Свежы нумар
"К" інфармуе
Свята перад Святам
6 лістапада ў аграгарадку Прылукі па вуліцы Лясная, 1 адбылося святочнае адкрыццё інтэрната Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. На мерапрыемстве прысутнічалі намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр культуры краіны Юрый Бондар, намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Іван Маркевіч.
Далей
Першыя пераможцы “Лістапада” і Занусі
Тыдзень сустрэч на Мінскім Міжнародным фестывалі “Лістапад” з яго самым разнастайным кіно, якое, нагадаем, вяло нас “Да радасці” ў бергманаўскім успрыманні, увянчаўся вызначэннем пераможцаў.
Далей
Моўны скарб беларусаў
31 кастрычніка і 1 лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў Першы міжнародны кангрэс “Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”, прысвечаны 90-годдзю з дня заснавання аднаго з найстарэйшых інстытутаў у сістэме Акадэміі навук — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Далей
Соцыум
Прыстасоўваючыся да патрэб часу
Злабадзённыя плакаты мінулай эпохі
Прапаганда для Савецкай улады заўсёды была ў шэрагу першасных задач. Яна здзяйснялася цэнтралізавана і задзейнічала ўсе вядомыя сродкі, асабліва агітацыйны плакат. Паколькі, як лепей звярнуцца да самых шырокіх мас, як не праз яскравы малюнак і гарачы лозунг?
Далей
Prof-партфоліа
Арыгінальная ідэя, што не мае цаны
Мемарыяльна-эксперыментальны, адзіны на краіну
Музей па традыцыі лічыцца месцам ціхім, спакойным і падчас нават сумным — хто са школьных гадоў не памятае абавязковыя “паходы ў музей”! Ды й у дарослым узросце далёка не кожны імкнецца туды патрапіць, асабліва калі гэта не Парыж з Барселонай, а родны горад ці мястэчка. Але ў беларускай сталіцы ёсць музей,
які абвяргае стэрэатыпы і які ніяк не назавеш сумным.
Далей
art-блог
“Гараж” з гламурам
У Маладзёжным тэатры эстрады прэзентавалі “Гараж” — праект, які будзе вяртаць форму існавання “гаражнага рока” і будавацца на творчых сустрэчах з артыстамі розных эстрадных плыняў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Апошнія сведкі”: шматгалоссе ў змроку
Прэм’ера ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры - спектакль “Апошнія сведкі” па аднайменнай мастацка-дакументальнай кнізе Святланы Алексіевіч. Сапраўдныя жыццёвыя гісторыі, якія ўжо амаль не пачуеш ад тых, хто бачыў жахі вайны на ўласныя вочы, але якія адбіліся на нашай калектыўнай памяці на доўгія дзесяцігоддзі. Бо вайна — гэта не яе апісанне ў падручніку гісторыі, а кожная асобная смерць і сямейная трагедыя, кожны асобны вопыт перажывання вялікай страты.
Далей
Шаснаццаты “Арт-Жыжаль”
У Цэнтры сучасных мастацтваў, пляцоўка на Някрасава, працуе выніковая выстава XVI Міжнароднага пленэру па кераміцы “Арт-Жыжаль”. Пленэр праходзіў з 17 ліпеня па 6 жніўня і сабраў 21 мастака. Традыцыйна ў сумеснай творчай працы акрамя беларусаў бяруць удзел прафесіяналы з Расіі, Літвы, Малдовы, шэрагу краін “далёкага замежжа”, у асноўным еўрапейскага.
Так было і гэтым разам. Але сёлета спіс удзельнікаў папоўніўся прадстаўнікамі такіх экзатычных на беларускае вока краін як Бразілія і Егіпет.
Далей
На людным месцы
“Пакроўскі абярэг” і песні ад “Бабуляў”
Рэдакцыйная пошта працягвае поўніцца лістамі з розных рэгіёнаў Беларусі. Прычым, у кожным з атрыманых намі пісьмаў месцяцца свае адметныя гісторыі: пра тое, што было ці што яшчэ толькі запланавана, пра паездкі за мяжу і поспехі нашых калектываў на міжнародных фестывалях ці фальклорных конкурсах у межах Беларусі, пра невялікія імпрэзы ў сельскім клубе ці пра маштабныя мерапрыемствы ў гарадскім або раённым Цэнтры культуры... Карацей, кожны знойдзе ў гэтай восеньскай “палітры” рэгіянальнай пошты шмат цікавых падзей, вартых безумоўнай увагі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Наш унёсак у цывілізацыю
Пасля таго, як у 1991 годзе Беларусь стала незалежнай і суверэннай дзяржавай, у яе жыхароў значна павялічылася цікавасць да ўласнай гісторыі і культуры. Менавіта гэтым можна патлумачыць немалы інтарэс нашай грамадскасці да выхаду ў свет кнігі Сяргея Лютко “Великое наследие Беларуси”, якая не так даўно з’явілася ў выдавецтве “Беларусь”. Што ж у ёй адметнага? Чым гэтае выданне адрозніваецца ад папярэдніх? Што ў ім новага, цікавага і каштоўнага?
Далей
Тэма
Паглядзець у вочы
Фатаграфія на “Лістападзе”: ад нататкаў да магіі кіно
Адна з адметнасцяў XXVI МКФ “Лістапад” — суправаджэнне фестывальнай праграмы фатаграфічнымі выставамі. Па маіх назіраннях, ідэя вылілася ў такі гучны акорд толькі сёлета. Глыбокі, нагружаны сэнсамі бэкстэйдж аднога з найвядомейшых фільмаў Андрэя Таркоўскага — выстава “Салярыс. Данатас Баніёніс” і звонкі, прыбраны фасад сусветнай кінаіндустрыі — у “Зорках / Знакамітасцях у аб’ектыве Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева”. Выставы можна паглядзець на працягу бліжэйшых двух тыдняў.
Далей
Актуаліі
Белыя ружы ў “Двары кірыліцы”
1 лістапада ў старажытным балгарскім горадзе Пліска, першай сталіцы Балгарыі VII — IX стагоддзя адбылася знакавая для беларускай духоўнай культуры падзея: тут быў урачыста адкрыты помнік нашаму вялікаму Песняру Янку Купалу.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Карціны, створаныя памяццю вайны
16 кастрычніка ў Мінску адбылася прэзентацыя міжнароднага творчага праекта IMAGinE. Мастакі-школьнікі з Беларусі, Германіі і Украіны на працягу тыдня сустракаліся з былымі ахвярамі нацызму, слухалі гісторыі з іх ваеннага дзяцінства, размаўлялі і ўдзельнічалі ў экскурсіях па месцах памяці Другой сусветнай вайны. Вынікам праекта стала выстава мастацкіх работ, створаных школьнікамі з трох краін паводле аповедаў сведак вайны, а часам — і з непасрэдным удзелам апошніх.
Далей
Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Кастрычніцкія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць вядучы “Радыё “Мінск” Сяргей БАНДАРЭНКА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Праз гасцінец
Фальклор як антыдэпрэсант
Ці быць песням і танцам у неперспектыўнай вёсцы?
Буразь — вёска, якая як нельга лепш падыходзіць у якасці ілюстрацыі таго, што адбываецца ў тых месцах, дзе дэмаграфічная сітуацыя аптымізму зусім не выклікае, з сельскай культурай. Дзеяслоў “выжывае”, верагодна, найбольш дакладна характарызуе сітуацыю і з ёй, і з такімі населенымі пунктамі. Прачытаўшы ніжэйзгаданы матэрыял, напэўна, хтосьці назаве Буразь вёскай неперспектыўнай у плане свайго далейшага развіцця. Але мне вельмі хочацца верыць у тое, што яе жыхары ніколі не стануць гаварыць аб родным кутку і яго культуры “дажывае”…
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Фрыстайл
Калі тэма рэзануе ўнутры цябе
Апошнім часам біяграфія фотамастачкі Таццяны ТКАЧОВАЙ у нечым нагадвае казку пра Папялушку. Яшчэ ўчора яе ніхто не ведаў нават у вузкім коле, а сёння ў ейным актыве — цэлая гронка прызоў на буйных міжнародных фэстах і публікацыі ў найпрэстыжных замежных выданнях. І што самае дзіўнае ды прыемнае: Таня дамаглася ўсяго гэтага без “хайпу” і спекуляцый на хваравітых тэмах. А кранальная шчырасць — якая з’яўляецца галоўнай ейнай “зброяй” — не выклікае сумневаў нават у апошняга скептыка. Тым не менш, рэакцыю ейная творчасць (і асабліва яе поспех) выклікае неадназначную… Карацей, нагодаў для размовы — болей чым трэба.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |