Свежы нумар
Соцыум
Доўгая дарога да дома Караткевіча
Адзін з найзначнейшых юбілеяў, якія будуць адзначацца ў надыходзячым 2020-м — 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Як налета збіраюцца ўшанаваць памяць аб славутым земляку на ягонай малой радзіме — пакрысе высвятляецца ўжо сёння.
Далей
Дапоўніць рэальнасць
У адным з папярэдніх нумароў мы ўжо звярталі ўвагу на тое, што апошнім часам усё большую папулярнасць набываюць сродкі дапоўненай рэальнасці — прыстасаванні для смарфтонаў, якія дазваляюць з дапамогай камеры ўзнаўляць у рэальнай прасторы накладзеныя на яе віртуальныя аб’екты. Гэта дае магчымасць уладальнікам тэлефонаў, якія падтрымліваюць адпаведную функцыю, праглядаць на экране ўяўныя аб’екты ў рэальным атачэнні, і нават рабіць з імі здымкі — напрыклад, сфатаграфаваць сябе побач з віртуальнай выявай ці зняць з ёй відэа.
Мінулым разам мы распавядалі аб праектах, якія з дапамогай сродкаў дапоўненай рэальнасці дапамагаюць пабачыць разбураныя помнікі архітэктуры на тым месцы, дзе яны некалі знаходзіліся. Але аб’екты дапоўненай рэальнасці не абавязкова мусяць быць статычнымі — яны таксама могуць рухацца, візуальна ўзнаўляць персанажаў і цэлыя гістарычныя падзеі. Асабліва карысна і эфектыўна такія сродкі могуць быць прымененыя ў сферы адукацыі ці ў музейнай справе.
Далей
"К" інфармуе
Са спадчынай — у Незалежнасць
У канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэм’ера дакументальна-ігравога іміджавага фільма “Спадчына”, знятага на кінастудыі “Беларусьфільм”. Стваральнікі фільма паспрабавалі ўкласці ў 52-хвілінную стужку ўсе асноўныя дасягненні краіны ў галіне культуры за гады незалежнасці.
Далей
Наша кіно: гісторыя і перспектывы
11 — 12 снежня ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “95 гадоў беларускаму кіно: гісторыя, сучаснасць, перспектывы”.
Далей
Парыж — эстрада, Смілавічы — радзіма
У Генры Мілера — бадай, самага вядомага пасля Хемінгуэя амерыканскага пісьменніка, у ягоным культавым для некалькіх пакаленняў рамане “Тропік Рака” ёсць такая сентэнцыя:
“Гэта не выпадкова, што людзі, падобныя да нас, збіраюцца ў Парыжы. Парыж гэта эстрада, якая верціцца. Парыж — гэта калыска для штучна народжаных. Калыхаючыся ў парыжскай люльцы, кожны можа марыць пра свой Берлін, Нью-Ёрк, Чыкага, Вену, Мінск”.
Мы маглі б дапоўніць класічны тэкст згадкай пра Віцебск, скуль родам Марк Шагал, і Смілавічамі, адкуль
пайшлі ў свет такія ж як ён “парыжане” Хаім Суцін і Шрага Царфін. 6 снежня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Шрага Царфін. Рух да святла”. Экспазіцыю складаюць творы, набытыя групай кампаній сёлета ў спадкаемцаў мастака, а таксама прадастаўленыя прыватнымі калекцыянерамі Беларусі і замежжа.
Далей
А ты ведаеш свой край?
Загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юлія Юшкевіч паведаміла “К”, што ў лютым наступнага года будзе праведзены першы рэспубліканскі краязнаўчы форум у рамках Года малой радзімы. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве музей прымае да 27 снежня.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Рэдакцыі газеты “Культура” патрабуюцца:
Галоўны рэдактар газеты, намеснік галоўнага рэдактара газеты, журналісты.
Далей
Дзяжурны па нумары
Цяжкасці іменаслоўнай культуры
Назваць дзіцёнка — справа не простая. Асабліва ў наш час, калі ў дзіцячай пясочніцы, акром Арцёмаў і Міхаілаў, Дар’яў і Соф’яў, можна без праблем сустрэць і Елісея, і Глафіру і нават Амелі.
Далей
Prof-партфоліа
Куды “ходзяць” танцы?
Этнахарэолаг Мікола Козенка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу ў сферах культуры і адукацыі. Ён з’яўляецца аўтарам ідэі і мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. За больш чым 20 гадоў яго існавання ў рэгіёнах Беларусі пашырыўся фальклорны рух, заснаваны на прынцыпах, сцверджаных фестывалем — выяўленне, аднаўленне, перайманне і папулярызацыя традыцыйнага беларускага мастацтва. Мікола Аляксеевіч выкладаў беларускія традыцыйныя танцы ва Універсітэце культуры, зараз працуе ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” і ў Школе традыцыйнага мастацтва (г. Мінск), а таксама вучыць дзяцей з Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнага гурта “Берагіня” школы вёскі Мётча (Брысаўскі раён). Аўтар шматлікіх навуковых публікацый.
Харэограф падзяліўся з “К” меркаваннем пра беларускую танцавальную культуру.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
БМВ: філарманічны фармат
Калі назву Міжнароднага фестывалю “Беларуская музычная восень” сціснуць у абрэвіятуру, атрымаецца БМВ. Паспрабуем разабрацца, ці сталася гэта культурная падзея, што ўжо ў 45-ты раз прайшла ў сталічнай філармоніі, такой жа “крутой”, як яе замежная цёзка на колах?
Далей
Ураджай з “… Куфара”
ХVІ Міжнародны фестываль студэнцкіх і моладзевых тэатраў сабраў багаты творчы ўраджай. Як заўжды, Гран-пры вызначалі па галасаванні гледачоў, і тут, прычым упершыню за ўсе гады, іх аказалася адразу два. Калі ж меркаваць па ўзнагародах, раздадзеных міжнародным па складзе журы, дык большая іх частка прыпала на спектакль “Ураджай” студэнцкага тэатра Тартускага ўніверсітэта (Эстонія) паводле знакамітай п’есы беларускага драматурга Паўла Пражко, шырока вядомага за межамі краіны. Так што ўраджай атрымаўся — ва ўсіх сэнсах незвычайны.
Далей
Марыя і Хаос
Марыя Пяшкун вырашыла падзяліцца з грамадой сваімі думкамі. Дакладней, тым асаблівым ладам мыслення, які не прымае наўпрост законаў фармальнай логікі і, як падаецца, пазбягае сутыкнення з скамянелымі канонамі здаровага сэнсу. Ёй, так бы мовіць, гэта дазволена паводле гендарнай прыналежнасці і творчай натуры. Яе выстава ў галерэі “Універсітэт культуры” называецца “Хаос маіх думак”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Прыйшоў ваш час, Марозавы!
26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. Мерапрыемствы з гэтай нагоды становяцца на фінішы года адной з важных восеньскіх культурных падзей. Сёлетняя восень, натуральна, не стала выключэннем. Як распавядае “К” дырэктар музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Юлія Камарова, ля помніка пісьменніку ў гарадскім дзіцячым парку прайшлі традыцыйныя літаратурныя чытанні. Прыязджалі бібліятэкары з Дуброўна, пісьменнікі з Мінска.
Далей
Гістарыёграф
“Яны мужна пераносілі ўсе нягоды…”
Работнікі культуры ў паходзе ў Заходнюю Беларусь
Савецкія газеты часта і маляўніча пісалі пра невясёлае становішча беларусаў на тэрыторыях, якія адышлі да Польшчы па ўмовах Рыжскага міру. Дыскрымінацыя, прыгнёт, галеча… Сярод тых, хто найбольш цярпеў ад санацыйнага рэжыму, была і беларуская творчая інтэлігенцыя.
І таму многія яе прадстаўнікі сустракалі савецкія войскі з надзеяй. Тым болей, у шэрагах удзельнікаў вызваленчага паходу былі не толькі салдаты, але і вядомыя пісьменнікі. Іх улада выкарыстоўвала ў якасці ідэалагічнай зброі — і даволі паспяхова.
Далей
Суботнія сустрэчы
Ян ЖАНЧАК: “Не быць мне поп-зоркай”
Музыцы Ян Жанчак прысвяціў усё жыццё, на сцэну выйшаў яшчэ дзіцёнкам. Ён свой і на сцэнах філармоніі — калі спявае ў суправаджэнні вялікіх аркестраў, і на сцэнах рок-клубаў — калі выступае з уласнай групай. Канцэртныя відэа з выкананнем песень з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна і ансамбля “Песняры” маюць вялікі розгалас у інтэрнэце — але найперш на саміх канцэртах, калі публіка вітае артыста авацыямі. І ўсё ж галоўнае для музыканта — свая аўтарская творчасць, свае рок-праекты. Спявак, скрыпач, аўтар музыкі, аранжыроўшчык, выдатны інтэрпрэтатар “песняроўскіх” твораў, выкладчык вакалу, дыктар, лідар рок-праектаў… Герой нашых “Суботніх сустрэч” — Ян Жанчак.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Актуаліі
За колькі дзён да балю...
Венскі баль змяніў месца правядзення, а таксама фармат, але ж 20 пар юнакоў і дзяўчат, якія прайшлі кастынг і будуць яго адкрываць, працягваюць на штотыднёвых рэпетыцыях вывучаць не толькі танцавальныя па, а таксама і правілы свецкага этыкету.
Далей
Оперны форум: перазагрузка?
11 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі стартуе Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Прычым стартуе ў 10-ты раз — маленькі юбілей!
Далей
Тэатр па-славянску
Сёння ў Гомелі завяршаецца ХІV Міжнародны фестываль “Славянскія тэатральныя сустрэчы”: пяць дзён, дзесяць спектакляў. І 30 гадоў самому форуму: першае такое свята прайшло ажно ў 1989-м. А ўчора ў рамках фестывалю адбылася юбілейная вечарына, прысвечаная 80-годдзю Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — аднаго з ініцыятараў, заснавальнікаў і арганізатараў гэтага, між іншым, старэйшага ў Беларусі форуму тэатральнага мастацтва.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Адрас любові — Беларусь
Сімфанічны аркестр Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі нашай краіны пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага падрыхтаваў маштабную праграму з твораў нашага кампазітара Уладзіміра Браілоўскага і прадставіў яе ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
Партрэты
Палітрук, які ніколі не хлусіў
Шляхі работніка культуры
Cпаўняецца 100 гадоў з дня заснавання нашай Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса. У сувязі з гэтым хачу распавесці пра Яфіма Аксёнавіча Шабуню, які працаваў яе дырэктарам больш чым два дзесяцігоддзі, у 1950 — 1970-я. На вялікі жаль, сёння яго імя мала хто ведае. Будзе таксама дарэчным згадаць пра гэтага чалавека і ў сувязі з надыходзячым 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, па якой ён прайшоў франтавымі дарогамі з першага да апошняга дня.
Далей
Праз гасцінец
Астрамечава: паміж мінулым і будучыняй
Аграгарадок, якому “рамонт культуры” не патрэбны
“У нас вялікая радасць!” — такімі словамі сустрэла мяне ў Астрамечава дырэктар Дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Пракаповіч. Гледзячы на яе шчаслівы твар, мне чамусьці ўспомнілася рэпліка Рубіка з кінакласікі “Міміно”: “Ведаеш што, я табе разумную рэч скажу, але толькі ты не крыўдуй: калі мне будзе прыемна, я так давязу, што табе таксама будзе прыемна”. І яшчэ не ведаючы ў чым справа, і мне стала радасна. А прычына цудоўнага настрою маёй суразмоўніцы заключалася ў наступным: у ДШМ ідзе доўгачаканы рамонт…
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Лістападаўскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар ВІА “Харлі” Яўген ЧАЛЫШЭЎ (A.) і аглядальнік газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Дыялог
Пукст у рэжыме хобі
Мэтр айчыннага андэрграўнду і постшансанье Сяргей ПУКСТ вядомы таксама і як шматгадовы вядоўца “Дыялогаў пра культуру” на Радыё “Культура”. Менавіта гэты фармат — нязмушанай і зацікаўленай гутаркі на розныя адстароненыя (але актуальныя) тэмы — я і вырашыў пераняць для нашай гутаркі.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |