Свежы нумар
Соцыум
Не зашкодзіць падсумаваць
Пра даты, праекты, ініцыятывы, набыткі
Значныя юбілеі, форумы адмыслоўцаў у афлайне і ў сеціве, новыя тэхналогіі ў новых абставінах, грамадскія ініцыятывы і аб’яднанні — пра ўсё, чым запомніўся 2020 год у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Беларускімі сцежкамі па занаўскіх мясцінах
Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”.
Далей
Форум
“Рамэа…” у Музычным 50 гадоў пазней
Заўтра Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр вялікім святочным канцэртам адзначае сваё паўстагоддзе — акурат дзень у дзень свайго афіцыйнага адкрыцця, што прыпала на 17 студзеня 1971 года. А яшчэ адным падарункам, што тэатр зрабіў гледачам і самому сабе да юбілею, можна лічыць нядаўнюю прэм’еру расійскага мюзікла “Рамэа vs. Джульета. ХХ гадоў пазней”. Чым не нагода пагаварыць пра каханне, любоў да тэатра і мюзікла — і праверку часам?
Далей
Праекты развіцця
Я ахвярую музею
Бярозаўскаму гісторыка-краязнаўчаму — 55
Летась споўнілася 55 гадоў як адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, праз час — гісторыка-краязнаўчы. Навуковымі супрацоўнікамі сабрана больш за 30 тысяч экспанатаў, якія раскрываюць розныя перыяды і эпохі гісторыі ды жыцця людзей Бярозаўшчыны. У адкрытым доступе экспануюцца амаль 12 тысяч артэфактаў. Значная частка фондавых калекцый сабрана жыхарамі раёна, хто неабыякавы да гістарычнай спадчыны бярозаўскага краю, яго традыцый, шануе сваіх продкаў.
Далей
Prof-партфоліа
Гэта ўжо не фантастыка!
Беларуская дуда: даследаванні працягваюцца
Бадай, ніводзін беларускі народны інструмент не міфалагізаваны так моцна, як дуда. Напачатку ХХ стагоддзя яна стала адным з сімвалаў беларускага нацыянальнага адраджэння, фігуравала ў шматлікіх літаратурных творах, захавала гэтую ролю і ў міжваенны час. На жаль, у 1951-м годзе адбыўся апошні публічны выступ дудара: Язэп Гвоздзь выканаў жніўную песню падчас рэспубліканскага агляду мастацкай самадзейнасці. Тым не менш, з 1970-х цікаўнасць да дуды робіцца стабільна высокай і сярод музыкантаў, і сярод майстроў, і сярод даследчыкаў гэтага старажытнага музычнага інструмента. Пра свае даследаванні “К” распавялі кандыдат мастацтвазнаўства, майстар па вырабе дуд, дудар Аляксандр СУРБА і пісьменнік, дудар, арганізатар фестывалю “Дударская Глыбоччына” Віталь ВОРАНАЎ.
Далей
art-блог
Ён жыў як тварыў і спяваў — натхнёна, пранікнёна
12 студзеня адбылася цырымонія ўскладання вянкоў да помніка народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну ў Мінску.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Дэтэктыў у тэатральнай пастцы
У Тэатры-студыі кінаакцёра паставілі “Мышалоўку” паводле аднайменнай п’есы Агаты Крысці. Бяспройгрышны варыянт, асабліва для зімовых святаў! А тым больш, для провадаў Года мышы.
Далей
Аблачыны дыму з пералівамі
Чыгунка як рухавік мастацтва
Беларуская чыгунка выпусціла каляндар на 2021 год. Ды не абы-які, а інтэрактыўны. І скіраваны акурат у сферу культуры — “Чыгунка ў творах жывапісу”.
Далей
На адной мове, на адной хвалі…
Апошні тыдзень снежня і першую палову студзеня ў сталічнай галерэі “Мастацтва”, што на праспекце Незалежнасці, праходзіла выстава жывапісных твораў Людмілы Шчамялёвай. Але на вялікі жаль, калі
вярстаўся нумар, прыйшла сумная навіна: памёр Леанід Шчамялёў, бацька мастачкі. З гэтай нагоды
наш тэкст набыў нечаканы сэнс — даніна памяці і сведчанне вялікай павагі да ўсяго таго добрага,
што зрабіў у жыцці і мастацтве Леанід Дзмітрыевіч...
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На людным месцы
Захавальнікі і носьбіты традыцый Пастаўшчыны
Летась ў нас праходзіў агляд-конкурс запісаў звестак аб народных музыках і майстрах Пастаўшчыны. У выніку нашы культработнікі сабралі 170 тэкставых фіксацый пра творцаў раёна. Вельмі вынікова папрацавалі Дунілавіцкі, Парыжскі, Курапольскі сельскія дамы культуры. Падрыхтаваны каталог-даведнік “Народныя інструменты і майстры — музыканты Пастаўшчыны”. І гэта толькі адзін творчы праект.
Далей
“Вагі і меры: гісторыя аднаго прадмета”
Што вы ведаеце пра вагі? Не вельмі многа? А ў аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага пра іх ведаюць вельмі шмат — менавіта тут у рамках творчага праекта “Дакрануцца да гісторыі” адкрылася ўнікальная выстава “Вагі і меры”, прысвечаная гэтаму незвычайнаму прадмету.
Далей
Замест прабелаў спрэс прарывы
Пра гэта нам піша вядучы метадыст Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч. Маўляў, прабелы тыя былі калісьці з даследаваннем вясельнай абраднасці рэгіёна. Цяпер фестываль фальклору “Вяртанне да вытокаў” перарос у аднайменны тыдзень фальклору, які і стаў доказам “вясельнай” дасведчанасці. А ёсць яшчэ святы млынароў і лялькі… Пра разнастайнасць і глыбіню мерапрыемстваў спадарыня Наталля піша пастаянна. У тым ліку і пра перспектывы на гэты год. А яны наступныя: уключыць усе брэндавыя акцыі ў праект “Аграфэст”, які мяркуецца рэалізоўваць у маштабе вёсак і аграгарадкоў Гродзенскага раёна. На гэта працуюць і школы фалькларыстаў, батлейкі ды тэатр народнай песні Тарэсы Адамовіч. На мой погляд, рэстаўрацыя мясцовай традыцыі робіцца тут сістэмна і з вялікай любоўю да Беларусі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Гістарыёграф
In memoriam
Пакінуў мастацтву запавет...
На 98-м годзе жыцця 14 студзеня 2021 года пасля цяжкай хваробы памёр народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў. Беларускі саюз мастакоў, сябры і калегі,
уся мастакоўская супольнасць шчыра падзяляе гора, якое напаткала сям’ю мастака, і прыносіць самыя глыбокія спачуванні яго родным, сябрам і блізкім.
Далей
Згаслі фарбы на палітры вялікага жыцця...
...Напісаць развітальныя словы — гэта як у водгуллі журботных і кароткіх успамінаў узняць келіх за памінальным сталом. Памянем жа вялікага мастака зямлі Беларускай Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва...
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Пад знакам Крыжа Еўфрасінні
Сумная вестка пра смерць Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адгукнулася болем у сэрцах многіх беларусаў. У тым ліку — і ў сэрцы заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, мастака-ювеліра Мікалая Кузьміча.
Далей
ініцыятывы
Сюжэт для кнігі — але не толькі…
Летуценні пісьменнікаў і будаўнічы нюанс
На мінулым тыдні доўгі ды не надта шчаслівы лёс слонімскай сінагогі зрабіў нечаканы віраж. Знакаміты
помнік спадчыны XVII стагоддзя выкупіла на аўкцыёне прыватная асоба. Як неўзабаве стала вядома, гэт
не круты бізнесмен, а дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (“в миру” — Ілона Караваева). Варта адзначыць, што канкурэнтаў у яе не было, а зусім нядаўна аднаўленне сінагогі палічыў задачай “не па зубах” Брытанскі фонд яўрэйскай спадчыны — арганізацыя, пэўна, не самая бедная.
Літаральна колькі месяцаў таму падобная сітуацыя здарылася і з палацам Горватаў у Нароўлі. Пісьменнік, які мае такое самае прозвішча, стаў уладаром гэтага вельмі праблемнага сёння помніка спадчыны. Іншых прэтэндэнтаў на яго таксама не знайшлося.
Як ставіцца да такіх піруэтаў лёсу? Як да творчых дзівацтваў? Або як да рэальнай магчымасці змяніць гэты лёс да лепшага?
Далей
Афіша "К"
Залатая Горка арганных спеваў
“Калядныя вечары на Залатой Горцы” штогод збіраюць прыхільнікаў добрай музыкі. Сёлета гэты фестываль меў свае асаблівасці, выкліканыя эпідэміялагічнай сітуацыяй, але публіку не страціў. Наадварот, набыў новыя адценні.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва З дзённіка Памяці
Камбат вызваляў Варшаву...
Па слядах успамінаў Віктара Вярсоцкага
17 студзеня 2021 года спаўняецца 76 гадоў з таго памятнага дня, калі войскі 1-га Беларускага фронту, уключаючы байцоў 1-й польскай арміі, вызвалілі сталіцу Польшчы — Варшаву ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трохдзённы штурм горада каштаваў жыццяў 22-х тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, пры тым уласна Польшча згубіла 3 тысячы воінаў. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў пасля вайны кіраўніцтва Польшчы рэгулярна ўдзельнічала ў афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных памяці савецкіх салдат — вызваліцеляў Варшавы. Аднак у апошнія гады такая важная для суседней краіны гістарычная дата пачынае, мякка кажучы, “губляць сваю памяць”. Пра гэта сведчаць знішчаныя ці апаганеныя там дзясяткі помнікоў і абеліскаў, якія былі ўсталяваны ў гонар савецкіх воінаў. А ўсяго іх загінула ў час вызвалення Польшчы звыш 600 тысяч!
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |