Свежы нумар
"К" інфармуе
Веча ў гонар Радзімы
Сёння ля Храма-помніка ў гонар Усіх Святых адбудзецца “Харавое веча”. Яно збярэ больш за дзве тысячы ўдзельнікаў з усёй рэспублікі і тым самым стане сімвалам народнага адзінства.
Далей
Музей народнага адзінства ў Баранавічах
Першы ў Беларусі Музей народнага адзінства адкрыўся 17 верасня ў баранавіцкай школе №1 у мікрараёне Бараўкі. Ідэя стварыць музей паявілася сёлета, калі гэта школа адчыніла дзверы для навучэнцаў.
Далей
Прафесійнае свята бібліятэкараў
15 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі стала пляцоўкай для святкавання рэспубліканскага прафесійнага свята — Дня бібліятэк.
У цэнтральную бібліятэчную ўстанову краіны завітаў Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, які павіншаваў бібліятэкараў краіны з прафесійным святам і адзначыў высокімі ўзнагародамі прадстаўнікоў бібліятэчнай сферы.
Таксама на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі ў гэты ж дзень адбылося пасяджэнне Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД. Сёлета, у гадавіну трыццацігоддзя існавання Саюза незалежных дзяржаў, менавіта Беларусь выконвала абавязкі старшынства ў арганізацыі. Міністр культуры Анатолій Маркевіч вітаў гасцей, удзельнікаў пасяджэння, міністраў краін СНД і іх намеснікаў, якія прынялі ўдзел у прамым эфіры, а таксама прыехалі асабіста.
Далей
Соцыум
Вызначэнне адзінай Беларусі
Як вядома, амаль два дзесяцігоддзі беларускі народ быў раздзелены па ўмовах Рыжскага міру. Невядома, як магла скласціся гісторыя Беларусі і ці існавала б наша краіна ўвогуле, калі б 17 верасня Чырвоная армія не далучыла заходнюю яе частку да БССР. Гэтымі пытаннямі задаюцца сучасныя гісторыкі, і плёнам іх нераўнадушнай працы сталі кнігі: “Польша — Беларусь. 1921–1953: сборник документов и материалов” і “Рижский мир в судьбе белорусского народа: 1921–1953 гг. В 2-х книгах”. Выдадзены гэтыя навукова-публіцыстычныя работы накладам па 1000 асобнікаў. А 13 верасня адбылася прэзентацыя дадзеных кніг з удзелам Сяргея Пешына, дырэктара выдавецтва “Беларусь”, Вячаслава Даніловіча, рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Сяргея Трэццяка, загадчыка аддзела навейшай гісторыі Беларусі Нацыянальнай акадэміі навук, Вольгі Бароўскай, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
На бой з ворагам у Марціянаўцы выйшаў мясцовы люд
Многа войнаў прайшло праз нашу шматпакутную зямлю. Абедзве Сусветныя наўпрост перарэзалі краіну акопамі, знішчаючы людзей і гаспадарку. Але ёсць у гісторыі яшчэ канфлікт, якому надаецца крыху менш увагі. Гэта польская інтэрвенцыя, што раздзяліла беларускі народ на дзве дзяржавы. З 1921 па 1939 доўжылася акупацыя палякамі заходняй часткі нашай краіны. Адкрываючы для сябе тагачасныя падзеі, я звярнуўся да краязнаўчых архіваў майго роднага горада Беразіно. І высветліў, што 11 жніўня 1919 года палякі перайшлі за левы бераг ракі Беразіны, заняўшы палову раёна, і да канца лета гэтага года захапілі большую частку Беларусі. А значыць, факты пра падзеі інтэрвенцыі на маёй малой радзіме маюцца, і распавесці ёсць пра што.
Далей
Сляды іншай эпохі на захадзе краіны
Адзін з найлепшых заходнебеларускіх літаратараў міжваеннага перыяду, будучы народны паэт Беларусі Максім Танк, крытыкуючы палітыку польскіх уладаў на “крэсах усходніх”, зазначаў у адным са сваіх праграмных вершаў: “У нас магутны ўздым будаўніцтва касцёлаў, шыбеніц, астрогаў”. Але ж узводзіліся за польскай уладай у Заходняй Беларусі не толькі пералічаныя паэтам аб’екты. Якія будынкі і помнікі ў заходніх рэгіёнах краіны сёння нагадваюць аб міжваенным перыядзе ў жыцці гэтых тэрыторый і аб падзеях, якія разгортваліся тут у тыя часы?
Далей
Prof-партфоліа
Храм ведаў над Нёманам
У час святкавання Дня бібліятэк, які сёлета амаль супаў з Днём народнага адзінства, працягваем расказваць пра Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку. Выбрана яна не выпадкова — доўгі час рэгіён знаходзіўся пад кіраўніцтвам польскай улады. Цяпер жа, калі Беларусь незалежная і непадзельная краіна, гродзенскі “храм ведаў” гатовы задаволіць любую цікавасць наведвальнікаў, у тым ліку пра тагачасную гісторыю. Да таго ж менавіта 17 верасня Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага адзначыць свой 191 дзень народжання.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Каб зацікавіць чытача, трэба зацікавіць сябе
Папулярызацыя сельскіх бібліятэк Гродзенскага раёна ў Instagram
Бібліятэкар у наш час — мультыпрофільны спецыяліст, які не толькі валодае ведамі з вобласці бібліятэчнай справы, але і ўмела карыстацца камп’ютарам. А сучасная бібліятэка — гэта ўжо не толькі кнігі, бо яна пашырае свае межы і дадае да рэальнай прасторы віртуальную.
Далей
art-блог
Музыка з’яднанай Беларусі
Колішняе далучэнне Заходняй Беларусі да БССР моцна паўплывала на ўсё далейшае развіццё беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва. Значнасць гэтай падзеі на ўзроўні культуры падкрэслівае тая акалічнасць, што Першая дэкада беларускага мастацтва ў Маскве, спярша запланаваная на пачатак 1940-га, была перанесена на чэрвень: каб можна было прадэманстраваць здабыткі ўсёй рэспублікі, а не толькі яе ўсходняй часткі. Сапраўды, творцам Заходняй Беларусі было што паказаць!
Далей
«17 верасня ў лёсе беларускага народа»
Пра выставы, прысвечаныя Дню народнага адзінства
Аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР стала адной з самых важных падзей у гісторыі краіны. У выніку паходу Чырвонай Арміі, які пачаўся 17 верасня 1939 года, беларускі народ зноў атрымаў згубленае ў 20-я гады мінулага стагоддзя адзінства. Польскія войскі адступалі, практычна не аказваючы супраціву сілам Чырвонай Арміі. Паход у Заходнюю Беларусь у наш час дадае новыя сэнсы, бо аб’яднанне ўсходніх і заходніх зямель у адзінай краіне стварыла падставы для развіцця і ўмацавання дзяржаўнасці Беларусі і супольнага жыцця яе жыхароў у суверэннай краіне.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Трэнды “Арт-Мінска”
Фестываль мастацтваў “Арт-Мінск” распачаўся 3 верасня і будзе доўжыцца па 26-га. Як звычайна, ягонай цэнтральнай пляцоўкай стаў Палац мастацтва. Акрамя таго, экспазіцыі разгорнуты ў Нацыянальнай бібліятэцы, галерэях “Мастацтва” і “DK”, прасторы “Арт-Фабрыка” і арт-гасцёўні “Высокае места”.
Далей
На людным месцы
Магія неабсяжных ведаў
З Днём бібліятэк, паважаныя прафесіяналы. Вы заслужылі гэтае свята!
“Чытанне ўсякіх кніжак без разбору — а чытаў я іх вельмі многа — разбудзіла маю фантазію; у душы маёй заўсёды быў нейкі пякельны разлад. Ніяк не мог я пагадніць акружаючае рэальнае жыццё са светам думак, фантазій, якія пачэрпнуў з кніг”. Цытата Янкі Купалы з аўтабіяграфіі. Пра “пякельны разлад” — вельмі трапна. Для таго, каб усё прачытанае раскласці ў галаве “па паліцах”, іншым разам і жыцця не стае. Каб не займець “ружовых акуляраў” не пашкодзіць падтрымка дасведчанага чалавека, які дапаможа пагадніць кніжнае жыццё з рэальным. Урэшце, часу ў нас не так шмат, каб дазволіць сабе раскошу чытаць кепскія кніжкі. У адваротным выпадку чытанне можа стаць наркатычнай таблеткай, якая нібыта ратуе ад праблем. А кніга ў першую чаргу — сродак спасціжэння і сябе, і сэнсу жыцця. А работнікі бібліятэк іншым разам (ад вялікай сціпласці, відаць) заніжаюць сваю ролю ў гэтым працэсе. Богам, як зазначылі класікі, сапраўды быць цяжка.
Далей
Гістарыёграф
Бляскам сонца хай успыхне згоднасці часіна
Адчуванне еднасці з родным краем, нават у часы расстання з ім, памкненне як мага хутчэй вярнуцца на Радзіму, а таксама прага да таго, каб землякі жылі дружна ў адзінай моцнай і незалежнай дзяржаве, — гэтыя думкі і мары не давалі спакою чуллівай душы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ў першай палове XX стагоддзя.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Саксафон, матацыкл, танга — і дырыжорская палачка
Днямі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, вядомы дырыжор Анатоль ЛАПУНОЎ, які паспеў папрацаваць ва ўсіх вядучых аркестрах нашай краіны, адзначыў свой 81-ы дзень народзінаў. Святкаванне леташняга юбілею славутага майстра, адкладзенае з-за пандэміі, працягваецца. 16 кастрычніка маэстра ўстане за дырыжорскі пульт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, якому аддаў роўна палову свайго жыцця: пад кіраўніцтвам А.Лапунова пройдзе “Лятучая мыш” І.Штрауса. Са згадкі будучай падзеі і пачалася наша размова.
Далей
Ініцыятыва
Выцінаць. Тварыць. Любіць
“Хачу, каб выцінанка стала нашым нацыянальным брэндам!” — сказала 20 гадоў таму Вольга БАБУРЫНА. Цяпер яна мае ганаровае званне народнага майстра і загадвае секцыяй выцінанкі ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці. А сёлета Вольга Бабурына ў нованабытай хаце ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна адкрыла Музей выцінанкі, які смела можна назваць не толькі першым у Беларусі, а і ўвогуле ўнікальным. З майстрам і мастаком Вольгай Бабурынай мы пагаворым і пра музей, і пра адметнасць беларускай выцінанкі, і нават пра нядаўнюю паездку да іркуцкіх беларусаў.
Далей
Кантэкст
Адзінства народа — учора, сёння, заўтра
15 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі адбыліся адкрыццё выставы і круглы стол, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, што адзначаецца ў нашай краіне 17 верасня.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праект “К” + “Беларусь 3”
Нашай дзяржавы магло б і не быць. Калі б не 17 верасня…
Гэтая публікацыя — пэўны працяг сумеснага праекта “К” з тэлеканалам “Беларусь 3” да Дня народнага адзінства. У Нацыянальным мастацкім музеі здымаўся адзін з эпізодаў телепраекта, дзе ў кадры прысутнічаюць аўтар гэтых радкоў і гід па музейнай экспазіцыі, супрацоўніца музея спадарыня Вольга Архіпава, якая спецыялізуецца на беларускім мастацтве XX–XXI стагоддзяў. Менавіта яе аповед пра гэты супярэчлівы, насычаны драматычнымі падзеямі час натхніў мяне на развагі на тэму “17 верасня 1939 года”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |