Свежы нумар
"К" інфармуе
Бібліятэчны свет — ад краязнаўства да краіназнаўства
21 — 23 кастрычніка адбудзецца VII Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельнікаў СНД, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, а таксама Беларуская і Расійская бібліятэчныя асацыяцыі. Сёлетні кангрэс прысвечаны тэме краязнаўства ды краіназнаўства як магістральных напрамкаў захавання гісторыка-культурнай спадчыны краін ды народаў, і прымеркаваны да завяршэння трохгодкі малой радзімы.
Далей
Рарытэтныя выданні ўзбагацілі нацыянальную “кніжніцу”
Унікальныя кніжныя выданні і архіўныя дакументы папоўнілі фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Адзін з найбольш дарагіх і цікавых экзэмпляраў — прыжыццёвае выданне Мялеція Сматрыцкага, у ліку набытых рарытэтаў — найкаштоўнейшы рукапіс татар Беларусі — хамаіл, напісаны на беларуска-польскай мове арабскімі літарамі.
Далей
art-блог
“Тарцюф” усяму галава
Мальераўскі “Тарцюф” апошнім часам — ну проста нарасхват. Узгадаем два нядаўнія спектаклі тэатраў лялек — у Гомелі, потым у Мінску. А яшчэ леташнюю прэм’еру ў Магілёўскім драмтэатры, замежныя пастаноўкі ў нашай фестывальнай практыцы і на кінаэкране. Сталае пакаленне памятае таксама “Тарцюфа” ў Маладзёжным, з Сяргеем Жураўлём, які заўчасна нас пакінуў. Але ж размова пойдзе пра новы спектакль Сучаснага мастацкага тэатра, ажыццёўлены двума рэжысёрамі гэтага калектыву Ігарам
Казаковым і Юрыем Дзіваковым.
Далей
Рычард звонку і знутры
На сцэне Камернага драматычнага тэатра, што месціцца ў Доме літаратара, у ліпені адбылася прэм’ера спектакля Ave, Richard паводле “Рычарда ІІІ” У.Шэкспіра. Малады рэжысёр Лізавета Машковіч нечакана для многіх перавяла густанаселенае дзеянне п’есы ў фармат практычна монаспектакля.
Далей
“Унія” ізноў спявае!
Славуты і знакавы для беларускага Адраджэння пачатку 90-х гадоў мужчынскі хор “Унія” невялічкім канцэртам на прыступках Белдзяржфілармоніі абвясціў пра аднаўленне дзейнасці. Сёлета споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння знакамітага хормайстра, стваральніка і кіраўніка “Уніі” Кірыла Насаева. На жаль, два гады таму ён пакінуў наш свет, і каб ушанаваць яго памяць, хор выйшаў з некалькімі значнымі для гісторыі калектыву і для ўсёй беларускай культуры песнямі да слухачоў і заявіў пра пачатак новага жыцця.
Далей
На людным месцы
Працавітая і спеўная Беларусь
У бурлівы і пераломны час, які ўсе мы перажываем у гэтым жніўні, “К” не пакідае без увагі лісты нашых падпісчыкаў, ад раённых і абласных устаноў культуры з расповедамі пра падрыхтаваныя імі падзеі, пра мясцовыя святы, выстаўкі і канцэрты. Усім чытачам газеты прапануем невялічкі агляд таго, чым з намі падзяліліся.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Котчынская кадрыля”: брэнд Мастоўскага раёна
Апошнім часам вёска Котчына Мастоўскага раёна стала вядомай не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і за яе межамі, дзякуючы яскраваму мясцоваму танцу “Котчынская кадрыля”.
Гэты мясцовы своеасаблівы танец спакон веку мясцовыя жыхары, як кажуць, перадавалі з нагі ў нагу. Але ж з цягам часу вёска састарэла, моладзь з’ехала, клуб закрылі… Можа, і зніклі б скокі з адметным мясцовым каларытам, калі б не перавандравала традыцыя ў суседнія Вялікія Азёркі.
Далей
Майстар-фэст “Летняя Акадэмія трубы” адбыўся на Ляхаўшчыне
Аднаўленне старажытнага аргана ў вёсцы Мядзведзічы стала штуршком для адраджэння культурнага жыцця на Ляхаўшчыне, што на Брэстчыне.
Яшчэ нядаўна, амаль месяц таму, прэзентавалі цудадзейны арган, і вось у Мядзведзічах прайшла “Летняя Акадэмія Трубы” — серыя майстар-класаў і канцэртаў, у якіх прымалі ўдзел студэнты розных музычных навучальных устаноў, а таксама ўжо сталыя музыканты.
Далей
Творца пра творцу
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Тэма
Культурная грамадскасць занепакоена
На тле той няпростай сітуацыі, якая зараз адбываецца ў краіне, з боку самых розных устаноў, беларускага грамадства, дзеячаў культуры прагучалі звароты да міру і асэнсаванню драматызму, перад якім паўстала наша краіна.
Наша выбарка дэманструе толькі некалькі прыкладаў пазіцый як калектываў культуры, кіраўнікоў устаноў,
так і творчых грамадзян.
Далей
Купалаўскі ў прастоі
Запланаваны на 21 жніўня пачатак новага 101-га сезона ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы не адбыўся. Калектыў установы на дадзены момант адпраўлены ў прастой у сувязі з вытворчай неабходнасцю.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Экскурсіі на вуліцы недаразумення
“Культура” пастаянна звяртаецца на сваіх старонках да тэмы трагічных перыядаў беларускай мінуўшчыны, у першую чаргу — да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, памяць пра якую яшчэ даволі свежая ў нашым народзе. Гіды, якія праводзяць свае экскурсіі ў тым ліку па мясцінах, звязаных з гадамі вайны і акупацыі, па месцах памяці і ваенных мемарыялах, як любы з нас зацікаўленыя ў тым, каб над Беларуссю заўжды было мірнае неба, а госці з усяго свету маглі бяспечна наведваць нашую краіну і заўжды сустракаць гасцінны прыём.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Вяртанне ў Наваградак
У першыя дні жніўня наш супрацоўнік, які ў гэты час знаходзіўся ў адпачынку, даслаў на рэдакцыйную пошту фотаздымкі Наваградскага замка. Нашага калегу ўразіла смецце на тэрыторыі нацыянальнай святыні, графіці хамскага зместу на старажытных камянях і тое, што па руінах старажытнай вежы турысты гойдаюць як па скаладроме, што небяспечна і для жыцця экстрэмалаў, і для захаванасці помніка дойлідства. Мы з жонкай якраз збіраліся ў Гродна і вырашалі па дарозе заехаць у Навагрудак, каб праверыць наколькі той крык душы адпавядае рэчаіснасці.
Далей
In memoriam
Яе Аўрора была кранальнай
Народная артыстка Беларусі, знакамітая балерына і выдатны педагог Ірына Савельева, якая днямі пайшла з жыцця, пакінула пра сябе самую светлую, добрую памяць. Успамінамі пра тое, як яна танцавала, вучыла, выхоўвала, якім чалавекам была, дзеляцца яе калегі і былыя вучні, якія працуюць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Дзявочы пасаг
Экспедыцыя-вандроўка працягваецца далей…
Сустэча з Ірынай Іосіфаўнай Бернатовіч з вёскі Шэмбелеўцы Гродзенскага раёна адбылася выпадкова і не запланавана, але яна стала для ўдзельнікаў этнаграфічнай экспедыцыі вельмі багатай на ўражанні, эмоцыі, успаміны і экспанаты. Пры чарговым прыездзе ў вёску Зарачанка для пабудовы новай экспазіцыі музея Тарэса Пятрэвіч, былая загадчыца Дома культуры, а зараз наша дапаможца ў музейнай справе, паведаміла, што стараста вёскі Шэмбелеўцы вельмі хоча сустрэцца, каб перадаць у музей некаторыя рэчы, як пазней аказалася — свой дзявочы пасаг (“приданное невесты”), частка якога захавалася да сённяшніх дзён.
Далей
Афіша "К"
Адпаведнасць праўдзе
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава жывапісца Уладзіміра Сулкоўскага. Мастак нарадзіўся у 1954 годзе. І безумоўна, калі б ён быў жывы, выстава была б юбілейнай. Але паколькі творца пайшоў з жыцця семь гадоў таму, гэта выстава памяці.
Далей
Перыпетыі лёсу
Спасцігаючы мудрасць акцёрскую
…Першакласніца Галя Шышкіна стаяла ля дошкі, на якой выразным настаўніцкім почыркам было напісана: 2 + 2 = ? “Галачка, ну які адказ?”— цярпліва, які раз пыталася любімая настаўніца Марыя Ламаскіна. “Галіна! Зноў у аблоках лунаеш? Адказвай!”— губляла цярпенне мама. Дзве жанчыны нахіліліся над малечай з доўгімі шыкоўнымі косамі. А Галачка-Галіна ў гэты час разглядала класную дошку і разважала, чаму дошка чорнага колеру, а не сіняга, напрыклад. А што б было, калі б дошка была сёння блакітная, а заўтра — зялёная, а потым — зноў карычневая? І ўсе дзяўчынкі прыходзілі б у клас у банціках такога ж колеру, як дошка... Урэшце, яна вынырнула са сваіх мараў і пачула пытанні. “Ой, ну хто ж не ведае, што будзе чатыры?” — малая шчыра здзівілася: навошта трэба каторы раз прамаўляць услых тое, што і так усім зразумела. Як і многія дзеці з высокім узроўнем творчага мыслення, Галінка не вельмі разумела, навошта патрэбныя гэтыя прыклады і практыкаванні, калі ў жыцці і без таго шмат цікавага: зубчасты край зялёнага лістка, яркі жучок на гэтым лістку…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Актуальна
Які бясцэнны мір!
Вяртаючыся да вечнай тэмы
Хто з беларусаў гэта можа аспрэчыць? Хто з нас гэтую рыторыку палічыць за “ідэалагічныя бурбалкі”, якія, маўляў, сённяшнія пакаленні не ўспрымаюць. Паглядзім зноў
на мемарыялы, што заклікаюць да нашага сумлення. Паглядзім на фотаздымкі ў сваіх сямейных альбомах, дзе захоўваюцца не проста адбіткі твараў нашых родных, а іх кроў і слёзы, іх прага абараніць мір, пра які яны марылі ў франтавых акопах і партызанскіх зямлянках, у блакадных гарадах і вёсачках. І пра які ўжо не змог тады марыць кожны трэці палеглы з нашай зямлі.
Уся беларуская нацыя ёсць гераічная! Выключна смелыя і мужныя ваяры за радзіму! Але перад вачамі нацыі — і людзі, забітыя фугаскамі, спапялёныя ў сваіх хатах, расстраляныя ў гестапаўскіх сутарэннях... Дык няўжо не зразумела, што не парадаваліся б яны за агрэсіўнасць некаторых сваіх нашчадкаў у гэтыя дні мірнага супрацьстаяння неапраўданаму насіллю…
і разам з тым, можна быць упэўненым, што ўсе нашы крыўды адзін на аднаго — для іх, хто перажыў самае страшнае, былі б мізэрнымі. Так, сёння трэба цывілізавана разрульваць сітуацыю. І гэтая цывілізаванасць залежыць ад кожнага з нас. Так, кожны мае свой пункт гледжання, свой голас і дадзенае яму жыццё. Права распарадзіцца ўласным вольны толькі ён сам.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |