Свежы нумар
Тэндэнцыі
Купальскі фэст у гонар Малой радзімы
Ужо зусім хутка, 7 — 8 ліпеня, на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна пройдзе рэспубліканскае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Шклоўскі райвыканкам.
Далей
Не апраўданне, а падстава
25 чэрвеня 2018 года ў Міністэрстве культуры краіны адбылося пасяджэнне калегіі, на якім абмяркоўваўся стан і перспектывы дзейнасці аматарскіх (непрафесійных) калектываў мастацкай творчасці.
Далей
Форум без дробязяў
XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” распачнецца толькі 12 ліпеня, але сталіца форуму ўжо падрыхтавалася да гэтага мерапрыемства належным чынам. Пра тое казаў намеснік Прэм’ер-міністра краіны Васіль Жарко 27 чэрвеня на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта аднаго з вядучых нашых фэстаў.
Далей
Дыялог адбыўся
19 — 20 чэрвеня ў Астане прайшоў XIII Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД, арганізаваны пры падтрымцы Міжнароднага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва. Старшыня яго праўлення, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі Палад Бюльбюль-аглы нагадаў, што з 2007 года дзякуючы МФГС у краінах Садружнасці адбылося 670 буйных творчых мерапрыемстваў, падчас якіх дзеячы культуры і навукі маглі, што называецца, зверыць гадзіннікі ды запланаваць сумесныя праекты.
Далей
Соцыум
Без мармуровага глянцу
У гэтую пятніцу тапонім “Трасцянец” патрапіў у навіны многіх сусветных СМІ. Прэзідэнты трох краін — Беларусі, Аўстрыі і Германіі, — а таксама афіцыйныя асобы з большасці еўрапейскіх дзяржаў прынялі ўдзел у адкрыцці новай чаргі мемарыяльнага комплексу на месцы аднаго з самых жахлівых канцэнтрацыйных лагераў часоў Другой сусветнай вайны.
Далей
Калонка рэдактара
Пара-тройка нерытарычных пытанняў
Дзіўным збегам абставінаў, доўгачаканае адкрыццё мемарыялу ў Благоўшчыне супала з бурлівай актуалізацыяй у грамадскай свядомасці самой тэмы мемарыялізацыі. І разам з разглядам канкрэтных фактаў варта было б прагматычна задумацца пра тыя агульныя прынцыпы, якія павінны вызначаць падыходы да захавання рознага тыпу месцаў памяці — ад могілак да тэрыторый масавых забойстваў.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
Будучыня пад знакам “Берагіні”
З 20 па 24 чэрвеня гарадскі пасёлак Акцябрскі меў гонар запрашаць аматараў аўтэнтыкі на заключныя мерапрыемствы Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Сусвет расквеціўся яскравымі зоркамі народных талентаў. Чарговая “Берагіня” — гэта чарговая з’ява ў нацыянальнай культурнай прасторы. І разглядаць яе неабходна адпаведна: як мадэль будучай Беларусі, дзе пераемнасць традыцыі — першасная аснова не толькі станаўлення чалавечых стасункаў, але і развіцця культуры, мастацтваў.
Далей
art-блог
“Звычайны цуд” — ва ўсіх сэнсах
Тэатр “Тэрыторыя мюзікла” на чале з Дзмітрыем Якубовічам і Настассяй Грыненка сустрэў сваё пяцігоддзе чарговай прэм’ерай, прычым з вельмі красамоўнай назвай. На сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў паказалі “Звычайны цуд” Генадзя Гладкова.
Далей
Геній месца
Навучэнцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка Смілавічы імя Хаіма Суціна — удзельнікі шматлікіх выстаў і ўладальнікі незлічоных узнагарод і дыпломаў. І тым не менш, сёлетняя экспазіцыя, якую яны падрыхтавалі, абяцае стаць для іх выключнай — яе ўбачаць у трох французскіх мястэчках: Шампіньі-сюр-Вёд, Шынон і Рышэлье.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Опера на далоні
Днямі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся чарговы выпуск. Сярод дыпломных прац былі прадстаўлены тры оперныя спектаклі з удзелам не толькі выпускнікоў, але і студэнтаў іншых курсаў. Пастаноўкі выклікалі рэзананс, а часам і жаданне параўнаць іх з аднайменнымі спектаклямі Вялікага тэатра Беларусі.
Далей
На людным месцы
Вышыванка даўжынёй з вуліцу
Пачнём з памылкі. У мінулым аглядзе пошты свята Баламутня прыпісана мною Іўеўскаму раёну. Насамрэч адмысловы праект прыдумалі работнікі культуры Карэліччыны. Прыкра, бо на мой капыл, інфармацыя — адна з самых арыгінальных у той падборцы лістоў. Але памылка — не мая. Аўтары ўвогуле не пазначылі ў карэспандэнцыі свой раён. Між тым, у тэксце прысутнічае сказ “Для гасцей свята выступілі артысты з Іўеўскага цэнтра культуры”. Вось я і быў упэўнены, што цэнтр, як гэта і прынята паўсюль, аказвае падтрымку перыферыі. Аднак канцэрт быў абменным.
Далей
Фрыстайл
Выбух і мора “чалавека з рэкламы”
Магчыма, імя акцёра Эрыка АБРАМОВІЧА пакуль мала каму вядомае. Аднак ці не кожны бачыў яго ў шматлікіх рэкламных роліках. Між тым, Эрык таксама грае ў кіно і тэатры. Значнай падзеяй у яго жыцці стаў выхад стужкі Аляксандры Бутар “У асабістую прастору ўваход забаронены”, дзе ён удала дэбютаваў у галоўнай ролі. Адметным быў і вобраз Генры ў ліцэнзійным мюзікле “Непадалёк ад нормы”. Чым не нагода пазнаёміцца з маладым акцёрам бліжэй?
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Персона
“Крышталь” мары, які не разбіўся
Акурат сёння ўвечары ў гарадскім тэатры Карлавых Вараў стужкай беларускай рэжысёркі Дар’і ЖУК “Крышталь” распачнецца адмысловы конкурс “На Усход ад Захаду” знакамітага міжнароднага кінафестывалю — ужо 53-га па ліку. Без перабольшвання, упершыню за многія гады фільм аўтаркі-суайчынніцы не проста ўдзельнічае ў фестывалі класа “А”, а мае гонар адкрываць адно з яго спаборніцтваў.
Напярэдадні сусветнай прэм’еры стужкі мы звязаліся з рэжысёркай, якая жыве ў Нью-Йорку, каб даведацца, якім жа чынам яе паўнаметражны дэбют патрапіў на адну з вядучых кінапляцовак свету.
Далей
Праз гасцінец
Што загарыцца з іскраў?
У Батчы мне трэба было з’ездзіць хоць бы затым, каб пачуць, як спявае, вобразна кажучы, культавая фігура не толькі для гэтага месца, але і для фальклорнай Беларусі ў цэлым. Вярнуўшыся дадому, я пракруціў некалькі песень пары вядомых айчынных этна-калектываў — тых, што змешваюць у сваёй творчасці аўтэнтыку з сучаснымі тэхналогіямі. “У адны вароты” яны прайгралі. “А што ў гэтым аграгарадку “на кані” ў культуры ўвогуле?” — спытаеце вы. Адказваю.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“І вякуе дзень даўжэй за век…”
Менавіта гэтак, у перакладзе Міхася Стральцова на беларускую мову, хочацца згадаць крылатае выслоўе, якое стала назвай рамана Чынгіза Айтматава. Чаму? Таму, што нават асобныя дні і ночы, так ці інакш звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной (не абавязкова, уласна кажучы, з буйнымі баявымі аперацыямі), засталіся для яе ўдзельнікаў, і асабліва для нас, беларусаў — іхніх дзяцей, унукаў і праўнукаў — свяшчэннай Памяццю на вякі.
Да такіх падзей хачу аднесці і легендарныя партызанскія парады, якія ў ліпені 1944-га, можна сказаць, нечакана для большасці гараджан, урачыста і на высокім узроўні прайшлі ў Мінску і Віцебску.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Дыверсант, які стаў навукоўцам
1 ліпеня 2018 года спаўняецца 100 год з Дня нараджэння прафесара Максіма Болбаса. Свае навуковыя працы ён прысвяціў цікаваму і важнаму аспекту нашай мінуўшчыны — гісторыі беларускай эканомікі. Аднак адметны яго лёс не толькі грунтоўнымі даследаваннямі і руплівай выкладчыцкай дзейнасцю. Перад тым
як засяродзіцца на працы ў бібліятэчнай цішы, гэты наш суайчыннік прайшоў праз усе выпрабаванні свайго бурапеннага веку.
Далей
Незгасальная паходня Памяці
Усё далей і далей ад нас той вялікі дзень 3 ліпеня 1944-га, калі вызваленне Мінска, а потым і ўсёй Беларусі стала сапраўдным фактам таго, што наша агульная Перамога не за гарамі. Ужо мінула 74 гады. І што дзіўна: той дзень з часам нібы зноў пачынае набліжацца да нас — праз новыя дакументы, фільмы, архіўныя крыніцы і асабліва праз успаміны ўдзельнікаў вялікай вайны, сівых ветэранаў, хто да сённяшняга часу, на шчасце, застаўся ў жывых і так ці інакш удзельнічаў у вызваленні нашай Радзімы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |