Свежы нумар
Соцыум
Ці стане бортніцтва “беларускай ёгай”?
Яшчэ ўчора пра традыцыі ляснога бортніцтва не ведаў ніхто (варта адзначыць, што “К” звярнулася да гэтай тэмы адной з першых), а ўжо заўтра пра іх, верагодна, дазнаюцца не раўнуючы ўсе. У наступным годзе традыцыя, што бытуе на глухім ускрайку Беларусі, мае шансы атрымаць статус элемента культурнай спадчыны чалавецва. А любы наш “прарыў” у спіс UNESCO выклікае цалкам апраўданы ажыятаж.
Аднак ці не стане шырокае прызнанне сконам патаемнага аўтэнтычнага ўмельства?
Як “прасоўваць” свае культурныя феномены на сусветны ўзровень, і што рабіць пасля
таго, як гэта атрымалася? Такія няпростыя пытанні мы абмяркоўвалі з прадстаўніком
Беларусі ў Міжурадавым камітэце UNESCO Алай СТАШКЕВІЧ і ініцыятарам намінацыі,
бортнікам ХХІ стагоддзя Іванам ВОСІПАВЫМ.
Далей
Раскоша, на якой нельга эканоміць
Мне даводзіцца бываць на пасяджэннях кіраўніцтва Саюза мастакоў і амаль кожны раз чуць ад вядомага жывапісца, прадстаўніка адной з творчых суполак, прапанову тэрмінова наладзіць ліставанне ў адпаведныя ўладныя структуры аб аднаўленні сістэмы дзяржаўных заказаў на сацыяльна значныя творы выяўленчага мастацтва — фактычна вярнуцца да таго, што ўжо было ў нашай гісторыі.
Далей
art-блог
Трымценне першага кахання
“Канешне, усе павінны быць добрымі да іншых. Гэта значыць, што мы мусім іх ашукваць”, — даводзіць бацька сыну, а той крывіцца і не хоча падманваць. Лісы спрадвеку культывуюць хітрасць, аднак у самавітым сямействе нарадзіўся нашчадак, які хоча быць добрым. Як жа лісяняці Людвігу Чатырнаццатаму пайсці супраць устояў сям’і і застацца такім, якім “бачыш сябе”?
А яшчэ — сябраваць з блізкімі па духу нават тады, калі бацькі супраць такіх адносін? Клубок складаных унутраных адчуванняў пад трымценне пачуццяў ад цеплыні першага кахання распутваў Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. У яго рэпертуары з’явілася “Тута Карлсан Першая і адзіная” ў пастаноўцы піцерскага рэжысёра Кацярыны Ложкінай-Бялевіч.
Далей
Гістарычны дакумент і хроніка душы
Не так даўно ў Нацыянальным мастацкім музеі працавала персальная выстава жывапісца Івана Стасевіча, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння. Пражыў мастак 69 гадоў.
Далей
Нечаканая меланхолія
Старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Сяргей Міхаленка раптам паказаў вытанчаную выставу пейзажаў — у Музеі гісторыі беларускага кіно, напярэдадні адкрыцця Месяца фатаграфіі, але па-за праграмай МФМ. Для гледача, магчыма, так і лепей: бачная розніца падыходаў, творчых метадаў. І ўдвая цікава, што персанальная выстава аўтара адбылася пасля вялікага, больш чым дзесяцігадовага перапынку.
Далей
На людным месцы
Смачна вам пачытаць!
З нагоды Дня бібліятэк супрацоўнікі Смаргонскай гарадской бібліятэкі № 2 прыгатавалі кніжны торт. Страва — смачная. Асноўным яе інгрэдыентам стала Залатая калекцыя “Беларускага кнігазбору”: творы Васіля Быкава, Ніла Гілевіча, Кузьмы Чорнага… “Торт” карыстаецца вялікім чытацкім попытам.
Шчыра віншую ўсіх беларускіх бібліятэкараў са святам, а наведвальнікам бібліятэк жадаю смачна чытаць!
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Гістарыёграф
Інтрыгі і жарсці часоў Рэфармацыі
Як звязаны Жан Кальвін, Марцін Лютэр і Напалеон ІІІ з Беларуссю?
Перапісвацца з Папам Рымскім можа далёка не кожны. Між тым, беларусы ў XVI стагоддзі актыўна перапісваліся ды сустракаліся з тагачаснымі сусветнымі рэлігійнымі лідарамі — Марцінам Лютарам, Жанам Кальвіным ды многімі іншымі. А ўсё таму, што тагачасная Беларусь не засталася ў баку ад еўрапейскіх рэлігійных рэвалюцый і развівалася па ўсіх канонах Рэфармацыі — руху за рэформу царквы.
Далей
Нарадзіць дзяцей, пабудаваць курорт і збегчы ў Англію,
ці Як падчас вайны жылі нашчадкі Агінскага?
Прыйшоў час памінаць вельмі даўнюю падзею, пачатак ІІ Сусветнай вайны, і сляды яе “пальцаў” на жыццях славутых родаў Беларусі. Не з пазіцыі “ўра-патрыятызму”, а з проста-чалавечай. У гэтым тэксце я распавяду пра лёс нашчадкаў Міхала Клеафаса Агінскага (з першага і другога шлюбаў) на падставе звестак
з іх сямейных архіваў (вось яны зараз перада мной). Дасюль у СМІ гэтай інфармацыі не было.
Далей
100-ты сезон
Блізкасць вякоў і пакаленняў
Сёння ў Аляксандраўскім скверы ля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра Янкі Купалы да вечара будзе шумна і незвычайна: маштабным тэатральным пікніком купалаўцы адзначаюць 100-ты сезон. Пачаставаўшыся на фудкорце тэатральнымі сэтамі, хтосьці парэлаксуе на музычным канцэрце з удзелам акцёраў і аркестра тэатра, іншы патанчыць пад культавыя тэатральна-музычныя гурты Бенькі, іli-ili, Ягора Забелава ды вядомую “Касіапею”. Фанаты “Радзіва “Прудок” занурацца ў вясковы космас праз паказ спектакля на шырокім экране. Сам жа аўтар папулярнай кнігі Андрусь Горват на адзін дзень вернецца на працу тутэйшым дворнікам, каб правесці адну з некалькіх атмасферных экскурсій. “К” таксама пабывала ў купалаўскім закуліссі і прапануе чытачам падарожжа па тэатральных закуточках.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Актуаліі
Юбілей Купалавага дому
23 верасня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца святочны вечар з нагоды 75-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Чым адзначыцца ўрачыстае святкаванне, і з якімі набыткамі ды планамі падыходзіць музей да свайго юбілею, распавяла яго дырэктар
Алена Ляшковіч.
Далей
З Башметам у метро
27 верасня ў Палацы Рэспублікі адкрываецца ХІV Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. У праграме, як заўжды, шмат цікавостак, часцяком заснаваных на сінтэзе музыкі з іншымі відамі мастацтва.
Далей
Беларусь — Кітай: стратэгія партнёрства
Як ужо паведамляла “К”, 13 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылося трэцяе сумеснае пасяджэнне Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Адкрываем сезон адкрыццяў
Міжнародны Дзень музыкі адзначаецца 1 кастрычніка. Адкрыццё канцэртнага сезона часцяком прымяркоўвалася акурат да гэтага свята. Але сёлета Беларуская дзяржаўная філармонія не стала чакаць так доўга, гасцінна адчыніўшы дзверы ў верасні. І кожны філарманічны калектыў падрыхтаваў да новага сезона свае сюрпрызы і творчыя адкрыцці.
Далей
Стрэлы “Белай Вежы”
У Брэсце завяршыўся ХХІV Міжнародны тэатральны фестываль “Белая Вежа”. Ён працягваўся больш за тыдзень, складаўся з 28-мі спектакляў 13-ці краін свету, паказаных на пяці пляцоўках. А таксама ўключаў штодзённыя аналітычныя абмеркаванні ўбачанага з запрошанай інтэрнацыянальнай камандай тэатральных крытыкаў, удзельнікамі і журналістамі. Такі фармат, прыняты на многіх прэстыжных форумах, дазволіў у атмасферы абсалютнай празрыстасці вылучыць лепшыя тэатральныя работы, сярод якіх аказаўся і прэм’ерны спектакль “Сотнікаў” Брэсцкага тэатра лялек.
Далей
Мінскае крэшчэнда міжнароднага спаборніцтва
Варта толькі зірнуць на спіс канкурсантаў ІІ Мінскага міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва, як становіцца відавочным: барацьба за Гран-пры разгараецца не на жарт. Як зазначаюць выбітныя прадстаўнікі замежных цыркаў і арганізатары адпаведных форумаў са шматгадовай гісторыяй, беларуская сталіца сабрала надзвычай моцную праграму, што складаецца практычна з адных зорак сусветнага манежа.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Жнівеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “У нескладовае” Раман АРЛОЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Праз гасцінец
“Старыя песні” пра тое ж
Бібліятэка без навінак, аварыйны ДК і зорная школа мастацтваў
Аналізуючы змест гутарак, якія ў мяне адбыліся з жыхарамі Вялікіх Бортнікаў, я так і не змог выставіць ацэнку “нездавальняюча” камусьці канкрэтна з тых, каго ў гэтых размовах, мякка кажучы, журылі за беды, што збольшага напаткалі культуру аграгарадка. На мой погляд, многае ў ім у сферы названай чалавечай дзейнасці ідзе гэтак жа, як і ў яго сваякоў — сельскіх населеных пунктаў. У чымсьці — відавочны правал, дзесьці — безумоўныя поспехі. Мне не падалося, што культура былой вёскі хутка пацерпіць немінучы крах. Ва ўсякім выпадку, не ўсё ў ёй так сумна, як мяркуюць дасведчаныя ў нюансах мясцовыя людзі.
Далей
Беларусы свету
Юрачка ў Афрыцы
Аддзел народнай творчасці Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур выпусціў першую кніжку двухтомніка “Творчыя калектывы беларусаў замежжа”. Мы папрасілі кіраўніка аддзела Алеся Лозку, кандыдата філалагічных навук, аднаго з аўтараў-укладальнікаў унікальнага выдання, адказаць на нашы пытанні і распавесці пра феномен культуры беларусаў замежжа.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Фрыстайл
Гітарная рамантыка са стадыённай падачай
Магілёўскі гурт Nizkiz ужо можна смела назваць нумарам адзін з новага пакалення беларускай рок-музыкі. Выглядае так, што да стадыёнаў гэтаму калектыву, сапраўды, засталося пару крокаў. Аншлагі, армія прыхільнікаў, удзел у знакавых фестывалях, тры альбомы, хіты, якасныя кліпы, выхад на міжнародную арэну. Між іншым, і прызнанне з боку прафесіяналаў і крытыкаў. Да гэтага Nizkiz ішоў не адзін дзень, і папулярнасць не звалілася аднекуль раптоўна — усё заслужана працай, а не толькі талентам. Апошні год гурт пастаянна быў на слыху — то сольны канцэрт у прэстыжнай зале, то адметны кліп, то выступленне з сусветнымі зоркамі… А яшчэ фестываль за фестывалем і колькасць прыхільнікаў, што імкліва павялічваецца.
З вакалістам Nizkiz Аляксандрам Ільіным гутарым і пра нядаўнія падзеі, і пра гісторыю калектыву, і нават пра мары, вартыя сапраўднага музыканта.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |