моманты, калі захоплівае дух
Адразу дзве выставы аднаго фатографа — Марыны БАЦЮКОВАЙ — гэтым часам праходзяць у прэстыжных выставачных прасторах сталіцы. Галерэя “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь запрашае на “Вопыт прысутнасці”, Палац мастацтва — на выставу “ТыЯ”. Як часта здараецца з праектамі менавіта гэтага фотамастака, да іх прыкутая ўвага і публікі, і прэсы, і культурнай грамадскасці. Бо Марыну Бацюкову можна віншаваць не толькі з новымі выстаўкамі, але і з юбілеямі, бо аўтарытэт і папярэдні вопыт творчага поспеху абяцаюць нешта адметнае і на гэты раз, бо сама асоба майстра і яе ідэі здольныя натхняць многіх людзей. Разам з аўтарам “зазірнём” на юбілейныя выстаўкі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Тэатральная плошча
“Белая Вежа” як палітра тэатральных фарбаў
Вот как там должно быть: Позна ўвечары 18 верасня былі падведзены вынікі ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Але сэнс гэтага буйнога форуму насамрэч куды шырэйшы, чым вызначэнне лепшых спектакляў і акцёрскіх прац. Бо цяперашні юбілейны фестываль, узяўшы геаграфічны кірунак “на ўсход”, даў магчымасць убачыць суцэльны зрэз развіцця тэатральнага мастацтва краін СНД.
Далей
Праект “К” + “Беларусь 3”
На хаўтуры маці ён патрапіць не змог…
17 верасня на канале “Беларусь-3” у рубрыцы “Культурны рэпартаж” выйшаў у эфір тэлепраект газеты “Культура”, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Гэты тэкст — завяршальная частка артыкулаў “К”, якая часткова была выкарыстана ў пазначаным тэлепраекце. Яна прысвечана малой радзіме нашага нацыянальнага песняра Якуба Коласа, якая, як і шмат іншых мясцін Беларусі, была падзелена ў Міжваенны час. Зараз яна цалкам можа быць уключана ў карту турыстычных маршрутаў Стаўбцоўшчыны з адпаведнымі імёнамі і фактамі.
Далей
Кантэкст
Аляксандр Пашкоўскі — чалавек-аркестр
Музыканта часта можна сустрэць з флейтай, дудачкай ці саксафонам. А яшчэ ён віртуозна грае на губным гармоніку, фартэпіяна, цымбалах. Цікава, а ці ёсць такі інструмент, які акампаніятар народнага ансамбля народных інструментаў “Жытніца” Кракоўскага аддзела культуры і вольнага часу Аляксандр Пашкоўскі пакуль не асіліў?!
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Заключны летні акорд
Днямі на сцэне летняга амфітэатра Вялікай Бераставіцы адбыўся заключны гала-канцэрт, які завяршыў чарговы сезон выступленняў на адкрытай пляцоўцы ў рамках творчага праекта аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама.
Далей
Год народнага адзінства
“Хто, калі не мы? Не забыць, не разгубіць, шанаваць”
Дзень народнага адзінства святкавалі ў кожным раёне Беларусі. Было зладжана шмат мерапрыемстваў, адчынена шмат аб’ектаў і рэспубліканскага, і рэгіянальнага ўзроўню.
А як ставілася моладзь да гэтага лёсавызначальнага для краіны дня, што думала на дадзеную тэму, чым была ўзрушана?
У рэдакцыю “К” патрапілі сачыненні студэнтаў з навучальных устаноў, якія рыхтуюць будучых супрацоўнікаў галіны культуры.
Было вельмі цікава чытаць сачыненні маладых людзей, я ўбачыў, што ўсе яны пастараліся і ўклалі ў іх свае здольнасці і таленты. Але — дамо слова моладзі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |