Свежы нумар
"К" інфармуе
Ідэалісты і празорцы
26 студзеня — Дзень беларускай навукі
60 відаў ракападобных, 30 відаў малюскаў, 21 від рыб, 149 відаў птушак… Ці ведае шаноўны чытач, што менавіта асобе беларускага вучонага з-пад Маладзечна слыннае возера Байкал абавязана рэпутацыяй аднога з унікальных у свеце? З вялікай разнастайнасцю насельнікаў? Самага глыбокага? Бенедыкт Дыбоўскі з Сенніцы, вучоны з імем, прызнаным у Еўропе, карэнным чынам змяніў у ХІХ стагоддзі стаўленне да найбуйнейшага вадаёма, калі Байкал лічыўся практычна незаселеным.
Тое, што лёсы беларускіх вучоных вартыя шматлікіх экранізацый, — у гэтым зноў і зноў пераконвае нас студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна”, няўрымслівая на пошукі і вяртанне забытых імёнаў у айчынную гісторыю.
Далей
Кніга, адкрытая ўсім
З 5 па 9 лютага ў Мінску пройдзе XXVІІ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.
Далей
Кантактна-тэатральна
Большасць спраўляе пачатак новага года 1 студзеня. Наш Вялікі тэатр — 13-га, ладзячы баль. Кітайцы — сёння. Старадаўнія славяне — з надыходам вясны. А Магілёўскі абласны драматычны тэатр — штогод з 21 да 27 сакавіка: менавіта ў гэтыя дні, пачынаючы з 2006-га і незалежна ад надвор’я, тут праходзіць Міжнародны маладзёжны тэатральны форум “М.@rt.кантакт”. Сёлета яму спаўняецца 15 гадоў.
Далей
Памятаем!
Мне даводзілася сутыкацца з тым, што маладыя і адносна маладыя людзі — мае суграмадзяне, для якіх Вялікая Айчынная ўжо даволі далёкая гісторыя, з цяжкасцю ўсведамляюць жахі акупацыйнага рэжыму на беларускай зямлі. У іх проста ў галаве не ўкладваецца, што такое ўвогуле магло быць, што людзі маглі так абыходзіцца з людзьмі.
Далей
Вёска Ала — сястра Хатыні
Гэтай вёскі ўжо няма на карце Светлагорскага раёна. Але памяць пра яе жыве. Да Вялікай Айчыннай вайны было тут 34 хаты, амаль 1700 жыхароў. 14 студзеня 1944 года вёску з яе насельнікамі спалілі фашысты. Загінула і 950 дзяцей. Гэта была адна з жорсткіх карных аперацый. Пасля вайны паселішча так і не адрадзілася. Некалькі гадоў таму на колішняй вясковай плошчы, дзе адбылася трагедыя, усталявалі паклонны крыж і мемарыяльны знак. Пачаўся збор грошай на будаўніцтва мемарыяльнага комплексу. Ідэю падтрымаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
Далей
Праект #UNOVIS100
Выстава Лазара Хідэкеля “Нас зразумеюць праз сто гадоў” у Нацыянальным мастацкім музеі, міжнародная навуковая канферэнцыя ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва — далёка не поўны пералік грандыёзных мерапрыемстваў, якія чакаюць нас у год стагоддзя сусветнавядомага авангардысцкага аб’яднання.
Пра пачатак святкавання значнай даты разам з партнёрамі абвясціла кампанія А1, зладзіўшы паказ дакументальнай стужкі “УНОВИС” Яўгена Сяцько ў Voka Cinema і анансаваўшы адмысловы праект #UNOVIS100.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Наш хакей як турыстычная прынада
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Іспаніі паведамляе, што ў Мадрыдзе ў юбілейны, саракавы, раз адкрылася міжнародная турыстычная выстава “FITUR”, якая адбываецца ў іспанскай сталіцы з 22 па 26 студзеня. Мерапрыемства адкрывала Каралева Іспаніі Летыцыя.
Далей
Кароль Лір і яго музы-ліры
На ўваходзе ў Купалаўскі мне далі цяжкі белы каменьчык на ўсю далоню — з датай прэм’еры і каронай, як на афішы. Я пажартавала: “Чаму ж тут няма галоўнага надпісу? Маўляў, у артыстаў — не кідаць”. Тады я не ведала, што гэтыя словы могуць спраўдзіцца. Бо так і ёсць: шпульнуць каменьчыкі крытыкі ў кагосьці з артыстаў, кожны з якіх на свой лад імкнецца зрабіць усё магчымае і немагчымае, рука не паднімецца.
Далей
Рэдакцыі газеты “Культура” патрабуюцца:
Галоўны рэдактар газеты, намеснік галоўнага рэдактара газеты, журналісты.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Альтэрнатывы “экскаватарнай археалогіі”
Тэма археалагічнай спадчыны апошнім часам несупынна прыцягвае ўвагу СМІ — ды, на жаль, зусім не з нагоды сенсацыйных адкрыццяў. Інцыдэнт у ваколіцах Гальшанскага замка, дзе “экскаватарным метадам” былі выяўленыя (і пашкоджаныя) старыя пахаванні, літаральна праз пару тыдняў бадай паўтарыўся ў Слуцку — падчас будаўніцтва супермаркета на тэрыторыі Ніжняга замка. У абодвух выпадках умяшальніцтва грамадскасці, а затым і Інстытута гісторыі НАН Беларусі, паўплывала на ход падзей і спыніла працы. Але асадак, так бы мовіць, застаўся.
Пра тое, як палепшыць стан рэчаў у галіне, пра ўвагу да якой з боку дзяржавы сведчыць хаця б прыняцце Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у снежні 2015 года адмысловага Указа № 485, мы вырашыліі запытацца ў кампетэнтных экспертаў. Першым з іх запрасілі да гутаркі Ігара ЧАРНЯЎСКАГА. Думаецца, выбар зразумелы: археолаг, які шмат гадоў адпрацаваў начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры краіны, ведае гэтую праблематыку з розных бакоў — як юрыдычнага, так і практычнага.
Далей
Пакінуць нельга знішчыць. Дзе коска?
Рост гарадоў — працэс, бадай, адвечны, і гэтаксама вечныя праблемы, якія з ім звязаныя. Як знайсці баланс паміж стварэннем камфортных умоваў для развіцця гарадской прасторы ды жыцця гараджан — і захаваннем цікавых узораў архітэктуры мінулых гадоў? Як можа ўплываць на будучыню будынка ягоны гістарычны лёс?
Далей
Рух мусіць быць сустрэчным
На мінулым тыдні ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” ў межах выставы “Адвечная прыгажосць” адбыўся круглы стол “Нашы традыцыі і плынь часу”. Поле дыскусіі — сучасны стан беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сваім бачаннем сітуацыі падзяліліся выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКіМ), музейшчыкі, прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры art-блог
“Каложскі Дабравест”: музыка па-за часам
Неўзабаве Гродна стане цэнтрам духоўнага прыцягнення. Больш за 800 удзельнікаў харавых калектываў ужо выступіла ў адборачных турах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Дабравест”. 19 лютага маштабная падзея збярэ ў горадзе над Нёманам 37 лепшых хароў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Сербіі, Румыніі, Узбекістана. Упершыню прыхільнікаў “…Дабравеста” чакаюць выступленні калектываў з Фінляндыі, Нідэрландаў і Эстоніі. Да слова, апошнім часам на фестываль прыязджае рэкордная колькасць калектываў-удзельнікаў!
Далей
Ружовы на шэрым
Дзіва дзіўнае, дакументальная беларуская стужка, пракат якой мусіў доўжыцца не больш за пару тыдняў, ідзе ў кінатэатрах Мінска ўжо больш за два месяцы. “Чыстае мастацтва” Максіма Шведа — кіно-развага пра Мінск, прысвячэнне гораду 2010-х, “альфа” і “бэта” свядомасці беларусаў, ды зараз ужо і незабыўны партрэт мастака Захара Кудзіна, які трагічна сышоў ад нас напрыканцы 2019-га.
Яго смерць падштурхнула да напісання тэкста пра фільм, што атрымаў выдатны пракатны і фестывальны лёс.
Далей
На людным месцы
Батлейка з… капелюша
Даруйце, але вялікую колькасць навін, датычных Калядаў, Шчодрыкаў і Старога Новага года, я, як і папярэджваў, праігнараваў. Усё добра ў пару. Месяц амаль заканчваецца. Вось Вадохрышча якраз бы да месца згадаць. Але навіны дасылаеце са спазненнем. Для большай аператыўнасці параю тэлефонам пакарыстацца, адшукаць Рагіна і перадаць фактуру “з пылу і жару”. А пакуль што пастараюся кампенсаваць нястачу ўласнымі ўспамінамі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Творца пра творцу
Высокае неба Пятра Данэліі
23 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага пейзажыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Пятра Данэліі. Пры жыцці я называў яго, вядома ж, з імем па бацьку — Пётр Аляксеевіч, хаця мы сябравалі шмат гадоў. Дыстанцыю адчуваў заўсёды. І прычынай таму была не толькі значная розніца ва ўзросце: проста, ён быў выдатны мастак, прычым сапраўдны, і належыў да пакалення тых “апошніх з магікан”, хто стаяў ля вытокаў пасляваеннага беларускага пейзажнага жывапісу.
Далей
Постаць
“Каралеў я не іграла…”
“Знамянальна, што так супалі даты: 100 гадоў Купалаўскаму тэатру, 100 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Пекура. Пра гэта абавязкова трэба было згадаць”, — звярнуўся да публікі вядучы творчай вечарыны “Каралеў я не іграла” Аляксандр Падабед. Тэатр імя Я. Купалы ў свой юбілейны год распачаў новы цыкл “Легенды Купалаўскага тэатра”.
Далей
Традыцыі
“Ой там, пад Шчадром…”
Загадкі і патэнцыял давыд- гарадоцкай карнавальнай традыцыі
Калядны карнавал “Конікі”, які праводзіцца на Шчодры вечар у Давыд-Гарадку, атрымаў нядаўна статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці (НКС) Беларусі. Толькі тут спраўляюць абрад, у якім асноўны персанаж — конь з вершнікам. Пра тое, колькі часу існуе такая традыцыя, гарадчукі спрачаюцца. А навукоўцы адназначна падкрэсліваюць: конь — татэмная жывёла ў славян, звязаная з культам сонца, што натуральна менавіта на Каляды, у пераломны перыяд года пасля зімовага сонцавароту.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва In memoriam
Словы ўдзячнасці і смутку...
Тыдзень таму пайшла з жыцця знакаміты харавы дырыжор, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, двойчы лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны, кандыдат педагагічных навук, прафесар Альбіна Пякуцька. Яе сыход — вялізная страта для ўсёй нацыянальнай культуры. Але з намі былі і застаюцца гонар за яе ўнёсак у развіццё харавой справы, памяць пра тыя адчуванні прыгажосці, радасці, свята, якія яна дарыла і сваім мастацтвам, і самой сваёй асобай.
Далей
Пякуцька Альбіна Васільеўна
Беларуская культура панесла цяжкую страту. Пайшла з жыцця прафесар кафедры харавога і вакальнага майстэрства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук, прафесар Пякуцька Альбіна Васільеўна.
Далей
Перыпетыі лёсу
Алені, лілеі і… фальшывыя асігнацыі
Амаль дэтэктыўная гісторыя пра Ніну Бохан — самабытную мастачку, якая малявала дываны і грошы.
Ніколі б не падумала, што здымак з чужога фотаальбома стане нагодай для журналісцкага даследавання даўжынёй амаль у дзевяць месяцаў. Асабіста для мяне самадзейная мастачка Ніна Бохан — сенсацыя.
Практычна дэтэктыўная гісторыя пачалася вось з чаго. Аляксей Крукоўскі з Мінска, сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, даслаў мне фота, зробленае падчас пазалеташняй экспедыцыі па Смаргоншчыне. На здымку — маляваны дыван, які ўдзельнікі экспедыцыі купілі ў Браніславы Шутовіч з Лісічына. Маляванка ўразіла самабытным, у нейкай ступені дзіцяча-наіўным “почыркам”, незвычайным сюжэтам і яркасцю фарбаў. Нічога падобнага я не бачыла.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Рывок з нізкага старту
Да 95-годдзя беларускага кіно
Паводле закону коршавай “церазпалосіцы” — удача-няўдача — пасля кволых “Першых выпрабаванняў” выпадала чакаць узлёту. Так і выйшла: мой кінанастаўнік запускаецца з першакласным сцэнарыем Аляксея Спешнева “Масква — Генуя”. За ўзровень літаратуры і прафесіяналізму можна дараваць нават тое, што да Беларусі змест фільма не мае ніякага дачынення. Гэта перыпетыі, звязаныя з Генуэзскай канферэнцыяй 1922 года, калі Еўропа як быццам “павярнулася тварам” да маладой Краіны Саветаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |