Свежы нумар
"К" інфармуе
Беларускі народны каляндар на 2020 год
Народны каляндар — гэта фальклорны каляндар. У яго аснове хранонімы, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў.
Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, ў тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі / Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры.
Далей
Прэс-прэм'ера "К"
Рукатворная прыгажосць
Беларускімі гістарычнымі брэндамі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве з’яўляюцца слуцкія паясы, налібокскае шкло і карэліцкія шпалеры. Слуцкі пояс рэканструяваны ва ўжо суверэннай Беларусі і робіцца малымі партыямі ў падарункавай версіі. Пераемнікам традыцый Налібоцкай гуты яшчэ ў савецкі час стаў шклозавод “Нёман”. Тады ж паўстаў і Барысаўскі камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які можна лічыць спадкаемцам Карэліцкай мануфактуры Радзівілаў. Як і іншыя прамысловыя гіганты Беларускай ССР габеленавы ўчастак Барысаўскага камбіната працаваў на ўсю прастору ад Брэста да Уладзівастока. Зразумела, тут жа выконваліся да адносна нядаўняга часу і ўсе ўласна беларускія дзяржаўныя заказы. Усе габелены, што сёння аздабляюць інтэр’еры нашых грамадскіх будынкаў і дзяржаўных устаноў, родам з Барысава. Тут жа быў вытканы славуты “Габелен стагоддзя”. Рэпрадукцыі габеленаў, якімі мы аздобілі наш календар, спадзяемся, мусяць выклікаць станоўчыя эмоцыі ў чытачоў “Культуры” і, магчыма, паспрыяць таму, каб мела далейшае развіццё школа беларускага габелена, а таксама і цікавасці да гэтай Прыгажосці.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |