Свежы нумар
"К" інфармуе
На хвалі Молчана і немаўчання
Сёння вядомаму кампазітару і музыканту Алегу Молчану павінна было споўніцца 55 гадоў. Ён не дажыў да свайго юбілею некалькі месяцаў, але рыхтавацца да гэтай даты пачаў даўно. Днямі былі прэзентаваны новыя кампакт-дыскі з яго песнямі, выдадзеныя знакамітай расійскай фірмай “Мелодыя”.
Далей
Прынесці дар
Як паведаміла прэс-служба Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі,
да 55-годдзя з дня нараджэння кампазітара і музыканта Алега Молчана тэлеканал БТ-3 падрыхтаваў два канцэрты яго твораў.
Далей
Анлайн-экскурсія ў супрэматызм
15 красавіка — Сусветны дзень мастацтва. І менавіта гэтым вечарам завяршаецца выстава Лазара Хідэкеля “Нас зразумеюць праз 100 гадоў” у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Відэасервіс VOKA падрыхтаваў падарунак для аматараў супрэматызму і прыхільнікаў мастацтва ва ўсім свеце: адразу пасля закрыцця выставы для наведвальнікаў на экскурсію па ёй можна будзе выправіцца ў рэжыме анлайн.
Далей
Хіт-парад даследчыкаў
Па вядомых сёння абставінах былі адменены міжнародныя навуковыя канферэнцыі, якія Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі традыцыйна ладзіць у сакавіку — красавіку. Затое ўзнікла новая форма конкурсу студэнцкіх работ. Сярод заяўленых тэм — творчасць кампазітараў ваеннага часу, музычныя творы ваеннай тэматыкі, педагогі-ўдзельнікі Вялікай Айчыннай. Вынікі конкурсу будуць падведзены да 75-годдзя Перамогі.
Далей
Далучайцеся!
13 красавіка 2020 г. а 16 гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта ”Чытаем класіку разам“ распачынаецца анлайн-чытанне рамана У.Караткевіча ”Каласы пад сярпом тваім“, прымеркаванае да святкавання 90-годдзя з дня нараджэння класіка сучаснай беларускай літаратуры.
Далей
Тэст на чалавечнасць
Нейкі капелан Першай сусветнай вайны трапна заўважыў, што ў акопах няма атэістаў. Згадаў пра гэта пасля вось якой навіны з назвай “Святыя носяць белае”. Унутранае ўбранне адной з цэркваў у кітайскім Ухане распісалі… выявамі ўрачоў у белым антывірусным спецадзенні. Сваіх ратавальнікаў народ узвёў у ранг святых. Так, у пікавыя моманты жыцця, якое мяжуе са смерцю, мы ўспамінаем Бога. А кожны, хто не шкадуе ўласнага жыцця для твайго выратавання, — святы.
Кіраўнік урада Ірландыі падчас пандэміі будзе сумяшчаць свае абавязкі з працай доктара, бо ён у медыцыне — дыпламаваны спецыяліст. Па ўсяму бачна, ён любіць сваіх людзей. На такой любові трымаецца ўсё і ў прафесійных адносінах, і ў маральных стасунках.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Будучыня спадчыны залежыць ад кожнага
Пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны ўсё часцей выклікаюць зацікаўленасць у нашым грамадстве. У розных кутках краіны пастаянна з’яўляюцца новыя ініцыятывы і неабыякавыя энтузіясты, якія ўсведамляюць, што хочуць прымаць удзел у вызначэнні лёсу помнікаў і традыцый, дапамагаць дзяржаве ў іх захаванні, аднаўленні і выкарыстанні. Як скіраваць такі імпэт у належнае рэчышча, якімі рамкамі мусіць рэгулявацца актыўнасць такога кшталту, і чым кожны з нас можа быць карысны ў гэтай справе?
Далей
Карэктывы? Але ж яны часовыя...
У сённяшніх умовах, у сувязі са скарачэннем колькасці наведвальнікаў у многіх установах культуры, не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах Беларусі адбываецца паступовы пераход у анлайн-фармат. Натуральна, у раёнах да гэтай віртуальнай працы, якая часам не толькі дапаўняе, але і нават замяняе традыцыйныя формы работы, паставіліся з разуменнем і адчуваннем неабходнасці падобных крокаў. Як сёння працуюць супрацоўнікі сферы культуры ў розных гарадах краіны — даведалася “К”.
Далей
Prof-партфоліа
А з пыласоса бубен выпіліў, або Незвычайныя інструменты Блахіна
Музыкант, майстар народных инструментаў, арганізатар канцэртаў, выкладчык ігры на гітары — Аляксандр Блахін з Ліды “стварае музыку” па-рознаму. У родным горадзе ён чалавек прыкметны — на гарадскіх святах яго можна ўбачыць не толькі на сцэне, але і проста на вуліцы — з мноствам цікавых і дзіўных інструментаў, а яшчэ ён іграе ў дзвюх групах, ладзіць канцэрты і дорыць лідчанам сустрэчы з тымі артыстамі, якіх любіць сам. Такім чынам Аляксандр Блахін робіць культурнае жыццё ў Лідзе больш насычаным і змястоўным. І, мабыць, кожнаму гораду ці гарадку можна пажадаць паболей такіх энтузіястаў. Пра самае рознае, але так атрымліваецца, што найперш пра любоў да музыкі мы гутарым з Аляксандрам Блахіным.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
Жыццё на “другім дыханні”
Ёсть такое разуменне “другое дыханне”. У побыт яно прыйшло са спорту. Гэта калі арганізм, пераадолеўшы стрэс, выкліканы рэзкім павышэннем нагрузкі, перабудоўваецца пад экстрым і зноў уваходзіць у трывалы рабочы рытм. Хто школьнікам ці студэнтам на занятках па фізкультуры бегаў крос, памятае стан, калі, здаецца, няма ўжо сіл, і раптам аднекуль яны бяруцца. Уключаецца тое самае “другое дыханне”.
Мяркую, гэтае разуменне можна перанесці на жыццёвы досвед увогуле. Я гляджу на нашых ветэранаў, на плечы якіх у 1941 годзе звалілася вялікая бяда, і якую яны здолелі вытрымаць, перамагчы. Больш за тое, набытае ў цяжкія гады “другое дыханне” і сёння вызначае іх, у добрым сэнсе, зацятасць, працавітасць і жыццялюбства. Усё гэта ёсць у характары народнага мастака Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва.
Далей
Адным словам, класік!
Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, двойчы лаўрэату дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, лаўрэату I Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “крытыка і мастацтвазнаўства”, лаўрэату прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, уладальніку медаля Францыска Скарыны, гісторыку мастацтваў, даследчыку і журналісту Барысу КРЭПАКУ — 80!
Далей
“Інтэнсіў”-тэатр у Магілёве
Магілёўскі абласны драматычны тэатр, як і многія творчыя калектывы, перажывае цяпер не лепшыя часы: ХV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт” адменены, не адбыліся запланаваныя гастролі РТБД, прэм’ера лірычнай камедыі “Прыйшоў мужчына да жанчыны” перанесена з канца красавіка на сярэдзіну мая, доўгачаканы выпуск “Пікавай дамы” ў пастаноўцы Ігара Казакова — ажно на кастрычнік. Да 21 красавіка тэатр знімае ўсе спектаклі і пераходзіць на рэпетыцыйны рэжым. А між тым, літаральна напярэдадні афіша запярэсціла новымі найменнямі. Цягам усяго аднаго тыдня на мяжы лютага-сакавіка “стартавалі” паказы адразу трох новых спектакляў: “Бог ездзіць на веласіпедзе”, “Акадэмія смеха” і “Без пудры”. А яшчэ праз некалькі дзён прайшла выстаўка “За люстэркам сцэны”, дзе свае работы, вырабленыя “для душы”, у якасці хобі, прадставілі супрацоўнікі тэатра.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Гістарыёграф
Таямніцы Манюшкаў
У жыцці Станіслава Манюшкі было нямала знаёмстваў, прыемных і іншых. Зрэшты, як і ў любога іншага чалавека. Аднак рэдка каму “шанцуе” займець “смяротнага ворага”, які б не толькі доўгія гады старанна атручваў вам жыццё, але і гатовы быў бы і на больш радыкальныя крокі. Менавіта такім праўдзівым — а не аперэтачным — “нягоднікам” уяўляецца варшаўскі (а пазней віленскі) музыкант Караль Штурм. Уяўляецца з лістоў Станіслава Манюшкі. Але ж ці было так насамрэч? Варта разабрацца.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Мяне ў Беларусь прывёў Бог…”
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі
У юбілейны год Вялікай Перамогі Мінск упрыгожыцца яшчэ адным знакам памяці. Адкрыецца помнік Герою Савецкага Саюза Іону Солтысу. Ён паўстане на вуліцы імя героя. Па нацыянальнасці Іон Солтыс малдаванін. Браў удзел у руху супраціву акупантам, а потым як баец у Чырвонай Арміі вызваляў ад нацыстаў Еўропу. Загінуў паўтарыўшы подзвіг Аляксандра Матросава — закрыўшы сабой амбразуру варожага ДОТа. Над помнікам герою працуе беларускі скульптар Хізры Асадулаеў. Перш чым распачаць з ім гаворку пра творчую работу, наш карэспандэнт запытаўся пра жыццёвыя абставіны, якія прывялі дагестанца ў Беларусь.
Далей
Раскадроўка
Пяць адценняў мары Валерыя Рубінчыка
Да 80-годдзя з дня нараджэння кінарэжысёра
Сінефіл, творца “рэдкай каштоўнасці чалавечай”, Сапфірчык, Фелінчык, эрудыт, аўтар, які “будаваў уласнае творчае жыццё, каб жыць у зоне годнасці”... Усе гэтыя выразы датычацца кінематаграфіста, які адкрыў беларускаму кіно дзверы ў свет выдумкі і ілюзіі. Валерый Давыдавіч Рубінчык — рэжысёр такіх стужак, як “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Вянок санетаў”, “Апошняе лета дзяцінства”, “Культпаход у тэатр”, “Кіно пра кіно”, — аўтар-філосаф і аўтар-паэт. 17 красавіка творцу, які зрабіў неверагодны ўнёсак у беларускае кіно, споўнілася б 80 гадоў. Самае лепшае, чым можна скарыстацца ў знак пашаны да майстра — перагледзець яго стужкі. Такую задачу я і паспрабавала сабе паставіць, абраўшы пяць (не)галоўных стужак Валерыя Рубінчыка.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Баркалабаўскія хронікі
Першае, што прыходзіць на розум, калі чуеш назву дадзенага населенага пункта, вядома ж, — “Баркалабаўскi летапіс”. У гэтым помніку айчыннай гісторыка-мемуарнай літаратуры другой паловы ХVI — пачатку XVII стагоддзяў зафіксаваныя падзеі, якія ахопліваюць перыяд 1545 — 1608-х гадоў, што мелі месца на тэрыторыі шэрагу цяперашніх беларускіх зямель. Даследчыкі дакумента мяркуюць — складзены ён быў святаром вёскі Баркалабава Фёдарам Філіповічам Магілёўцам. Я ж сустрэўся ў гэтым ужо аграгарадку з тымі, хто стаіць на варце яго сённяшнiх хронік.
Далей
Традыцыі
Ад Вялікадня да Радуніцы
Абрады хуткаплыннай вясны на Гарадоччыне
Народны каляндар у беларусаў — з’ява няпростая, і ў той жа час лагічная і паслядоўна-заканамерная. Да прыкладу, пасля Вербніцы пачынаўся перадвелікодны тыдзень. Цягам яго гаспадарка прыводзілася ў адпаведны святу выгляд. Усё мылася, чысцілася, перадусім стол, лавы, бяліліся сцены, печ. Канешне ж, мыліся і самі. У суботу фарбаваліся яйкі “шурлухой з лука”, гатаваліся неабходныя стравы. Вечарам, склаўшы ўсё тое, што неабходна пасвяціць, ішлі ў царкву на ўсеночную. Пасля вярталіся дадому і снедалі, пакаштаваўшы наперад усяго пасвянцонага. Але трэба ўлічваць, што ў царкву хадзілі асобныя члены сям’і. Усе астатнія сямейнікі, памыўшыся, выціраліся ручніком, на якім раскладвалася для пасвячэння велікоднае. Гэта павінна было аберагчы ўсіх членаў сям’і ад нядужасці, а дзяўчатам да ўсяго гэтага паспрыяць, каб яны былі прыгожыя. Перад пачаткам снедання сямейнікі звычайна станавіліся на калені і маліліся, а потым садзіліся за стол.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Мудрагеліста тасуецца калода...”
Пакручасты шлях графа Сямёна Зорыча праз Шклоў
Упершыню пра яго я пачуў у 1963 годзе з вуснаў майго педагога Сямёна Окуня, які на трэцім курсе гістфака Ленінградскага дзяржуніверсітэта чытаў нам лекцыі па рускай гісторыі XVIII — пачатку XIX стагоддзяў. У адной з іх, прысвечанай службовым і асабістым адносінам Кацярыны II і Рыгора Пацёмкіна, і прагучала імя серба Сямёна Зорыча — як аднаго з самых маладых фаварытаў імператрыцы.
Пра яго Окунь казаў з павагай, вылучаючы сярод іншых “птушанят” Кацярыны як адважнага гусара, што адзначыўся ў баях з туркамі-асманамі. Але адначасова і азартнага карцёжніка кшталту легендарнага француза Сэн-Жэрмэна і рускіх паэтаў Дзяржавіна, Пушкіна, Някрасава. Адным словам, чалавекам ён быў далёка “не самых строгіх правіл”.
А вось пра беларускі горад Шклоў, які Зорыч у апошнюю траціну свайго жыцця зрабіў вядомым на ўсю цывілізаваную Еўропу, Сямён Бенецыянавіч не сказаў ні слова. Магчыма, пра гэта не ведаў, а магчыма, лічыў, што аповед пра культурна-адукацыйныя пачыны Зорыча выходзіць за рамкі тэмы яго лекцыі. Таму ў пару маёй маладосці я так нічога пра гэта і не даведаўся.
Зрэшты, не адзін я: жыццё гэтага чалавека для шырокай грамадскасці нашай краіны шмат дзесяцігоддзяў заставалася як бы ў ценю…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |