Свежы нумар
Соцыум
Доктар Жывага — мецэнат Купалы?
24 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыліся ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нацыстаў і 75-годдзю заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. У гэтыя ж дні ў музеі экспануецца і выстава “Душой я вольны чалавек”, прысвечаная пецярбургскаму перыяду ў жыцці паэта, прымеркаваная да 110-годдзя прыезду Янкі Купалы ў Санкт-Пецярбург. Аб здабытках і знаходках распавяла куратар выставы і арганізатар Купалаўскіх чытанняў Галіна Варонава.
Далей
Ці варта Трыенале быць клонам Салона?
Калі з невялікай разбежкай у часе адбываецца некалькі імпрэзаў, кожная з якіх прэтэндуе на статус падзеі года ў той ці іншай галіне, міжволі напрошваецца іх параўнанне. Так у жніўні праходзіў Рэспубліканскі конкурс “Трыенале маладых мастакоў”, а зараз адбываецца чарговы “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам”. І першая, і другая імпрэзы насамрэч вельмі важныя падзеі ў сферы культуры. Можна, канешне ж, абмежавацца падзякай арганізатарам і Трыенале, і Салона за руплівасць, за неабыякавасць да лёсу маладых творцаў, і не лезці ў нетры аналітыкі і параўнанняў, якія камусьці могуць падацца некарэктнымі. Але па сутнасці гаворка ідзе не столькі пра дзве канкрэтныя выставы, а пра магчымыя перспектывы беларускага мастацтва: будзе яно развівацца праз дзяржаўную падтрымку, адштурхоўваючыся ад нацыянальнай ідэі і інтарэсаў шырокай грамады ці пойдзе рынкавым шляхам, арыентуючыся на не заўжды выхаваны густ пакупніка.
Далей
Форум
“Белазаўскі акорд”: рэбрэндынг
ХVІІІ Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”, што днямі прайшоў у Жодзіна, адсвяткаваў сваё “паўналецце” дадатковым вітком крэатыву: знайшоў новых сяброў, змяніў знешні “прыкід” — і зрабіў усё гэта весела, быццам на “хі-хі, ха-ха”, але з папраўдзе дарослымі сэнсамі. Як такое ўдалося?
Далей
Prof-партфоліа
Танцавальныя вандроўнікі
Побытавыя танцы могуць “жыць” не толькі на сцэне, а і на сапраўдных вечарынках, якія праходзілі ў беларускіх клубах яшчэ ў 1970-х. Танцы гэты сацыяльныя, не патрабуюць вялікага майстэрства і сталага партнёра, даюць магчымасць перазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей. Фігурныя Лявоніха і Лысы, нефігурныя полькі, вальсы, факстроты, што даюць прастору для імправізацыі… Як гэта ўсё ўпісваецца ў сучаснае жыццё? Прапануем агляд шэрага восеньскіх танцавальных імпрэз, якія прайшлі па ўсёй Беларусі.
Далей
art-блог
Трапяткое сола скрыпкі
Сусветна знакаміты беларускі скрыпач Арцём Шышкоў (на здымку), які апошнім часам жыве і працуе ў Германіі, з 5 па 16 лістапада робіць сольны гастрольны тур па Беларусі і Літве. А сёння, 2 лістапада, ён праводзіць майстар-клас у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Далей
Фолк, метал, аркестр — і авацыі
“Такога сцэна Беларускай дзяржаўнай філармоніі яшчэ не бачыла!” — сцвярджалі і рэкламныя слоганы, і вядучы канцэрта. І сапраўды, не толькі на філарманічнай сцэне, а і ўвогуле падобнае дзейства ў Беларусі адбывалася ўпершыню — у вечар 25 кастрычніка фолк-метал-група Znich, калектыў архаічных народных спеваў “Рутвіца” і вольны сімфанічны аркестр Sounds flight orchestra здрыганулі акадэмічную залу моцнай ва ўсіх сэнсах сумеснай праграмай.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Зоркі оперы і Мінск
25 кастрычніка зоркі сусветнай опернай сцэны Ганна Нятрэбка і Юсіф Эйвазаў выступілі ў Мінску. Гэта іх трэці прыезд у сталіцу Беларусі. У лютым 2018 года ў Палацы Рэспублікі ў суправаджэнні Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова яны далі канцэрт у рамках V Міжнароднага фестывалю “Уладзімір Співакоў запрашае”. Затым сёлета прынялі ўдзел у адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў. І цяпер яны ўпершыню выступілі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у суправаджэнні аркестра тэатра. За дырыжорскім пультам стаяў заслужаны артыст Азербайджана Фуад Ібрагімаў, запрошаны госць — вядомы італьянскі барытон Лука Сальсы.
Далей
Хто ён, сучаснік у руху?
Выстава “Узоры класіфікацыі: Крысціян, Мухамед, Лі” нечакана паставіла перад гледачамі галерэі Ў шэраг пытанняў: хто ён, гэты “сучасны чалавек”, наш глабальны суразмоўца ў XXI стагоддзі?
Далей
На людным месцы
“Вялікая вясельніца” разам з “Аленай-Льняніцай”
Незвычайная для канца кастрычніка цеплыня заканамерна змяняецца на халады. Але мерапрыемствам, што ладзяць супрацоўнікі сферы культуры Беларусі, гэтыя капрызы “нябеснай канцылярыі” абсалютна не перашкаджаюць. Розных імпрэз, фестываляў і святаў ва ўстановах культуры адбываецца столькі ж, як і ў летняе, самае багатае на творчыя мерапрыемствы, надвор’е. Менавіта пра гэта і сведчыць наш традыцыйны агляд рэдакцыйнай пошты.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Гістарыёграф
Таямніцы роду Рэйтанаў
Як мы ўжо пісалі, пасля шлюбу Дамінік і Тарэза Рэйтаны настала аселі ў Грушаўцы. Дамінік займаўся гаспадарча-палітычнымі справамі — як сям’і, так і ўсяго ВКЛ. А Тарэза спраўна вяла хатнюю гаспадарку. З кожным годам дабрабыт Рэйтанаў павялічваўся. Расла і сям’я. Агулам за шаснадцаць гадоў шлюбу Тарэза нарадзіла дзесяць дзетак. Восем з іх дасягнулі паўналецця і пакінулі пэўны след у беларускай гісторыі (гэта тычыцца не толькі такой культавай асобы, як Тадэвуш Рэйтан). Двое — Барбара (1746) і Піліп Станіслаў-Костка (1756) — памерлі ў дзяцінстве.
Далей
Тэма
Творчае сумоўе рэстаўратараў
80 гадоў Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь
Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь — 80 гадоў. Усё, што гэтымі днямі робіцца ў сценах нашай скарбніцы, мае святочнае падсвятленне. Вось і прэзентацыя зборніка матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцяў: сучасны стан і перспектывы развіцця”, якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім 30 кастрычніка, вельмі пасавала юбілейным урачыстасцям.
Далей
Актуаліі
Аляксей Палуян: “Менш ёсць больш”
Французскі Клермон-Феран, іспанскі FICBUEU, грэчаская Drama… — далёка не поўны пералік еўрапейскіх фестываляў кароткаметражнага кіно, дзе была адзначана гэта карціна. У аснове яе — аднайменны раман пісьменніка Віктара Марціновіча. Мова стужкі — беларуская. Галоўная актрыса — дзевяцігадовая Наста Пляц — іграе адну з найскладанейшых роляў (і калі даведваешся якую, разумееш, як гэта нялёгка). Яшчэ напачатку “Возера радасці” — а пра яго ідзе гаворка — прад’яўляе свае моцныя карты, каб урэшце падысці да галоўнага “козыра”. Прыцягальнасць гэтага кіно — ва ўніверсальнай кінамове. Калі маўчанне значыць болей за словы, а сацыяльны кантэкст абарочваецца пытаннем персанальнай самаідэнтыфікацыі. “Возера радасці” — гісторыя пра дзяўчынку Ясю, ці — пра кожнага з нас, як чыёсьці дзіця?
Ці так: хто ў гэтай гісторыі прымае галоўнае рашэнне?
Напярэдадні вялікай прэм'еры на радзіме, гутарым з рэжысёрам карціны Аляксеем ПАЛУЯНАМ пра персанальную дыстанцыю, Беларусь як пазачасавую прастору і кароткаметражны фармат, які бывае круцейшым за поўны метр.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Страта
МОЛЧАН Алег Уладзіміравіч
26 кастрычніка на 55-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр выдатны беларускі кампазітар-песеннік Алег Молчан.
Далей
In memoriam
Быў шчодры на песні, як сама Беларусь
Гэта навіна літаральна аглушыла, прыбіла да зямлі… Няма больш Алега Молчана — такога актыўнага, вірлівага, неспакойнага, шумнага, скрупулёзнага і адказнага ў любой, нават самай маленькай справе. Нельга змірыцца з гэтай стратай, нельга паверыць. Горка і балюча, што Алег пайшоў у самым росквіце жыцця, у самы лепшы і плённы яго перыяд. Ганаруся дружбай з гэтым выбітным музыкантам, які шчыра абдараваў беларускую зямлю сваімі ўзнёслымі і натхнёнымі мелодыямі, ад якіх Беларусь стала яшчэ больш цудоўнай і прыгожай. Дзеля гэтага ён прыйшоў у Свет.
Далей
Музыкант ад Бога
Я з маладосці захапляўся “Песнярамі”. У іх заўсёды былі выдатныя музыканты-клавішнікі — Гілевіч, Палівода, Эскін. Думаў: калі сыйдзе гэта плеяда, як жа будуць гучаць клавішныя пасля такога бязмежнага ўзроўню майстэрства? І вось з’явіўся Алег Молчан. Калі я пачуў яго ігру, то адразу зразумеў, што гэта музыкант найвышэйшай кваліфікацыі. Яму ўсё роўна, як іграць — па нотах ці без, па белых ці па чорных клавішах. Танальнасць для яго не мае значэння, бо ён можа іграць адразу ў любой, нягледзячы на колькасць дыезаў ці бемоляў. Ён бліскуча імправізаваў і мог любую імправізацыю перанесці на нотную паперу і расшыфраваць нотнымі знакамі. Гэта быў музыкант ад Бога.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Архіпелаг натхнення
Пайшоў з жыцця вядомы кампазітар Алег Молчан. А літаральна праз гадзіну, як да нас дайшла гэта звестка, на Рэспубліканскім конкурсе эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд” у Жодзіна гучала адна з яго песень — “Астравы шчасця” на словы Аляксандра Лягчылава, якога таксама няма ўжо з намі, прычым больш за дзесяцігоддзе.
Далей
Пайсці, каб застацца
Мне вельмі хацелася б пагутарыць з Алегам цяпер, а не пісаць пра яго ў мінулым часе. Я нават не здагадваўся пра ягоную хваробу, бо заўсёды бачыў яго чалавекам, які насамрэч выпраменьваў святло, радасць, аптымізм. А яшчэ — зайздросную шчырасць, у якую пачынаў верыць ледзь не кожны, хто з ім сустракаўся і гутарыў. І калі ён без асаблівай сціпласці называў сябе выдатным музыкам, пладавітым кампазітарам, з ім можна было адразу пагаджацца нават тады, калі гэтыя словы ўспрымаліся як жарт.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Яго рука ў “Малітве”
…Раніцай 26-га на экране смартфона ўбачыла высвечанае: “Молчан”. Узрадавалася, што тэлефануе Алежык, як я заўсёды яго называла. Апошні раз мы размаўлялі з ім дзесьці ў сярэдзіне жніўня, ён тады яшчэ знаходзіў сілы жартаваць, маўляў, атабарыўся зноў у сваім “санаторыі” разам з Ірачкай. Санаторыем ён называў анкацэнтр у Бараўлянах. Але на гэты раз голасу Алега я не пачула. Тэлефанавала Ірына Відава, яго каханая жонка і паплечніца, самы адданы чалавек на зямлі праз усё ягонае жыццё. “Сёння ў дзве гадзіны ночы не стала Алега… Мы — у Жэневе, у швейцарскай клініцы… Адыходзіў ён без болю…”
Далей
Праз гасцінец
Пакліканне, як ні круці!
Правільныя людзі ў Лельчыцах. Ды пчолы
200-гадовую борць у гэтым гарадскім пасёлку бачыць мне так і не давялося. Да майго прыбыцця ў Лельчыцы яна, наколькі я зразумеў, стаяла ля ўваходу ў мясцовы краязнаўчы музей. Але, мабыць, даведаўшыся пра слабасць карэспандэнта “К” да мёду і ўсяго таго, што з ім спалучана, супрацоўнікі ўстановы на ўсялякі выпадак артэфакт прыбралі? Жарт. Яго проста рыхтуюць да пераезду ў іншае месца — у музейную залу, якая павінна адкрыцца да канца года і ў якой будзе прадстаўлена бортніцтва. Ну а што такое старажытны промысел для краю, дзе я нядаўна пабываў, ведае і Віні-Пух. У краіне ж нашай элемент нематэрыяльнай спадчыны “Лясное бортніцтва Палесся” наогул мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак мой сённяшні аповед толькі ў невялікай ступені тычыцца пчол…
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Чалавек з канала Грыбаедава
Да 95-годдзя беларускага кіно
У Маскве і Петраградзе бальшавікі нацыяналізавалі ўласнасць расійскіх кінапрадпрымальнікаў, тэхнічнае абсталяванне французскіх і амерыканскіх кінафірм.
У Беларусі нацыяналізаваць не было чаго. Адпаведна, і кінавыторчасці не было адкуль узяцца.
Але…
У 1926-м годзе ў Прылуках каля былога палаца графа Чапскага не раз збіраўся натоўп. Што ж там дзеілася?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |