Свежы нумар
"К" інфармуе
Сімвал памяці і павагі
Для легендарнай цытадэлі над Бугам гэты год асаблівы. У чэрвені краіна адзначыць 80-годдзе
з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У верасні споўніцца 50 год Мемарыяльнаму комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”, а ў лістападзе — 65-годдзе Музея абароны Брэсцкай крэпасці.
Прынамсі, да гэтых падзей для наведвальнікаў у форце №5 Брэсцкай крэпасці адкрылася пастаянная
музейная экспазіцыя ды і сам славуты форт якасна адрэстаўраваны.
Далей
З улікам мясцовых асаблівасцяў
12 і 19 студзеня адбыліся чарговыя апаратныя нарады міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі, удзел у нарадах прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Вяртанне тутэйшай Атлантыды
Беларусь — краіна шматнацыянальная, і таму яе культурная спадчына складаецца з гістарычнага набытку не толькі беларусаў, але і мноства іншых народаў, якія цягам доўгіх стагоддзяў жывуць побач на нашай зямлі. Вялікая ўвага сёння надаецца помнікам, якія сведчаць аб мірным суіснаванні ў Беларусі самых розных народаў і веравызнанняў. Але між іх можна вылучыць адну групу, гістарычны лёс якой выразна адрозніваецца ад іншых. Гаворка, вядома, пра беларускіх яўрэяў, якія жылі ў нашых гарадах і мястэчках яшчэ з XIV стагоддзя, і доўгі час складалі значную частку тутэйшага гарадскога насельніцтва.
Далей
Prof-партфоліа
Таямнічая Незнаёмка
Як нараджаецца мастачка
“Прыгажосць — гэта яркае святло, якое азарае наваколле, пры гэтым святле табе адкрываюцца ісціна, праўда, дабро… Прыгажосць вучыць распазнаваць зло і змагацца з ім. Я б назваў прыгажосць гімнастыкай душы — яна выпроствае наш дух, наша сумленне, нашы пачуцці і перакананні. Прыгажосць — гэта люстэрка, у якім ты бачыш сам сябе і ў адпаведнасці з гэтым ставішся сам да сябе”, — наўрад маленькая Валя чытала кнігі Васіля Сухамлінскага, але падсвядома падтрымлівала думкі вядомага педагога.
Далей
Абярэг дарогі, Абярэг жыцця
Яшчэ колькі слоў пра наш ручнік
Ёсць рэчы, якія не выходзяць з нашага ўжытку стагоддзямі. Напрыклад, ручнік. Сёння мы называем яго на рускі манер “палаценцам”, хоць нярэдка можна пачуць і папярэднюю назву. Абодва словы звязаны паміж сабой: рускае “полотенце”, відаць, утварылася ад слова “полотно”, а “ручнік”, або, як яшчэ гавораць, “рушнік” — ад “рушыць”, рваць. Такім чынам, гэта нібыта адарваны кавалак палатна.
Далей
art-блог
Агні роднага горада
Летась Музей гісторыі горада Мінска адзначаў сваё першае дзесяцігоддзе. Сёння падаецца дзіўным, што ў нашага старажытнага горада такі малады “персанальны” музей. Але цяпер без яго ўжо не ўявіць музейную прастору сталіцы і краіны ўвогуле. У рамках святкавання юбілею ў апошнія дні 2020-га адкрылася выстава жывапісу, графікі і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Назва — “Агні майго горада”. Доўжыцца яна будзе да 14 лютага.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Ці зможам зразумець
Сюжэт п’есы “Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі”, гэтаксама як і яе літаратурнай першаасновы — аднайменнага апавядання класіка сучаснай літаратуры, прыхільніка магічнага рэалізму Габрыэля Гарсіа Маркеса — нечым нагадвае вядомы евангельскі сюжэт пра з’яўленне Хрыста народу. Праўда, тут маштаб падзеі больш лакальны. Жыхарам нейкага рыбацкага паселішча на беразе мора даводзіцца мець справу ўсяго толькі з анёлам. Ды і тое, яны зусім не ўпэўнены, што гэта насамрэч анёл, як гэта спрабуе даводзіць адна з гераінь спектакля — Суседка (арт. Ульяна Ацясава), якая быццам ведае пра ўсё.
Далей
Уражанні ад... уражанняў
Да 29 студзеня ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава-конкурс дзіцячай творчасці
“Зімовыя ўражанні”. Прымеркаваная яна да Калядаў і Новага года, і гэтая акалічнасць мусіла вызначыць і тэматыку, і вобразны лад прадстаўленых на выставе работ.
Далей
Ёсць пытанне !
Наўздагон Зюзю, або Душа прагне свайго
Чым замяніць “лайфхак”?
Новы год. Колькі традыцый звязана з гэтым святам, пачынаючы з маштабаў краіны і горада, заканчываючы асобнымі сем’ямі. Шматлікія традыцыі сустрэчы Новага года складаліся не адзін дзясятак гадоў, а то і стагоддзяў, некаторыя — зусім новыя, узніклі выпадкова, але ашчадна захоўваюцца.
Не адстаюць ад традыцый і сродкі масавай інфармацыі. Кожны снежань у газетах і часопісах, на радыё і тэлебачанні для дзяцей і дарослых распавядаюць пра надыходзячы Новы год, падводзяць вынікі, робяць прагнозы, раюць што апрануць, што прыгатаваць, куды схадзіць. І апавядаюць нам пра тыя самыя традыцыі. Часцей за ўсё — замежныя.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Эцюд для саламянай віяланчэлі
Веру ў прадвызначанасць. Кажуць, яшчэ ў калысцы я шкуматаў газеты. Калі трошкі падрос, на мяне з кніжнай шафы пастаянна вывальваліся падшыўкі “ЛіМа”, “Настаўніцкай газеты” і “Маладосці”, якія гадамі выпісвала маці-педагог. А яшчэ потым я з піетэтам ставіўся да таго, што маці добра ведае Максіма Танка, які курыраваў напрыканцы 1950-х рэспубліканскія настаўніцкія нарады, а сястра-старшакласніца атрымлівае абласныя прызы за сачыненні ад Івана Шамякіна. Усё мне падавалася заканамерным. Як, зрэшты, і тое, што праз час мне давялося працаваць і ў “Настаўніцкай газеце”, і ў “ЛіМе”, і што завёў я добрыя знаёмствы з Янкам Брылём, Рыгорам Барадуліным, Нілам Гілевічам, Іванам Шамякіным і з многімі іншымі, што пры жыцці склалі гонар ды славу Беларусі.
Як казаў малапісьменны дзед Сцяпан: “Трапіў у макулатуру — круціся!” Пад словам “макулатура” меў ён на ўвазе слова “наменклатура”. Адно дакладна: на адкрытай журналісцкай прасторы кручуся як стары, але яшчэ не лядашчы вятрак. Веру ў прадвызначанасць дакладна. Усё, як адзін мой знаёмы музейшчык кажа: “Ёсць справа, вось я яе і раблю!”
Далей
Гістарыёграф
Пакліканы гісторыяй — Яўзебі Лапацінскі
Пра слыннага ў свой час архівіста Яўзебія Лапацінскага (1882 — 1961), на жаль, і да гэтага часу ў Беларусі ведаюць адзінкі. Вельмі спадзяемся, што наша публікацыя справакуе ўвагу да прац архівіста, прысвечаных гісторыі мастацтва ВКЛ, частка якіх застаецца ў рукапісах. Думаю, чытачу будзе цікава даведацца і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
“Мяне цікавіць найперш характар…”
Навіна пра тое, што патрыярх айчыннага тэлебачання Барыс ГЕРСТЭН захварэў на каранавірус, канешне ж, занепакоіла. Ды, на шчасце, усё абышлося. Сёння “вечны КВНшчык”, як яго называюць, згадваючы поспехі маладосці, ізноў бадзёры і поўны планаў. Як засведчыла наша гутарка, ані смаку (да жыцця і прафесіі), ані нюху — на цікавыя сюжэты з беларускай гісторыі — знакаміты сцэнарыст не страціў і яўна не збіраецца.
Далей
Тэма
Міфалогія крывічаў у нацыянальным сувеніры
“Ад прадзедаў спакон вякоў” нам дасталася наша народная культура. Многае, праўда, забыта, многае згублена, але многае і пакрысе вяртаецца. Так, цягам апошніх шасці гадоў на Віцебшчыне адраджаліся старажытныя вобразы і мастацтва вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння: адраджаліся супрацоўнікамі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і мясцовымі майстрамі. У 70-х гадах мінулага стагоддзя гэтая архаічная культура, што бярэ свой пачатак яшчэ ў часы неаліту, на Віцебшчыне была ўжо амаль страчана — як знікалі ганчарныя цэнтры, так знікала і традыцыя народнай цацкі. Але на гэты момант ёсць дасягненні, якімі можна пахваліцца.
Далей
Няпросты шлях у брэнды
Нематэрыяльная культурная спадчына: пагрозы і ахова
Выйшаў зборнік “Місія выканальная-2”, у якім перспектывы вывучэння фальклору разглядаюцца навукоўцамі з Беларусі і Эстоніі. Некаторыя артыкулы акрамя тэарэтычнай маюць вялікую практычную значнасць, у тым ліку для работнікаў сферы культуры на месцах. Адзін з такіх тэкстаў — “Пагрозы інстытуялізацыі народнай творчасці ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі” Таццяны Мармыш.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэпарцёрскі марафон
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Беларускімі сцежкамі па занаўскіх мясцінах
Далей
Фрыстайл
Ад Верцялішак да чарта Billboard — адзін трэк
Што агульнага паміж славутым карэйскім бойз-бэндам BTS, які ў апошнія гады б’е рэкорды сусветных чартаў, і народнай эстраднай студыяй “Раніца” Цэнтра культуры аграгарадка Верцялішкі? І тым і другім музыку піша Арцём ARSTON, а студыяй “Раніца” ён яшчэ і кіруе. Напрыканцы лістапада самы папулярны карэйскі бойз-бэнд BTS выдаў свой чарговы альбом, які імгненна і прадказальна ўзначаліў альбомны чарт Billboard. Кампазіцыя “Stay” з гэтага альбома таксама неўзавабе трапіла на першы радок аднаго з чартаў Billboard — а спрадзюсіраваў яе ды-джэй Арцём Arston з Верцялішак. З грандамі электроннай музыкі ён даўно супрацоўнічае, але супраца з BTS — зоркай першай велічыні ў шоу-бізнесе, першае месца хіт-парада Billboard, некалькі дзясяткаў мільёнаў праглядаў на YouTube — гэта як здзяйсненне самай неверагоднай мары. Тым не менш, у роднай Беларусі Арцёма не назавеш чалавекам вядомым.
То пастараемся трохі выправіць сітуацыю.
Далей
Афіша "К"
Да юбілею народнай артысткі
У гонар знакамітай балерыны і педагога Клары Малышавай галоўны балетмайстар Вялікага тэатра Беларусі Юрый Траян адкрыў святочны вечар. Ён паведаміў, што на самым пачатку свайго творчага шляху яны танцавалі на адной сцэне з Малышавай, яна ж была і яго педагогам-рэпетытарам.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |