Свежы нумар
"К" інфармуе
Пінскі кластар набывае статус
Навіны Культурнай сталіцы Беларусі — 2019
Ужо заўтра, 6 красавіка, у Пінску — Культурнай сталіцы Беларусі — 2019 — у рамках Еўразійскага міжнароднага фестывалю культуры ў гарадскім Доме культуры адбудзецца гала-канцэрт лаўрэатаў з Італіі, Казахстана і Беларусі ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра.
Далей
Індыйскі экшн на “Беларусьфільме”
У адным з павільёнаў і ў двары Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” разгарнулася вялікае дзейства: ваенная тэхніка, шмат людзей са зброяй — зразумела, што здымаюць новы фільм. Але хто? У гэты раз — індыйская кінастудыя. Як кінематаграфісты з Індыі трапілі ў Мінск і што яны тут здымаюць, мы пайшлі даведвацца менавіта на здымачную пляцоўку.
Далей
Соцыум
Не дзякуючы, а насуперак
Шчырая размова пра болевыя кропкі
Хто такі рэжысёр — асоба, што вызначае мастацкі кірунак тэатра ды трымае ў руках трупу і бягучыя спектаклі, ці выканаўца патрабаванняў вышэйшых інстанцый? У межах “ТЭАРТа” прайшоў круглы стол “Ураўненне ўраўноўвання”. Падчас яго публіка разам з вядомымі рэжысёрамі Дзмітрыем Багаслаўскім, Ігарам Казаковым і Аляксандрам Янушкевічам шукала адказ на гэтае пытанне. А таксама імкнулася зразумець, што для беларускага тэатра зараз у прыярытэце: акрэсліваць болевыя кропкі грамадства ці займацца забаўленнем аўдыторыі.
Далей
“Віртуальная” спадчына ў рэальнай прасторы
У апошнія пару гадоў набываюць усё большую папулярнасць мабільныя дадаткі дапоўненай рэальнасці. З дапамогай камеры яны могуць накладваць на рэальную прастору віртуальныя аб’екты, дазваляючы ўладальнікам тэлефонаў, якія падтрымліваюць адпаведную функцыю, праглядаць на экране ўяўныя аб’екты ў рэальным атачэнні.
Такія дадаткі можна выкарыстоўваць проста для гульняў і забаў — але яны маюць вялікі патэнцыял і для адукацыі, і для зберажэння памяці аб страчанай гісторыка-культурнай спадчыне.
Далей
На маю думку...
Забыты конкурс
80 гадоў таму для нашага краю была адноўлена гістарычная справядлівасць. Заходнебеларускія землі ўз’ядналіся з Беларуссю, саюзнай рэспублікай СССР. Рэспубліка Беларусь ні да каго не мае тэрытарыяльных прэтэнзій і прымае сучасныя межы як палітычную рэальнасць, не засяроджваючыся на гістарычных акалічнасцях.
Далей
Праекты развіцця
Апельсіны падаюць у лён
Акцэнты клубнай разнастайнасці
“К” працягвае гаворку пра развіццё культуры Аршанскага рэгіёна, унікальнага па сваіх гістарычных ды прыродных брэндах. Гэтым разам больш падрабязна хочацца распавесці пра клубную дзейнасць мясцовых работнікаў культуры. Яна, як і музейная ды бібліятэчная, — вартая дэталёвага разгляду
і аналізу. Урэшце, сур’ёзны праектны досвед павінен стаць агульным набыткам. Лепшай нагоды для матывацыі творчага пошуку
і не прыгадаць.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Крытычная маса
Беларускі сучасны тэатр: тое art?
ІХ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART працягваецца, але частка яго праграмы — так званы Belarus Open, што складаецца з лепшых беларускіх праектаў, завершаны. 11 спектакляў за лічаныя дні, ажно да пяці паказаў на кожны з выхадных — сапраўдны “Канцэнтрат”: менавіта такі фестывальны слоган быў сёлета абраны. І хаця ў гэты сціслы лозунг укладаўся больш шырокі змест, канцэнтраванасць паказаў беларускага складніка — неабходнасць, разлічаная, у тым ліку, на больш як дваццаць запрошаных на форум замежных крытыкаў, прадзюсараў і іншых дзеячаў: іх меркаванні, запрашэнні “ў адказ” і ўвогуле “погляд з боку” дапамагаюць асэнсаванню і далейшаму прасоўванню нашага тэатральнага мастацтва.
Далей
Ад дакументальнага вестэрна — да роўд-муві
У Санкт- Пецярбургу прайшоў кінафестываль “Пасланне да чалавека”
Андрэй Раднянскі, Сяргей Дварцавы, Гэір Хенінг Хопланд, Мерседэс Сталенхоф, Аляксандра Кандзі Лонге... — толькі некаторыя імёны з шэрагу пераможцаў Міжнароднага кінафестывалю дакументальных, кароткаметражных ігравых і анімацыйных фільмаў “Пасланне да чалавека”. Сёлета да іх ліку далучыўся Люк Ларэнцэн з ЗША — яго дакументальная стужка “Паўночная дапамога” пра працу хуткай дапамогі ў Мексіцы атрымала Гран-пры аднога з найвядомых кінафорумаў Расіі і Еўропы.
Далей
art-блог
У штучным сэрцы селі батарэйкі
Па шчырасці, ідэя першай у сучаснай гісторыі Беларусі міжнароднай арт-рэзідэнцыі (пра яе мы пісалі яшчэ ў маі) выклікала ў мяне пэўны скепсіс. Прызначыць ейным куратарам мастака па імені Вялікае сямейства чайнага грыба Камбуча-Дастаеўскі — гэта, вядома, прыкольна. І цалкам у рамках творчай практыкі цудоўнага расійкага аўтара Сяргея Катрана (у дадзеным выпадку ён называе сябе адно распарадчыкам волі згаданага мастака). Але ці магчыма распаўсюдзіць споры таго грыба па наваколлі, прышчапіць яго на іншую глебу?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Краявід з буслянкай
Больш як трыццаць гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, выбухнуў Чарнобыль. Рэха выбуху скаланула прастору ад Басфора да Гібралтара, але ў эпіцэнтры апынулася Беларусь. Для нас тады Час падзяліўся на “да” і “пасля”. Да Чарнобыля — пасля Чарнобыля. Як калісьці, да вайны — пасля вайны. У памятныя 90-я чарнобыльская тэма была стрыжнявою ў навуковых і палітычных дыскусіях. Праз яе асэнсаванне з’явіліся даволі цікавыя мастацкія і літаратурныя творы. Было ўсведамленне, што Чарнобыль — тое, што датычыць усіх і кожнага. А потым неяк сціхла… Бо доўгае знаходжанне пад цяжарам адмоўных эмоцый і роспачных думак не прымае чалавечая натура. Хочацца выйсця ў пазітыў. Таму згадваем мы Чарнобыль усё радзей і радзей.
Далей
Апошні рамантык беларускага рока
Не музыкант, не спявак, не гітарыст — але сапраўдны рокер. Паэт усім ладам жыцця, адданы адной прыгожай трыадзінай мары — Беларусь, беларуская мова і беларускі рок. 29 верасня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння журналіста і музычнага даследчыка Вітаўта Мартыненкі. У 2016-м ён пакінуў гэты свет пасля цяжкай хваробы, і дагэтуль вечароў памяці не было. Спатрэбіўся час, каб адчуць страту больш поўна, каб пачаць лепей разумець асобу і яе значнасць у гісторыі, і каб музыканты, якім Вітаўт прысвяціў жыццё, змаглі сказаць словы ўдзячнасці і павагі. У мінскім Палацы культуры імя Мікалая Шарко прайшоў мемарыяльны канцэрт.
Далей
На людным месцы
Прывітанне ад Астапа Бэндэра, або “Адзінокая кніга жадае пазнаёміцца”
Ужо і Дзень бібліятэк прайшоў, і па ТБ сюжэт з Магілёва пра гэта паказалі, але розгалас пра падзею не сціхае. Відаць, мерапрыемства, сапраўды, дайшло да чытацкага сэрца. Насамрэч, як можна забыцца на жыццярадаснага Астапа Бэндэра з сімпатычнай Элачкай-Людаедкай? Парачка нетаропка шпацыравала па магілёўскіх вуліцах. А побач нязмушана прагульваліся Аляксандр Пушкін ды Наталля Ганчарова. І не проста
прагульваліся, але і з ахвотай уступалі з мінакамі ў дыялогі пра жыццё і літаратуру. Я з задавальненнем пагутарыў бы з Ганчаровай пра каханне і рэўнасць са здрадай.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Актуаліі
Ад прадзедаў спакон вякоў...
4 кастрычніка ў лёгкаатлетычным манежы Брэста распачаўся IV Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. У ім бяруць удзел 120 музейных устаноў, эксперты з Арменіі, Германіі, Кітая, Латвіі, Украіны… Дэвіз форуму — “Музей: навука, інавацыі, камунікацыя”.
Напярэдадні падзеі “К” аператыўна звязалася з шэрагам музейных устаноў, каб высветліць, якія экспазіцыйна-выставачныя, культурна-адукацыйныя праекты яны мяркуюць прэзентаваць,
а таксама якія новыя формы работы з наведвальнікамі прадэманструюць.
Далей
Фрыстайл
Блізкае да народа “Рэха”
Колькі б новых і модных стыляў не з’яўлялася, як бы далёка не заходзіла ў эксперыментах папулярная музыка, застаецца вечная каштоўнасць — песня. У пошуках твораў, дзе ёсць і мелодыя і добрыя словы, якія хочацца і слухаць і спяваць самім, мы часцей зазіраем у гісторыю. А мінскі гурт “Рэха” — з нашага часу, яго песні гучаць у эфірах і на шматлікіх, хоць і не шматлюдных канцэртах па ўсёй Беларусі. Гэта не рэп, не рок, не танцавальная музыка ці яшчэ нешта такое ж востраактуальнае — гэта менавіта песні, лірычны герой якіх — блізкі і зразумелы любому беларускаму слухачу. Лідар “Рэха” — Андрусь Такінданг. Групе 17 гадоў, і, як ва ўсіх, былі ў яе і ўзлёты, і падзенні. Але на сённяшні дзень ёсць і пастаянны састаў, і два песенныя альбомы, і мноства канцэртаў, і рэнамэ непафаснага, свойскага для любой аўдыторыі калектыву. А ў Андруся Такінданга ёсць яшчэ і група “Гаротніца” — таксама вельмі заўважны праект з вакалісткай Валерыяй Валадзько, ёсць карціны і іншыя мастацкія праекты — бо акрамя іншага Андрусь мастак. Але галоўнае на гэты момант — “Рэха”.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Рэспубліка Рашыда
Сельскі Дом культуры аграгарадка Прусы незвычайны не тым, што ў краіне такіх па памерах будынкаў, у якіх функцыянуюць установы адпаведнага профілю, па пальцах адной рукі можна злічыць — трапляюцца ў вёсках будынкі і больш кампактныя. Як мне думаецца, у любога чалавека, нават не звязанага па родзе сваёй дзейнасці з культурай, у першую чаргу цікаўнасць павінен выклікаць той, хто стаіць на чале СДК.
Ну, а ўжо ў другую і ў наступныя — чым слаўны ён у працы…
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Партытура лёсу “колоссАль”нага Эдзі
Да 80-годдзя джаза ў Беларусі
І яшчэ адзін нечаканы вынік аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі: з’яўленне ў рэспубліцы ўласнага джаз-аркестра. У 1939-м яго не мела ні адна іншая рэспубліка СССР!
І таму мы лічым, што менавіта ўвосені таго года адбылося — Нараджэнне джаза ў Беларусі
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |