Свежы нумар
"К" інфармуе
У спісе UNESCO — Юраўскі карагод
11 снежня Міжнародны камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO падчас сваёй 14-й сесіі ў горадзе Багата (Калумбія) прыняў рашэнне аб уключэнні Юраўскага карагода ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
Далей
Феномен “Паўлінкі” і чатыры традыцыі
З Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамілі, што 11 снежня на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры былі разгледжаны і падтрыманы прапановы аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці яшчэ пяці нематэрыяльным праявам творчасці.
Далей
Юбілей кніжнай серыі
13 снежня ў будынку Прэзідыума НАН Беларусі адбылася прэзентацыя 100-томнага ўнікальнага кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”, у якім прадстаўлены лепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гісторыі.
Далей
Парад партрэтаў для ратушы
Мінская ратуша становіцца ўсё больш падобнай на мастацкі музей. Днямі яе інтэр’ер упрыгожылі шэсць новых жывапісных твораў. Гэта партрэты гістарычных асоб, якія ў розныя часы ўзначальвалі горад, і чыя дзейнасць з нашага сённяшняга гледзішча была для Мінска асабліва плённай.
Далей
Брэсцкая рэпетыцыя да галоўнага балю
Як паведаміла “К” Наталля Бернат, вядучы метадыст па інструментальным мастацтве Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, на 20 снежня запланавана правядзенне Навагодняга балю з губернатарам. Мяркуецца, што мерапрыемства адбудзецца ў харэаграфічнай школе абласнога цэнтра.
Далей
Рэдакцыі газеты “Культура” патрабуюцца:
Галоўны рэдактар газеты, намеснік галоўнага рэдактара газеты, журналісты.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Тапаграфія болю адбудаванага горада
Мы ведаем пра існаванне супраціву акупантам, ведаем, што захопнікі супраць яго змагаліся — але часта нават не задумваемся, дзе менавіта адбываліся тыя ці іншыя падзеі, нават вядомыя нам са школьных падручнікаў, не ўяўляем, дзе дакладна жылі і дзейнічалі героі і антыгероі ваеннай пары.
Як зрабіць гэтыя месцы заўважнымі і трывала замацаванымі ў грамадскай свядомасці? І галоўнае — як зберагчы будынкі, якія яшчэ захоўваюць памяць аб тых трагічных падзеях?
Як памяць пра мінулае можа ўратаваць каштоўныя будынкі, і чаму помнік не заўжды можна пазнаць толькі па знешнім выглядзе.
Далей
Форум
Міхаіл ФІНБЕРГ: “Мы робім усё, каб гучала музыка беларускіх кампазітараў”
Час у аркестраў вымяраецца не толькі гадамі, але і сезонамі. У Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі 33-ці творчы сезон распачаўся 1 верасня — пасля летняга перапынку, і распачаўся святам камернай і духоўнай музыкі “Тураў-2019”. Але ж напярэдадні змены лічбы 2019 на 2020, мы падвядзём вынікі менавіта года — разам з нязменным кіраўніком славутага калектыву, народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі прафесарам Міхаілам Якаўлевічам Фінбергам.
Далей
Дзяжурны па нумары
Узроставы цэнз для спадчыны
Навіну пра запланаваную рэканструкцыю мінскага кінатэатра “Масква” айчынная архітэктурная супольнасць амаль аднадушна ўспрыняла неадназначна. Пераўтварэнне пазнавальнага паводле сваёй формы будынка ў шкляную піраміду хтосьці з неабыякавых мінчукоў наўпрост назваў варварствам. І сапраўды, перайначыць архітэктурны твор — гэта бадай тое самае, што намаляваць сваю карціну паверх іншай.
Зрэшты, дзеля справядлівасці, варта адзначыць: яшчэ параўнальна нядаўна апошняе зусім не лічылася нечым заганным, і “багамазы” ХІХ стагоддзя не вагаючыся пакрывалі свежымі фарбамі старыя пабляклыя фрэскі. Уласна, гэта я да таго, што стаўленне да тэмы спадчыны ў грамадстве заўсёды мянялася — як і самі яе паняційныя межы. І ад таго, наколькі хутка (і ў які бок) у нас будуць рушыць гэтыя працэсы, у немалой ступені залежыць лёс як “Масквы”, так і многіх іншых падобных аб’ектаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Праекты развіцця
Як у цешчы на блінах
Складнікі бібліятэчнай утульнасці. І не толькі гастранамічныя…
Цягам жыцця маё стаўленне да бібліятэк не тое што мянялася карэнным чынам. Не. Яно пакрысе трансфармавалася ў залежнасці ад таго, што я чакаю ад паходу да кніжных стэлажоў. У пяць гадоў бібліятэка — храм, а бібліятэкар — другі пасля Бога. Гэта ён дае мне магчымасць штораз трымаць новую кніжку з неверагоднымі карцінкамі. У дваццаць гадоў бібліятэка — кнігасховішча, вось толькі бібліятэкар не замінаў бы спакойна корпацца ў кнігах. У пяцьдзясят з гакам бібліятэка — месца сустрэчы з аднадумцамі, магчымасць камфортнага адхлання за кубкам кавы і нязмушанай гаворкі пра, скажам, сюжэтныя хітраспляценні ў прозе Андрэя Федарэнкі ці, да прыкладу, пра пост-мадэрновасць раманаў Барыса Пятровіча.
Далей
art-блог
Тэатр. “…Сустрэчы”
ХІV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, што прайшоў у Гомелі 3 — 7 снежня, быў не зусім звычайным. Склалася ўражанне, што і гэты форум, і Гомельскі абласны драматычны тэатр, што традыцыйна выступае адным з арганізатараў і гасцінна прымае гасцей на сваёй сцэне, перажываюць, як сёння стала модна гаварыць, рэбрэндынг. Чаму і як? Патлумачым.
Далей
Шыфры астральных падарожжаў
У пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь рэалізаваны на грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь новы праект — “Сусвет Язэпа Драздовіча”. Гэта свайго роду міждысцыплінарнае даследаванне спадчыны мастака.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Небам адзіным…
У галерэі “Універсітэт культуры” прходзіла мастацкая выстава, прысвечаная 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Грузіяй. Сама назва выставы “Пад небам Грузіі і Беларусі” нібыта адсылае нас да радкоў Андрэя Вазнясенскага: “Родины разны, но небо едино. Небом единым жив человек”.
Далей
На людным месцы
У Піліпаўку дзень паўдня
Спачатку пра самае галоўнае. У мінулым аглядзе пошты (№ 49 “К” ад 7 снежня) гаворка ішла пра два калектывы з агульнай назвай — “Мудрасць плюс”. Першы — народны тэатр Навагрудскага цэнтра культуры, другі — аматарскае аб’яднанне Ашмянскай райбібліятэкі. Не мог не заўважыць з гэтай нагоды, што згаданая таўталогія не робіць гонару творцам. Шчыра кажучы, не было часу высвятляць, хто прыдумаў такое найменне першы. За мяне гэта зрабіла кіраўнік тэатра з Навагрудка Іна Гайба. Яна патэлефанавала 9 снежня ў рэдакцыю і распавяла, што яе тэатр носіць згаданае імя пяць гадоў запар, а ў Ашмянах (як паведамілі ёй у аддзеле абслугоўвання раённай бібліятэкі) аб’яднанне з такім найменнем існуе толькі год. Дзіўна, што такая сітуацыя назіраецца ў межах адной вобласці. А цяпер давайце згадаем, колькі ў краіне калектываў з іменем, да прыкладу, “Жытніца”. Думаю, з дзясятак набярэцца. Яўнае парушэнне аўтарскіх правоў ды ігнараванне такога працэсу як думанне.
Далей
Суботнія сустрэчы
Для нас і пра нас
17 снежня — 95 год беларускаму кіно
Акцыя “Беларускаму кіно-95”, маладзёжны конкурс на стварэнне паўнаметражнага анімацыйнага фільма, запуск маладёжнага сіткома “Ілюзіі”, дакументальныя і анімацыйныя прэм’еры, візіты замежных гасцей, прасоўванне ўласнай прадукцыі ў інтэрнэце… У бягучы год 95-годдзя беларускага кінематографа кінастудыя “Беларусьфільм” прыцягвала ўвагу разнастайнымі ініцыятывамі і падзеямі. Самая чаканая з іх — будучая прэм’ера баёпіка “Купала” Уладзіміра Янкоўскага — стужкі пра лёс народнага паэта Беларусі, што сталася падзеяй у медыяполі. “Гэта будзе кіно, знакавае па шматлікіх параметрах”, — абяцае генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі і дадае, што адмысловага паказу для кінасупольнасці прыйдзецца яшчэ трошкі пачакаць.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Актуаліі
Нас аб’ядноўвае кіно!
11 — 12 снежня ў Мінску прайшла навукова-практычная канферэнцыя “95 год беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы”. У першы дзень яе госці наведалі майстар-класы запрошаных спецыялістаў па гісторыі і тэорыі кінамастацтва. На другі дзень распачалася навуковая частка канферэнцыі: пленарнае пасяджэнне і круглы стол, цягам якога выступілі з дакладамі і прамовамі амаль пяцьдзясят тэарэтыкаў і практыкаў кіно.
Далей
Рэвалюцыя на пуантах
“Стварэнне свету” трымалася на балетнай афішы нашага Вялікага тэатра з красавіка 1976-га. Перажыла перыпетыі рамонту будынка, перабраўшыся на сцэну Палаца Рэспублікі. На некаторы час знікла
з тэатральных абшараў, але заставалася ў памяці ўсіх, хто бачыў яго хаця б аднойчы. І, нарэшце, вярнулася на родную сцэну: 8 снежня адбылася прэм’ера новай аўтарскай рэдакцыі гэтага балета, які ў свой час стварыў новае аблічча ўсёй беларускай харэаграфіі.
Далей
Дыскусійны кантэнт
Ленін ці Зарэцкі: хто з іх?
Кітайская мудрасць сцвярджае, што горш за ўсё жыць у эпоху перамен — палітычных, эканамічных, сацыяльных. У часы, калі губляюцца арыенціры, ствараюцца новыя дзяржавы, разбураюцца старыя ідалы і на п’едэстал узводзяцца новыя героі. Напрыклад, неадназначная асоба колішняга кіраўніка Краіны Саветаў Уладзіміра Леніна выклікае ў кагосьці павышаны скепсіс, а ў некага, наадварот, піетэт і бязмерную павагу, якія падмацавана і айчыннымі “Ленінкамі”, і фігурамі правадыра літаральна ў кожным раённым цэнтры.
Ёсць падобныя і скепсіс, і павага да названай асобы і ў бібліятэчным асяродку. Не выказваючыся “за” ці “супраць”, разгледзім сённяшнюю тэндэнцыю, так бы мовіць, на канкрэтных прыкладах.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Праз гасцінец
Аграгарадок майстроў
Хатынічы супрацівяцца негатыўным тэндэнцыям
Нечаканымі на прызнанні зрабіліся для мяне мае гутаркі з некаторымі жыхарамі самага буйнога аграгарадка Ганцаўшчыны. Я нават на нейкія імгненні губляўся, пачуўшы раптоўныя споведзі візаві. Але хутка зноў як ні ў чым не бывала працягваў “катаваць” іх на прадмет асаблівасцяў нацыянальнай культуры ў вёсцы, якая ў адным і тым жа населеным пункце існуецца па-рознаму…
Далей
Аб'ект у аб'ектыве
Памяці мяне
Два праекты паказала фатограф Алена Данброва ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва — “Грушаўка. Паміж мінулым і будучыняй — дзённік успамінаў” і “Сімулякр быцця”. На жаль, яны не былі аб’яднаныя адзіным канцэптам, але гэта пытанне больш для куратара.
Адыходзячая гісторыя старога гарадскога раёна — жыватворная тэма для фатографа. Шмат маляўнічай фактуры, зразумелай настальгіі, ды так лёгка зрабіць рэпартаж з высакароднымі руінамі. Але Алена Данброва ўскладніла сабе задачу — яе фатаграфіі адсылаюць да вершаванага радка ангельца Джона Дона: “Не пытайся ніколі, па кім звоніць звон; ён звоніць па табе”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
У Чырвоным… кіна-касцёле
Першыя пасляваенныя фільмы
Даўно ўжо няма тых, хто ствараў першыя беларускія фільмы.
І тых, хто ствараў першыя паваенныя.
Ды і амаль усіх тых, хто пазней вывеў нашы фільмы на міжнародны экран.
У двары Чырвонага касцёла на лавачцы пад бэзам не пасмальваюць ужо кінахранікёры-франтавікі, якіх я заспеў яшчэ 50-гадовымі, у росквіце творчых сіл.
Пасля вяртання кінематаграфістаў у вызвалены Мінск комплекс недабудаваных памяшканняў кінастудыі ім не вярнулі: там размяшчалі станкі велазавода, атрыманыя з Германіі па рэпарацыі.
Але і кінематаграфістаў улады бяздомнікамі не пакінулі: ім прапанавалі Чырвоны касцёл. Гэта быў найлепшы варыянт, а да таго ж — адзіны.
Ну і суседства прыкметнае: Дом Урада, а побач “Беларусьфільм” — так стала звацца наша кінастудыя.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |