Свежы нумар
art-блог
Дэсантнік у дзіцячай піжаме
Ці здольныя драматычныя акцёры ўвасобіць мюзікл? Тэатры ўжо неаднойчы давалі станоўчы адказ на гэтае пытанне. Праўда, названыя так спектаклі атрымліваліся па-рознаму. Чарговую прыступку ў скарэнні жанру ўзяў Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, дзе быў пастаўлены мюзікл “Пра Фядота-стральца” маладога беларускага музыканта Ільі Палякова паводле знакамітай вершаванай казкі Леаніда Філатава.
Далей
Абмен целамі або думкамі?
Што ў тэатры можа быць цікавейшым для шырокай публікі і больш простым для ўспрымання, чым камедыя? А тым больш на тэму М + Ж. Таму няма чаго здзіўляцца, што ў РТБД увасобілі п’есу Андрэя Курэйчыка
“Гендарныя выкрунтасы”. Магчымы хіт сезона?
Далей
Глядзеў у неба, а не пад ногі
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава Юрыя Герасіменкі-Жызнеўскага, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння мастака. Зрэшты, нарадзіўся ён у лістападзе 1948-га, так што лагічней было б ладзіць яго персаналку напрыканцы года мінулага. Але атрымалася так як атрымалася: пагатоў, мастакоў шмат, а музей адзін. Усё жадаюць адзначаць юбілейныя даты на гэтай ганаровай прасторы, ды не ва ўсіх атрымліваецца ўплішчыцца ў шчыльны графік выстаў Нацыянальнага мастацкага.
Дарэчы, сёлета галоўная мастацкая скарбніца Беларусі адзначае ўласнае 80-годдзе. І тое, што ў кантэксце свята, калі адбор імён на афішах і работ у зменных экспазіцыях стаў яшчэ больш жорсткім, у сценах музея засвяціліся творы менавіта гэтага маладзечанскага графіка, чыё імя, на жаль, вядомае не кожнаму, сведчыць пра выключную каштоўнасць ягонай творчай спадчыны.
Далей
Спрашчаючы Быкава
З моманту свайго з’яўлення сусветны кінематограф завёў бурны раман з мастацкай літаратурай. Падставы для гэтых “цесных адносін” былі відавочныя. Маладыя еўрапейскія і амерыканскія рэжысёры, яшчэ не адкрыўшы формулу класічнай кінадраматургіі, з вялікім імпэтам браліся за экранізацыю папулярнай прозы. З аднаго боку, амаль гатовыя гісторыі значна спрашчалі працу кінастудыям-пачаткоўцам, з іншага — пазнавальнасць тэксту спрыяла рэкламе стужкі, бо чытачы кніг жадалі пабачыць любімых герояў на экране. Праз больш чым стагоддзе тандэм двух відаў мастацтваў працягвае суіснаванне, у тым ліку і ў айчынным кіно. Свежы прыклад — экранізацыя “Авантураў Пранціша Вырвіча” Людмілы Рублеўскай.
І ўжо не ўпершыню рэжысёраў прывабліваюць творы Васіля Быкава. Стужка “Народныя мсціўцы” фатографа і кліпмейкера Аляксандра Мелехаўца працягвае адлюстваранне траўматычных падзей нашага нядаўняга мінулага.
Далей
Каментарыі (1)
На людным месцы
“Жужа” не толькі вясёлы, але і якасны!
Хачу пагаварыць пра якасць. Наспела і карціць. Я вельмі любіў калісьці мінскія тралейбусы, дзе працавалі кіроўцамі класныя спецыялісты з высокім пачуццём прафесійнай годнасці. Яны ніколі не забываліся на тое, што займаюцца перавозкай людзей: транспарт рухаўся плаўна, без рыўкоў, пасажыры пачувалі сябе камфортна. А фірмовай пазнакай сталічнасці нашых тралейбуснікаў было тое, што яны самі абвяшчалі назвы прыпынкаў — і, як правіла, на роднай мове. Усё гэта стварала нейкую сямейную даверлівую атмасферу на маршруце. Госці сталіцы здзіўляліся і зайздросцілі. Памятаеце? Прайшлі тыя часы.
Пры кожным павышэнні кошту праязнога дакумента мы справядліва чакаем павышэння якасці абслугоўвання. Чакаем, іншым разам, дарэмна. Сышлі на пенсію прафесіяналы. За стырно тралейбусаў селі маладзёны, якія так і не здолелі зразумець, што рух без рыўкоў — норма, а не выключэнне. Сітуацыю не ратуюць і прыватныя маршруткі, дзе не пра пасажырскі камфорт дбаюць, а пра грашовы прыбытак.
Я раблю праекцыю на беларускую рэгіянальную культуру — і з радасцю бачу адваротную карціну.
Далей
Гістарыёграф
Агінты, што спарадзілі Агінскіх
Памятаю, яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў даследчыкі біяграфіі Міхала Клеафаса Агінскага з Беларусі і Украіны зацята спрачаліся наконт таго, дзе ж знаходзіцца тое паселішча Агінты, якое дало імя знакамітаму княжацкаму роду. Вакол назвы панаваў арэол рамантычнасці і таямніцы — як, зрэшты, і вакол усяго, што звязана з жыццём кампазітара і палітыка. Тады мы яшчэ не ведалі пра яго бадай нічога і нястомна шукалі хаця б некалькі слоў у бібліятэках ці гістарычных часопісах.
Але ў наш час любыя адлегласці пераадольваюцца даволі лёгка, а невядомае хутка становіцца вядомым і імгненна разносіцца па свеце. Вось і мне давялося пабываць у тых мясцінах, адкуль бяруць вытокі Агінскія.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Яны праектавалі дызайн
Сёлетняй вясною сваё 80-годдзе адзначаюць адразу два мэтры, якія стаялі каля вытокаў
сучаснай беларускай школы дызайну, — Ігар Герасіменка і Алег Чарнышоў.
Далей
Суботнія сустрэчы
Наталля НАВОЕНКА: “Мы ператвараем хрэстаматыйнага Купалу ў жывога чалавека”
У фае з вялізнымі люстэркамі шпацыруюць паны і паненкі ў строях пачатку ХХ стагоддзя. Дамы папраўляюць капелюшы, кавалеры спраўджваюць, ці бездакорна сядзіць “матылёк”. Усе чакаюць прэм’еру — спектакль па п’есе аднаго маладога аўтара пад назвай “Паўлінка”. Кажуць, што будзе і сам пісьменнік. Прыедзе ў Санкт-Пецярбург аднекуль з-пад Мінску.
Далей
Тэма
Нам засталася спадчына. Якія будуць прапановы?
Міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцін сёлета надзвычай удала супаў з рэспубліканскім суботнікам. Пагатоў, ужо не першы год у нас ёсць традыцыя адзначаць гэтае свята з рыдлёўкай або сякерай у руках — падчас талакі на тым ці іншым аб’екце спадчыны, які патрабуе нашага ўдзелу.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Беларускі Манчэстар” або спісаная торба?
У той дзень, калі ўвесь свет халаднеючы ад жаху назіраў за тым, як зыркае полымя плавіць свінцовы дах парыжскай святыні Нотр-Дам, аўтар гэтых радкоў у кампаніі сяброў выправіўся ў генеалагічна-гістарычную “перыгрынацыю” ва ўсходнюю Беларусь. Адной з мэтаў гэтай вандроўкі была сядзіба старабеларускага шляхецкага роду Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава, якую ў пару свайго росквіту называлі “Беларускім Манчэстарам”.
Далей
Актуаліі
Дасягненні, ацэненыя і адзначаныя
Цягам вось ужо 30 гадоў адзін раз на два гады камісія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысуджае прэміі ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. За гэты тэрмін лаўрэатамі сталі чатыры прафесійныя і 24 аматарскія калектывы мастацкай творчасці, 180 дзеячаў культуры, мастацтва і журналістыкі. Сёлета іх спіс папоўніўся — не так даўно былі прысуджаны новыя восем прэмій.
Далей
Чытаць, каб зразумець сябра
18 красавіка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя перасоўнай выставы “Чытаем разам — спазнаем адзін аднаго”. На ёй экспануюцца кнігі сучасных аўтараў з дзяржаў Садружнасці. Гэты праект быў анансаваны на XXVI Мінскім міжнародным кніжным кірмашы. Да яго рэалізацыі спрычыніліся Савет па культурным супрацоўніцтве краін-удзельнікаў СНД, Выканаўчы камітэт СНД, Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
І гонар, і фінансавы складнік
17 красавіка ў прэс-цэнтры Дома прэсы ішла гаворка пра Нацыянальную літаратурную прэмію — 2018. У сустрэчы з журналістамі бралі ўдзел начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі РБ Алена Паўлава, дырэктар падначаленага Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня журы конкурсу Іван Саверчанка, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”
Аляксандр Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
Далей
Шпацыр пад наглядам GPS
“К” працягвае асвятляць развіццё культуры Аршанскага рэгіёна, які вылучаецца насычанасцю аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны і багаццем літаратурна-мастацкіх набыткаў. Ці стаў горад дзякуючы гэтаму ажыўленым турыстычным цэнтрам з адпаведнай інфраструктурай? Для станоўчага адказу фактуры малавата. Як выпраўляецца сітуацыя? На гэтае і іншыя пытанні адказвае начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама
Сяргей ГАРБАЧОЎ.
Далей
Іспанскі кампазітар — у гонар Вялікадня
У гэтую нядзелю католікі святкуюць светлы дзень Уваскрэсення Хрыстовага. 21 красавіка канал “Культура”
Беларускага радыё падрыхтаваў для іх сапраўдны падарунак — святочны канцэрт з удзелам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі, а таксама іспанскай спявачкі Кансепсьён Мартас.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
З Брэсту — у МХАТ
Беларускія аўтары працягваюць заваёўваць замежныя тэатры. Гэтым разам драматургічным творам галоўнага рэжысёра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Цімафея Ільеўскага зацікавіўся МХАТ імя Горкага.
На яго асноўнай сцэне — прэм’ера спектакля “Апошні герой”.
Далей
Book Crossing
Мой лёс — кнігі
Можна было б назваць гэтую рубрыку “Як прайсці ў бібліятэку?” Можна было б — гадоў пяць — дзесяць таму. На сёння пытанне яўна састарэла. Дзе знаходзіцца галоўная “кніжкіна” ўстанова, цяпер ведае бадай кожны. А вось чым там заняцца наведвальніку, каб да чытання прызвычаіцца? Над гэтым пытаннем і бібліятэкары часам задумваюцца.
Інакш кажучы, нам патрэбна пляцоўка для абмену думак паміж бібліятэкарамі, паміж чытачамі, паміж першымі і другімі. Давайце назавём яе Book Crossing. Гэта і кнігазварот, і грамадскі рух,
і, урэшце, — хобі для душы. А ў нашым выпадку — дыскусійная прастора, прысвечаная развіццю бібліятэчнай справы. Прапанаваў сваю ідэю — вазьмі пакарыстацца задумай іншага.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Піяр за бібліятэчнай стойкай
Рэклама — рухавік гандлю. Кожны жадае прапіярыць свой тавар ці паслугу і зарабіць грошай. Таму рэкламу пральных парашкоў, таблетак, шампуняў, тэлефонаў і зніжак у крамах мы бачым кожны дзень. А як жа справа
з рэкламай кніг і чытання ў цэлым — і асобных выдавецтваў ды аўтараў у прыватнасці? Амаль што ніяк.
Далей
118: ідэі, асобы, намеры
Маціс нават і не прадбачыў…
Клеччына: крэатыўшчыкі ёсць, піяршчыкаў няма
Запытаўся ў знаёмага кіраўніка аддзела культуры, ці ведае ён, што на Міншчыне ёсць абласны фестываль народнай творчасці, пераможца якога атрымлівае легкавік. Знаёмы, стомлены аўтамабільнай
нішчымніцай, бязмежна здзіўляецца: “Не, не ведаю… Якія малайчыны!” Між тым, “Напеў зямлі маёй” ладзіцца ў Мінскай вобласці ўжо ў пятнаццаты раз. І два разы легкавікі забірае Клецк. Больш за тое, спачатку “Газель”, а потым “Пежо” атрымлівае адна і тая ж установа — Клецкая дзіцячая школа мастацтваў. Вось вам і першая інтрыга. Хто, як і за што?
Далей
Фрыстайл
Жыццё “як у кіно” прынцэсы-жэньшэнь
У назве свайго праекта Наталля КУНІЦКАЯ абыграла ўласнае прозвішча. Mustelide сугучна слову “куніца”. Пяць гадоў таму клавішніца групы “Серебряная свадьба” адарвалася ад калектыву, пачала сама ствараць музыку і практычна імгненна з поўнай невядомасці трапіла на старонкі модных выданняў, на фестывальныя сцэны, у спісы лаўрэатаў розных прэмій. І амаль адразу яе назвалі “электроннай прынцэсай”. Песні вабілі незвычайнасцю, у гэтым і быў сакрэт поспеху. Не так даўно адбылася прэм’ера ўжо трэцяй яе пласцінкі — Ginseng Woman, створанай з гукаў зламаных інструментаў. Гісторыя паўтарылася: песні Mustelide ізноў у цэнтры ўвагі.
Наталля нястомна прадзюсіруе не толькі сваю музыку, але і сваю кар’еру. І пры гэтым няспынна парушае межы, бо лічыць, што ў ХХІ стагоддзі для музыканта іх няма — ні геаграфічных, ні творчых.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |