Свежы нумар
"К" інфармуе
Тэрпсіхора-сучасніца ў старажытным Віцебску
18 — 23 лістапада ў Віцебску пройдзе ХХХІІ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі — знакаміты IFMC. У цэнтры форуму апынецца нацыянальны конкурс лепшых пастановак і сусветная прэм’ера “поўнамаштабнага” балета “Вій”, прычым таксама з беларускім адценнем.
Паставіў яго сусветна знакаміты Раду Паклітару — былы артыст нашай трупы, які больш за два дзесяцігоддзі таму скончыў нашу Акадэмію музыкі па класе харэаграфіі народнага артыста Беларусі і СССР Валянціна Елізар’ева. Цяпер ён узначальвае ўласны калектыў — “Кіеў Мадэрн-балет”, але рэгулярна паказвае ў нас свае новыя працы
Далей
Бонусы маладзёжнага “Куфра”
19 лістапада ў Мінску адкрываецца ХVI Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ — 2019”. Цягам шасці дзён у ім будуць прадстаўлены 12 спектакляў
з 9 краін свету: Грузіі, Інданэзіі, Непала, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Эстоніі і, вядома, Беларусі.
Далей
“Франка” ўзяла прыз на котбускім форуме
Навела Мітрыя Сямёнава-Алейнікава “Франка” прызнана “Лепшым кароткаметражным ігравым фільмам” на 29-м Міжнародным кінафестывалі ў Котбусе (Германія), што прайшоў з 5 па 10 лістапада.
Далей
Рыхтуйцеся да конкурсаў!
Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнай установай “Цэнтр культуры “Віцебск” — Дырэкцыяй Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у “Віцебску”, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам вядзецца актыўная работа па правядзенні адборачных тураў да XXIX Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск” і ХVIII Міжнароднаму дзіцячаму музычнаму конкурсу “Віцебск”.
Далей
Кніга вандруе па свеце
Кнігавыдаўцы і кнігараспаўсюджвальнікі на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы распавялі пра вынікі ўдзелу беларускіх дэлегацый у XIII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, канферэнцыі “Кніга — шлях супрацоўніцтва і прагрэсу” і Мальтыйскім міжнародным кніжным фестывалі.
Далей
Фестываль адзінства, сяброўства і згоды
Як паведаміла “К” дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Ірына Пазняк, 16 лістапада на базе Палаца культуры горада Маладзечна адбудзецца ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур, які збярэ прадстаўнікоў розных нацый і народнасцяў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Беларусь — Сардзінія: што аб’ядноўвае?
4 — 8 лістапада 2019 года горад Кальяры (Сардзінія, Італія) у рамках праекта міжнароднага супрацоўніцтва MOST з афіцыйным візітам наведала дэлегацыя Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” на чале з дырэктарам Сяргеем Клімавым, якая таксама ўключала Наталлю Жэрко, намесніка дырэктара, і Уладзіміра Каралёнка, навуковага сакратара.
Далей
Соцыум
Пакуль не пахаваны апошні салдат
У Беларусі памяць аб падзеях і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца і аберагаецца ці не больш сістэматычна і нязменна, чым у любой з краін-суседак. Воінскія мемарыялы і пахаванні на нашай Бацькаўшчыне ніколі не былі занядбаныя і забытыя, а напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі праблеме выяўлення, уліку і аховы такіх мясцін надаецца яшчэ большая ўвага. 4 лістапада ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная праблемам добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў, правядзення пошукавых работ і пашпартызацыі памятных мясцін. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі як Узброеных Сіл
і Міністэрства культуры, так і грамадскіх аб’яднанняў. Толькі ва ўзаемадзеянні дзяржаўных органаў
з энтузіястамі-пошукавікамі магчыма дасягнуць поспехаў у справе захавання памяці.
Далей
Рыгор СІТНІЦА: “Мне лёгка рабіць справаздачу на з’ездзе…”
Напярэдадні гутаркі са старшынёй Беларускага саюза мастакоў Рыгорам Сітніцай я прысутнічаў на ягонай паэтычнай імпрэзе, што адбылася ў вялікай зале сталічнай філармоніі. Скажу шчыра, даўно не меў ад мастацкага слова такога задавальнення. Тым больш што слова тое было ў спалучэнні з выдатнай рэжысурай тэатралізаванай дзеі. Так што пачаць размову мне карцела з пытання пра літаратурную іпастась нашага вядомага мастака. Але спадар Рыгор прапанаваў найперш засяродзіцца на справах творчага саюза. Балазе, недзе праз месяц адбудзецца чарговы з’езд БСМ. Ведаючы, наколькі цяжка суадносіцца творчы індывідуалізм і справы грамадскія, я задаў пытанне, а ці патрэбны творчы саюз увогуле? Шыхтамі мастакі не ходзяць — натура не тая, дык навошта ім нейкая цэнтралізаная структура, створаная ў гады татальнай калектывізацыі дзеля мэт, не маючых з творчасцю нічога агульнага?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў art-блог
А вы ведаеце, што такое клезмер?
Адной з самых яскравых музычных падзей вялікіх лістападаўскіх выхадных стаў Litvak klezmer fest, што прайшоў у Мінску ў культурнай прасторы Оk16. Адрадзілася традыцыя фестываляў клезмерскай музыкі — першыя былі яшчэ ў 90-я гады, і адрадзілася з вялікім поспехам — на сцэне ззяла сузор’е выдатных музыкантаў і калектываў з Беларусі, ЗША, Германіі, Польшчы, Украіны, Ізраіля, у зале цягам двух фестывальных дзён — аншлагі.
Далей
Ці палюбіць рэжысёр драматурга?
У Бабруйску завяршыўся VII Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. У конкурснай праграме лепшым быў прызнаны спектакль “Тата, ты мяне любіў?” Кіеўскага акадэмічнага тэатра “Залатыя вароты”, пастаўлены Стасам Жырковым. Але вынікі форуму куды больш шырокія — і справа зусім не ў тым, што намінацый было шмат. Фестываль паказаў, наколькі рознымі могуць быць сучасныя п’есы, іх сцэнічнае ўвасабленне і ацэнкі крытыкаў.
Далей
Паводле паклікання
У рамках Дзён праваслаўнай культуры, што праходзілі ў сталіцы ў канцы кастрычніка — першыя дні лістапада, у галерэі “Універсітэт культуры” ладзілася выстава. Яе ўдзельнікі — мастакі, якія супрацоўнічаюць са структурамі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, звяртаюцца да рэлігійных матываў. Пры тым, што рэлігійны чыннік у іх творчасці хоць і дамінуючы, але не адзіны.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Таямніцы “Бабулінага куфра” і Сусветны дзень мужчын
Восеньскае суквецце лістоў з рэгіёнаў, якія паступаюць на нашу рэдакцыйную пошту, кожны раз складаецца ў свой адмысловы ўзор, які можна пастаянна чытаць і перачытваць, здзіўляючыся тым крэатыўным знаходкам, якія вынаходзяць для сваіх імпрэз сельскія і гарадскія бібліятэкары, супрацоўнікі клубаў, работнікі музеяў і выкладчыкі школ мастацтваў. І гэта цалкам заканамерна, бо без творчасці ў сферы культуры жыць проста немагчыма.
Далей
Пад гукі Паланеза…
У цэнтры Слоніма каля драматычнага тэатра 6 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Міхала Казіміра Агінскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел дзясяткі слонімцаў і кіраўніцтва райвыканкама.
Звяртаючыся да грамады старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч адзначыў, што славуты зямляк шмат зрабіў для развіцця горада Слоніма. І дзякуючы яго традыцыям і сёння ў Слоніме дзейнічае дзяржаўны прафесійны тэатр. Генадзь Хоміч таксама падзякаваў аўтару помніка і мецэнату Уладзіміру Вількіцкаму за падарунак роднаму гораду. Адкрылі помнік пад гукі Паланеза.
Далей
Гістарыёграф
Збіральнікі скарбаў
31 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы “Захавальнікі памяці: музеі і калекцыянеры”, падрыхтаванай у рамках гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры. Экспазіцыя налічвае больш за дзве сотні прадметаў з двух дзясяткаў прыватных калекцый, самыя старадаўнія з прадстаўленых прадметаў паходзяць з XVI стагоддзя. Куратарам праекта выступіў вучоны сакратар музея Алег Ладзісаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Гісторыя Гродна на іспанскіх гравюрах
У межах развіцця беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў галіне культуры 6 лістапада 2019 года Дырэктарам аддзела культуры Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі спадаром Анхелам Марцінэсам Рожэрам у дар Пасольству Беларусі ў Іспаніі былі перададзеныя тры факсімільныя копіі гравюр горада Гродна з кніг XVII — XVIII стагоддзяў, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. Пра гэта паведаміла нам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Іспаніі.
Далей
Тэма
Нечаканае падарожжа
Агляд дэбютаў кінафестывалю “Лістапад”
Ужо тыдзень усе неабыякавыя да кіно абмяркоўваюць вынікі мінскага кінафестывалю. Віншуем Украіну з Гран-пры — “Атлантыда” Валянціна Васяновіча атрымала “Золата” Лістапада — 2019”. Віншуем Грузію з бліскучымі акцёрскімі работамі: Левана Гелбахіані, што сыграў у грузіна-шведскай карціне “А потым мы танцавалі” Левана Акіна, безумоўным хіце нашай кінапрэсы, і Саломэ Дземурыю, выканальніцу галоўнай ролі ў фільме “Удых-выдах” Дзіто Цынцадзе. Віншуем Польшчу з выдатнай рэжысурай — “Цела Божае” Яна Комаса атрымаў адзнаку ў гэтай намінацыі. Ды, вядома, цешымся за Беларусь — стужкі Андрэя Куцілы, Кірыла Галіцкага, Максіма Шведа былі прызнаны лепшымі ў дакументальным і ігравым кіно Нацыянальнага конкурсу, а таксама адзначаны Гільдыяй кінакрытыкаў і кіназнаўцаў Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Ды ўсё ж сярод пераліку прызоў не забудуся і на выбар міжнароднага журы кінапрэсы FIPRESCI, які спыніўся на карціне аўстрыйца Андрэаса Хорвата “Ліліян”. Адзнака супольнасці кінажурналістаў, часткай якой сёлета з’яўлялася і я, супала з рашэннем журы конкурсу “Маладосць на маршы”. Улічваючы новы досвед на фестывалі, не магу прайсці міма спакусы агляду дэбютаў кінаформу — самых незбалаваных увагай карцін-удзельніц “Лістапада”.
Далей
Фрыстайл
Сам сабе мэсэдж
Беларускі лэйбл Ezhevika — сапраўдны кландайк сучаснай электронікі. Фізічна яго рэдакцыя знаходзіцца ў Мінску, але гэта не перашкаджае ёй выдаваць музыку з усяго зямнога шара. Дзякуючы лэйблу замежныя аўтары трапляюць у беларускае культурнае поле, а многія таленавітыя суайчыннікі распачынаюць свой шлях да сусветнай аўдыторыі. Як сцвярджае кіраўнік лэйбла Канстанцін КУР’ЯНАЎ, ён рады бачыць, чуць і выдаваць самую разнастайную музыку — абы яна была якаснай ды арыгінальнай.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Усё гэта рок-н-рол
Уладзіслаў НАВАЖЫЛАЎ: “Метал-музыка — гэта сярэднявечны тэатр”
Калі пра яго і пра калектыў, у якім ён спявае, кажуць як пра легенды беларускай рок-музыкі, фронтмэн бурна пратэстуе. Маўляў, яе гісторыя і бацькі-заснавальнікі — гэта Ігар Варашкевіч, Вячаслаў Корань, Лявон Вольскі, а Gods Tower — усяго толькі добры гурт. Вельмі добры, дадам я ад сябе i дапоўню — лепшая айчынная хэві-метал-фармацыя, дакладней фольк-дум-метал-, што адзначыла ў 2019-м сваё 30-годдзе. Зараз у камандзе застаўся толькі адзін чалавек з таго складу, які, нарадзіўшыся ў канцы 1980-х, пазней зрабіў сапраўдную творчую рэвалюцыю ў постсавецкай брутальнай музыцы. Уладзіслаў НАВАЖЫЛАЎ — сцэнічны псеўданім Lesley Knife — cёння гасцюе на гэтай старонцы “К”.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Чалавек з канала Грыбаедава
Да 95-годдзя беларускага кіно
У 1930-я жанравы дыяпазон карцін “Белдзяржкіно” становіцца ўсё больш шырокім: кінематаграфісты імкнуцца дагрукацца да самай рознай аўдыторыі. Не забытыя і юныя гледачы: студыя і надалей будзе ствараць фільмы пра дзяцей і для дзяцей, прычым цікавыя і высокага мастацкага ўзроўню.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |