Свежы нумар
Соцыум
З чаго пачынаць адлік?
Ці трэба павялічваць музейную гісторыю? За і супраць
Нядаўна “К” пісала пра знакавы юбілей — стагоддзе з дня заснавання Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Але пасля святкавання якраз наспеў час задумацца: ці не з’яўляецца гісторыя названага абласнога музея — як і некаторых іншых музеяў Беларусі — больш працяглай? І з якой даты яе належыць распачынаць? На гэты конт у гісторыкаў і знаўцаў музейнай справы сёння існуюць розныя меркаванні. На наш погляд, такая тэма вартая дыскусій сярод грамадскай і музейнай супольнасці краіны.
Далей
Вечны матэрыял для ўтапічных ідэй
Ці з’явіцца ў Вілейцы помнік авангардысту-самотніку?
Не так даўно мастацтвазнаўца Мікалай Паграноўскі ў прамым эфіры радыё “Культура” звярнуўся ў нашу рэдакцыю з прапановай узняць тэму ўшанавання памяці Уладзіслава Страмінскага. Спадар Мікалай лічыць, што згаданы творца варты помніка, а помнік мусіць быць у Вілейцы — у горадзе, дзе мастак нейкі час жыў і працаваў.
Далей
аКно ў свет
Падарожжа да “Сэрца свету”
20 снежня ў беларускі пракат выходзіць стужка, якую называюць галоўным расійскім фільмам года — “Сэрца свету” Наталіі МЕШЧАНІНАВАЙ. Яе фестывальнае шэсце, распачатае прэм’ерай і перамогай на сёлетнім “Кінатаўры” ў Сочы, адзначылася і ўзнагародамі Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, дзе акцёр Сцяпан Дзявонін атрымаў прыз за найлепшую мужчынскую ролю, а сама рэжысёр і аўтар сцэнарыя —
Прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “За гуманізм і духоўнасць у кіно”. “К” пагутарыла з Наталіяй пра жыццё ў кадры і па-за ім.
Далей
Крытычная маса
Прыняцце пластычных рашэнняў
Фестывальная і конкурсная праграмы IFMC
31-ы Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску падвёў вынікі і вызначыў пераможцаў. Гран-пры далёка не ўпершыню паляцела ў Кітай. Але ў выйгрышы засталіся ўсе — ад гледачоў да ўдзельнікаў. Бо акрамя грашовых прэмій, якія заўжды даводзіцца дзяліць, ёсць яшчэ мастацкі складнік — і ён схільны памнажацца.
Далей
art-блог
“Белазаўскі акорд”: на хвалях голасу ці песень?
17 — 18 лістапада ў Жодзіне адбыўся ХVII Рэспубліканскі конкурс эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. Гэтае спаборніцтва даўно з’яўляецца адкрытым для замежных выканаўцаў, паступова набліжаючыся па сваім статусе да міжнароднага. Сёлета ўпершыню роўна трэць фіналістаў — пяць удзельнікаў з 15-ці — прадстаўлялі Расію і Украіну. І пры гэтым спявалі беларускамоўныя песні — што з’яўляецца абавязковай умовай удзелу.
Далей
Музей крэсла? Чаму б і не?
Біенале “Пастулат” стала адным з самых заўважных праектаў Беларускага саюза дызайнераў. Смелая, яркая і адкрытая для ўсіх творцаў выстава за восем гадоў прапанавала безліч канцэптуальных, паэтычных, гумарыстычных варыяцый на тэму такога банальнага, здавалася б, прадмета, як крэсла.
Так, пераважную большасць экспанатаў можна назваць дэкаратыўнымі і аднесці да дызайну толькі ўмоўна. Але штогод на “Пастулаце” з’яўляюцца і тыя грунтоўныя ды якасныя распрацоўкі, якія з выставачнай залы перамяшчаюцца ў далейшыя дызайнерскія праекты. Ды і наогул: “Пастулат” стаў брэндам! Таму і не дзіва, што ён знайшоў сабе месца ў вялізным і зіхоткім шопінг-моле Galleria Minsk.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Лісты з Сараева
11 снежня ў Палацы Рэспублікі выступіць са сваім Wedding & Funeral Orchestra легендарны Горан Брэгавіч (на здымку). Яго новы праект “Тры лісты з Сараева” прагучыць у суправаджэнні Дзяржаўнага Акадэмічнага сімфанічнага аркестра і мужчынскай групы Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. За дырыжорскім пультам будзе маэстра Аркадзь Берын.
Далей
На людным месцы
Акрабаты, прыгажуні і песні над Нёманам
Зіма толькі першым днём парадавала. Снежна было, марозна, а на душы — казачна, па-навагодняму святочна. Але нядоўга тая музыка грала. Адліга, слота, галалёд. А яшчэ і дні кароткія, як заечы хвост, ды цьмяныя, нібыта шкельца ў лазні па-чорнаму. Падаецца, на Піліпаўку гэткай жа няяркай стала і частка лістоў. Няўжо і імпрэзы такія ж сумныя? Не можа быць! Прачынайцеся, спадарове! Стан надвор’я не павінен уплываць на якасць нашай працы.
Далей
Гістарыёграф
Чырвоны Бераг Чырвонага возера
Як Добруш ледзь не стаў Молатаўскам, або казусы “рэвалюцыйнай тапанімікі”
Пасля ўсталявання савецкай улады па ўсёй краіне, як грыбы пасля дажджу, пачалі ўзнікаць гарады, пасёлкі
і вёскі з новымі назвамі: Свярдлоўск, Ульянаўск, Ленінград… Не абмінула гэтая тэндэнцыя і нашы землі. Сёння ў Беларусі налічваецца шэсць толькі буйных населеных пунктаў з назвай Леніна, дзевяць тапонімаў, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, пяць вёсак, названых у гонар 1 мая. Ажно дзевятнаццаць паселішчаў атрымалі назву Чырвоных — ад “колеру рэвалюцыі”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Суботнія сустрэчы
Фармулёўка музычнай эфемернасці
У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек у самым разгары рэпетыцыі: Аляксандр Янушкевіч рыхтуе прэм’еру па кнізе Дэвіда Алманда “Хлопчык, які плаваў з піраннямі”. Музыку для новага дзіцячага спектакля піша Аляксандр
ЛІТВІНОЎСКІ — кампазітар, які вядомы далёка за межамі Беларусі сваімі сімфанічнымі, харавымі, камернымі і электраакустычнымі творамі. На шчасце для айчыннай тэатральнай грамады, апошнія дзесяць гадоў ён аддае перавагу напісанню музыкі для сцэны.
Далей
Актуаліі
Неўтаймоўны імпэт Дрынеўскага
Народны артыст Беларусі адсвяткаваў залаты юбілей сваёй творчай дзейнасці.
Гэта чалавек, чыя энергія зараджае многіх. Мы з ім пасябравалі з першага погляду. Памятаю, на рэпетыцыі мне спатрэбіўся здымак для газеты ў нацыянальных касцюмах.
Далей
У оперным — Каляды
У Вялікім тэатры — святочны зімовы марафон у тэмпе спрынта. 13 снежня адкрыецца ІХ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум — між іншым, прэм’ерай, што заўжды патрабуе шмат высілкаў. Паралельна будзе праходзіць і V Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў. Але оперу апярэдзіў балет. Днямі, а менавіта 5 і 6 снежня, адбылася прэм’ера новай аўтарскай рэдакцыі “Рамэа і Джульеты” ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Дні культуры Казахстана ў Беларусі
Замежная дэлегацыя наведала Мінск 4 — 5 снежня. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мерапрыемстваў,
што адбылася ў Белдзяржфілармоніі, прынялі ўдзел саветнік міністра культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Бауржан Карагызулы і першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская.
Далей
Увага, конкурс!
На гэтым тыдні распачаліся рэгіянальныя адборачныя туры для ўдзелу ў вакальных конкурсах у межах XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Праслухоўванні праводзяцца па 14 снежня.
Далей
Зімовыя вечары ў гонар Салярцінскага
З 3 па 12 снежня ў Віцебску праходзіць ужо традыцыйны Міжнародны музычны фестываль імя Івана Салярцінскага. Трыццаць гадоў гэты форум адраджае забытыя ў музычным свеце імёны і адкрывае новыя.
Пра разыначкі сёлетняй праграмы на прэс-канферэнцыі распавялі дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Падаляк і мастацкі кіраўнік гэтай установы Уладзімір Бабарыка.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Аўдыя & Відэа
Аўдыя & Відэа
Лістападаўскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць кампазітар Уладзімір КАНДРУСЕВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
118: ідэі, асобы, намеры
Пакуль “цік-такае” гадзіннік
Кінематычная батлейка ды іншыя адметнасці Койданаўшчыны
Прызнаюся шчыра: культуру Міншчыны ведаю не дужа добра. Заўжды належаў да, так бы мовіць, “авіяцыі дальняга дзеяння”. А калясталічную тэрыторыю асвойваў тым часам мой калега Юрый Чарнякевіч. Дык вось, цалкам з ім згодны: кіраўнікі культуры Дзяржынскага раёна ўмеюць мысліць і дзейнічаць стратэгічна. Пра гэта і пастараюся распавесці.
І яшчэ адно вельмі яркае і ўжо асабістае ўражанне. Пры бліжэйшым разглядзе Койданава падалося вельмі маладым беларускім горадам. Чаму? Адразу і не вызначыш. Відаць, час ідзе тут хутчэй, рытм жыцця і творчасці паскораны ці не ўдвая. Нават і не скажаш, што за 850 гадоў існавання горад паспеў пабываць Крутагор’ем, Койданавам, Дзяржынскам.
Далей
Раскадроўка
У памкненні да неба
У панядзелак, 19 лістапада 2018 года, у вячэрнім выпуску навін па канале АНТ мільгануў “бягучы радок”:
“Падарожнік Фёдар Конюхаў выпраўляецца з Новай Зеландыі ў адзіночнае плаванне на грабной лодцы праз Ціхі акіян”.
Але яшчэ ў траўні, за паўгода да гэтай навіны, у Мінску ўжо ведалі пра будучую “вёславую” вандроўку. Ведала вельмі абмежаванае кола — усяго некалькі чалавек. У тым ліку і я. Зрэшты, даведаўся я тады не толькі пра гэта…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |