Свежы нумар
Тэндэнцыі
О спорт, ты — хіт!
Якія буйныя спартыўныя форумы без песень і цырымоній адкрыцця і закрыцця? Вось менавіта што ніякія! Таму і наша краіна не магла абысціся без музычных твораў, з якімі абавязкова ў чымсьці і стануць асацыяваць II Еўрапейскія гульні, што пройдуць у беларускай сталіцы 21 — 30 чэрвеня 2019 года. Летась Міністэрства культуры краіны аб’явіла конкурс на стварэнне такіх кампазіцый, і ў гэты чацвер у малой зале Белдзяржфілармоніі прайшоў яго другі тур, падчас якога журы і прадстаўнікі СМІ праслухалі 5 песень, што прэтэндуюць на тое, каб гучаць на старце і фінішы спартыўнай падзеі.
Далей
400 гадоў “Буквару”
24 ліпеня 1618 года быў выдадзены першы ў свеце “Буквар”. Чаму мы можам лічыць яго беларускім?
Далей
Sprava: адным не справіцца
Белая Царква — вёска ў Чашніцкім раёне дамоў на 15. Але гэтымі днямі там, на паўвыспе Чарэйскага возера, наздзіў шматлюдна. Мастакі прыехалі даследаваць мясцовасць, сталяры — будаваць пляжную зону, валанцёры — рыхтаваць палявую кухню. Ужо праз тыдзень гасцей паболее і распачнецца вялікая Sprava — міжнародны фестываль, які ўзаемадзейнічае з гістарычным і прыродным ландшафтам. Як можна мяняць тое месца, дзе ты жывеш, “К” распавяла суарганізатар фэсту і жыхарка Белай Царквы — тэатральны рэжысёр Кацярына АВЕРКАВА.
Далей
Соцыум
Чаму я супраць “чалавека з балгаркай”
Адкрыты ліст у рэдакцыю “К”
Канфліктная сітуацыя на сталічных Вайсковых могілках апошнім часам набыла гучны рэзананс. За імклівым развіццём падзей пільна сочаць беларускія СМІ, у тым ліку і “К”, пастаянным аўтарам і чытачом якой я з’яўляюся. Вельмі рады, што вашы матэрыялы вылучаюцца глыбокім аналізам стану рэчаў — чаго не скажаш пра некаторыя іншыя выданні. Таму ў якасці каментарыя да публікацый Ганны Кісліцынай і Генадзя Вохіна я вырашыў накіраваць свой адкрыты ліст менавіта на ваш адрас.
Далей
Status Quo яшчэ ў перспектыве
Культура — ідэалогія = культура2
“Захаваць бы тое, што было” — гэткая ж папулярная сярод работнікаў культуры фраза, як і гаворка пра падвышку іх заработнай платы. Немалаважнае ўдакладненне: папулярная толькі сярод саміх работнікаў культуры. Але гэтым разам я не пра грошы.
Прайшло амаль два месяцы, як пэўныя абласныя ўпраўленні і раённыя аддзелы сталі называцца па-ранейшаму: “упраўленні і аддзелы культуры”. Пра гэтыя структурныя змены і хацелася б паразважаць.
Далей
Калонка рэдактара
“Оскар” як сімулякр далучанасці
Блытаная вестка пра “беларускі Оскар” вось ужо каторы тыдзень вярэдзіць айчынную медыяпрастору ды розумы яе карыстальнікаў. Паводле ўсіх законаў жанру, топавая навіна спараджае пышныя парасткі размаітых варыянтаў развіцця сюжэта — ад захопленага “Крышталь” едзе на Оскар!” (цікава толькі, на чым, на якім відзе транспарту) да нейкіх зусім ужо дзіўных журналісцкіх даследаванняў з намёкам на карупцыйную схему.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Крытычная маса
“Залаты Дзюк” для беларускага “Крышталю”
Бляск і прарыў Адэскага кінафестывалю
— “Крышталь” — найлепшая карціна, якую я бачыла за апошнія гады! — кажа мне кінапракатчыца з Азербайджана ў таксоўцы да аэрапорта. Адэскі міжнародны кінафестываль, які завяршыўся 21 ліпеня перамогай гэтай стужкі беларускай аўтаркі Дар’і Жук, засведчыў дзве важныя рэчы. Па-першае, у сваё кіно варта верыць. Гран-пры аднаго з буйных форумаў Усходняй Еўропы, які прысуджаецца па выніках глядацкага галасавання — нібы званочак для астатняга свету прыглядзецца да беларускага кінематографа.
Па-другое — у сваё кіно варта ўкладацца, як гэта робіцца ў той жа суседняй Украіне. Толькі ў нацыянальных конкурсах, якіх у праграме фэсту было два, спаборнічалі за перамогу 5 свежых паўнаметражных стужак і 13 кароткаметражак. Яшчэ два ўкраінскія фільмы ўдзельнічалі ў асноўным міжнародным спаборніцтве. Гэта ўсё — да пытання кінаіндустрыі, якая развіваецца ў суседзяў упэўнена. Жанравы дыяпазон вельмі розны — ад спартыўнай драмы да дакументальнай стужкі пра тэатральны фестываль. Але амаль ва ўсіх украінскіх фільмах пульсуе той нерв, які дае іншае адчуванне навакольнай рэчаіснасці.
Далей
Каментарыі (24)
art-блог
“Блудны сын”, які стаў навігатарам
У Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча выстаўляюцца графічныя творы Восіпа Цадкіна “Возера” і “Тры аголеныя за сталом”, а таксама скульптуры “Вяртанне блуднага сына” і “Малая Пьета”. Усе яны належаць карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка і прэзентуюцца ў межах нацыянальнага гісторыка-культуралагічнага праекта “Арт-Беларусь”. Як распавёў дырэктар Цэнтра выяўленчага і медыя-мастацтва “Новыя культурныя ініцыятывы” Аляксандр ЗІМЕНКА, падрыхтоўка да вяртання ў Віцебск Восіпа Цадкіна ішла паўтара года.
Далей
У коле і квадраце выстаў
На “Славянскім базары ў Віцебску” была сведкам дзіўнай сцэны. Пачаўся жудасны лівень. Мінакі памкнуліся схавацца ад навальніцы ў музей. Але заклікі прыдбаць квіток і паглядзець экспазіцыю не мелі поспеху — хаця, здавалася б, сам лёс прывёў людзей да вытоку магчымых мастацкіх адкрыццяў.
Выставы ў віцебскіх музеях даўно сталі неад’емнай часткай фэсту, увасабляючы яго шматвектарнасць. Ды, на жаль, гэты складнік размаітай праграмы далёка не самы папулярны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Дзякуй, Ігар Міхайлавіч!”
Адной з самых значных падзей сёлетняга “Славянскага базару” стала юбілейная вечарына народнага артыста Беларусі і СССР, старшыні Беларускага саюза кампазітараў Ігара Лучанка. Здавалася, яго чароўныя мелодыі самі луналі ў Канцэртнай зале “Віцебск”, запоўніўшы ўсе яе куточкі і трапляючы ў сэрцы слухачоў.
Далей
Неўміручыя казкі і фантасмагарычныя рэаліі
Праект “Лялечны квартал” на “Славянскім базары ў Віцебску” сёлета адзначыў першы юбілей: ён прайшоў у пяты раз. І пры ўсёй безлічы фестывальных падзей і пляцовак, пры ўсім віраванні вулічнай гарадской культуры — не толькі не згубіўся, але і стабільна дэманструе добры густ і высокі мастацкі ўзровень. Па сутнасці, ён ператварыўся ў адметны фестываль у фестывалі.
Далей
На людным месцы
Імкнуся я да прызбы роднай
З Карэлічаў прыйшла інфармацыя пра льно-фэст у агра-гаспадарцы “Белыя Лугі” і фотаздымак з нумарам “К”, у якім гаворка вядзецца аб праектнай дзейнасці ў Карэліцкім раёне і які размешчаны на рэкламным стэндзе гарпасёлка. Мы папрасілі, тамтэйшыя работнікі зрабілі. Такія аператыўныя кантакты я і называю дзейснай зваротнай сувяззю. Дзякуй, работнікі культуры Карэліцкага раёна, за павагу і давер.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Гістарыёграф
Нашто пчале ласіныя рогі?
У гомельскім філіяле Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава адкрылася выстава, прысвечаная традыцыйнаму беларускаму бортніцтву. Так, менавіта бортніцтву, а не пчалярству — старадаўняму промыслу, які квітнее і сёння, калі на падворку побач з хатай стаяць вуллі. Борці ж заўжды знаходзіліся ў лесе, далей ад людскіх вачэй. Традыцыя ляснога бортніцтва вельмі старадаўняя. Больш за тое — жыве яна, аказваецца, і дагэтуль. Летась ёй быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Далей
Каментарыі (2)
“Не памятаць сябе матэрыяльна”
Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння легендарнай для Гомеля 1920-х асобы — мастака і педагога Аляксандра Быхоўскага. У гісторыі горада ён назаўжды застанецца стваральнікам мастацкай студыі-школы імя Міхаіла Урубеля. Нягледзячы на тое, што гэты гомельскі паслярэвалюцыйны феномен праіснаваў усяго каля двух гадоў, яго святло і дасюль струменіцца з глыбінь часу. У сваім лісце-звароце да гомельскіх органаў улады Аляксандр Якаўлевіч тлумачыць поспех студыі наступным чынам: “Такую працу можна было зрабіць выключнай энергіяй і пры ўмове не памятаць сябе матэрыяльна”.
І сапраўды, сучаснікам ён найперш запомніўся менавіта сваім неўтаймоўным імпэтам ды пастаяннай прагай творчага і асобаснага росту. Гэтае экспрэсіўнае існаванне было ўласціва Быхоўскаму цягам усяго яго доўгага — ажно дзевяноста гадоў! — жыцця.
Далей
Тэма
Ліставанне Лос-Анджэлес — Мінск
Апошнія навіны пра фільм “Крышталь” і “Оскар” спарадзілі шмат чутак і пытанняў. “К” адшукала на іх адказы. Так, фільм Дар’і Жук сапраўды сёлета вылучаны ад нашай краіны на знакамітую прэмію. Так, гэта не першы выпадак у гісторыі беларускага кіно. І сапраўды, вылучаць стужкі можа толькі оскараўскі камітэт, які ў нас насамрэч існуе, і не першы год. Але пра ўсё па парадку.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Хлопцы з нашага двара
Музыка як мова
Кропкi апірышча Андруся Палаўчэні
Вы мне можаце не паверыць, але гэта было. Нейкі час, у 2000-х, калектыў Osimira карыстаўся ў слухачоў большай папулярнасцю, чым яго “ардэнаносныя” калегі па этна-музыцы — гурты “Палац” і “Троіца”! І справа не толькі ў песенным матэрыяле, заснаваным на беларускай аўтэнтыцы, ды ў манеры яго падачы, але і ў тым, што на сцэне магілёўцы ладзілі сапраўдныя касцюмаваныя шоу.
Між тым, адзін з ідэолагаў “восяў” Андрусь ПАЛАЎЧЭНЯ сёння самакрытычна сцвярджае, што да такой драматургічнай дзеі ён з камрадамі прыйшоў не адразу і па падказцы (пра што вы прачытаеце ніжэй). Вады з тых часоў выцякла шмат, аднак мы паспрабавалі з героем гэтага інтэрв’ю ўвайсці ў раку ў другі раз. І вось што з гэтага атрымалася.
Далей
Афiцыйна
На конкурс кінафільмаў
Да 3 жніўня Міністэрства культуры чакае заяўкі на конкурсы фільмаў у ігравой і неігравой форме. Як паведамляецца на сайце ведамства, кінематаграфістам прапаноўваюцца тры тэматычныя кірункі для творчасці ў ігравым кіно, і пяць — у дакументальным.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Век жыве, век вучыць...
Учора і сёння атожылка “Віцебскага авангарду”
Дзіцячая школа мастацтваў імя Анатоля Багатырова ў Віцебску ўнікальная ўжо хаця б сваёй гісторыяй. Мяркуйце самі: сістэма пачатковай мастацкай адукацыі і эстэтычнага выхавання стала ў нас найбольш актыўна развівацца недзе ў 1960-я гады. Да гэтага ў дзяржавы на такую раскошу папросту не было грошай. А вось віцебская школа ў наступным годзе будзе адзначаць свой стогадовы юбілей!
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |