Свежы нумар
аКно ў свет
Культурная палітра свету — яркая і непаўторная, і беларуская культура — унікальная частка гэтага свету
Калі ў свой час з дыпламатычнай працы на пасаду міністра культуры Беларусі прыйшоў Павел ЛАТУШКА, пра яго казалі: былых дыпламатаў не бывае. Здаецца, ужо ёсць падставы казаць тое самае і пра былых міністраў культуры, якія вярнуліся на дыпламатычную працу. Цяперашні Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы з’яўляецца таксама і эмісарам айчыннага мастацтва ў тым горадзе, які лічыцца сталіцай мастацтва сусветнага.
Са спадаром Паслом мы гутарым пра шматлікія культурныя ініцыятывы Пасольства і пра тое, ці можа мастацтва дапамагчы “адкрыць” Беларусь для замежнікаў.
Далей
Злучаныя часам і нябёсамі
Сёння, акурат у дзень народзінаў Уладзіміра Мулявіна, у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе, паводле традыцыі, канцэрт, прысвечаны яго 77-й гадавіне. Дзве сямёркі аказаліся сімвалічнымі, бо вечарына злучыць творчыя імёны, што сталі непарыўнымі яшчэ пры жыцці гэтых вялікіх майстроў — і засталіся з’яднанымі пасля смерці. Канцэрт так і называецца — “Злучаныя часам: Уладзімір Мулявін
і Ігар Лучанок”.
Далей
art-блог
Чатыры стравы з аднаго шчупака
Казка пра Ямелю і чароўнага шчупака, вядомая пад назвай “Па шчупачыным загадзе”, нечакана апынулася на хвалі небывалай папулярнасці. Тры гады таму яе паставілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, і гэты спектакль па-ранейшаму карыстаецца трывалым попытам у гледачоў. Ажно двойчы тая ж казка, але ў “пераказе” розных аўтараў, была прадстаўлена на нядаўняй Нацыянальнай прэміі Беларусі: у пастаноўцы Палескага і Магілёўскага тэатраў. Нарэшце, днямі адбылася прэм’ера ў Маладзёжным тэатры эстрады, дзе казка дала штуршок новым аўтарскім фантазіям. Чым не гэткія “фанфікі” на зададзеную тэму?
Далей
Сакральны сэнс простых рэчаў
У Нацыянальным мастацкім музеі апошнія дні працуе персанальная выстава жывапісца Уладзіміра Кожуха “Аголеныя пачуцці. Сакральны сэнс”. Гэта даніна памяці творцы. Мастак пайшоў з жыцця ўлетку 2017-га. Пражыў 64 гады.
Далей
На людным месцы
Калядная трансфігурацыя і салон Міцкевіча
Напярэдадні навагодніх святаў выпадкова натрапіў у сацыяльных сетках на канцэрт віяланчалісткі-шасцікласніцы Гомельскай дзіцячай музычнай школы № 1 імя Пятра Чайкоўскага Паліны Смольнікавай. Шчырасць і ўпэўненасць выканання ўразілі. Таму ў першы працоўны дзень 2019-га звязаўся з кіраўніцтвам названай установы. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Таццяна Хлыстова патлумачыла, што такіх зорачак, як Паліна Смольнікава (да слова, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта краіны па падтрымцы таленавітай моладзі) мэтанакіравана “запальвае” педагог Наталля Кулай. Амаль усе яе выхаванцы працягваюць вучобу па спецыяльнасці, а віяланчэльная школа Кулай лічыцца ці не лепшай у вобласці.
Далей
Гістарыёграф
Шчамялёў, які ён ёсць
Цікавыя людзі, з якімі мне давялося сустрэцца ў жыцці, мабыць, былі перадвызначаныя мне самім Лёсам. Праўда, раней, у маладосці, я і сам быў чалавекам больш разняволеным і мог лёгка, па асабістай ініцыятыве ды без ценю збянтэжанасці, падысці да той асобы, якая чымсьці мяне прывабіла, і завесці з ёю размову. А затым паспрабаваць выйсці на такую сцежку духоўных зносін, якая б сталася цікавай для нас абодвух. Менавіта так больш за паўстагоддзя таму і здарылася ў мяне з Леанідам Шчамялёвым — колісь цікавым, але незнаёмым мастаком, а пасля — вельмі блізкім сябрам.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Тэма
“Лепшыя на фоне астатніх” — або проста лепшыя?
Вынікам тэатральнай дзейнасці не толькі 2018-га, але і ўсяго мінулага двухгоддзя стала чарговая Нацыянальная прэмія. Узнагароды ўручаны, пытанні — засталіся. Не толькі наконт уласна спектакляў і асоб (маўляў, чаму адзначылі тых або гэтых), але і на ўзроўні ўсёй лініі развіцця айчыннага тэатральнага мастацтва. Дакладней, не лініі, а — вектараў. Бо ўжо адно тое, што іх з’явілася адразу некалькі, трэба лічыць прарывам.
Далей
Драматургія Нацпрэміі:як пазбавіцца ад міны запаволенага дзеяння?
Спрэчкі вакол леташняга тэатральнага спаборніцтва не прытушыў нават карагод калядных святаў. У прафесійных колах ізноў паўстаюць шматлікія пытанні. Некаторыя з іх агучваюць на старонках “К” члены журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі.
Далей
Прэмія
Гімн народнага лёсу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня падпісаў указы аб прысуджэнні прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2018 года. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 9 студзеня ў Палацы Рэспублікі. Падчас свайго выступу Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паняцце “духоўнае адраджэнне” з’яўляецца для беларускага народа не проста прыгожай метафарай, а гімнам яго лeсу. Звяртаючыся да лаўрэатаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што іх праца не вымяраецца лічбамі і нейкімі эканамічнымі паказчыкамі, не мае цаны і, безумоўна, заслугоўвае прызнання на самым высокім дзяржаўным узроўні, а таксама павагі
і ўдзячнасці ўсяго беларускага народа.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Святло і ўзнёслы смутак малой радзімы
Гэтая сямейная пара даўно жыве душа ў душу — і ў побыце, і ў творчасці. Яна — спявачка і аўтар тэкстаў песень, прычым не толькі тых, што выконвае сама. Ён — прадзюсар і кампазітар, які таксама піша для іншых артыстаў. І асабліва шмат гэтым тандэмам напісана і праспявана пра Беларусь — вялікую і малую. І колькасць, і якасць такіх песень былi ацэненыя Кіраўніком нашай дзяржавы, які па выніках 2018-га года прысудзіў Юліі БЫКАВАЙ і Яўгену АЛЕЙНІКУ прэмію “За духоўнае адраджэнне” — з фармулёўкай “за ўвасабленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, стварэнне цыкла высокамастацкіх вакальных твораў патрыятычнага напрамку”.
Далей
Лыжка як сакрэт поспеху
Народны інструментальны ансамбль “Нясвіжскія лыжкары” ўдастоены Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у папулярызацыю музычнага мастацтва, мэтанакіраваную работу па эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўную канцэртную дзейнасць.
Далей
“Ад школы залежыць тэатр будучыні”
Дырэктар Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа Зорыя Дусенка бачыць у высокай узнагародзе найперш духоўны стымул. Але таксама і магчымасць умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы — што, безумоўна, дапаможа і надалей удасканальваць навучанне.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Тэрапія праз фальклор
Без такіх арганізацый у свеце было б меней дабрыні. Я маю на ўвазе тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За афіцыйнай назвай — карпатлівая штодзённая праца па дапамозе тым, хто бадай найбольш яе патрабуе. Такіх цэнтраў у краіне шмат, але Пастаўскі сярод іх — асаблівы.
Далей
Служыць Айчыне музыкай
Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь акурат у дзень свайго 80-годдзя. Як перакананы мастацкі кіраўнік калектыву палкоўнік Уладзімір Варапаеў, такое супадзенне — невыпадковае.
Далей
Свята для народа
У ліку лаўрэатаў Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — старшыня Ганцавіцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Наталля КАНДРАТОВІЧ. Яе адзначылі за правядзенне ў 2018 годзе цыкла канцэртаў рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі “Мы — разам!”, прымеркаваных да Года малой радзімы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Крэда Майстра
Сярод сёлетніх лаўрэатаў — народны артыст Беларусі, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктар Манаеў.
Далей
Зяць, залвіца, братавая…
“Тая, якая з баянам — самая тут галоўная, — тлумачылі работнікі культуры Ваўкавыскага раёна, калі дасылалі ў рэдакцыю фотаздымкі народнага сямейнага ансамбля “Сваякі” і хацелі выключыць памылкі ў нашых подпісах. Якія могуць быць памылкі? Гляньце на фота: кабета з баянам — Марыя Бачынская, якая і “Сваякоў” прыдумала, а яшчэ і сельскім Домам культуры аграгарадка Юбілейны кіруе.
Далей
Афiцыйна
ART-блог: беларускае мастацтва Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Снежаньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць тэле- і радыёвядучы, шоумен Дзмітрый ШУНІН (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Праз гасцінец
Бібліятэка як аптэка
Нягледзячы на спрэс святочны перыяд, у Жытомлю я патрапіў у дзень будзённы. І не толькі даведаўся аб звычайным жыцці ўстаноў культуры вёскі са слоў іх кіраўнікоў, але і сам стаў відавочцам таго, як арганізаваны вольны час тутэйшага люду.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Гераізм без бравурнай рыторыкі
Апагеем святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, натуральна, стане 3 ліпеня. Але многія нашы гарады адзначылі гэты юбілей куды раней. Яшчэ 23 верасня 1943 года падчас фарсіравання Дняпра савецкія авангарды ўвайшлі ў першы населены пункт БССР — пасёлак Камарын (цяпер у Брагінскім раёне). А да лютага наступнага 1944 года была вызваленая пятая частка тэрыторыі сённяшняй Беларусі з двума тагачаснымі абласнымі цэнтрамі — Гомелем і Мазыром. Дарэчы, у баях на подступах да апошняга быў цяжка паранены і знакаміты сёння мастак Леанід Шчамялёў.
Пра першы этап вызвалення нашага краю, які папярэднічаў знакамітай аперацыі “Баграціён”, распавядае выстава ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Як патлумачыла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Святлана Прыбыш, яе назва — “Мы ідзём да цябе, Беларусь” — узятая з перадавіцы франтавой газеты “За Радзіму”, якая распаўсюджвалася сярод байцоў увосень 1943 года.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |